Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 красавіка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101) наступныя змяненні:

1. У пункце 1 артыкула 1070:

частку другую выключыць;

частку трэцюю лічыць часткай другой.

2. У пункце 2 артыкула 1072 словы «у частцы другой пункта 1 артыкула 1070» замяніць словамі «у пункце 2 артыкула 1083».

3. У частцы другой пункта 3 артыкула 1074 словы «у парадку, указаным у частцы другой пункта 1 артыкула 1070 гэтага Кодэкса» замяніць словамі «натарыусам або службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні (пункт 6 артыкула 1045)».

4. Пункт 2 артыкула 1083 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Пасведчанне аб праве на спадчыну выдаецца па заяве спадчынніка, які прыняў спадчыну або прымае яе, падачай гэтай заявы (артыкул 1070). У выпадку, калі заява аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну пададзена натарыусу не самім спадчыннікам, подпіс спадчынніка на заяве павінен быць засведчаны натарыусам або службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні (пункт 6 артыкула 1045). Па жаданню спадчыннікаў пасведчанне можа быць выдадзена ўсім спадчыннікам разам або кожнаму спадчынніку паасобку.».

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882) наступныя змяненне і дапаўненні:

у падпункце 2.3 часткі першай пункта 2 слова «арганізацыям» замяніць словамі «іншым арганізацыям, натарыусам»;

першы сказ пункта 6 дапоўніць словамі «, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь»;

пункт 8 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Непрадстаўленне інфармацыі або прадстаўленне недакладнай інфармацыі цягнуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 3. Унесці ў артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 8, 2/923) наступныя змяненні і дапаўненне:

у частцы пятай словы «даведку аб прадстаўленні» замяніць словамі «, накіроўвае натарыусу па яго запыту для засведчання здзелкі, указанай у частцы другой гэтага артыкула, а таксама дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, па іх запытах даведку аб прадстаўленні фізічнай асобай»;

у частцы шостай:

словы «у фізічнай асобы» выключыць;

пасля слоў «аб прадстаўленні» дапоўніць частку словамі «фізічнай асобай».

Артыкул 4. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946, № 87, 2/980; 2004 г., № 94, 2/1039; 2005 г., № 74, 2/1112, № 120, 2/1128) наступныя змяненне і дапаўненні:

1. У артыкуле 23.10:

з назвы артыкула і абзаца першага словы «у фізічнай асобы» выключыць;

абзац першы пасля слоў «аб прадстаўленні» дапоўніць словамі «фізічнай асобай».

2. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 23.69 і 23.70 наступнага зместу:

«Артыкул 23.69. Парушэнне натарыусам тэрмінаў ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў

Парушэнне натарыусам устаноўленых заканадаўчымі актамі тэрміну выпатрабавання звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, або тэрміну апавяшчэння зацікаўленай асобы аб атрыманні такіх звестак і (або) дакументаў, а таксама тэрмінаў ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь.

Артыкул 23.70. Парушэнне парадку прадстаўлення звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў

Непрадстаўленне службовымі асобамі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый ва ўстаноўлены заканадаўчымі актамі тэрмін звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, альбо прадстаўленне такіх звестак і (або) дакументаў, якія змяшчаюць недакладную інфармацыю, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.».

Артыкул 5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 года «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 120, 2/1055) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У пункце 4 артыкула 20:

частку першую пасля слоў «перакладзены яму» дапоўніць словамі «натарыусам, калі натарыус валодае адпаведнай мовай, альбо»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Заведама няправільны пераклад цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.».

2. У артыкуле 38:

у пункце 1 словы «ад грамадзян і юрыдычных асоб звесткі і» замяніць словамі «звесткі і (або)»;

пункт 2 выключыць.

3. У артыкуле 41 слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

4. Падпункт 4.2. пункта 4 артыкула 51 пасля слоў «у якіх няма» дапоўніць словам «дзяржаўных».

5. Дапоўніць Закон артыкулам 53(1) наступнага зместу:

«Артыкул 53(1). Прадстаўленне натарыусу звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў

1. Асобы, якія звярнуліся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць натарыусу дакументы, што сведчаць іх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на ажыццяўленне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Калі грамадзянін або юрыдычная асоба заключылі з рыэлтарскай арганізацыяй дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг і па ўзгадненню бакоў здзелкі неабходна натарыяльнае засведчанне здзелкі з нерухомасцю, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, рыэлтарская арганізацыя забяспечвае прадстаўленне натарыусу ўсіх звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння.

Iншыя звесткі і (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус самастойна запатрабоўвае ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, за выключэннем звестак і (або) дакументаў, для выдачы якіх патрабуецца вынясенне судовай пастановы.

Звесткі і (або) дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прадстаўляюцца натарыусу асобамі, якія звярнуліся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, — запатрабоўваюцца натарыусам.

Выпатрабаванне звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, праводзіцца натарыусам не пазней як у дзень, які надыходзіць за днём звароту асобы па выкананне такіх дзеянняў.

2. Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, павінны быць прадстаўлены дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па запыту натарыуса ў двухтыднёвы тэрмін з дня яго атрымання.

Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы гэтых звестак і (або) дакументаў маюць права запытваць і атрымліваць дадатковую інфармацыю ад іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Выклік у дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь асоб, у адносінах да якіх паступіў запыт натарыуса аб прадстаўленні звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, у мэтах падрыхтоўкі такіх звестак і (або) дакументаў па гэтаму запыту не дапускаецца.

Пры атрыманні натарыусам запатрабаваных ім звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус не пазней як у дзень, які надыходзіць за днём атрымання такіх звестак і (або) дакументаў, абавязаны пісьмова паведаміць аб гэтым асобе, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння.

3. У выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, прадстаўленне іх натарыусу ажыццяўляецца без яе спагнання, а дакумент, які змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы гэтых звестак і (або) дакументаў, накіроўваецца натарыусу разам са звесткамі і (або) дакументамі, якія запытваюцца.

Дакумент, які змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, уручаецца натарыусам асобе, якая звярнулася па ажыццяўленне такіх дзеянняў, аплачваецца і прад'яўляецца натарыусу адначасова з дакументам аб аплаце дзяржаўнай пошліны.

4. Натарыус не мае права патрабаваць ад асоб, якія звярнуліся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, прадстаўлення звестак і (або) дакументаў, за выключэннем указаных у частках першай і чацвёртай пункта 1 гэтага артыкула.

5. Асобы, якія звярнуліся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, маюць права самастойна прадставіць звесткі і (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення гэтых дзеянняў.».

6. Пункты 1 і 2 артыкула 54 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасці звестак і (або) дакументаў, неабходных для выканання такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату дзяржаўнай пошліны і іншых неабходных у адпаведнасці з гэтым Законам плацяжоў, у дзень звароту асобы па ажыццяўленне гэтага дзеяння. Для выканання вялікага аб'ёму работы, неабходнай пры ажыццяўленні натарыяльнага дзеяння, гэты тэрмін падаўжаецца да трох дзён.

У выпадку выпатрабавання натарыусам звестак і (або) дакументаў, указаных у частцы трэцяй пункта 1 артыкула 531 гэтага Закона, тэрмін ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння не павінен перавышаць аднаго месяца з дня, які надыходзіць за днём звароту асобы па выкананне такога дзеяння.

2. Ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння можа быць адкладзена па рашэнню натарыуса, упаўнаважанай службовай асобы на тэрмін да аднаго месяца — пры накіраванні дакументаў на экспертызу, а таксама калі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь неабходна ўстанавіць адсутнасць у зацікаўленых асоб пярэчанняў супраць ажыццяўлення гэтага дзеяння.».

7. З пункта 4 артыкула 66 словы «уласнікам гэтай маёмасці» выключыць.

8. У артыкуле 76:

з часткі другой пункта 1 словы «ад спадчыннікаў» выключыць;

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Калі ў адносінах да аднаго ці некалькіх спадчыннікаў па закону адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для заклікання да наследавання па закону, яны могуць быць уключаны ў пасведчанне аб праве на спадчыну з пісьмовай згоды ўсіх астатніх спадчыннікаў, якія прынялі спадчыну і ў адносінах да якіх маюцца дакументы, што з'яўляюцца падставай для заклікання іх да наследавання па закону.».

9. З часткі другой пункта 1 артыкула 77 словы «ад спадчыннікаў» выключыць.

10. З пункта 1 артыкула 78 словы «у спадчыннікаў» выключыць.

11. У пункце 2 артыкула 85 слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем артыкула 4 гэтага Закона, які ўступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

16 мая 2006 года, г. Мінск.

№ 115-З