Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19

Аб унясенні змянення і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Унесці ў пункт 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22 «Аб некаторых мерах па недапушчэнню скажэнняў даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 40, 1/367; 2002 г., № 100, 1/4003) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. падпункт 1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.1. прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, —

прыводзяць да накладання штрафу на службовых асоб і (або) іншых упаўнаважаных асоб, адказных за складанне і прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, у памеры ад 50 да 120 базавых велічынь, а на індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 50 да 150 базавых велічынь.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання спагнання, прадугледжанага ў частцы першай гэтага падпункта, —

прыводзяць да накладання штрафу на службовых асоб і (або) іншых упаўнаважаных асоб, адказных за складанне і прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, у памеры ад 150 да 350 базавых велічынь, а на індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 150 да 400 базавых велічынь.

Пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, названых у частках першай і другой гэтага падпункта, маюць права складаць упаўнаважаныя службовыя асобы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю і дзяржаўнай статыстыкі, а справы аб такіх правапарушэннях — разглядаць органы Камітэта дзяржаўнага кантролю па пратаколах, складзеных іх упаўнаважанымі службовымі асобамі, і раённы (гарадскі) суд — па пратаколах, складзеных упаўнаважанымі службовымі асобамі органаў дзяржаўнай статыстыкі.

Спагнанні за ўчыненне правапарушэнняў, названых у частках першай і другой гэтага падпункта, могуць быць накладзены не пазней як за два гады з дня іх учынення і не пазней як за тры месяцы з дня іх выяўлення.

Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі —

прыводзяць да накладання штрафу на юрыдычных асоб у памеры ад 100 да 200 базавых велічынь.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля прымянення эканамічнай санкцыі, прадугледжанай у частцы пятай гэтага падпункта, —

прыводзяць да накладання штрафу на юрыдычных асоб у памеры ад 200 да 450 базавых велічынь.

Вядзенне па справах аб правапарушэннях, у тым ліку прымяненне эканамічных санкцый, названых у частках пятай і шостай гэтага падпункта, ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю;»;

1.2. падпункты 1.3 і 1.4 пасля слова «адміністрацыйнай» дапоўніць словам «, эканамічнай».

2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

23 снежня 2005 г., г. Мінск.