Закон Рэспублікі Беларусь

Аб ратыфікацыі Пагаднення аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Ратыфікаваць Пагадненне аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (далей — Пагадненне), падпісанае ў г. Маскве 23 чэрвеня 2005 года.

Артыкул 2. Вызначыць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь органам, адказным за рэалізацыю палажэнняў Пагаднення.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць неабходныя меры па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

28 снежня 2005 года, г. Мінск, № 79-З