Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання даходаў і маёмасці

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 красавіка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 8, 2/923) наступныя дапаўненні:

1. Артыкул 1 пасля абзаца першага дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«блізкія сваякі — бацькі, дзеці, усынавіцелі, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі;»;

абзацы другі—шосты лічыць адпаведна абзацамі трэцім—сёмым.

2. Частку першую артыкула 3 пасля слова «прадугледжаных» дапоўніць словамі «гэтым Законам і іншымі».

3. У артыкуле 6:

частку першую дапоўніць словамі «, а таксама ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 6 1 гэтага Закона»;

частку чацвёртую пасля слоў «упаўнаважанага органа» дапоўніць словамі «або ў адзін і той жа іншы дзяржаўны орган, другую дзяржаўную арганізацыю (службовай асобе)».

4. Дапоўніць Закон артыкулам 6 1 наступнага зместу:

«Артыкул 6 1. Штогадовае дэклараванне даходаў і маёмасці асобнымі катэгорыямі грамадзян, іх мужам (жонкай) і паўналетнімі блізкімі сваякамі

Штогадовае дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўных служачых, іх мужа (жонкі) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953).

Штогадовае дэклараванне даходаў і маёмасці асоб, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь і якія не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, іх мужа (жонкі) і паўналетніх блізкіх сваякоў, што сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» для асоб, назначаных на дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнікі дзяржаўных арганізацый, за выключэннем названых у частках першай і другой гэтага артыкула, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, абавязаны прадстаўляць штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, што назначылі гэтых кіраўнікоў арганізацый на пасады.

Кіраўнікі недзяржаўных сельскагаспадарчых арганізацый, калі з імі ў адпаведнасці з заканадаўствам мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абавязкова заключаюцца кантракты, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, абавязаны прадстаўляць штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці старшыням адпаведных гарадскіх або раённых выканаўчых камітэтаў.

Штогадовыя дэкларацыі прадстаўляюцца да 1 сакавіка. У выпадку непрадстаўлення дэкларацый (непрадстаўлення ў тэрмін, адмовы ў прадстаўленні) мужам (жонкай) і (або) паўналетнімі блізкімі сваякамі, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку з асобай, абавязанай прадстаўляць дэкларацыю, гэта асоба пісьмова паведамляе аб непрадстаўленні дэкларацыі яго мужам (жонкай) і (або) паўналетнімі блізкімі сваякамі з указаннем прычын непрадстаўлення. Пры гэтым кіраўнікі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, якім прадстаўляюцца дэкларацыі, прымаюць рашэнне аб выпатрабаванні праз упаўнаважаныя органы дэкларацый мужа (жонкі), паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку з указанай асобай.

Пры неабходнасці па матываванаму запыту кіраўнікоў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый упаўнаважанымі органамі могуць быць выпатрабаваны дэкларацыі аб даходах і маёмасці ад паўналетніх блізкіх сваякоў асоб, якія абавязаны ў адпаведнасці з гэтым артыкулам прадстаўляць дэкларацыі, сумесна з імі не пражываючых, але не часцей, чым адзін раз у год.

Прадстаўлення па патрабаванню ўпаўнаважанага органа дэкларацыі накіроўваюцца гэтым органам кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, якія прынялі рашэнне аб выпатрабаванні дэкларацый або якія накіравалі запыт аб выпатрабаванні дэкларацый.

Парадак праверкі і захоўвання штогадовых дэкларацый аб даходах і маёмасці ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.».

5. У артыкуле 12:

частку першую пасля слоў «гэтага Закона» дапоўніць словамі «і іншых заканадаўчых актаў, якія рэгулююць пытанні дэкларавання»;

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Адказнасць за непрадстаўленне дэкларацыі аб даходах і маёмасці, за ўказанне ў ёй няпоўных і (або) недакладных звестак, за парушэнне парадку прадстаўлення дэкларацыі мужам (жонкай), паўналетнім блізкім сваяком асобы, абавязанымі ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі прадстаўляць такія дэкларацыі, нясуць муж (жонка), паўналетні блізкі сваяк указанай асобы.»;

частку другую—чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай.

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 16:

у абзацы першым словы «Кадравая служба» замяніць словамі «1. Кадравая служба»;

абзац васемнаццаты пасля слова «прадугледжаныя» дапоўніць словамі «гэтага артукула і»;

дапоўніць артыкул пунктам 2 наступнага зместу:

«2. Кадравая служба дзяржаўнага органа, кіраўніку якога ў адпаведнасці з часткай першай пункта 2, пунктам 3 артыкула 23 гэтага Закона павінны прадстаўляцца дэкларацыі аб даходах і маёмасці:

забяспечвае правядзенне кансультацый аб парадку запаўнення дэкларацый, а таксама аб форме і змесце дакументаў, якія прадстаўляюцца;

правярае правільнаць запаўнення дэкларацый.».

2. Артыкул 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 23. Дэклараванне даходаў і маёмасці

1. Дэкларацыю аб даходах і маёмасці ў адпаведны дзяржаўны орган (службовай асобе) абавязаны прадстаўляць:

грамадзянін Рэспублікі Беларусь — пры паступленні на дзяржаўную службу. Пры паступленні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на дзяржаўную службу шляхам абрання дэкларацыя прадстаўляецца да рэгістрацыі (зацвярджэння) яго ва ўстаноўленым парадку ў якасці кандыдата на дзяржаўную службу;

дзяржаўны служачы — пры заняцці іншай дзяржаўнай пасады;

дзяржаўны служачы, яго муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі (бацькі, дзеці, усынавіцелі, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), якія сумесна з ім пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — штогод;

дзяржаўны служачы, яго муж (жонка) і блізкія сваякі, якія сумесна з ім пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі аб барацьбе з карупцыяй.

Дэклараванне даходаў і маёмасці асоб, указаных у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 8, 2/923), з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

2. Асобы, назначаныя на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, прадстаўляюць штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для даклада Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне праверак дэкларацый асоб, указаных у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца па пісьмоваму запыту Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь штогод да 1 ліпеня дакладвае Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб выніках праведзеных праверак паўнаты і дакладнасці звестак, указаных у дэкларацыях, а таксама аб выяўленых фактах парушэння парадку дэкларавання.

3. Штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці, за выключэннем асоб, указаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадстаўляюць:

абраныя ва ўстаноўленым парадку члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

абраныя ва ўстаноўленым парадку суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;

абраныя ва ўстаноўленым парадку члены Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў і якія працуюць у ёй на пастаяннай аснове, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;

суддзі гаспадарчых судоў абласцей (г. Мінска), іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

суддзі абласных (Мінскага гарадскога), Беларускага ваеннага, раённых (гарадскіх), міжгарнізонных ваенных судоў, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

старшыні гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых Саветаў дэпутатаў, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — старшыням абласных Саветаў дэпутатаў;

старшыні сельскіх, пасялковых, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — старшыням раённых Саветаў дэпутатаў;

іншыя дзяржаўныя служачыя, іх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, — кіраўнікам дзяржаўных органаў, у якіх дзяржаўныя служачыя займаюць дзяржаўныя пасады.

4. Асобы, якія абавязаны ў адпаведнасці з гэтым артыкулам прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, адначасова з прадстаўленнем дэкларацый могуць пісьмова выкласці свае тлумачэнні адносна звестак, указаных у дэкларацыі.

5. Парадак праверкі і захоўвання дэкларацый аб даходах і маёмасці, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з гэтым артыкулам, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 4, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

забяспечыць правядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

16 мая 2006 года, г. Мінск. № III-3