Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 9, 2/837; 2003 г., № 128, 2/994) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Прэамбулу Закона выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Гэты Закон рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі, якія перавозяцца аўтамабільным, паветраным, водным, чыгуначным, іншымі азначанымі гэтым Законам відамі транспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ўстанаўлівае парадак і ўмовы ажыццяўлення такога страхавання.».

2. У артыкуле 1:

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«пасажыраабарот — сярэдняя колькасць пасажыраў, перавезеных адным транспартным сродкам на працягу каляндарнага года, які папярэднічае году заключэння дагавора страхавання;»;

абзацы пяты—дзесяты лічыць адпаведна абзацамі шостым—адзінаццатым;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«перавозчык — юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляюць перавозку пасажыраў і багажу з выкарыстаннем для гэтых мэтаў транспартнага сродку;»;

абзац адзінаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«транспартны сродак — любы транспартны сродак аўтамабільнага, паветранага, воднага або чыгуначнага транспарту, гарадскога электрычнага транспарту, а таксама метро, прызначаны для перавозкі пасажыраў і багажу.».

3. Артыкул 2 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

«Калі міжнародным дагаворам, які дзейнічае для Рэспублікі Беларусь, устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь.».

4. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 3. Сфера прымянення гэтага Закона

Сфера прымянення гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць пры абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі, якія перавозяцца сродкамі аўтамабільнага, паветранага, воднага і чыгуначнага транспарту, па перавозках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным, паветраным і чыгуначным транспартам міжнародных зносінаў, усімі відамі транспарту прыгарадных зносінаў, гарадскім аўтамабільным і электрычным транспартам, а таксама метро, унутраным водным транспартам на турысцкіх і экскурсійна-прагулачных маршрутах.».

5. У частцы першай артыкула 5 словы «выдана ліцэнзія» замяніць словамі «выданы спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне страхавой дзейнасці, які дае права».

6. У артыкуле 6:

у абзацы трэцім словы «медыцынскіх установах» замяніць словамі «арганізацыях аховы здароўя, Дзяржаўнай службе медыцынскіх судовых экспертыз»;

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты і шосты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым і пятым;

у абзацы чацвёртым слова «пацярпеўшаму» замяніць словам «пацярпеўшага».

7. У артыкуле 7:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«своечасова пералічваць сродкі фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў у рэспубліканскі бюджэт;»;

абзац шосты дапоўніць словамі «, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

8. У артыкуле 10:

абзацы трэці і чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«скласці акт аб нанясенні шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (ці) аб страце, аб недастачы або пашкоджанні яго багажу пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра або пагрузкі, перавозкі ці выгрузкі багажу (далей — акт аб нанясенні шкоды) па форме, зацверджанай страхоўшчыкам па ўзгадненню з дзяржаўным органам па нагляду за страхавой дзейнасцю, і прадставіць яго пацярпеўшаму (а ў выпадку яго смерці — нашчадкам) на працягу пяці працоўных дзён з дня, з якога страхавальніку стала вядома аб нанясенні шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (ці) аб страце, аб недастачы або пашкоджанні яго багажу пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра або пагрузкі, перавозкі ці выгрузкі багажу;

паведаміць страхоўшчыку на працягу пяці працоўных дзён з дня складання акта аб нанясенні шкоды аб надыходзе страхавога выпадку;»;

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«прадаставіць страхоўшчыку па яго патрабаванню на працягу трох працоўных дзён копію багажнай квітанцыі ў выпадку яе страты пацярпеўшым або смерці пацярпеўшага;»;

абзацы пяты—сёмы лічыць адпаведна абзацамі шостым—восьмым;

абзац восьмы выключыць.

9. Абзац чацвёрты часткі другой артыкула 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«звесткі аб пасажыраабароце за каляндарны год, які папярэднічаў году заключэння дагавора страхавання. Перавозчык, які не ажыццяўляў перавозку пасажыраў і багажу на працягу года, што папярэднічае году заключэння дагавора страхавання, вызначае звесткі аб плануемым гадавым пасажыраабароце;».

10. З артыкула 12 словы «з любым са страхоўшчыкаў, якія маюць ліцэнзію на правядзенне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі» выключыць.

11. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 14. Страхавы ўзнос (страхавая прэмія)

Сума страхавога ўзносу (страхавой прэміі), якая падлягае выплаце па дагавору страхавання, устанаўліваецца страхоўшчыкам у адпаведнасці са страхавымі тарыфамі, страхавой сумай (лімітам адказнасці) і пасажыраабаротам. Страхавы ўзнос (страхавая прэмія) уключаецца страхавальнікам у сабекошт аказваемых паслуг.

Страхавыя тарыфы ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дыферэнцыравана ў залежнасці ад віду і колькасці транспартных сродкаў з улікам колькасці страхавых выпадкаў, якія адбыліся ў перавозчыка на працягу двух каляндарных гадоў, што папярэднічаюць году заключэння дагавора страхавання.

Страхавы ўзнос (страхавая прэмія) выплачваецца ў беларускіх рублях па афіцыйнаму курсу беларускага рубля ў адносінах да еўра, устаноўленаму Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень выплаты страхавога ўзносу (страхавой прэміі).

Тэрмін (тэрміны) выплаты страхавога ўзносу (страхавой прэміі) устанаўліваецца (устанаўліваюцца) у дагаворы страхавання.

Калі ў дагаворы страхавання прадугледжана растэрміноўка ўнясення страхавога ўзносу (страхавой прэміі), у ім могуць быць вызначаны наступствы выплаты чарговай часткі страхавога ўзносу (страхавой прэміі) ва ўстаноўлены тэрмін.».

12. У артыкуле 15:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 15. Страхавая сума (ліміт адказнасці). Страхавая кампенсацыя»;

з абзаца другога часткі трэцяй слова «(гібелі)» выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Страхавая кампенсацыя ў выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу, які належыць пацярпеўшаму, выплачваецца зыходзячы з нанесенага ўрону ў межах памеру страхавой сумы, устаноўленага дагаворам страхавання. Урон разлічваецца ў выпадку:

страты або нястачы багажу — у памеры кошту страчанага ці адсутнага багажу;

пашкоджання багажу — у памеры сумы, на якую панізіўся яго кошт, а пры немагчымасці аднаўлення пашкоджанага багажу — у памеры яго кошту.»;

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«У выпадку, калі адказнасць перавозчыка за страту, нястачу або пашкоджанне багажу застрахавана па некалькіх дагаворах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, памер страхавой кампенсацыі, выплачваемай па дагавору страхавання ў адпаведнасці з гэтым Законам у выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу, устанаўліваецца з улікам памеру страхавой кампенсацыі, выплачанай па іншых дагаворах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.»;

частку пятую лічыць часткай шостай;

у частцы шостай словы «курсам еўра» замяніць словамі «афіцыйным курсам беларускага рубля ў адносінах да еўра».

13. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 16. Складанне акта аб страхавым выпадку

Страхоўшчык абавязаны скласці акт аб страхавым выпадку на працягу трох працоўных дзён з дня атрымання ад пацярпеўшага (а ў выпадку яго смерці — ад нашчадкаў) заявы з прыкладаннем дакументаў, указаных у частках другой—чацвёртай гэтага артыкула.

У выпадку нанясення шкоды здароўю пацярпеўшага ім прадстаўляюцца:

арыгінал або копія акта аб нанясенні шкоды;

дакумент арганізацыі аховы здароўя аб аказанні медыцынскай дапамогі і заключэнне Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз аб ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, нанесеных пацярпеўшаму.

У выпадку смерці пацярпеўшага яго нашчадкамі прадстаўляюцца:

арыгінал або копія акта аб нанясенні шкоды;

натарыяльна засведчаная копія дакумента аб смерці пацярпеўшага;

натарыяльна засведчаная копія дакумента аб праве на спадчыну.

У выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу пацярпеўшым (а ў выпадку яго смерці — нашчадкамі) прадстаўляюцца:

арыгінал або копія акта аб нанясенні шкоды;

копія багажнай квітанцыі, калі іншае не ўстаноўлена часткай пятай гэтага артыкула.

У выпадку страты пацярпеўшым багажнай квітанцыі або смерці пацярпеўшага страхоўшчык патрабуе копію багажнай квітанцыі ад страхавальніка.».

14. У артыкуле 18:

частку першую дапоўніць словамі «, сродкі якога пералічвае ў рэспубліканскі бюджэт»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Памер адлічэнняў ад страхавых узносаў у фонд папераджальных (прывентыўных) мерапрыемстваў устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а парадак выкарыстання сродкаў указанага фонду вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.».

Артыкул 2. Дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага Закона, дзейнічаюць да заканчэння тэрмінаў іх дзеяння на ранейшых умовах без прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 4, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

5 студзеня 2006 года, г. Мінск.

№ 87-З