Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 137

Аб прысваенні Мітрапаліту Філарэту (К.В. Вахрамееву) звання «Герой Беларусі»

За выключны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа, умацаванне дружбы і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесіянальнага дыялогу прысвоіць Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту (Вахрамееву Кірылу Варфаламеевічу) званне «Герой Беларусі».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

1 сакавіка 2006 г., г. Мінск.