Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 281

Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у 2001—2005 гадах

1. Прызнаць пераможцамі спаборніцтва сярод абласцей і г. Мінска за дасягненне ў 2001—2005 гадах найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару г. Мінск (першае месца), Мінскую вобласць (другое месца), Брэсцкую вобласць (трэцяе месца).

2. Міністэрству інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі шырока асвятляць у сродках масавай інфармацыі вопыт работы пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

28 красавіка 2006 г., г. Мінск.