Пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

30.03.2006 г. № 55

Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2005 г. № 204

На падставе пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь», у мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. У пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2005 г. № 204 «Аб цэнах на цукар-пясок» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 189, 8/13420), унесці наступныя змяненні:

1.1. Пазіцыі 1—3 у раздзеле 3 прэйскуранта «Рознічныя цэны на цукар-пясок», зацверджанага гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі:

«1. Цукар-пясок вагавы, упакаваны ДАСТ 21-94 1 кг 1590 ў мяшкі па 50 кілаграмаў

2. Цукар-пясок, расфасаваны ДАСТ 21-94 1 кг 1720 ў поліэтыленавыя і папяровыя пакеты па 1 кілаграму

3. Цукар-пясок прэсаваны, ДАСТ 21-94 1 кг 1880». расфасаваны ў кардонныя каробкі па 1 кілаграму

пазіцыю 6 выкласці ў новай рэдакцыі:

«6. Цукар-пясок, расфасаваны ДАСТ каробка 1790». ў пакеты па 10 грамаў 21-94 350 г і ўпакаваны ў каробкі па 350 грамаў

1.2. У дадатку 2 да ўказанай пастановы пазіцыі 1—2 выкласці ў новай рэдакцыі:

«1. Цукар-пясок, ДАСТ 1 тона 1190 1193 які адпускаецца 21-94 бястарна

2. Цукар-пясок рафінаваны, ДАСТ 1 тона 1293 1296». упакаваны ў мяшкі 22-94 па 50 кілаграмаў

2. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць гандлёвую сетку (аптовы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне), зрабіць па стану на 31 сакавіка 2006 года пераацэнку рэшткаў цукру-пяску ў адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пунктам 1 гэтай пастановы, з аднясеннем розніцы ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 31 сакавіка 2006 года.

Міністр М.П. ЗАЙЧАНКА.

Упраўленне інфарматызацыі

КАМЕНТАРЫЙ ДА ПАСТАНОВЫ МIНЭКАНОМIКI АД 30.03.2006 г. № 55 «АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА ЭКАНОМIКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 23 ЛIСТАПАДА 2005 г. № 204»

У сувязі з рэзкім ростам біржавых цэн на цукар-сырэц трысняговы (за 2005 г. — у 2,5 раза, за мінулы перыяд 2006 г. — на 16,7%) фінансавае становішча цукровай галіны істотна пагоршылася, вытворчасць цукру белага з завозімага цукру-сырцу, якая ажыццяўляецца ў рэспубліцы з пачатку года да сезона перапрацоўкі цукровых буракоў, цяпер неэфектыўная.

Рост сустветных цэн на цукар-сырэц прывёў да імклівага павелічэння з сярэдзіны снежня 2005 г. аптовых і рознічных цэн на цукар белы ў Расійскай Федэрацыі. Паводле звестак расійскага Iнстытута кан'юнктуры Аграрнага рынку, аптовыя цэны на цукар у цукравырабляючых, цукраспажывальных і цэнтральных рэгіёнах Расіі выраслі да снежня 2005 г. у сярэднім на 25,3%.

Услед за аптовымі цэнамі адзначаны і рост рознічных цэн на цукар белы ў Расійскай Федэрацыі. Так, з 1 снежня 2005 г. па 20 сакавіка 2006 г. рознічныя цэны ў суседніх рэгіёнах Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі павялічыліся ад 21% да 59% і перавышаюць існуючыя рознічныя цэны на цукар-пясок у Беларусі ад 37% да 55%. Ва Украіне сярэднія рознічныя цэны перавышаюць рознічныя цэны беларускага цукру да 32%.

У мэтах паляпшэння фінансавага становішча цукраперапрацоўчых арганізацый, кампенсацыі падаражэння кошту імпартнага цукру-сырцу, які займае каля 80% у сабекошце цукру, з улікам сітуацыі, якая складваецца на знешнім рынку, і недапушчэння нелегальнага вывазу цукру белага за межы рэспублікі, Міністэрствам эканомікі па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» прынята рашэнне аб аднаразовым павышэнні з 31 сакавіка 2006 г. фіксаваных рознічных цэн на цукар-пясок у сярэднім на 10,3%.

Пастановай Мінэканомікі ад 30 сакавіка 2006 г. № 55 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2005 г. № 204» зацверджаны рознічныя цэны на цукар-пясок вагавы ў памеры 1590 рублёў за кілаграм і на цукар-пясок, расфасаваны ў папяровыя і поліэтыленавыя пакеты па 1 кілаграму — у памеры 1720 рублёў.

Начальнік аддзела I.В. ПАЛЯНIЧКА.