Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб плацяжах за зямлю»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 мая 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 1991 года «Аб плацяжах за зямлю» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 49; 1994 г., № 3, ст. 24; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 4, 2/228; 2003 г., № 8, 2/931; 2004 г., № 189, 2/1087) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 3:

частку другую выключыць;

частку трэцюю лічыць часткай другой.

2. У назве раздзела II словы «гранічныя стаўкі» замяніць словам «памер».

3. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 16. Памер арэнднай платы

За арандуемыя зямельныя ўчасткі плата спаганяецца ў памеры, які вызначаецца дагаворам. Пры гэтым базавыя стаўкі штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі зыходзячы з кадастравай вартасці гэтых участкаў з прымяненнем каэфіцыентаў, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у залежнасці ад мэтавага прызначэння зямельных участкаў.

Пры заключэнні дагавораў арэнды зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права павышаць (паніжаць) базавыя стаўкі штогадовай арэнднай платы за гэтыя зямельныя ўчасткі, але не больш чым у два разы, у залежнасці ад тэрміну арэнды, памераў зямельных участкаў, кошту паляпшэнняў, зробленых арандатарамі гэтых участкаў і (ці) прадугледжаных названымі дагаворамі, наяўнасці абмежаванняў (абцяжарванняў) у выкарыстанні ўказаных участкаў, сацыяльнай значнасці дзейнасці арандатараў для адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, сезоннасці, часу (дзённы, начны) і віду дзейнасці, якую ажыццяўляюць арандатары, крыніц яе фінансавання.».

4. Частку першую артыкула 20 пасля слоў «зямельным участкам,» дапоўніць словамі «пасведчанне (сведчанне) аб дзяржаўнай рэгістрацыі».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

19 чэрвеня 2006 года, г. Мінск.

№ 128-З