Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 80

Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы;

Правілы прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы*.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

3. Міністэрству адукацыі:

3.1. ажыццяўляць арганізацыйнае і навукова-метадычнае забеспячэнне прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы;

3.2. штогод да 1 кастрычніка (у 2006 годзе да 1 сакавіка) забяспечваць зацвярджэнне вышэйшымі навучальнымі ўстановамі рэспублікі па ўзгадненню з іх заснавальнікамі парадку прыёму ў гэтыя навучальныя ўстановы ў адпаведнасці з Правіламі, названымі ў пункце 1 гэтага Указа, і ў двухтыднёвы тэрмін даводзіць яго да ведама зацікаўленых.

4. Міністэрству інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі асвятляць у сродках масавай інфармацыі пытанні прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

7 лютага 2006 г., г. Мінск.
________________________________________

*Для мэтаў гэтага Указа да сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў адносяцца тэхнікумы (вучылішчы), каледжы (сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы), сярэднія школы-каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі-каледжы, прафесійна-тэхнічныя каледжы, вышэйшыя каледжы, а таксама структурныя падраздзяленні вышэйшых навучальных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.