Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 29

Аб фінансаванні ўтрымання апарату кіраўніцтва спажывецкіх таварыстваў і іх саюзаў

1. Устанавіць, што з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2007 г. адлічэнні на ўтрыманне апарату кіраўніцтва спажывецкіх таварыстваў і іх саюзаў унітарнымі прадпрыемствамі, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца гэтыя таварыствы і саюзы, праводзяцца ў памеры не больш за 1 працэнт ад агульнага аб'ёму выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) арганізацый спажывецкай кааперацыі, адносяцца на сабекошт і ўключаюцца ў склад затрат на вытворчасць і рэалізацыю названай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў вызначыць памер адлічэнняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага Указа, з улікам фінансавага стану унітарных прадпрыемстваў, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца спажывецкія таварыствы і іх саюзы.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

13 студзеня 2006 г., г. Мінск.