Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытанню вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 8 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 83, 2/974) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Частку 2 артыкула 88 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы, якая ўчыніла злачынства іншай катэгорыі, дапускаецца ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 881, а таксама ў выпадках, спецыяльна прадугледжаных Асобай часткай гэтага Кодэкса.».

2. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 881 наступнага зместу:

«Артыкул 881. Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотным вяртаннем прычыненага ўрону (шкоды)

1. Асоба, якая ўчыніла злачынства, што пацягнула прычыненне ўрону дзяржаўнай уласнасці або маёмасці юрыдычнай асобы, доля ў статутным фондзе якога належыць дзяржаве, або істотнай шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам і не звязанае з замахам на жыццё або здароўе чалавека, можа быць вызвалена ад крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчым актам, калі яна добраахвотна вярнула прычынены ўрон (шкоду), а таксама выканала іншыя ўмовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці, прадугледжаныя заканадаўчым актам.

2. Вызваленне ад крымінальнай адказнасці, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, можа быць прыменена таксама да асобы, якая ўчыніла некалькі злачынстваў з ліку ўказаных у частцы 1 гэтага артыкула, калі ўмовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці выкананы гэтай асобай у адносінах да кожнага за злачынстваў.».

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя дапаўненне і змяненні:

1. Артыкул 30 дапоўніць часткай 11 наступнага зместу:

«11. Пракурор спыняе вытворчасць па крымінальнай справе ў сувязі з прыняццем акта аб вызваленні асобы ад крымінальнай адказнасці ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 881 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.».

2. У частцы 1 артыкула 250 словы «і часткі першай» замяніць словамі «, частках 1 і 11».

3. У частцы 2 артыкула 303 слова «артыкуле» замяніць словамі «часткі 1 артыкула».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2005 года, г. Мінск. № 82-3