Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях па пытаннях узмацнення адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі і знішчэнне або пашкоджанне маёмасці

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 8 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 120, 2/1128) наступныя дапаўненні:

1. Абзац другі артыкула 10.9 дапоўніць словамі «, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да сямідзесяці базавых велічынь».

2. У артыкуле 21.16:

абзац другі часткі 1 дапоўніць словамі «, а на юрыдычную асобу — ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь»;

абзац другі часткі 2 дапоўніць словамі «, а на юрыдычную асобу — ад пяцідзесяці да сямідзесяці базавых велічынь».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

5 студзеня 2006 года, г. Мінск. № 85-З