Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 135

Аб прысваенні М.С. Высоцкаму, П.П. Пракаповічу, В.А. Рэвяку і М.А. Савіцкаму звання «Герой Беларусі»

За выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь прысвоіць званне «Герой Беларусі»:

Высоцкаму Міхаілу Сцяпанавічу — генеральнаму дырэктару Навукова-інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Пракаповічу Пятру Пятровічу — Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Рэвяку Васілію Афанасьевічу — старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс — Верцялішкі» Гродзенскага раёна

Савіцкаму Міхаілу Андрэевічу — кіраўніку дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

1 сакавіка 2006 г., г. Мінск.