Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года ў наступных намінацыях:

музычнае мастацтва

творчаму калектыву ўстановы «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» — за падрыхтоўку цыкла канцэртных праграм, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць;

тэатральнае мастацтва

КIРЫЧЭНКУ Мікалаю Міхайлавічу, генеральнаму дырэктару дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, — за актыўны ўдзел у міжнародных тэатральных фестывалях, таленавітае ўвасабленне роляў Губернатара, Дзікаватага чыноўніка, Капітана Капейкіна, Мажардома ў спектаклі «Чычыкаў» паводле паэмы М.В. Гогаля «Мёртвыя душы»;

выяўленчае мастацтва

аўтарскаму калектыву рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» ў складзе ЖУКА Дзмітрыя Аляксандравіча, генеральнага дырэктара, ЖЫНКОВА Генадзя Міхайлавіча, галоўнага рэдактара рэдакцыі фотаінфармацыі, КАБЯКА Рамуальда Эдуардавіча, фотакарэспандэнта па Брэсцкай вобласці рэдакцыі фотаінфармацыі, ЛАПIНА Аляксандра Веніамінавіча, вядучага мастака сектара Iнтэрнэт-тэхналогій аддзела спецыяльных праектаў, СЯМЁНАВА Генадзя Мікалаевіча, фотакарэспандэнта рэдакцыі фотаінфармацыі, ТАЛОЧКI Аляксандра Iванавіча, фотакарэспандэнта рэдакцыі фотаінфармацыі, ХАЛАДЗIЛIНА Сяргея Піліпавіча, фотакарэспандэнта па Гомельскай вобласці рэдакцыі фотаінфармацыі, — за распрацоўку ідэі і стварэнне на высокім мастацкім узроўні серыі плакатаў сацыяльна-палітычнай тэматыкі;

кінавідэамастацтва

АЛАЮ Анатолію Iванавічу, кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі хранікальна-дакументальнай кінематаграфіі студыі «Летапіс» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», — за стварэнне цыкла хранікальна-дакументальных фільмаў «В двух шагах от гильотины», «Красный дьявол», «Старая боль», «Встреча на Эльбе»;

мастацкая літаратура

СКОБЕЛЕВУ Эдуарду Марцінавічу, галоўнаму рэдактару дзяржаўнай установы «Рэдакцыя Iнфармацыйнага бюлетэня Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, — за раман «Пересечение параллельных»;

журналістыка

РОСЦIКАВУ Яўгену Антонавічу, аглядальніку рэдакцыі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка», — за цыкл публікацый аб сацыяльна-палітычных і духоўных праблемах сучаснага грамадства;

радыё і тэлебачанне

аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе АРЛОЎСКАГА Вячаслава Георгіевіча, рэжысёра тэлебачання першай катэгорыі, БЛАХIНА Кірыла Уладзіміравіча, мастака-пастаноўшчыка тэлебачання другой катэгорыі, ЖДАНОВIЧ Наталлі Юр'еўны, асістэнта рэжысёра тэлебачання, КАЗАКОВА Кірыла Уладзіміравіча, загадчыка аддзела крымінальных навін, КОСЦIНА Дзмітрыя Сяргеевіча, загадчыка аддзела рэпарцёраў, КРЫВАШЭЕВА Андрэя Яўгенавіча, каментатара першай катэгорыі аддзела рэпарцёраў, РЫБАКОВА Сяргея Паўлавіча, рэжысёра тэлебачання першай катэгорыі, ТУХТО Паўла Леанідавіча, палітычнага аглядальніка, — за стварэнне цыкла фільмаў «Была вайна», прысвечанага 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

архітэктура і рэстаўрацыя

ФЕДАРУКУ Анатолю Тарасавічу, прафесару кафедры агульнай біялогіі прыродазнаўчага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», доктару біялагічных навук, — за кнігу «Старинные усадьбы Берестейщины»;

народная творчасць

народнаму сямейнаму ансамблю пад кіраўніцтвам В.М. БОЙКI (в. Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці) — за плённую працу па захаванню песеннай спадчыны, актыўную канцэртную дзейнасць;

харэаграфічнае мастацтва

ансамблю песні, музыкі і танца «Белыя росы» дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія» — за стварэнне канцэртнай праграмы «Аповесць былога сучасным пяром»;

эстраднае і цыркавое мастацтва

ОСIПАВАЙ Ніне Віктараўне, галоўнаму рэжысёру аддзела фестываляў і конкурсаў установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», — за значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, святочных канцэртных праграм, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне;

музейная справа

калектыву навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» — за значны ўклад у развіццё музейнай справы, стварэнне ў складзе музея-запаведніка Дзіцячага і Прыродна-экалагічнага музеяў;

бібліятэчная справа

УВАРАВАЙ Антаніне Васільеўне, загадчыку філіяла № 8 Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне насельніцтва, актыўную працу па бібліятэчнаму абслугоўванню ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;

аматарская мастацкая творчасць

БАГДАНОВIЧ Тамары Аляксандраўне, кіраўніку народнага аматарскага аб'яднання «Лазінка» Горацкага раённага Дома рамёстваў Магілёўскай вобласці, — за плённую працу па прапагандзе народных традыцый і паспяховы ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

выхаванне творчай моладзі

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю танца «Равеснік» установы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў» — за выдатную працу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, актыўную канцэртную і фестывальную дзейнасць;

развіццё міжнародных культурных сувязяў

калектыву дзяржаўнай установы «Брэсцкі тэатр лялек» — за значны ўклад у папулярызацыю беларускага лялечнага тэатра ў замежных краінах, паспяховыя выступленні на міжнародных фестывалях.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

4 студзеня 2006 г., г. Мінск.