Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі работы з грамадзянамі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 6 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 16 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс гандлёвага мараплавання Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 90, 2/96) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. З часткі другой артыкула 26 пункт 14 выключыць.

2. З часткі першай артыкула 28 пункт 17 выключыць.

3. У частцы другой артыкула 31 словы «рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне марскога транспарту» замяніць словамі «ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

4. Частку другую артыкула 52 дапоўніць словамі «ў парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 2. Унесці ў Кодэкс унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2002 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 76, 2/867) наступныя дапаўненне і змяненні:

1. Абзац восьмы артыкула 9 дапоўніць словамі «, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь».

2. У частцы першай артыкула 33 словы «Правіламі дзяржаўнай рэгістрацыі судоў, якія зацвярджаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне ўнутранага воднага транспарту» замяніць словамі «ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

3. У артыкуле 35:

у назве артыкула слова «Правілаў» замяніць словамі «заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб»;

у тэксце артыкула слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

4. У частцы другой артыкула 36 словы «Правіламі дзяржаўнай рэгістрацыі судоў» замяніць словамі «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 3. Дапоўніць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г, № 74, 2/1112, № 179, 2/1151; 2006 г., № 78, 2/1211) артыкулам 9.26 наступнага зместу:

«Артыкул 9.26. Парушэнне парадку і тэрмінаў выдачы даведак або іншых дакументаў, а таксама тэрмінаў прадстаўлення дакументаў і (або) звестак, неабходных для выдачы даведак або іншых дакументаў

Патрабаванне кіраўніком дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі або работнікам дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, адказным за выкананне адпаведных функцый, прадстаўлення грамадзянамі для выдачы ім даведак або іншых дакументаў звестак і (або) дакументаў, якія не прадугледжаны заканадаўствам, або невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам тэрмінам прадстаўлення звестак і (або) дакументаў, неабходных для выдачы даведак або іншых дакументаў, тэрмінаў выдачы даведак або іншых дакументаў, а таксама неправамернае спагнанне платы за выдачу даведак або іншых дакументаў

— цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.».

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 109, 2/1049) наступныя дапаўненне і змяненні:

1. Пункт 2 артыкула 21 дапоўніць словамі «, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

2. Пункт 6 артыкула 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«6. Форма архітэктурна-планіровачнага будынка ўстанаўліваецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.».

3. У артыкуле 23:

у пункце 1 словы «Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь»;

у пункце 4 словы «Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва» замяніць словамі «Савет Міністраў».

4. Пункт 3 артыкула 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца на дзяржаўную экспертызу, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.».

5. У пункце 5 артыкула 32 словы «Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва» замяніць словамі «Саветам Міністраў».

6. Абзац другі пункта 2 артыкула 36 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«правяраюць на аб'ектах, для будаўніцтва якіх патрэбна атрыманне дазволу на правядзенне будаўніча-мантажных работ, наяўнасць у заказчыкаў, забудоўшчыкаў дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;».

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем артыкула 3, які ўступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Артыкул 6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

29 чэрвеня 2006 года, г. Мінск.

№ 134-З