Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 красавіка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

Артыкул 1. Дапоўніць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 74, 2/1112, № 179, 2/1151) артыкулам 9.25 наступнага зместу:

«Артыкул 9.25. Парушэнне патрабаванняў заключэння грамадзянска-прававых дагавораў

Невыкананне пісьмовай формы грамадзянска-прававых дагавораў на выкананне работ, аказанне паслуг ці стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія заключаюцца юрыдычнай асобай ці індывідуальным прадпрымальнікам з грамадзянамі, а таксама адсутнасць у гэтых дагаворах умоў, устаноўленых заканадаўствам, —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу ў памеры дзесяці працэнтаў ад сумы дагавора.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

16 мая 2006 года, г. Мінск.

№ 114-З