Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 8 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1992 года «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 31, ст. 509; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 4, 2/9) наступныя дапаўненне і змяненне:

1. У артыкуле 11:

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прапанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначаюцца пункты пропуску, у якіх ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, а таксама віды кантролю, якія могуць ажыццяўляцца ў пунктах пропуску (акрамя пагранічнага і мытнага).»;

часткі чацвёртую—дзевятую лічыць адпаведна часткамі пятай—дзесятай.

2. Частку першую артыкула 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пункты пропуску ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прапанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

5 студзеня 2006 года, г. Мінск. № 86-З