Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
24 студзеня 2006 г. № Р-192/2006
Аб Навукова-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь
У мэтах удасканальвання работы Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, кіруючыся артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Змяніць склад Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (далей – Навукова-кансультацыйны савет), зацверджаны рашэннем Канстытуцыйнага Суда (пратакол ад 17 мая 1994 г. № 4). Зацвердзіць новы склад Навукова-кансультацыйнага савета згодна з дадаткам.
 
2. Ускласці на аддзел судовых пасяджэнняў і кантролю за выкананнем рашэнняў Суда арганізацыйнае забеспячэнне работы Навукова-кансультацыйнага савета.
 
3. Інфармацыю аб новым складзе Навукова-кансультацыйнага савета размясціць на інтэрнэт-сайце Канстытуцыйнага Суда.
 
 
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                      Р.А. Васілевіч