Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 154

Аб вызваленні ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва

1. Устанавіць, што абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне арганізацыямі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, якія ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва, згодна з прыкладзеным пералікам вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2006 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

19 сакавіка 2006 г., г. Мінск.