Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць парадак дня чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання (дадаецца).

Старшыня Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. КАНАПЛЁЎ

3 красавіка 2006 г., г. Мінск, № 318-ПЗ/IV

ДАДАТАК

да Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

03.04.2006

ПАРАДАК ДНЯ ЧАЦВЁРТАЙ СЕСII ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНIКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ТРЭЦЯГА СКЛIКАННЯ

1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў і палажэння ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях колькасці суддзяў у судах Рэспублікі Беларусь».

2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб міжнародных аўтамабільных зносінах».

3. Аб праекце Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Iсламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы».

5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Iтальянскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў».

6. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спагнання расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні».

7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб бязвізавых паездках грамадзян па дыпламатычных і службовых пашпартах».

8. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 г. № 16 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў галіне прыродакарыстання і ўнясенні дапаўнення і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17».

9. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 1 «Аб унясенні змянення і дапаўнення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6».

10. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (па пытаннях парушэння патрабаванняў заключэння грамадзянска-прававых дагавораў).

11. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2006 г. № 2 «Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 1».

12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях па пытаннях узмацнення адказнасці за парушэнне правілаў рыбалоўства і палявання».

13. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 18 «Аб унясенні дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2005 г. № 11».

14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь».

15. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні парламенцкіх слуханняў на тэму «Чарнобыль праз 20 гадоў: вынікі і праблемы».

16. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб разглядзе пярэчанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобнае палажэнне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб падаходным падатку з фізічных асоб».

17. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб разглядзе пярэчання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобнае палажэнне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё».

18. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 17 «Аб унясенні змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 г. № 2».

19. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2005 г. № 19 «Аб унясенні змянення і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22».

20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый».

21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

22. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 г. № 4 «Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб афіцыйным апублікаванні і ўступленні ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь».

23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытанню дзейнасці фондаў».

25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Iнвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях падрыхтоўкі справы да судовага разгляду).

27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё».

28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і» (па пытанню рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану).

29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларыравання даходаў і маёмасці».

30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека».

31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» (па асобных пытаннях падтрымкі прадпрымальніцтва).

32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

33. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2006 г. № 3 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1999 г. № 43».

34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва».

35. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў».

36. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць».

37. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці».

38. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і».

39. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб паэтапнай адмене абмежаванняў ва ўзаемным гандлі дзяржаў — удзельніц СНД».

40. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднаннях».

41. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці».

42. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

43. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення парадку выканання пакаранняў і іншых мераў крымінальнай адказнасці».

44. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адукацыі».

45. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях своечасовай выплаты абавязковых страхавых узносаў).

46. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь».

47. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і прадастаўлення звестак аб ёй».

48. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках».

49. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Заяве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Саюзнай Рэспублікі Югаславія Слабадана Мілошавіча».

50. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Заяве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з пазіцыяй некаторых дзяржаў і міжнародных арганізацый адносна вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

51. Кадравыя пытанні.

ЗАЎВАГА. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пленарнае пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.