Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 1

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Абзац трэці пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 1 «Аб мерах па забеспячэнню парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 4, ст. 132; 1998 г., № 4, ст. 74) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«купля замежнай валюты фізічнымі асобамі ажыццяўляецца без рэгістрацыі пашпартных даных гэтых асоб, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам;».

2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

9 лютага 2006 г., г. Мінск.

* * *

Продаж банкамі замежнай валюты фізічным асобам абавязаны ажыццяўляцца пры прад'яўленні імі дакумента, які ўтрымлівае яго пашпартныя даныя, толькі пры здзяйсненні валютна-абменных аперацый у суме, якая роўная ці перавышае 2000 базавых велічынь.

Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.