Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 617

Аб павышэнні працоўных пенсій

1. Правесці з 1 студзеня 2006 г. карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 9 працэнтаў.

2. Фінансаванне расходаў на правядзенне пераразліку працоўных пенсій ажыццявіць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

26 снежня 2005 г., г. Мінск.