Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 6 красавіка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

Артыкул 1. Пункт 4 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2006 года «Аб унясеніі змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 26, 2/1198) дапоўніць абзацам шостым наступнага зместу:

«Выдача прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» спыняецца з 1 студзеня 2007 года, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу двух месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд і прызнанне страціўшымі сілу рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

16 мая 2006 года, г. Мінск.

№ 113-З