Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 красавіка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненні:

1. Артыкул 47 пасля часткі трэцяй дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Iск аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, можа прад'яўляцца істцом таксама па месцы яго знаходжання.»;

часткі чацвёртую—дванаццатую лічыць адпаведна часткамі пятай—трынаццатай.

2. Часткі трэцюю і чацвёртую артыкула 474 пасля слова «аліментаў,» дапоўніць словамі «аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

3. Артыкул 500 пасля слова «аліментаў» дапоўніць словамі «, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

4. Частку другую артыкула 520 пасля слова «аліментаў» дапоўніць словамі «, па рашэнню суда аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

Артыкул 2. Частку трэцюю артыкула 108 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Абмежаванні, устаноўленыя часткамі першай і другой гэтага артыкула, не распаўсюджваюцца на вылічэнні з заработнай платы пры спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей і расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Аднак за работнікам павінна быць захавана не менш як 30 працэнтаў заробку.».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

16 мая 2006 года,

г. Мінск.

№ 118-З