Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 31 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 16 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 88,
2/885) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Абзац пяты артыкула 12 дапоўніць словамі «і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь».

2. У частцы першай артыкула 13:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«хоць бы адзін з бацькоў дзіцяці знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца нараджэння дзіцяці;»;

абзацы трэці і чацвёрты выключыць;

абзацы пяты і шосты лічыць адпаведна абзацамі трэцім і чацвёртым.

3. У артыкуле 14:

у частцы першай:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Любая асоба, якая дасягнула
18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна:»;

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу сямі гадоў няспынна, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула. Тэрмін пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь лічыцца няспынным, калі асоба выязджала за межы Рэспублікі Беларусь не менш чым на тры месяцы на працягу кожнага года;»;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«не мае грамадзянства, або страчвае грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або звярнулася ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб спыненні грамадзянства замежнай дзяржавы, якое ў яе маецца, за выключэннем выпадкаў, калі спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад асобы прычынах.»;

у частцы трэцяй:

абзац чацвёрты выключыць;

абзац пяты лічыць абзацам чацвёртым;

дапоўніць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з улікам інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.».

4. Артыкул 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 15. Набыццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі

Любая асоба, якая дасягнула
18-гадовага ўзросту і пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў грамадзянстве былога СССР і не знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, адказвае патрабаванням абзацаў другога, трэцяга і шостага часткі першай артыкула 14 гэтага Закона, мае права звярнуцца з заявай аб набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі, калі яна:

нарадзілася або пастаянна пражывала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лістапада 1991 года;

з'яўляецца мужам (жонкай) асобы, якая набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі на падставе, прадугледжанай абзацам другім гэтага артыкула;

з'яўляецца продкам асобы, якая набывае, набыла або магла набыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі на падставе, прадугледжанай абзацам другім гэтай часткі.

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь без выканання ўмоў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, могуць набыць у парадку рэгістрацыі:

дзеці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — па сумеснай заяве бацькоў, адзін з якіх знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, або па заяве аднаго з бацькоў, які знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, калі месца знаходжання другога бацькі невядома, або па заяве адзінага бацькі, які знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

дзеці, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адзіны вядомы бацька або абодва бацькі якіх памерлі, пазбаўлены бацькоўскіх правоў, адмовіліся ад выхавання дзіцяці або далі згоду на яго ўсынаўленне, прызнаны ў судовым парадку недзеяздольнымі, якія без вестак прапалі або памёрлі, а таксама недзеяздольныя асобы, над якімі ўстаноўлена апека або папячыцельства, — па заяве апекуна (папячыцеля), узгодненаму з органам апекі і папячыцельства.».

5. Абзац шосты артыкула 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«дэпартавалася або высылалася з Рэспублікі Беларусь, — да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь;».

6. Артыкул 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 19. Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца:

па прычыне паступлення асобы на воінскую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі або іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы пры адсутнасці падстаў, прадугледжаных артыкулам 20 гэтага Закона;

па заяве бацькоў (адзінага бацькі) у адносінах да дзіцяці, якое набыло нароўні з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дапускаецца толькі са згоды дзіцяці, выражанай у пісьмовай форме і натарыяльна засведчанай;

на падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.».

7. У частцы другой артыкула 23 слова «заверанага» замяніць словам «засведчанага».

8. Частку чацвёртую артыкула 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У дзіцяці, усыноўленага мужам і жонкай, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі, або замежным грамадзянінам, грамадзянства Рэспублікі Беларусь можа быць спынена пасля дасягнення ім 18-гадовага ўзросту ў парадку выхаду з грамадзянства.».

9. Артыкул 31 пасля абзаца пятага дапоўніць абзацамі наступнага зместу:

«рэгіструюць страту грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобамі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

вырашаюць пытанні змянення грамадзянства на падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляюць кантроль за спыненнем замежнага грамадзянства ў асоб, прынятых у грамадзянства Рэспублікі Беларусь;»;

абзац шосты лічыць абзацам дзевятым.

10. У артыкуле 32:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«рэгіструюць страту грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобамі, якія пастаянна пражываюць за мяжой;»;

пасля абзаца пятага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

«вырашаюць пытанні змянення грамадзянства на падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляюць кантроль за спыненнем замежнага грамадзянства ў асоб, прынятых у грамадзянства Рэспублікі Беларусь;»;

абзац шосты лічыць абзацам восьмым.

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

22 чэрвеня 2006 года, г. Мінск.

№ 129-З