Закон Рэспублікі Беларусь

Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2006 год

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2006 год па расходах у суме 26 638 162 084 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 25 508 162 084 тыс. рублёў.

Устанавіць гранічны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2006 год у суме 1 130 000 000 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2006 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці, дарожны фонд, фонд аховы прыроды, фонд развіцця будаўнічай навукі, рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, інавацыйныя фонды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам*, у 2006 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Артыкул 3. Уключыць у 2006 годзе:

у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, інавацыйных фондаў і фонду развіцця будаўнічай навукі, частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці, а таксама сродкі дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

у мясцовыя бюджэты сродкі інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці, а таксама сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Артыкул 4. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 25 508 162 084 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Даходы рэспубліканскага бюджэту фарміруюцца за кошт:

2.1. падаткаў, збораў (пошлін):

падаткаў на даходы і прыбытак (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў памерах, прадугледжаных абзацам другім артыкула 6 гэтага Закона);

надзвычайнага падатку для ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак);

падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэт абласцей і г. Мінска ў памерах, прадугледжаных абзацам трэцім артыкула 6 гэтага Закона);

акцызаў (за выключэннем акцызаў, якія цалкам залічваюцца ў бюджэт абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам сёмым пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

мытных пошлін і мытных збораў;

экалагічнага падатку (за выключэннем экалагічнага падатку, які залічваецца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам пятым пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 21 гэтага Закона;

іншых падаткаў, збораў (пошлін) і іншых плацяжоў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. непадатковых даходаў:

за карыстанне банкамі грашовымі сродкамі рэспубліканскага бюджэту;

па бюджэтных пазыках, якія прадастаўлены за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

дывідэндаў на долі (акцыі), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;

часткі прыбытку, якая выплачваецца арганізацыямі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

арэнднай платы ад здачы маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

ад рэалізацыі матэрыяльных і нематэрыяльных актываў;

ад рэалізацыі канфіскаванай і іншым чынам накіраванай у даход дзяржавы маёмасці (за выключэннем залічваемых у бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам пятым пункта 2 артыкула 7 гэтага Закона);

штрафаў, якія накладваюцца мытнымі органамі за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў;

іншых непадатковых даходаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Даходы бюджэтаў свабодных эканамічных зон, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, фарміруюцца за кошт падаткаў на даходы і прыбытак, акцызаў і 50 працэнтаў падатку на дабаўленую вартасць, якія выплачваюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон (за выключэннем спаганяемых пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).

4. Падаткі, зборы (пошліны) і іншыя даходы, якія ўказаны ў пунктах 2 і 3 гэтага артыкула, залічваюцца на адзіны казначэйскі рахунак Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і размяркоўваюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам.

Артыкул 5. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. З арганізацый, якія вызначаны пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей у гэтым артыкуле, артыкулах 8 і 9 гэтага Закона — арганізацыі) і якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, спаганяюцца надзвычайны падатак па стаўцы 3 працэнты і абавязковыя адлічэнні ў дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці па стаўцы 1 працэнт ад фонду заработнай платы. Пры гэтым філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні беларускіх арганізацый, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) альбо іншы банкаўскі рахунак, па адпаведных аб'ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганізацый у парадку, які ўстаноўлены гэтым артыкулам.

Выплата надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці ажыццяўляецца адзіным плацяжом у памеры 4 працэнтаў (за выключэннем вызваленых ад платы надзвычайнага падатку ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь). Пры гэтым 75 працэнтаў з паступаючых сум адзінага плацяжу накіроўваецца ў лік надзвычайнага падатку і 25 працэнтаў — у лік абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2. Вызваляюцца:

2.1. ад надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці:

арганізацыі, якія атрымліваюць сродкі з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, у тым ліку па дагаворах на выкананне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, заключаных з арганізацыямі, якім гэтыя сродкі выдзелены з бюджэтных крыніц, — у частцы фонду заработнай платы, вылічанага за кошт указаных сродкаў;

арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), — у тым ліку ў частцы фонду заработнай платы, вылічанага за кошт сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці;

арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускае таварыства інвалідаў», «Беларускае таварыства глухіх», у якіх колькасць інвалідаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў, — у частцы фонду заработнай платы, вылічанага па дзейнасці, за выключэннем гандлёвай і пасрэдніцкай;

арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства, пчалярства і прадуктаў дзіцячага харчавання, — у частцы фонду заработнай платы, вылічанага па гэтай дзейнасці;

агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, якія выплачаны вучням за сабраныя макулатуру і металалом;

арганізацыі, якія ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць і атрымліваюць датацыі (субсідыі) з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на кампенсацыю страт ад гэтай дзейнасці;

грамадскія аб'яднанні, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць;

калегіі адвакатаў;

лячэбна-вытворчыя майстэрні пры псіхіятрычных, псіханеўралагічных і процітуберкулёзных бальніцах і дыспансэрах;

арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і выконваюць работы (аказваюць паслугі) арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, — за выкананыя работы (аказаныя паслугі). Пералік указаных работ (паслуг) вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

беларускія арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць за межамі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў якасці падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, па якой яны з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў;

арганізацыі — у частцы сум:

надбавак і даплат да тарыфных ставак і службовых акладаў, аплаты дадатковых водпускаў у выпадках, калі такія надбаўкі і даплаты, аплата дадатковых водпускаў устаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

сярэдняга заработку, які выплачваецца за кошт медыцынскай установы ў адпаведнасці з гарантыямі для работнікаў, якія з'яўляюцца донарамі;

заработнай платы, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам, прынятым на работу часова (на перыяд канікулаў);

2.2. установы адукацыі спажывецкай кааперацыі ад надзвычайнага падатку і выплачваюць абавязковыя адлічэнні ў дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці ў памеры 0,5 працэнта ад фонду заработнай платы, вылічанага за кошт сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці.

3. Вылічаныя сумы надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці адносяцца на сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

4. Зацвердзіць склад фонду заработнай платы для вылічэння надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці згодна з дадаткам 3.

Арганізацыі штомесяц не пазней чым 20-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) аб сумах налічаных надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці за справаздачны месяц.

Выплата ўказаных падатку і адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці ажыццяўляецца арганізацыямі штомесяц не пазней чым 22-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным.

Iндывідуальныя прадпрымальнікі штоквартальна не пазней чым 20-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным кварталам, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) па абавязковых адлічэннях у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці за квартал.

Выплата абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляецца штоквартальна не пазней чым 22-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным кварталам.

5. Правы і абавязкі плацельшчыкаў надзвычайнага падатку, адказнасць за правільнасць яго падліку і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па надзвычайнаму падатку, парадак яго спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю падліку і своечасовасцю выплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6. Абавязковыя адлічэнні ў дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляюцца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. Зацвердзіць на 2006 год наступныя нарматывы адлічэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей і г. Мінска, за выключэннем рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, ад:

падаткаў на даходы і прыбытак у бюджэты абласцей — 50 працэнтаў, у бюджэт г. Мінска — 36,2 працэнта;

падатку на дабаўленую вартасць — 30 працэнтаў, у тым ліку ў бюджэты: Брэсцкай вобласці — 4,47 працэнта, Віцебскай — 3,99, Гомельскай — 4,59, Гродзенскай — 3,48, Мінскай — 4,53, Магілёўскай вобласці — 3,54, г. Мінска — 5,4 працэнта.

Артыкул 7. Устанавіць, што ў 2006 годзе ў поўным аб'ёме залічваюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1. Падаткі і зборы:

падаходны падатак з фізічных асоб;

падатак на нерухомасць;

зямельны падатак;

экалагічны падатак у частцы плацяжоў за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў і плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;

акцызы па віну, напітках слабаалкагольных і вінных (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якія збіраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама якія выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамічных зон у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 4 гэтага Закона);

адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;

адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

падатак на ігральны бізнэс;

іншыя падаткі і зборы ў адпаведнасці з гэтым Законам.

2. Непадатковыя даходы:

за карыстанне банкамі грашовымі сродкамі мясцовых бюджэтаў;

па бюджэтных пазыках, якія прадастаўлены за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

плата за размяшчэнне вонкавай рэкламы;

сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці і скарбаў;

арэндная плата за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;

іншыя паступленні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. У 2006 годзе:

1. Абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўводзіць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак наступныя мясцовыя падаткі і зборы:

1.1. падатак з продажу тавараў у рознічным гандлі.

Плацельшчыкамі падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі праз гандлёвыя і іншыя аб'екты (далей — рознічная гандлёвая сетка) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Па падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па рэалізацыі ў рознічнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў, захаваўшы на 2006 год пералік такіх тавараў, які ўстаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама бензіну і дызельнага паліва);

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі тавараў зыходзячы з рознічных цэн без уключэння ў іх падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае: пры рэалізацыі тавараў, якія ўвезены на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выпушчаны ў свабоднае абарачэнне ў Рэспубліцы Беларусь, — 15 працэнтаў падатковай базы, іншых тавараў — 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых тавараў з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры вылічэнні падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.2. падатак на паслугі.

Плацельшчыкамі падатку на паслугі з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак аперацыі па аказанню паслуг, што з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання.

Па падатку на паслугі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па аказанню арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі паслуг рынкаў, кірмашоў, выставак-продажаў; гасцініц (кемпінгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, більярдных, боўлінг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосці), салярыяў, касметычных салонаў, якія аказваюць касметалагічныя паслугі; з нерухомай маёмасцю; сотавай рухомай электрасувязі, якія аказваюцца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў; турыстычных паслуг;

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі паслуг без уключэння ў іх падатку на паслугі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае 10 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку на паслугі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых паслуг з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры вылічэнні падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, збор на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна.

Плацельшчыкамі мэтавых збораў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па мэтавых зборах:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца:

для плацельшчыкаў-арганізацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні арганізацыі пасля падаткаабкладання;

для плацельшчыкаў — індывідуальных прадпрымальнікаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэнні індывідуальнага прадпрымальніка пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае (па сукупнасці) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым ліку:

транспартнага збору на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжнародніх аўтобусных зносінах, — не менш чым 2 працэнты;

збору на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна) — не больш чым 1 працэнт.

Выплата мэтавых збораў плацельшчыкамі ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў.

Парадак выплаты мэтавых збораў арганізацыямі, якія маюць філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні, устанаўліваецца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;

1.4. зборы з карыстальнікаў.

Плацельшчыкамі збораў з карыстальнікаў з'яўляюцца арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па зборах з карыстальнікаў:

аб'ектамі падаткаабкладання з'яўляюцца:

паркоўка (стаянка) у спецыяльна абсталяваных месцах;

ажыццяўленне гандлю на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

валоданне сабакамі і (або) выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці;

ажыццяўленне палявання і рыбнай лоўлі;

размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгістраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах;

ажыццяўленне будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца ў залежнасці ад аб'екту падаткаабкладання;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад аб'екту падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велічыні, і з'яўляюцца адзінымі для ўсёй тэрыторыі вобласці і г. Мінска.

Выплата збораў з карыстальнікаў арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.

Плацельшчыкамі збору з нарыхтоўшчыкаў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па збору з нарыхтоўшчыкаў:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыі ў мэтах іх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі;

падатковая база вызначаецца як кошт аб'ёму нарыхтоўкі (закупкі) прадукцыі, вызначаны зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду нарыхтаванай (закупленай) прадукцыі і не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносіцца на сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Збор з нарыхтоўшчыкаў не выплачваецца, калі пры нарыхтоўцы дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання адпаведнай арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;

1.6. курортны збор.

Плацельшчыкамі курортнага збору з'яўляюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, за выключэннем тых, якія накіроўваюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Па курортнаму збору:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца знаходжанне фізічнай асобы ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду санаторна-курортнай і аздараўленчай установы і не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы.

2. Абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзіць іншыя мясцовыя падаткі і зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўліваць іншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды і пазабюджэтныя фонды, якія валодаюць прыметамі падаткаў, збораў (пошлін), калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Мясцовыя падаткі і зборы, якія ўказаны ў падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымі, Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў і залічваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей і г. Мінска.

Курортны збор, які ўказаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзіцца Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і залічваецца ў адпаведныя бюджэты.

Пры ўвядзенні мясцовых падаткаў і збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, аб'екты падаткаабкладання, падатковую базу, падатковыя стаўкі, падатковы перыяд, парадак вылічэння, парадак і тэрміны выплаты мясцовых падаткаў і збораў, а таксама тэрміны прадстаўлення ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь могуць прадугледжваць падатковыя льготы па мясцовых падатках і зборах.

4. Кантроль за правільнасцю вылічэння, паўнатой і своечасовасцю выплаты мясцовых падаткаў і збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, органы мясцовага кіравання і самакіравання.

5. Правы і абавязкі плацельшчыкаў мясцовых падаткаў і збораў, адказнасць за правільнасць іх вылічэння, паўнату і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах, парадак іх спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх вылічэння і своечасовасцю выплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. У 2006 годзе:

1. Устанаўліваецца збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі.

2. З арганізацый спаганяюцца: збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі — па стаўцы 2 працэнты, падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог — па стаўцы 1 працэнт ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) (банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, — ад даходу за вылікам расходаў па выплаце працэнтаў, камісійных і іншых банкаўскіх расходаў; арганізацыямі незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, якія ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць і дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымі арганізацыямі — ад балансавага прыбытку). Пры гэтым філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні беларускіх арганізацый, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) альбо іншы банкаўскі рахунак, па адпаведных аб'ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганізацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.

Выплата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог ажыццяўляецца адзіным плацяжом у памеры 3 працэнтаў.

Адзіны плацеж, які ўказаны ў частцы другой гэтага артыкула, размяркоўваецца:

у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі — 67 працэнтаў;

у рэспубліканскі дарожны фонд на фарміраванне падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог — 33 працэнты.

3. Вызваліць:

3.1. ад выплаты збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог:

арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства, пчалярства і прадуктаў дзіцячага харчавання, — у частцы выручкі ад гэтай дзейнасці;

арганізацыі бытавога абслугоўвання — у частцы выручкі ад рэалізацыі бытавых паслуг комплекснымі прыёмнымі пунктамі, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці;

лячэбна-вытворчыя майстэрні пры псіхіятрычных, псіханеўралагічных і процітуберкулёзных бальніцах і дыспансэрах;

арганізацыі спажывецкай кааперацыі;

арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускае таварыства інвалідаў», «Беларускае таварыства глухіх», у якіх колькасць інвалідаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў;

арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і выконваюць работы (аказваюць паслугі) арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, — у частцы выручкі ад выкананых работ (аказаных паслуг), якія вызначаюцца ў адпаведнасці з абзацам адзінаццатым падпункта 2.1 пункта 2 артыкула 5 гэтага Закона;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ (паслуг) фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі. Пералік такіх работ (паслуг) вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

арганізацыі, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкі ад рэалізацыі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкі па дагаворах, заключаных з арганізацыямі, якім гэтыя сродкі выдзелены з бюджэту;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі санаторна-курортных пуцёвак, а таксама пуцёвак у аздараўленчыя ўстановы Рэспублікі Беларусь па пераліку аздараўленчых устаноў Рэспублікі Беларусь, абароты па рэалізацыі пуцёвак у якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, які зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — у частцы выручкі ад аказання платных паслуг па абслугоўванню арганізацый пажарнымі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі;

арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы субсідый і датацый, што выдзяляюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ па будаўніцтву, рэканструкцыі, рамонту і ўтрыманню аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

арганізацыі — рэзідэнты свабодных эканамічных зон — у частцы выручкі ад рэалізацыі:

за межы Рэспублікі Беларусь замежным юрыдычным і (або) фізічным асобам у адпаведнасці з заключанымі паміж імі дагаворамі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены гэтымі рэзідэнтамі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон;

на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон, з'яўляюцца імпартазамяшчальнымі ў адпаведнасці з пералікам, які вызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон, іншым рэзідэнтам свабодных эканамічных зон згодна з заключанымі з імі дагаворамі;

3.2. ад выплаты падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог арганізацыі — у частцы выручкі, атрыманай ад выканання работ па будаўніцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (камерцыйных арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі).

4. З улікам асаблівасцяў дзейнасці асобных арганізацый вылічэнне ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула плацяжоў ажыццяўляецца:

арганізацыямі, якія маюць унутраныя абароты, — без уліку гэтых абаротаў;

арганізацыямі грамадскага харчавання — ад валавога даходу без уліку даходаў ад уласнай вытворчасці;

арганізацыямі бытавога абслугоўвання насельніцтва, адасобленымі падраздзяленнямі арганізацый, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву, — ад аб'ёму рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) без уліку кошту аплачаных насельніцтвам матэрыялаў і запасных частак;

арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і эксплуатацыйнымі арганізацыямі — ад выручкі, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя і эксплуатацыйныя паслугі, без уліку даходаў ад платы насельніцтва за карыстанне (тэхнічнае абслугоўванне) жылымі памяшканнямі і камунальнымі паслугамі, а таксама платы за інтэрнат;

беларускімі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць за межамі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў якасці падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без уліку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, па якой яны з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў;

арганізацыямі, якія набываюць тавары і ажыццяўляюць іх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкі, у выніку якой тавары ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адносяцца да прадукцыі ўласнай вытворчасці, — ад валавога даходу.

5. Арганізацыі, акрамя страхавых арганізацый, не ажыццяўляюць вылічэнне ўказаных у гэтым артыкуле плацяжоў ад пазарэалізацыйных і аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад здачы маёмасці ў арэнду (лізінг).

6. Сумы вылічаных плацяжоў улічваюцца пры фарміраванні адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) у адпаведнасці з артыкулам 45 гэтага Закона.

7. Арганізацыі штомесяц не пазней чым 20-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) аб сумах вылічаных збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог за справаздачны месяц.

Выплата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог ажыццяўляецца арганізацыямі штомесяц нарастаючым падрахункам з пачатку года не пазней чым 22-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным.

Калі сума збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог, якая падлягае выплаце па выніках месяца, які папярэднічаў справаздачнаму, склала пяцьсот і больш базавых велічынь, устаноўленых заканадаўствам (прымаецца памер базавай велічыні, які дзейнічае на 1-е чысло месяца, які надыходзіць за справаздачным), указаныя збор і падатак у дадзены фонд выплачваюцца ў наступныя тэрміны:

не пазней чым 10-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным, уносіцца адна трэцяя частка сумы, якая падлягае выплаце па падатковай дэкларацыі (разліку) за месяц, які папярэднічаў справаздачнаму;

не пазней чым 22-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным, выплачваецца сума па падатковай дэкларацыі (разліку) за справаздачны месяц з улікам сумы, унесенай у адпаведнасці з абзацам другім часткі трэцяй гэтага пункта.

8. Правы і абавязкі плацельшчыкаў збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог, адказнасць за правільнасць іх вылічэння, паўнату і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па ўказаных плацяжах, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх вылічэння, паўнатой і своечасовасцю выплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Астаткі сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-інвестыцыйных фондаў, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2006 года, а таксама сродкі, якія паступаюць у лік пагашэння запазычанасці арганізацый па выплаце збору на фарміраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-інвестыцыйных фондаў і збору на фінансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем і рамонтам жыллёвага фонду, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, падлягаюць залічэнню ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.

Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сум збору на фарміраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-інвестыцыйных фондаў і збору на фінансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем і рамонтам жыллёвага фонду, ажыццяўляецца з мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Запазычанасць, якая ўтварылася на 1 студзеня 2006 года ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-інвестыцыйныя фонды па сродках, якія прадастаўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам у выглядзе пазык (крэдытаў), падлягае вяртанню і залічваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.

Артыкул 10. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь штомесяц пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту;

даход, які атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзідэнтах крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і іншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублікі Беларусь і пад яго гарантыі, у поўным аб'ёме пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Артыкул 11. У 2006 годзе:

1. Зацвердзіць расходы рэспубліканскага бюджэту на 2006 год у суме 26 638 162 084 тыс. рублёў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў згодна з дадаткам 4.

2. Вызначыць функцыянальную класіфікацыю расходаў Рэспублікі Беларусь у складзе:

раздзелаў, якія вызначаюць расходаванне бюджэтных сродкаў на выкананне функцый дзяржавы; падраздзелаў, якія канкрэтызуюць накіраванне сродкаў на ажыццяўленне дзейнасці дзяржавы ў пэўнай галіне ў межах раздзелаў; відаў, якія дэталізуюць накіраванне бюджэтных сродкаў у межах падраздзелаў, класіфікацыя па якіх зацвярджаецца згодна з дадаткам 5;

параграфаў, якія вызначаюць расходаванне сродкаў на канкрэтныя мерапрыемствы і напрамкі дзейнасці, класіфікацыя па якіх зацвярджаецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

3. Прыпыніць дзеянне другой, трэцяй, чацвёртай і пятай частак артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 20, ст. 223).

Артыкул 12. Зацвердзіць на 2006 год:

расходы рэспубліканскага бюджэту на 2006 год па ведамаснай бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 6;

пералік дзяржаўных праграм, фінансаванне якіх у 2006 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўных капітальных укладанняў), згодна з дадаткам 7;

аб'ём асігнаванняў на дзяржаўныя капітальныя ўкладанні, фінансаванне якіх у 2006 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 8.

Артыкул 13. У 2006 годзе:

1. Прыярытэтнымі накірункамі бюджэтна-фінансавай палітыкі дзяржавы з'яўляюцца павышэнне дабрабыту насельніцтва і фінансаванне аховы здароўя, адукацыі, будаўніцтва жылля, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

2. Устанавіць пералік абароненых расходаў па асобных артыкулах:

2.1. па рэспубліканскаму бюджэту:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі, пенсіі, дапамогі, безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на патаненне камунальных паслуг і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

працэнты па дзяржаўнаму доўгу;

пагашэнне дзяржаўнага доўгу;

аплата паслуг навукова-даследчых арганізацый;

2.2. па мясцовых бюджэтах:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

вяртанне затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву;

расходы па праіндэксаваных да 1 студзеня 2006 года жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках «Жыллё»).

Артыкул 14. Зацвердзіць абаротную касавую наяўнасць па рэспубліканскаму бюджэту на 1 студзеня 2007 года ў суме 10 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 15. Устанавіць у 2006 годзе:

ніжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у памеры 2,6 працэнта ад расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту (без уліку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных капітальных укладанняў, а таксама вяртання банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўніцтва грамадзянам);

аб'ём фінансавання на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у памеры 310 750 000 тыс. рублёў, з іх нарматыў фінансавання фундаментальных, у тым ліку арыентаваных фундаментальных, і прыкладных даследаванняў у памеры не менш як 30 працэнтаў.

Расходы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у 2006 годзе на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, па накірунках і дзяржаўных заказчыках вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Устанавіць, што плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, устанаўліваецца ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча сем'яў, тыпу ўстановы і ўзроўню навучання.

Памеры і парадак спагнання ў 2006 годзе платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі, указанымі ў частцы першай гэтага артыкула, на 2006/2007 навучальны год устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Устанавіць, што ў 2006 годзе фонд фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак утвараецца ў суме 2 337 542 819 тыс. рублёў і перадаецца ў бюджэты абласцей, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 497 246 078 тыс. рублёў, Віцебскай — 333 130 885 тыс. рублёў, Гомельскай — 195 966 211 тыс. рублёў, Гродзенскай — 454 052 449 тыс. рублёў, Мінскай — 306 734 020 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 550 413 176 тыс. рублёў.

Сродкі фонду фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накіроўваюцца на фінансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 18. У 2006 годзе:

1. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. субвенцыі на жыллё:

Для прадастаўлення грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразавых бязвыплатных субсідый, уключаючы субсідыі (бязвыплатную фінансавую дапамогу) ваеннаслужачым, уволеным у запас (адстаўку), на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўніцтва інжынерных сетак (да 30 працэнтаў субвенцый) у суме 60 000 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 9 660 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 6 120 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 9 300 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 5 880 000 тыс. рублёў, Мінскай — 6 000 000 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 5 220 000 тыс. рублёў, г. Мінску — 17 820 000 тыс. рублёў;

для фінансавання будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыцця жылых памяшканняў арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, і (або) прадастаўлення крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў гэтым арганізацыям для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, а таксама на будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах кампенсацыю звышлімітных абгрунтаваных затрат, якія ўтварыліся ў 2004—2005 гадах у арганізацыях-падрадчыках, што ажыццяўляюць будаўніцтва жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях, у суме 220 296 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 29 952 100 тыс. рублёў, Віцебскай — 44 499 500 тыс. рублёў, Гомельскай — 49 626 100 тыс. рублёў, Гродзенскай — 25 826 100 тыс. рублёў, Мінскай — 46 072 100 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 24 320 100 тыс. рублёў;

для прадастаўлення крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) і (або) набыццё жылых памяшканняў, а таксама будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах, у суме 73 529 400 тыс. рублёў г. Мінску;

1.2. субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з развіццём сельскагаспадарчай вытворчасці (на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, нафтапрадуктаў, на рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, а таксама на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь) у суме 287 453 400 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 53 861 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 39 196 500 тыс. рублёў, Гомельскай — 50 285 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 317 700 тыс. рублёў, Мінскай — 60 068 800 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 35 724 400 тыс. рублёў;

1.3. субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з пераадоленнем наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у агульнай суме 505 585 832 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9;

1.4. субвенцыі на будаўніцтва метрапалітэна ў г. Мінску ў суме 7 800 000 тыс. рублёў;

1.5. субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мінскам функцый сталіцы, у суме 60 000 000 тыс. рублёў.

2. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

2.1. накіроўваюць сродкі мясцовых бюджэтаў на дзяржаўную падтрымку юрыдычных асоб, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксма на ўтрыманне ведамасных дзіцячых дашкольных устаноў;

2.2. устанаўліваюць парадак расходавання рэзервовых фондаў, якія ўтвараюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

3. З рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, выдзяляюцца субсідыі ў суме 48 188 600 тыс. рублёў для арганізацый, які ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства на вяртанне часткі расходаў на набыццё аўтамабільнага паліва ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Устанавіць на 2006 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь (з улікам сродкаў на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 343 531 рубель і па бюджэтах абласцей і г. Мінска ў суме 268 751 рубель, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 277 042 рублі, Віцебскай — 272 594 рублі, Гомельскай — 278 823 рублі, Гродзенскай — 282 908 рублёў, Мінскай — 258 321 рубель, Магілёўскай вобласці — 286 238 рублёў, г. Мінску — 238 742 рублі.

Артыкул 20. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўтвараюцца ў суме 1 906 133 400 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў суме 1 896 133 400 тыс. рублёў і паступленняў ад вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за карыстанне тэхнікай, атрыманай на ўмовах доўгатэрміновай арэнды, у суме 10 000 000 тыс. рублёў.

2. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага дарожнага фонду ўтворацца ў суме 1 656 141 230 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт:

акцызаў на аўтамабільнае паліва (акрамя імпартаванага) у памеры 35,3 працэнта ў суме 583 000 000 тыс. рублёў;

падатку на набыццё аўтамабільных транспартных сродкаў у суме 28 265 000 тыс. рублёў;

падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог у суме 966 656 230 тыс. рублёў;

платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных аўтамабільных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь у суме 4 050 000 тыс. рублёў;

збору за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь у памеры 50 працэнтаў у суме 6 140 000 тыс. рублёў;

платы за выдачу дазволаў на праезд аўтатранспартных сродкаў па тэрыторыях замежных дзяржаў і Рэспублікі Беларусь у памеры 60 працэнтаў у суме 11 340 000 тыс. рублёў;

платы за праезд па аўтамабільнай дарозе М-1/Е30 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі ў суме 56 690 000 тыс. рублёў, у тым ліку цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў у суме 200 000 тыс. рублёў.

Парадак залічэння ў рэспубліканскі дарожны фонд падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, указаных у частцы першай гэтага пункта, устанаўліваецца Міністэртсвам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2. Плацяжы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя дарожныя фонды, якія паступілі за снежань 2005 года, у парадку пераразлікаў па выніках за 2005 год і ў лік пагашэння запазычанасці арганізацый, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, а таксама рэшткі сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных дарожных фондаў па стану на 1 студзеня 2006 года падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі дарожны фонд.

Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сум плацяжоў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя дарожныя фонды ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Расходы рэспубліканскага дарожнага фонду вызначаюцца ў суме 1 669 922 629 тыс. рублёў з улікам рэшткаў указанага фонду, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2006 года, у суме 13 781 399 тыс. рублёў.

4. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага фонду садзеяння занятасці ўтвараюцца за кошт абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзеяння занятасці ў суме 153 700 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца, у тым ліку ў бюджэты абласцей і г. Мінска, у выглядзе бягучых трансфертаў у суме 138 000 000 тыс. рублёў, з іх Брэсцкай вобласці — 20 000 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 22 900 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 22 800 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 16 500 000 тыс. рублёў, Мінскай — 22 400 000 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 19 600 000 тыс. рублёў, г. Мінску — 13 800 000 тыс. рублёў, згодна з дадаткам 10.

2. Перавышэнне даходаў дзяржаўнага фонду садзеяння занятасці над расходамі дзяржаўнага фонду садзеяння занятасці, устаноўленымі згодна з дадаткам 10, накіроўваецца на расходы рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку 5 працэнтаў паступленняў — у рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

3. Захаваць на 2006 год устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і ўзгоднены з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў дзяржаўнага фонду садзеяння занятасці ў 2005 годзе.

Артыкул 23. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Сродкі мясцовых фондаў аховы прыроды акумулююцца ў рэспубліканскім фондзе аховы прыроды.

2. Даходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме 371 456 450 тыс. рублёў.

Перавышэнне даходаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды над устаноўленымі расходамі рэспубліканскага фонду аховы прыроды, якія складаюць 5 працэнтаў паступленняў, накіроўваецца ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

3. Плацяжы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды аховы прыроды, якія паступаюць за снежань 2005 года, у парадку пераразлікаў па выніках за 2005 год і ў лік пагашэння запазычанасці арганізацый, якая ўтварылася да 1 студзеня 2006 года, а таксама рэшткі сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды па стану на 1 студзеня 2006 года падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі фонд аховы прыроды.

Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сум плацяжоў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды аховы прыроды ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Расходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца ў суме 352 883 627 тыс. рублёў.

5. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 24. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ўтвараюцца ў суме 8 182 417 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца згодна з дадаткам 11.

2. Парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 25. У 2006 годзе:

1. Утварыць дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі, які будзе фарміравацца юрыдычнымі асобамі, што ажыццяўляюць будаўніча-мантажныя работы, за кошт адлічэнняў у памеры 0,5 працэнта ад сабекошту вытворчасці і рэалізацыі работ, паслуг указаных юрыдычных асоб, якія ўключаюцца ў затраты і ўлічваюцца пры падаткаабкладанні і фарміраванні цэн (тарыфаў) на гэтыя работы, паслугі.

Адлічэнні ва ўказаны фонд не робяцца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах жыллёвага будаўніцтва і за межамі Рэспублікі Беларусь.

2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развіцця будаўнічай навукі ўтвараюцца ў суме 18 274 800 тыс. рублёў і накіроўваюцца згодна з дадаткам 12.

Рэшткі сродкаў фонду развіцця будаўнічай навукі па стану на 1 студзеня 2006 года, а таксама сродкі, якія паступаюць у лік пагашэння запазычанасці арганізацый па сумах адлічэнняў ва ўказаны фонд, які ўтварыўся да 1 студзеня 2006 года, падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі.

Парадак залічэння сродкаў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі і накірункі яго выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Правы і абавязкі плацельшчыкаў адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі адказнасць за правільнасць іх вылічэння і своечасовасць уплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па адлічэннях у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх вылічэння і своечасовасцю ўплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Кантроль за фарміраваннем і выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развіцця будаўнічай навукі ажыццяўляецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 26. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Фінансаванне мерапрыемстваў і праграм па энергазберажэнню ажыццяўляецца ў складзе расходаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за кошт даходаў у суме 150 000 тыс. рублёў, якія паступаюць у рэспубліканскі бюджэт у выглядзе:

плацяжоў за перарасход паліва, электрычнай і цеплавой энергіі звыш устаноўленых нормаў (межавых узроўняў) спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў;

эканамічных санкцый за:

несвоечасовую ўстаноўку прыбораў уліку расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў;

выкарыстанне паліва, электрычнай і цеплавой энергіі без зацверджаных ва ўстаноўленым парадку нормаў іх расходу на вытворчасць адзінкі прадукцыі (работ, паслуг);

парушэнне правілаў карыстання электрычнай і цеплавой энергіяй;

іншых плацяжоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў і праграм па энергазберажэнню ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Сродкі фондаў папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў, якія фарміруюцца страхавымі арганізацыямі за кошт адлічэнняў ад страхавых узносаў па абавязковаму страхаванню і асобных відах добраахвотнага страхавання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, пералічваюцца страхавымі арганізацыямі ў рэспубліканскі бюджэт.

Накірункі выкарыстання сродкаў фондаў папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі іншы парадак не вызначаны Кіраўніком дзяржавы.

Артыкул 27. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Сродкі, якія паступаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у лік пагашэння імі запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмінаванай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, спаганяецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб.

2. На вяртанне юрыдычным асобам сродкаў у замежный валюце, заблакіраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года і аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзіцца залік па непагашанай запазычанасці дадзеных юрыдычных асоб:

па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах, а таксама іншых плацяжах (па бюджэтных ссудах, бюджэтных пазыках, плацяжах, зробленых з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь), а таксама працэнтах і санкцыях па пратэрмінаваных плацяжах;

па запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым ліку пры наяўнасці дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб.

3. Сродкі ў замежнай валюце, заблакіраваныя па стану на 1 студзеня 1992 года, арганізацыям, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтным арганізацыям), не вяртаюцца.

4. Не падлягаюць разблакіраванню і адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу сродкі ў замежнай валюце, заблакіраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года, якія лічацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры іх прыватызацыі.

Артыкул 28. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

2. Запазычанасць па крэдытах, якія прадстаўлены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і адносіцца на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991 — 2003 гадах, рэструктурызуецца пасродкам эмісіі дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 29. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Межавы памер гарантый, якія прадастаўляюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, складае 600 000 000 тыс. рублёў.

Гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь не прадастаўляюцца па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, што маюць пратэрмінаваную запазычанасць па падатках, зборах (пошлінах), іншых абавязковых плацяжах у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, па бюджэтных пазыках, ссудах, а таксама не выканаўшым сваіх абавязацельстваў па раней прадастаўленых крэдытах, у тым ліку выдадзеных пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, або выканаўшым указаныя абавязацельствы за кошт бюджэтных сродкаў, — да поўнага пагашэння абавязацельстваў перад бюджэтам.

2. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу і ў рэспубліканскім фондзе падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйных фондаў.

У выпадку невыканання, неналежнага выканання абавязацельстваў па вяртанню крэдытаў, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, адказнасць гаранта наступае за днём заканчэння тэрміну вяртання крэдыту.

Плацяжы з рэспубліканскага бюджэту па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь, робяцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь і спаганяюцца ўказаным Міністэрствам у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнікаў крэдытаў са спагнаннем працэнтаў:

па крэдытах, выдадзеных у беларускіх рублях, — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дзень налічэння працэнтаў;

па крэдытах, выдадзеных у замежнай валюце, — у памеры 8 працэнтаў гадавых.

3. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублікі Беларусь па замежных крэдытах, выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйных фондаў.

Юрыдычныя асобы, якія з'яўляюцца пазычальнікамі па замежных крэдытах, якія прыцягваюцца пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, уплачваюць у даход рэспубліканскага бюджэту за прадастаўленне гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь аднаразова суму ў замежнай валюце ў памеры 1,5 працэнта ад сумы замежнага крэдыту.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мае права змяншаць памер фінансавання юрыдычных асоб — пазычальнікаў крэдытаў, калі яны фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, на суму зробленых або якія падлягаюць выкананню плацяжоў з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь і налічаных працэнтаў.

5. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

зацвярджаюць межавы памер гарантый, якія прадастаўляюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, які не можа перавышаць 10 працэнтаў аб'ёмаў расходаў абласных, раённых і гарадскіх бюджэтаў (за выключэннем крэдытаў, якія выдаюцца для развіцця жыллёвага будаўніцтва на вёсцы);

зацвярджаюць межавы памер гарантый, якія прадастаўляюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь для развіцця жыллёвага будаўніцтва на вёсцы;

прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь.

6. Патрабаванні гэтага артыкула прымяняюцца, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 30. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Рашэнні аб прадастаўленні бюджэтных пазык, бюджэтных ссуд прымаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, за выключэннем пункта 2 гэтага артыкула, у межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце.

Бюджэтныя пазыкі, бюджэтныя ссуды не прадастаўляюцца юрыдычным асобам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па падатках, зборах (пошлінах), іншых абавязковых плацяжах у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, па крэдытах банкаў, у тым ліку выдадзеных пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, якія не выканалі сваіх абавязацельстваў па раней выдадзеных з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў пазыках, ссудах (у тым ліку пралангіраваных), выкананых гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама калі мэтай атрымання пазыкі, ссуды з'яўляюцца пагашэнне банкаўскага крэдыту, раней выдадзеных з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў пазык, ссуд, уплата плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты.

2. Рашэнні ў частцы бюджэтных ссуд і бюджэтных пазык, якія прадастаўляюцца абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам на фінансаванне часовых касавых разрываў, якія ўзнікаюць пры выкананні бюджэтаў абласцей і г. Мінска, прымаюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 31. Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2006 года ў памеры 2 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту па крэдытных лініях згодна з дадаткам 13.

Артыкул 32. Устанавіць, што ў 2006 годзе ў даход рэспубліканскага бюджэту паступаюць сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымі органамі, іх тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі, за выключэннем:

сродкаў, якія атрымліваюцца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама сродкаў, якія атрымліваюцца падпарадкаванымі ім воінскімі часцямі, арганізацыямі, органамі і падраздзяленнямі ад рэалізацыі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, аб'ектаў нерухомасці, здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг;

сродкаў, якія атрымліваюцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама сродкаў, якія атрымліваюцца падначаленымі яму воінскімі часцямі і арганізацыямі ад здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг, рэалізацыі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, акрамя вызваляемых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, рэалізацыя якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія атрымліваюцца органамі і ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія паступаюць у Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за аказанне платных паслуг па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы;

сродкаў, якія атрымліваюцца органамі дзяржаўнай статыстыкі ад продажу зводнай статыстычнай інфармацыі, здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў, што знаходзяцца ў іх на балансе;

сродкаў, якія паступаюць у дзяржаўныя натарыяльныя канторы за аказанне дадатковых платных паслуг, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў;

сродкаў фонду стабілізацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама сродкаў, якія атрымліваюцца ўказаным Міністэрствам ад аказання паслуг фельд'егерскай сувязі;

сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі, які ўтвараецца Дзяржаўным камітэтам па авіяцыі Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія паступаюць у Камітэт па матэрыяльных рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і падначаленыя яму ўстановы ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў і за запазычанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага і мабілізацыйнага рэзерваў;

ахвяраванняў юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў, якія паступаюць у Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і выкарыстоўваюцца на развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама заявачных узносаў замежных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якія паступаюць на рахунак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь для правядзення мерапрыемстваў;

сродкаў, атрыманых агульнымі і гаспадарчымі судамі пры прымусовым выкананні па маёмасных спагнаннях;

сродкаў, якія паступаюць у загранустановы Рэспублікі Беларусь за аказанне консульскіх паслуг;

сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў і іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Устанавіць, што ў 2006 годзе ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 34. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганізацый), іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца без спагнання платы.

За карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія знаходзяцца і размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі ўплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, якая вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне на ўкладныя рахункі і выплата, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых грашовых выплат, якія робяцца грамадзянамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання працэнтаў.

3. Абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, якія пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, праводзіцца банкамі, упаўнаважанымі Урадам Рэспублікі Беларусь абслугоўваць замежныя крэдыты, з выплатай узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Артыкул 35. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або змяншэнне аб'ёму даходаў, расходаў і (або) межавага памеру дэфіцыту, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на 2006 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або з яго згоды.

Ураду Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці па ўстаноўленым парадку ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2006 год не больш як адзін раз у квартал.

Артыкул 36. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падначаленыя Ураду Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць расходы ў межах планавых асігнаванняў, прадугледжаных у бюджэтным роспісе, зацверджаным Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2006 года, аб выдзяленні сродкаў або якія ўстанаўліваюць парадак фінансавання ў 2006 годзе, забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

3. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь можа ўносіць змяненні ў:

даходы рэспубліканскага бюджэту ў межах гадавых паступленняў, прадугледжаных згодна з дадаткам 2;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай і эканамічнай (прадметнай) бюджэтных класіфікацыях расходаў у межах гадавых асігнаванняў, прадугледжаных згодна з дадаткам 4, а таксама па функцыянальнай класіфікацыі расходаў у частцы фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў і іншых расходаў у галіне навукі ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 15 гэтага Закона;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных згодна з дадаткам 1.

Артыкул 37. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб вяртанні юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у межах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на прамысловасць, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама на іншыя агульнадзяржаўныя расходы:

па крэдытах, атрыманых у беларускіх рублях, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату вяртання працэнтаў;

па крэдытах, атрыманых у замежнай валюце, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі па крэдыту;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскга бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

2. Грамадскім аб'яднанням можа аказвацца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з зацверджанымі дзяржаўнымі праграмамі, а таксама пры стварэнні фондаў з удзелам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 38. У 2006 годзе:

У выпадку парушэння мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку залічэння падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў, іншых паступленняў у рэспубліканскі бюджэт, а таксама неабгрунтаванага атрымання або выкарыстання не па мэтаваму назначэнню сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, або запазычанасці, якая маецца па плацяжах у гэты бюджэт, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыі, Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь прыпыняць або змяншаць перадачу з рэспубліканскага бюджэту сродкаў бюджэтам абласцей і г. Мінска, а таксама праводзіць пагашэнне (вяртанне) такой запазычанасці за кошт перадаваемых з рэспубліканскага бюджэту сродкаў;

ажыццяўляць залік падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў, якія падлягаюць уплаце ў рэспубліканскі бюджэт, запазычанасці па бюджэтных пазыках, бюджэтных ссудаў, выкананым гарантыям Урада Рэспублікі Беларусь па замежных крэдытах і крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, а таксама налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных указаным юрыдычным асобам.

Артыкул 39. Пералікі будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца ў 2006 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, уключаючы аб'екты камунальнай уласнасці, Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001 — 2005 гады і на перыяд да 2010 года, а таксама якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2006 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь удакладніць пры неабходнасці аб'ёмы фінансавання будоўляў і аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2006 год, у межах адпаведных асігнаванняў на дзяржаўныя капітальныя ўкладанні, прадугледжаных згодна з дадаткам 8.

Артыкул 40. У 2006 годзе:

1. Утвараць інавацыйныя фонды за кошт адлічэнняў у памеры не больш за 0,25 працэнта:

1.1. рэспубліканскім органам дзяржаўнага ўпраўлення (за выключэннем Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь), іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але якія маюць долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі дзяржаўнай уласнасці;

1.2. Міністэрству гандлю Рэспублікі Беларусь — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг):

арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, у адносінах да якіх Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь упаўнаважана ўпраўляць долямі (акцыямі), якія належаць дзяржаве;

арганізацый, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельніцтва і грамадскаму харчаванню незалежна ад формаў уласнасці (за выключэннем арганізацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якія адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»);

гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, у статутным фондзе якіх маюцца долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці, і ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельніцтва і грамадскаму харчаванню, прапарцыянальна долям (акцыям), што не належаць Рэспубліцы Беларусь.

Гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, створаныя названымі органамі і арганізацыямі, у памерах і парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь — у памерах і парадку, устаноўленых ім;

1.3. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый спажывецкай кааперацыі;

1.4. Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб, якія ўтвараюцца гэтай Федэрацыяй;

1.5. грамадскім аб'яднанням «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца гэтыя грамадскія аб'яднанні.

2. Устанавіць, што:

2.1. павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды вызначаюцца для:

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь — не больш як 19 працэнтаў;

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — не больш як 10 працэнтаў;

Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі —- не больш як 5 працэнтаў;

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь — не больш як 4,5 працэнта;

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь — не больш як 3 працэнты;

грамадскіх аб'яднанняў «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» — не больш як 2,5 працэнта;

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь — не больш як 2 працэнты;

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь — не больш як 1,8 працэнта;

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — не больш як 1,5 працэнта;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў народнага спажывання — не больш як 1 працэнт;

Беларускай чыгункі — не больш як 0,7 працэнта.

Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам устанаўліваць, зыходзячы са спецыфікі работы, павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, што маюць долі (акцыі) камунальнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі камунальнай уласнасці;

2.2. адлічэнні ў інавацыйныя фонды адносяцца на сабекошт і ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;

2.3. у 2006 годзе прымяняюцца парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Нарматывы накіравання сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ і работ па падрыхтоўцы і засваенню вытворчасці новых відаў навукаёмістай прадукцыі зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.4. частка павышанага нарматыву інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца:

Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на фінансаванне расходаў па ўтрыманню цэнтральных апаратаў гэтых міністэрстваў і Камітэта;

Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь, — на фінансаванне расходаў па ўтрыманню апарата ўпраўлення дзяржаўнага аб'яднання «Белбыт»;

2.5. кампенсацыя затрат даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах, а таксама пагашэнне запазычанасці, якая ўтварылася на 1 студзеня 2006 года, па кампенсацыі затрат даходаў ад аказання паслуг ільготнай катэгорыі грамадзян за карыстанне кватэрным тэлефонам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

2.6. парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання інавацыйнага фонду, які ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.7. парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Сродкі інавацыйных фондаў, неабгрунтавана атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, якія фарміруюць такія фонды, а таксама арганізацыямі — атрымальнікамі сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню фінансавых і іншых органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь са спагнаннем у бясспрэчным парадку з юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, устаноў, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці са статутнымі дакументамі дзейнасць, што прыносіць даходы, якія дапусцілі парушэнні, у даход адпаведнага бюджэту штрафы ў памеры гэтых сродкаў.

4. Зацвердзіць на 2006 год аб'ём даходаў і расходаў інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 1 444 124 670 тыс. рублёў згодна з дадаткам 14.

Артыкул 41. Устанавіць, што ў 2006 годзе:

плата за лясныя карыстанні, вылічаная па тэрмінах уплаты ў 2006 годзе, а таксама сумы няўстоек за парушэнне ляснога заканадаўства застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенню лясной гаспадаркі;

запазычанасць па плаце за лясныя карыстанні, якая ўтварылася на 1 студзеня 2005 года, спаганяецца падатковымі органамі ў бясспрэчным парадку і залічваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты;

сродкі, якія паступаюць ад продажу грамадзянам Рэспублікі Беларусь зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, залічваюцца ў мясцовыя бюджэты адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а ад продажу юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь і замежным дзяржавам, — у рэспубліканскі бюджэт і выкарыстоўваюцца на ахову земляў, павышэнне іх якасці і землеўпарадкаванне, а таксама на сацыяльнае развіццё тэрыторый;

стаўкі зямельнага падатку індэксуюцца на 48 працэнтаў;

сумы экалагічнага падатку індэксуюцца на 10 працэнтаў.

Артыкул 42. Устанавіць, што ў 2006 годзе рэспубліканскія і камунальныя унітарныя прадпрыемствы, маёмасць якіх знаходзіцца на праве гаспадарчага вядзення, уплачваюць частку прыбытку, а гаспадарчыя таварыствы — частку даходаў ад акцый (доляў у статутных фондах), якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, адпаведна ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, парадак вылічэння і выкарыстання якіх вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 43. Устанавіць, што ў 2006 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

змяняць тэрміны выплаты зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, экалагічнага падатку ў частцы плацяжоў за карыстанне (канфіскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў асобным катэгорыям плацельшчыкаў;

павялічваць (змяншаць), але не больш чым у два разы стаўкі зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, экалагічнага падатку ў частцы плацяжоў за карыстанне (канфіскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў (за выключэннем плацяжу за здабычу нафты, кухоннай і калійнай солі) асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелічэнні ставак указаных падаткаў і плацяжоў не распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе адтэрміноўкі, растэрміноўкі, падатковага крэдыту, субсідый і сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў з рэспубліканскага бюджэту;

прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ільготы па ўплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фізічных асоб, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;

вызваляць ад уплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць арганізацыі спажывецкай кааперацыі па аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Артыкул 44. Плацельшчыкі абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці, адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, адлічэнняў часткі прыбытку рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемстваў, часткі даходаў гаспадарчых таварыстваў, вызначаныя адпаведна артыкуламі 5, 25, 40 і 42 гэтага Закона, карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным вылічэннем, поўнай і своечасовай уплатай указаных адлічэнняў, прымяненні спосабаў забеспячэння іх уплаты, а таксама ўплаты пені, спагнанні гэтых адлічэнняў, а таксама пені карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі падатковых органаў, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, уплаты пеняў і спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пеняў.

Няўплата або няпоўная ўплата ўказаных адлічэнняў, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па гэтых адлічэннях цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам за няўплату, няпоўную ўплату падаткаў, збораў (пошлін), парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку).

Артыкул 45. Устанавіць у 2006 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі) сум падаткаў і збораў, якія ўплачваюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг):

акцызы (для падакцызных тавараў);

збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог;

падатак на дабаўленую вартасць.

Артыкул 46. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2006 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 47, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага закона.

Артыкул 47.

1. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

2. Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў і ў трохмесячны тэрмін прыняць іншыя меры, неабходныя для выканання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

31 снежня 2005 года, г. Мінск.

№ 81-3


_____________________________________
* За выключэннем інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».