Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання парадку выканання пакаранняў і іншых мераў крымінальнай адказнасці

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 23 мая 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922, № 83, 2/974; 2005 г. № 121, 2/1137) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 49:

з часткі 1 словы «у свабодны ад асноўнай працы ці вучобы час» выключыць;

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Грамадскія работы ўстанаўліваюцца на тэрмін ад шасцідзесяці да дзвюхсот сарака гадзін. Асуджанымі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі ці маюць пастаяннае месца працы, грамадскія работы адбываюцца не больш за чатыры гадзіны ў дзень у свабодны ад вучобы ці асноўнай працы час. Асуджанымі, якія не навучаюцца ва ўстановах адукацыі і не маюць пастаяннага месца працы, грамадскія работы з іх згоды могуць адбывацца звыш чатырох, але не больш за восем гадзін у дзень.».

2. У частцы 4 артыкула 51:

першы сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Пры назначэнні пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнага пакарання, дадатковага пакарання да папраўчых работ, абмежаванню па ваеннай службе, пры адтэрміноўцы выканання пакарання і ўмоўным непрымяненні пакарання, калі выкананне дадатковага пакарання не адтэрмінавана, тэрмін выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю вылічваецца з дня ўступлення прыгавору ў законную сілу»;

другі сказ пасля слоў «абмежаванню волі» дапоўніць словамі «, накіраванню ў дысцыплінарную вайсковую часць».

3. Частку 3 артыкула 52 дапоўніць пунктам 8 наступнага зместу:

«8) хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-інфіцыраваным, хворым на СНIД, якія не маюць пастаяннага месца працы.».

4. Артыкул 55 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 55. Абмежаванне волі

1. Абмежаванне волі заключаецца ў накладанні на асуджанага абавязкаў, якія абмяжоўваюць яго волю, і знаходжанні яго ва ўмовах ажыццяўлення за ім нагляду органамі і ўстановамі, якія распараджаюцца выкананнем пакарання.

2. Абмежаванне волі ўстанаўліваецца на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў.

3. Пакаранне ў выглядзе абмежавання волі назначаецца з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З улікам асобы вінаватага, характару і ступені грамадскай бяспекі ўчыненага злачынства, наяўнасці ў яго пастаяннага месца жыхарства суд можа прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

4. Абмежаванне волі не можа быць назначана:

1) ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы;

2) замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

5. Абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу не можа быць назначана:

1) асобам, якія не дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору.

2) жанчынам ва ўзросце звыш пяцідзесяці пяці гадоў і мужчынам ва ўзросце звыш шасцідзесяці гадоў;

3) цяжарным жанчынам;

4) жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў ці дзяцей-інвалідаў;

5) інвалідам;

6) асобам, якім назначаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння, хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-інфіцыраваным, хворым на СНIД ці тым, хто не прайшоў поўнага курса лячэння венерычнага захворвання.

6. Асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, за выключэннем асоб, якія пералічаны ў частцы 5 гэтага артыкула ці якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі на вочнай (дзённай) форме навучання, прыцягваюцца да працы ў абавязковым парадку органамі і ўстановамі, якія распараджаюцца выкананнем пакарання.

7. У выпадку ўзнікнення абставінаў, прадугледжаных часткай 5 гэтага артыкула, у перыяд адбывання асуджанымі пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу суд па прадстаўленню ўстановы, на якую ўскладзена выкананне пакарання, прымае рашэнне аб пераводзе асуджанага для далейшага адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ці вызваляе асуджанага ад далейшага адбывання пакарання.».

5. У артыкуле 57:

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Паўналетнім асобам адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі назначаецца ў папраўчых калоніях ва ўмовах пасялення, папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага, узмоцненага, строгага ці асобага рэжымаў або ў турме.»;

у пункце 1 часткі 4 і пункце 1 часткі 5 словы «калоніях-пасяленнях для асоб, якія ўчынілі злачынствы па неасцярожнасці» замяніць словамі «калоніях ва ўмовах пасялення»;

пункты 2—5 часткі 4, пункты 2 і 3 часткі 5, пункты 1 і 2 часткі 6 пасля слова «калоніях» дапоўніць словамі «ва ўмовах».

6. У артыкуле 91:

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Пры замене неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем яно назначаецца ў межах тэрмінаў, устаноўленых законам для гэтага віду пакарання, і не павінна перавышаць неадбытага тэрміну замяняльнага пакарання. Пры замене неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем аднаму дню замяняльнага пакарання адпавядае адзін дзень больш мяккага пакарання, а пры назначэнні ў якасці больш мяккага пакарання грамадскіх работ сямі дням замяняльнага пакарання адпавядае дванаццаць гадзін грамадскіх работ.»;

у частцы 5 словы «зыходзячы з фактычна адбытага тэрміну больш мяккага пакарання» замяніць словамі «зыходзячы з назначанага прыгаворам суда тэрміну пакарання з улікам яго скарачэння ў адпаведнасці з актамі амністыі, памілавання».

7. Пункт 51 артыкула 109 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«51) абмежаванне волі;».

8. У артыкуле 110:

словы «у вольны ад вучобы ці асноўнай працы час» выключыць;

дапоўніць артыкул трэцім сказам наступнага зместу: «Асуджанымі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі ці маюць пастаяннае месца працы, грамадскія работы адбываюцца ў вольны ад вучобы ці асноўнай працы час.».

9. Артыкул 1141 выкласці ў наступнай рэадкцыі:

«Артыкул 1141. Абмежаванне волі

Абмежаванне волі назначаецца асобе, якая ўчыніла злачынства ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Асобе, якая не дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору, абмежаванне волі назначаецца без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а асобе, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору, — з накіраваннем ці без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

10. Частку 4 артыкула 115 пасля слова «калоніі» дапоўніць словамі «ва ўмовах».

11. Частку 1 артыкула 119 пасля слова «арышту» дапоўніць словамі «, абмежаванню волі».

12. У артыкуле 120:

частку 1 пасля слова «арышту» дапоўніць словамі «, абмежаванню волі»;

дапоўніць артыкул часткай 31 наступнага зместу:

«31. Пры замене неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем яно назначаецца ў межах тэрмінаў, устаноўленых законам для гэтага віду пакарання, і не павінна перавышаць неадбытага тэрміну замяняльнага пакарання. Пры замене неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем аднаму дню замяняльнага пакарання адпавядае адзін дзень больш мяккага пакарання, а пры назначэнні ў якасці больш мяккага пакарання грамадскіх работ сямі дням замяняльнага пакарання адпавядаюць шэсць гадзін грамадскіх работ».;

частку 4 дапоўніць словамі «, зыходзячы з назначанага прыгаворам суда тэрміну пакарання з улікам яго скарачэння ў адпаведнасці з актамі амністыі, памілавання».

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71, № 47, 2/152; 2003 г. № 8, 2/922) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Пункт 10 часткі 1 артыкула 352 пасля слоў «віду і» дапоўніць словамі «ва ўмовах якога».

2. У пункце 4 часткі 1 артыкула 361 словы «від і рэжым папраўчай установы, у якой павінен адбываць пакаранне асуджаны да пазбаўлення волі» замяніць словамі «від папраўчай установы, у якой павінен адбываць пакаранне асуджаны да пазбаўлення волі, і ўмовы рэжыму».

3. Частку 2 артыкула 402 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Вызваленне ад пакарання ў сувязі з хваробай, умоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання, замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем, перавод асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, перавод з адной папраўчай калоніі ці выхаваўчай калоніі ў іншую папраўчую калонію іншага віду, з папраўчай калоніі ў турму і з турмы ў папраўчую калонію дазваляюцца пастановай раённага (гарадскога) суда па месцы адбывання пакарання асуджаным незалежна ад таго, якім судом быў вынесены прыгавор ці пастанова».

4. У частцы 3 артыкула 4022:

словы «аб накіраванні для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі» замяніць словамі «аб пераводзе асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

слова «рэжыму» выключыць.

Артыкул 3. Унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140; 2003 г., № 8, 2/922; 2004 г., № 72, 2/1022) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 2 артыкула 9 словы «ці працы» замяніць словамі «, працы ці вучобы».

2. У частцы 4 артыкула 13 словы, «якія з'яўляюцца непрацоўнымі днямі» замяніць словамі «устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі».

3. У артыкуле 14:

частку 1 пасля слова «работ» дапоўніць словамі «і абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 3 пасля слова «жыхарства» дапоўніць словамі «ці працы»;

частку 5 пасля слоў «абмежавання волі» дапоўніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

4. У частцы 5 артыкула 16 словы «ці ВIЧ-інфіцыраваных,» замяніць словамі «ВIЧ-інфіцыраваных, хворых на СНIД».

5. У артыкуле 18:

частку 1 пасля слоў «абмежавання волі» дапоўніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 2 пасля слоў «ваеннай службе,» дапоўніць словамі «абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 4 дапоўніць пунктам 21 наступнага зместу:

«21) пераводу асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адб ывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;».

6. Частка 1 артыкула 24 пасля слова «унутранага» дапоўніць словам «працоўнага».

7. У частцы 2 артыкула 25:

у першым сказе словы «на асноўнай працы ці вучобе» замяніць словамі «на вучобе ці асноўнай працы»;

пасля першага сказа дапоўніць частку другім сказам наступнага зместу: «Асуджанымі, якія не навучаюцца ва ўстановых адукацыі і не маюць пастаяннага месца працы, грамадскія работы з іх згоды могуць адбывацца звыш чатырох, але не больш за восем гадзін у дзень».

8. У артыкуле 31:

з часткі 1 словы «, а таксама ў якасці дадатковага пакарання да папраўчых работ» выключыць;

дапоўніць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Выкананне гэтага пакарання, назначанага ў якасці дадатковага да пакарання ў выглядзе папраўчых работ, ажыццяўляецца крымінальна-выканаўчымі інспекцыямі па месцы працы асуджанага.»;

у частцы 2 словы «установай, якая выконвае» замяніць словамі «органамі і ўстановамі, якія выконваюць».

9. У частцы 1 артыкула 34 словы», не звязанаму з абмежаваннем ці пазбаўленнем волі» замяніць словамі «у выглядзе папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе».

10. У частцы 4 артыкула 37 словы «у двухтыднёвы тэрмін» замяніць словамі « на працягу пятнаццаці дзён», словы «, калі яна адпавядае яго спецыяльнасці» замяніць словамі «ці павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі».

11. У частцы 4 артыкула 38 слова «перакваліфікацыі» замяніць словамі «павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі».

12. У артыкуле 43:

у частцы 1:

пункт 1 пасля слоў «яму працы» дапоўніць словамі «ці павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі»;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3) прагул (у тым ліку адсутнасць на працы больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня) без уважлівых прычын;»;

дапоўніць частку пунктамі 4 і 5 наступнага зместу:

«4) з'яўленне на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення, а таксама распіццё спіртных напояў, ужывання наркатычных ці таксічных сродкаў на рабочым месцы і ў рабочы час;

5) спыненне працоўнага дагавора па ўзгадненню бакоў ці пра ўласнаму жаданню без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі.»;

дапоўніць артыкул часткай 31 наступнага зместу:

«31. Асуджаны лічыцца не маючым спагнанняў, калі на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

13. У артыкуле 44:

часткі 1 і 2 пасля слова «волі» дапоўніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

дапоўніць артыкул часткай 21 наступнага зместу:

«21. Асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу адбываюць пакаранне па месцы пастаяннага жыхарства.».

14. Артыкул 45 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 45. Накіраванне асуджаных да абмежавання волі да месца адбывання пакарання і прыцягненне да адбывання пакарання.

1. Асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем ці без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, асуджаныя, пераведзеныя з папраўчых устаноў адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама асуджаныя, якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ці без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіроўваюцца да месца адбывання пакарання самастойна за кошт дзяржавы. З улікам асобы асуджанага да абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, месца размяшчэння папраўчай установы адкрытага тыпу асуджаны можа быць дастаўлены ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу пад канвоем ці ў суправаджэнні. Асуджаныя, якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волі, вызваляюцца з папраўчых устаноў у дзень паступлення з суда адпаведных дакументаў, а пры дастаўленні пад канвоем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу вызваляюцца з-пад аховы з моманту прыбыцця ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

2. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя на падставе прыгавору суда ўручае прадпісанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адміністрацыя папраўчай установы на падставе пастановы суда ўручае прадпісанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным, якім абмежаванне волі з накіраваннем ці без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу назначана ў парадку замены неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі больш мяккім пакараннем. Адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу на падставе пастановы суда ўручае прадпісанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным, пераведзеным з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Асуджаны абавязаны выехаць да месца адбывання пакарання згодна з устаноўленым прадпісаннем маршруту ў дзень атрымання прадпісання папраўчай установы і не пазней трох сутак з дня атрымання прадпісання крымінальна-папраўчай інспекцыі. Асуджаны абавязаны прыбыць да месца адбывання пакарання на працягу тэрміну, указанага ў прадпісанні.

3. Асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прыцягваюцца да адбывання пакарання крымінальна-выканаўчай інспекцыяй не пазней дзесяцідзённага тэрміну з дня паступлення ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю копіі прыгавору і пісьмовага распараджэння суда аб выкананні прыгавору. Такія асуджаныя абавязаны з'явіцца па выкліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі для пастаноўкі на ўлік і атрымання пісьмовага паведамлення аб парадку і ўмовах адбывання пакарання.

4. Пры ўхіленні асуджанага ад атрымання прадпісання аб выездзе да месца адбывання пакарання ці пры нявыездзе ва ўстаноўлены тэрмін да месца адбывання пакарання асуджаны затрымліваецца органам унутраных спраў з санкцыі пракурора на тэрмін да пятнаццаці сутак для ўстанаўлення прычын нез'яўлення ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю ці нявыезду да месца адбывання пакарання.

5. У выпадку ўхілення асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ад атрымання прадпісання аб выездзе да месца адбывання пакарання ці нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлівых прычын орган унутраных спраў можа накіраваць асуджанага да месца адбывання пакарання пад канвоем або ў суправаджэнні.

6. У выпадку нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлівых прычын асуджанага, якому неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волі з накіраваннем або без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, або ў выпадку ўхілення ад атрымання прадпісання ці нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлівых прычын асуджанага, які пераведзены з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, адміністрацыя папраўчай установы накіроўвае ў суд матэрыялы для адмены замены неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі пакараннем у выглядзе абмежавання волі з накіраваннем або без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ці пераводу з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

15. У артыкуле 46:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Тэрмін пакарання ў выглядзе абмежавання волі вылічваецца з дня пастаноўкі:

1) асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — на ўлік у папраўчай установе адкрытага тыпу;

2) асуджанага да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі.»;

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. У тэрмін пакарання не залічваецца час самавольнай адсутнасці асуджанага на працы ці па месцы адбывання пакарання звыш адных сутак, а таксама час звыш дазволенага тэрміну выезду, за выключэннем перыяду хваробы.»;

у частцы 4 словы «у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» замяніць словамі «да месца адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.».

16. У артыкуле 47:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 47. Парадак выканання пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

абзац першы часткі 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, знаходзяцца пад наглядам і абавязаны:»;

часткі 8 і 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«8. Асуджаным, якія не парушаюць Правілы ўнутранага распарадку папраўчай установы адкрытага тыпу і маюць сям'ю, па пастанове начальніка папраўчай установы адкрытага тыпу можа быць дазволена пражыванне з сям'ёй у жылым памяшканні, якое належыць ім на праве ўласнасці ці якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання. Гэтыя асуджаныя абавязаны з'яўляцца ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для рэгістрацыі. Перыядычнасць рэгістрацыі ўстанаўліваецца пастановай начальніка папраўчай установы адкрытага тыпу. Асуджаныя, якія пражываюць у жылым памяшканні, якое належыць ім на праве ўласнасці ці якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання, абавязаны ў вольны ад працы (вучобы) час пастаянна знаходзіцца ў сваім жыллі ці на прысядзібнай тэрыторыі, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, якая вызначана адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу, а з дзевятнаццаці да шасці гадзін — толькі ў сваім жыллі. Калі рэжым працоўнага часу ці расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзіцца ва ўказаны час у сваім жыллі, адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу ўстанаўліваецца іншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваім жыллі. Час выхаду асуджанага за межы адлегласці ад жылля, які вызначаны адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу, на працу (вучобу) устанаўліваецца адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу на аснове рэжыму працоўнага часу ці раскладу заняткаў і часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласці для наведвання арганізацый аховы здароўя, сувязі, гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый дапускаецца толькі ў межах населенага пункта да дзвюх гадзін у дзень у час, устаноўлены адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу. Асуджаным забараняецца наведванне месцаў правядзення спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў, ігральных устаноў, а таксама гандлёвых аб'ектаў, дзе ажыццяўляецца распіццё алкагольных напояў, жылля іншых асоб.

9. Асуджаным можа быць дазволена завочнае навучанне ва ўстановах Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі.».

17. У артыкуле 48:

назву артыкула дапоўніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

у частцы 1 словы «у папраўчых установах адкрытага тыпу» замяніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

18. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 481 наступнага зместу:

«Артыкул 481. Парадак выканання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

1. Пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем асуджанымі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку і ўмоў адбывання пакарання супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі і ўпаўнаважаныя супрацоўнікі іншых службаў органаў унутраных спраў маюць права:

1) патрабаваць звесткі аб працоўнай дзейнасці асуджанага і аб выкананні ім працоўнай дысцыпліны ад адміністрацыі арганізацыі, дзе працуе асуджаны, а таксама звесткі аб наведванні заняткаў і паводзінах асуджанага — ад адміністрацыі ўстановы адукацыі, дзе навучаецца асуджаны;

2) выклікаць асуджанага для правядзення гутарак, выхаваўчых мерапрыемстваў і патрабаваць ад яго пісьмовыя тлумачэнні па пытаннях, звязаных з адбываннем пакарання;

3) уваходзіць у любы час сутак у жыллё асуджанага;

4) наведваць асуджанага па месцы яго працы (вучобы);

5) дастаўляць асуджанага ў арганізацыі аховы здароўя для правядзення медыцынскага агляду для ўстанаўлення стану алкагольнага ці іншага ап'янення;

6) затрымліваць асуджанага ў выпадку парушэння ім парадку і ўмоў адбывання пакарання ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 57 гэтага Кодэкса;

7) выкарыстоўваць электронныя сродкі кантролю за месцам знаходжання асуджанага ў парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

2. Асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу абавязаны:

1) з'явіцца па выкліку крымінальна-папраўчай інспекцыі для пастаноўкі на ўлік ці прыбыць ва ўказаны ў прадпісанні тэрмін да выбранага месца жыхарства і стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі;

2) з'яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі, перыядычнасць і час якой устанаўліваюцца крымінальна-папраўчай інспекцыяй з улікам магчымасці асуджанага да перамяшчэння зыходзячы са стану яго здароўя і ўзросту. Перыядычнасць рэгістрацыі не можа перавышаць чатырох разоў у месяц;

3) з'яўляцца па выкліку ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю і іншыя службы органаў унутраных спраў ва ўказаны тэрмін для правядзення гутарак, наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў, а таксама дачы пісьмовых тлумачэнняў па пытаннях, звязаных з адбываннем пакарання;

4) праходзіць па патрабаванню крымінальна-выканаўчай інспекцыі агляд для ўстанаўлення стану алкагольнага ці іншага ап'янення;

5) паведамляць крымінальна-выканаўчай інспекцыі аб паступленні на працу (вучобу) і аб змяненні месца працы (вучобы);

6) не мяняць месца жыхарства без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі;

7) не выязджаць за межы населенага пункта без дазволу крымінальна-папраўчай інспекцыі;

8) у вольны ад працы (вучобы) час пастаянна знаходзіцца ў сваім жыллі ці на прысядзібнай тэрыторыі, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, вызначаную крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, а з дзевятнаццаці да шасці гадзін — толькі ў сваім жыллі. Калі рэжым працоўнага часу ці расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзіцца ва ўказаны час у сваім жыллі, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй можа ўстанаўлівацца іншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваім жыллі;

9) прадастаўляць магчымасць бесперашкоднага ўваходу ў сваё жыллё супрацоўнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі і ўпаўнаважаным супрацоўнікам іншых службаў органаў унутраных спраў з мэтай кантролю за выкананнем парадку і ўмоў адбывання пакарання;

10) мець пастаяннае месца працы, уключаючы надомную працу, ці займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі асуджаны падлягае абавязковаму прыцягненню да працы;

11) па пастанове начальніка органа ўнутраных спраў пастаянна насіць электронны сродак кантролю свайго месца знаходжання, выконваць правілы яго эксплуатацыі, з'яўляцца па выкліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі для тэхнічнага абслугоўвання гэтага сродку;

12) ажыццяўляць тэлефонную сувязь з органам унутраных спраў у парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

3. Час выхаду асуджанага за межы адлегласці ад жылля, вызначанай крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, на працу (вучобу) устанаўліваецца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй на аснове рэжыму працоўнага часу ці раскладу заняткаў і часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласці для наведвання арганізацый аховы здароўя, сувязі, гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый дапускаецца толькі ў межах населенага пункта да дзвюх гадзін у дзень у час, устаноўлены крымінальна-выканаўчай інспекцыяй. Выбыццё за межы населенага пункту можа быць дазволена асуджанаму ў дзённы час для правядзення гаспадарчых і іншых работ. У неабходных выпадках крымінальна-выканаўчая інспекцыя можа дазволіць асуджанаму кароткатэрміновы выезд у іншы населены пункт, але ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4. Асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, які падлягае абавязковаму прыцягненню да працы і к моманту пачатку выканання пакарання не мае пастаяннага месца працы, абавязаны на працягу пятнаццаці дзён працаўладкавацца самастойна. Калі асуджаны не ўладкаваўся на працу пасля заканчэння ўказанага тэрміну, ён накіроўваецца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй у дзяржаўную службу занятасці і працаўладкоўваецца ёю. У гэтым выпадку асуджаны не мае права адмаўляцца ад прапанаваных яму дзяржаўнай службай занятасці працы ці павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі.

5. У перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі асуджанаму забараняецца спыняць працоўны дагавор па ўзгадненню бакоў ці па ўласнаму жаданню без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

6. Звальненне з працы па падставах, прадугледжаных пунктамі 4, 5, 7 і 8 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца парушэннем парадку адбывання пакарання.

7. Асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, забараняецца:

1) ужываць алкагольныя напоі, наркатычныя і таксічныя сродкі;

2) наведваць месцы правядзення спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў, ігральныя ўстановы, а таксама гандлёвыя аб'екты, дзе ажыццяўляецца распіццё алкагольных напояў, жылля іншых асоб. Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй можа быць дазволена наведванне жылля блізкіх сваякоў.».

19. У артыкуле 49:

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Стацыянарнае і амбулаторнае аказанне медыцынскай дапамогі асуджаным да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ажыццяўляецца арганізацыямі аховы здароўя па месцы знаходжання папраўчых устаноў адкрытага тыпу, а асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — па месцы пастаяннага жыхарства ці працы асуджаных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя»;

у частцы 3 словы «па месцы адбывання асуджанымі пакарання» замяніць словамі «ў папраўчых установах адкрытага тыпу».

20. У артыкуле 50:

частку 1 дапоўніць словамі «, а таксама ў індывідуальных прадпрымальнікаў»;

у частцы 2 словы «агульны працоўны стаж» замяніць словамі «працоўны стаж у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь»;

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Перавод асуджанага на іншую працу, у тым ліку ў іншую мясцовасць, можа ажыццяўляцца адміністрацыяй арганізацыі, дзе працуе асуджаны, і індывідуальным прадпрымальнікам, у якога працуе асуджаны, па ўзгадненню:

1) з адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу — у адносінах да асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

2) з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй — у адносінах да асуджанага да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.»;

частку 4 пасля слова «Асуджаным» дапоўніць словамі «да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

21. У артыкуле 51:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 51. Абавязкі органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі»;

частку 1 пасля слоў «абмежаванню волі» дапоўніць словамі «з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

дапоўніць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя вядзе ўлік і асабістыя справы асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, уручае пісьмовае паведамленне аб парадку і ўмовах адбывання пакарання, з удзелам упаўнаважаных супрацоўнікаў іншых службаў органаў унутраных спраў кантралюе выкананне парадку і ўмоў адбывання пакарання асуджанымі, праводзіць з асуджанымі выхаваўчую работу, пры неабходнасці накіроўвае іх у органы дзяржаўнай службы занятасці для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні, прымае рашэнне аб прымусовым прыводзе асуджаных, якія не з'яўляюцца па яе выкліку, праводзіць першапачатковыя мерапрыемствы па вышуку асуджаных, рыхтуе і перадае ў адпаведную службу органа ўнутраных спраў матэрыялы аб асуджаных, месца знаходжання якіх невядома, прымяняе ўстаноўленыя законам меры заахвочвання і спагнання.».

22. У артыкуле 52:

назву артыкула дапоўніць словамі «, і індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх працуюць асуджаныя да абмежавання волі»;

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Адміністрацыя арганізацыі, дзе працуюць асуджаныя да абмежавання волі, і індывідуальныя прадпрымальнікі, у якіх працуюць асуджаныя да абмежавання волі, забяспечваюць прыцягненне іх да працы з улікам стану здароўя і па магчымасці спецыяльнасці, арганізоўваюць іх прафесійную адукацыю ці прафесійную падрыхтоўку, удзельнічаюць у стварэнні неабходных жыллёва-бытавых умоў»;

у частцы 2:

абзац першы пасля слова «асуджаныя» дапоўніць словамі «да абмежавання волі, і індывідуальным прадпрымальнікам, у якіх працуюць асуджаныя да абмежавання волі»;

у пункце 2 словы «а таксама пераводу асуджанага для адбывання пакарання ў іншую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» замяніць словамі «да іншага індывідуальнага прадпрымальніка»;

дапоўніць частку пунктам 21 наступнага зместу:

«21) пераводу асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў іншую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ці для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;».

23. Частку 1 артыкула 53 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. З асуджанымі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу праводзіцца выхаваўчая работа адпаведна адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу і крымінальна-выканаўчай інспекцыяй з удзелам адміністрацыі арганізацый, дзе працуюць асуджаныя, адміністрацыі ўстаноў адукацыі, дзе вучацца асуджаныя, індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх працуюць асуджаныя. Выхаваўчая работа з асуджанымі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу праводзіцца ў парадку, прадугледжаным артыкуламі 104—108 і 116 гэтага Кодэкса, з улікам асаблівасцяў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі».

24. У артыкуле 54:

у частцы 1:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. За належнае выкананне парадку і ўмоў адбывання пакарання да асуджаных да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу могуць быць прыменены наступныя меры заахвочвання:»;

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) дазвол на правядзенне выхадных, дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, з выездам за межы папраўчай установы адкрытага тыпу;»;

дапоўніць артыкул часткамі 11 і 12 наступнага зместу:

«11. За належнае захаванне парадку і ўмоў адбывання пакарання да асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу могуць быць прыменены наступныя меры заахвочвання:

1) аб'яўленне падзякі;

2) дазвол на перыяд да двух месяцаў у выхадныя, дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія ўстаноўлены і аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, пакідаць жыллё ў дзённы час са знаходжаннем у межах населенага пункта па месцы жыхарства;

3) дазвол на перыяд да двух месяцаў у выхадныя, дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія ўстаноўлены і аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацозными, пакідаць жыллё са знаходжаннем у межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

4) датэрміновае зняцце раней накладзенага пакарання.

12. Цвёрда стаўшыя на шлях выпраўлення асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якія маюць пастаяннае месца жыхарства, могуць быць пераведзены па пастанове суда для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

25. Артыкул 55 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 55. Адказнасць асуджаных за парушэнне парадку і ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі і за ўхіленне ад адбывання гэтага пакарання

1. Парушэннем парадку і ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі з'яўляюцца невыкананне асуджаным ускладзеных на яго абавязкаў, невыкананне Правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, парушэнне ўстаноўленых забарон, працоўнай дысцыпліны, грамадскага парадку.

2. Да асуджаных да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, могуць быць прыменены наступныя меры пакарання:

1) вымова;

2) пазачарговае дзяжурства па прыбіранню і добраўпарадкаванню папраўчай установы адкрытага тыпу;

3) забарона пакідаць інтэрнат у пэўны час сутак на тэрмін да аднаго месяца;

4) дысцыплінарная ізаляцыя на тэрмін да пятнаццаці сутак з выхадам або без выхаду на працу (вучобу).

3. Да асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, могуць быць прыменены наступныя меры пакарання:

1) вымова;

2) пазбаўленне дазволу, прадастаўленага ў парадку заахвочвання, пакідаць жыллё ў выхадныя, дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія ўстаноўлены і аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі;

3) дысцыплінарная ізаляцыя на тэрмін да пятнаццаці сутак з выхадам або без выхаду на працу (вучобу).

4. Дысцыплінарная ізаляцыя заключаецца ва ўтрыманні асуджанага:

1) да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — у штрафным ізалятары папраўчай установы адкрытага тыпу, а пры адсутнасці ў папраўчай установе адкрытага тыпу штрафнога ізалятара — у ізалятары часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы размяшчэння папраўчай установы адкрытага тыпу на ўмовах утрымання ў штрафным ізалятары папраўчай установы адкрытага тыпу;

2) да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — у ізалятары часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства асуджанага на ўмовах утрымання ў штрафным ізалятары папраўчай установы адкрытага тыпу.

5. Асуджаны лічыцца злосным парушальнікам парадку і ўмоў адбывання пакарання, калі ён мае не менш чым тры спагнанні за парушэнне парадку і ўмоў адбывання пакарання. Асуджанаму, які дапусціў злоснае парушэнне парадку і ўмоў адбывання пакарання, выносіцца афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

6. Ухіленнем ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі з'яўляюцца:

1) непрыбыццё асуджанага да месца адбывання пакарання без уважлівых прычын або яго самавольнае пакіданне з мэтай ухілення ад адбывання пакарання;

2) парушэнне асуджаным парадку і ўмоў адбывання дадзенага пакарання пасля вынясення афіцыйнага папярэджання.

7. Пры непрыбыцці або невяртанні ва ўстаноўлены тэрмін асуджанага да месца адбывання пакарання, а таксама ў выпадку самавольнага пакідання месца адбывання пакарання ён аб'яўляецца ў вышук і падлягае затрыманню.

8. Пры затрыманні асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу органы ўнутраных спраў дастаўляюць яго да месца адбывання пакарання пад канвоем альбо ў суправаджэнні.

9. Пры наяўнасці даных аб ухіленні асуджанага ад адбывання пакарання адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу, крымінальна-выканаўчая інспекцыя накіроўваюць у орган папярэдняга расследавання матэрыялы для ажыццяўлення крымінальнага праследавання.

10. Затрыманне асуджанага ў выпадках, прадугледжаных часткай 7 гэтага артыкула, ажыццяўляецца органамі ўнутраных спраў або адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу з санкцыі пракурора на тэрмін не больш за трыццаць сутак. Сродкі, затрачаныя на вышук асуджанага, спаганяюцца з яго ў судовым парадку ў даход дзяржавы.».

26. У артыкуле 56:

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Прымяняць меры заахвочвання і спагнання, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, у поўным аб'ёме маюць права:

1) начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу — у адносінах да асуджаных да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

2) начальнік органа ўнутраных спраў — у адносінах да асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.»;

частку 3 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Прымяняць меры заахвочвання ў поўным аб'ёме і меры спагнання, указаныя ў пунктах 1 і 2 часткі 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса, маюць права намеснікі начальніка органа ўнутраных спраў, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі.»;

пункты 1 і 2 часткі 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) аднаго месяца з дня накладання спагнанняў, указаных у пунктах 1 і 2 часткі 2 і пунктах 1 і 2 часткі 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса;

2) трох месяцаў з дня адбывання мераў спагнання, указаных у пунктах 3 і 4 часткі 2 і пункце 3 часткі 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса;»;

дапоўніць артыкул часткамі 9 і 10 наступнага зместу:

«9. Датэрмінова знімаць спагнанні з асуджанага маюць права службовыя асобы, якія наклалі спагнанні, а таксама вышэйстаячыя службовыя асобы.

10. Асуджаны лічыцца не маючым спагнанняў, калі на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

27. Артыкул 57 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 57. Нагляд за асуджанымі да абмежавання волі і меры папярэджвання парушэнняў устаноўленага парадку адбывання гэтага пакарання

1. Нагляд за асуджанымі да абмежавання волі заключаецца ў кантролі за імі па месцы іх жыхарства, працы (вучобы). Нагляд за асуджанымі, якія адбываюць пакаранне з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, ажыццяўляе адміністрацыя гэтай установы, а за асуджанымі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — крымінальна-выканаўчая інспекцыя і ўпаўнаважаныя супрацоўнікі іншых службаў органаў унутраных спраў. Парадак ажыццяўлення нагляду за асуджанымі да абмежавання волі з накіраваннем і без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

2. У выпадку парушэння асуджаным да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку і ўмоў адбывання пакарання і неабходнасці папярэджвання ўчынення ім іншых правапарушэнняў ён можа быць змешчаны не больш чым на дваццаць чатыры гадзіны ў штрафны ізалятар папраўчай установы адкрытага тыпу, а пры адсутнасці ва ўстанове штрафнога ізалятара — у ізалятар часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання папраўчай установы адкрытага тыпу да вырашэння пытання аб прымяненні да яго меры спагнання.

3. У выпадку парушэння асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку і ўмоў адбывання пакарання ён можа быць затрыманы для высвятлення акалічнасцяў парушэння на тэрмін да трох гадзін, а пры неабходнасці папярэджвання ўчынення ім іншых правапарушэнняў — да дваццаці чатырох гадзін па пастанове начальніка органа ўнутраных спраў, яго намесніка, а пры іх адсутнасці — па пастанове дзяжурнага па органу ўнутраных спраў да вырашэння пытання аб прымяненні да яго меры спагнання. У выпадку затрымання на тэрмін больш за тры гадзіны ён змяшчаецца ў ізалятар часовага ўтрымання.».

28. Частку 1 артыкула 58 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Арыштныя дамы могуць размяшчацца на ахоўных тэрыторыях устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы.».

29. Артыкул 59 дапоўніць часткамі 7 і 8 наступнага зместу:

«7. Адміністрацыя арыштнага дома праводзіць з асуджанымі да арышту выхаваўчую работу і ўстанаўлівае ступень выпраўлення асуджанага на падставе ўсебаковай ацэнкі асобы асуджанага і яго паводзінаў у перыяд адбывання пакарання.

8. Прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, агнястрэльнай зброі ў адносінах да асуджаных да арышту ажыццяўляецца па падставах і ў парадку, прадугледжаных артыкуламі 77—80 гэтага Кодэкса.».

30. У артыкуле 60 словы «не больш за чатыры гадзіны ў тыдзень без аплаты» замяніць словамі «да дзесяці гадзін на тыдзень, але не больш за дзве гадзіны ў дзень без аплаты».

31. У артыкуле 64:

часткі 2—5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Асуджаныя, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых калоніях, якія падраздзяляюцца на:

1) папраўчыя калоніі-пасяленні;

2) папраўчыя калоніі для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;

3) папраўчыя калоніі для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;

4) папраўчыя калоніі асобага рэжыму.

3. У папраўчых калоніях-пасяленнях адбываюць пакаранне:

1) асуджаныя за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення;

2) асуджаныя, якія цвёрда сталі на шлях выпраўлення і пераведзены з папраўчых калоній для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоній для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у парадку, устаноўленым часткай 3 артыкула 69 гэтага Кодэкса. У адной папраўчай калоніі-пасяленні не могуць утрымлівацца асуджаныя за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення і асуджаныя, якія цвёрда сталі на шлях выпраўлення і пераведзены з папраўчых калоній для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

4. У папраўчых калоніях для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне раней не адбываўшыя пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

1) мужчыны, якія асуджаны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжымаў;

2) жанчыны, якія асуджаны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

3) мужчыны і жанчыны, якія асуджаны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, у адносінах да якіх пакаранне прызначана ў адпаведнасці з часткай 6 артыкула 57 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

5. У папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне раней адбываўшыя пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

1) мужчыны, якія асуджаны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў;

2) жанчыны, якія асуджаны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і строгага рэжымаў.»;

частку 6 выключыць.

32. У артыкуле 65:

у частцы 2 словы «калоніі-пасяленні для асоб, якія ўчынілі злачынства па неасцярожнасці,» замяніць словамі «калоніі ва ўмовах пасялення»;

у частцы 7:

першы сказ пасля слова «пакарання» дапоўніць словамі «асуджанага да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення»;

у другім сказе словы «агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, або папраўчай калоніі для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі».

33. У частцы 2 артыкула 66:

слова «дарослых» замяніць словам «паўналетніх»;

пасля слоў «ВIЧ-інфіцыраваныя» дапоўніць частку словамі «, хворыя на СНIД».

34. У артыкуле 67:

у частцы 1 словы «агульнага рэжыму» замяніць словамі «ва ўмовах агульнага рэжыму», словы «узмоцненага рэжыму» замяніць словамі «ва ўмовах узмоцненага рэжыму»;

у частцы 3 словы «, устаноўленых для калоній таго віду рэжыму» замяніць словамі «таго рэжыму».

35. У частцы 2 артыкула 68 словы «агульнага, узмоцненага, строгага і асобага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоніях асобага рэжыму».

36. У артыкуле 69:

назву артыкула дапоўніць словамі «і ўмоў рэжыму»;

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У залежнасці ад паводзінаў і адносінаў да працы асуджаных да пазбаўлення волі ім могуць быць зменены від папраўчай установы і ўмовы рэжыму.»;

пункт 2 часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) з папраўчай калоніі асобага рэжыму ў папраўчую калонію для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, з адбываннем пакарання ва ўмовах строгага рэжыму — пасля адбыцця не менш за палову тэрміну пакарання, прызначанага па прыгавору суда.»;

у абзацы першым часткі 3 словы «агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоній для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі,»;

пункт 4 часткі 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4) якім прызначаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння, хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-інфіцыраваным, хворым на СНIД або не прайшоўшым поўнага курса лячэння венерычнага захворвання;»;

у частцы 5:

пункты 1—3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) з папраўчай калоніі-пасялення ў папраўчую калонію таго віду і ва ўмовах таго рэжыму, якія былі раней вызначаны судом;

2) з папраўчай калоніі-пасялення, у якую яны былі накіраваны па прыгавору суда, у папраўчую калонію для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, або папраўчую калонію для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму;

3) з папраўчай калоніі для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчай калоніі для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у турму на тэрмін не больш за тры гады з адбываннем астатняга тэрміну пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах таго рэжыму, які быў вызначаны па прыгавору суда.»;

частку 6 пасля слоў «віду папраўчай установы» дапоўніць словамі «і ўмоў рэжыму».

37. У артыкуле 71:

у частцы 1 слова «дарослых» замяніць словам «паўналетніх»;

дапоўніць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Асобна ў папраўчай калоніі-пасяленні адбываюць пакаранне асуджаныя да пазбаўлення волі ва ўмовах пасялення, а таксама асуджаныя, якія цвёрда сталі на шлях выпраўлення і пераведзены з папраўчых калоній для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у парадку, прадугледжаным часткай 3 артыкула 69 гэтага Кодэкса.»;

у частцы 2 словы «калоніях агульнага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «папраўчых калоніях для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі».

38. Частку 2 артыкула 72 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Перавод асуджанага для далейшага адбывання пакарання з адной папраўчай калоніі ў іншую таго ж віду або з адной турмы ў іншую дапускаецца ў выпадку хваробы асуджанага, пры рэарганізацыі або ліквідацыі папраўчай установы, для атрымання асуджаным сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі на тэрыторыі папраўчай установы пры ўмове паспяховай здачы ўступных экзаменаў, а таксама пры выключных абставінах, якія перашкаджаюць далейшаму знаходжанню асуджанага ў гэтай папраўчай установе. Парадак пераводу асуджаных вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.».

39. У частцы 1 артыкула 81 словы «агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі,».

40. Частку 4 артыкула 89 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Асуджанаму дазваляецца мець пры сабе не больш за пяць кніг і часопісаў, не лічачы падручнікаў, неабходных для атрымання агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.».

41. У артыкуле 90:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаным за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай бяспекі, менш цяжкія злачынствы, упершыню асуджаным за цяжкія злачынствы, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых калоніях, якія цвёрда сталі на шлях выпраўлення, пасля адбыцця не менш як адной трэці тэрміну пакарання можа быць дазволена перамяшчэнне без канвою або суправаджэння за межамі папраўчай установы, калі гэта неабходна па характару выконваемай імі работы.»;

частку 3 пасля слоў «ВIЧ-інфіцыраваных» дапоўніць словамі «, хворых на СНIД».

42. У артыкуле 91 слова «калоніі» замяніць словамі «папраўчай калоніі».

43. У артыкуле 92:

у частцы 1 словы «агульнага рэжыму» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, ва ўмовах агульнага рэжыму»;

у частцы 3 словы «дзіцячым доме» замяніць словамі «дзіцячай інтэрнацкай установе»;

частку 4 пасля слоў «ВIЧ-інфіцыраваным» дапоўніць словамі «, хворым на СНIД»;

дапоўніць артыкул часткай 91 наступнага зместу:

«91. Пры захворванні падчас выезду і неабходнасці шпіталізацыі асуджаны, яго блізкія родныя або іншыя асобы неадкладна паведамляюць аб гэтым адміністрацыі папраўчай установы, дзе асуджаны адбывае пакаранне, а таксама орган унутраных спраў па месцы знаходжання асуджанага. Пасля заканчэння лячэння і выпіскі асуджаны ва ўстаноўленым парадку вяртаецца да месца адбывання пакарання.».

44. Частку 4 артыкула 93 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Выплата пенсій асуджаным ажыццяўляецца органамі па працы і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання папраўчай установы шляхам пералічэння належных сум пенсій на асабовыя рахункі асуджаных.».

45. У артыкуле 94:

у частцы 1 словы «Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь»;

частку 3 дапоўніць словамі «па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь»;

дапоўніць артыкул часткай 7 наступнага зместу:

«7. Для паляпшэння жыллёва-бытавых умоў асуджаных, набыцця прадметаў культурнага і фізкультурна-спартыўнага прызначэння, а таксама аказання матэрыяльнай дапамогі асуджаным у папраўчых установах могуць выкарыстоўвацца грашовыя сродкі і іншая маёмасць, якія перадаюцца бязвыплатна асуджанымі і іншымі фізічнымі асобамі папраўчай установе. Улік і выкарыстанне ўказаных сродкаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. Папраўчымі ўстановамі можа выкарыстоўвацца бязвыплатная (спонсарская) дапамога, якая прадастаўляецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.».

46. З часткі 3 артыкула 99 слова «агульны» выключыць.

47. Частку 2 артыкула 102 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Пакрыццё асуджанымі расходаў па іх утрыманню ажыццяўляецца пасля вылічэння падаходнага падатку, абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, сродкаў на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Вылічэнні па выканаўчых дакументах ажыццяўляюцца з астатняй сумы ў парадку, прадугледжаным Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.».

48. У артыкуле 109:

частку 1 пасля слова «установах» дапоўніць словам «агульную», пасля слова «атрымання» дапоўніць словам «агульнай»;

у частцы 2 словы «базавую або» замяніць словамі «агульную базавую і (або) агульную»;

у частцы 4 словы «базавай і» замяніць словамі «агульнай базавай і (або) агульнай»;

у частцы 5 словы «адукацыйных устаноў» замяніць словамі «устаноў адукацыі»;

дапоўніць артыкул часткай 61 наступнага зместу:

«61. Асуджаныя да пазбаўлення волі могуць навучацца завочна ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пры яе арганізацыі на тэрыторыі папраўчых устаноў.»;

у частцы 7 словы «базавай і сярэдняй адукацыі» замяніць словамі «агульнай базавай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі», словы «адукацыйных устаноў у папраўчых установах» замяніць словамі «устаноў адукацыі на тэрыторыі папраўчых устаноў».

49. У частцы 3 артыкула 110 словы «і святочных дзён» замяніць словамі «, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія ўстаноўлены і аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі».

50. У частцы 2 артыкула 111:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3) трох месяцаў з дня адбыцця меры спагнання, указанай у пункце 6 часткі 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса;»;

дапоўніць частку пунктам 4 наступнага зместу:

«4) шасці месяцаў з дня адбыцця мераў спагнання, указаных у пункце 7 часткі 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса.».

51. У пункце 7 часткі 1 артыкула 112 словы «агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі», словы «калоній асобага», «калоніях асобага» замяніць адпаведна словамі «папраўчых калоній асобага», «папраўчых калоніях асобага».

52. У артыкуле 113:

частку 1 дапоўніць чацвёртым сказам наступнага зместу: «За некалькі парушэнняў, учыненых адначасова або на працягу адных сутак, можа накладацца адно спагнанне.»;

частку 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«12. Асуджаны лічыцца не маючым спагнанняў, калі на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнарання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

53. У частцы 5 артыкула 114 словы «агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоній для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі,», словы «калоніі асобага» замяніць словамі «папраўчых калоній асобага».

54. У артыкуле 116:

частку 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Цвёрда стаўшым на шлях выпраўлення можа быць прызнаны асуджаны, калі на працягу шасці месяцаў, а калі гэты тэрмін перавышае адну чвэрць тэрміну пакарання, то на працягу адной чвэрці тэрміну пакарання, яго паводзіны адпавядаюць умовам, указаным у частцы 3 гэтага артыкула, і пры гэтым ён праяўляе карысную ініцыятыву пры ўдзеле ў рабоце самадзейных арганізацый і іншай грамадска карыснай дзейнасці.»;

дапоўніць артыкул часткамі 51 і 52 наступнага зместу:

«51. У адносінах да асуджанага, які прызнаваўся злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбывання пакарання ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 117 гэтага Кодэкса, тэрмін адпаведнасці паводзінаў умовам, указаным у частках 4 і 5 гэтага артыкула, вылічваецца з дня заканчэння тэрміну, указанага ў частцы 2 артыкула 117 гэтага Кодэкса, або з дня вынясення пастановы аб спыненні прызнання асуджанага злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбывання пакарання.

52. У тэрмін адпаведнасці паводзінаў асуджанага ўмовам, указаным у частцы 5 гэтага артыкула, можа залічвацца тэрмін утрымання пад вартай, калі судом прызнана наяўнасць змякчаючых адказнасць акалічнасцяў, указаных у пунктах 1—3 часткі 1 артыкула 63 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, або калі асуджаны ў перыяд зняволення не меў спагнанняў.».

55. Артыкул 117 дапоўніць часткамі 3 і 4 наступнага зместу:

«3. Тэрмін, на працягу якога асуджаны прызнаецца злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбывання пакарання ў адпаведнасці з часткай 2 гэтага артыкула, вылічваецца з дня ўступлення ў законную сілу:

1) пастановы суда аб пераводзе асуджанага з папраўчай калоніі-пасялення ў папраўчую калонію ў парадку, прадугледжаным часткай 5 артыкула 69 гэтага Кодэкса;

2) прыгавору суда ў адносінах да асуджанага да пазбаўлення волі за наўмыснае злачынства, учыненае ў перыяд адбывання пакарання або на працягу неадбытай часткі тэрміну пакарання.

4. Калі на працягу шасці месяцаў адбывання пакарання ў папраўчай установе паводзіны асуджанага адпавядаюць умовам часткі 3 артыкула 116 гэтага Кодэкса і пры гэтым ён праяўляе карысную ініцыятыву пры ўдзеле ў рабоце самадзейных арганізацый і іншай грамадска карыснай дзейнасці, то пасля заканчэння ўказанага тэрміну пастановай начальніка папраўчай установы можа быць спынена прызнанне асуджанага злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбывання пакарання.».

56. Назву главы 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Глава 15

Асаблівасці выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах розных відаў і ва ўмовах розных рэжымаў».

57. У артыкуле 118:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 118. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму»;

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткі 2 пасля слова «волі» дапоўніць словамі «з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму».

58. У артыкуле 119:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 119. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму»;

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткі 2 пасля слова «волі» дапоўніць словамі «з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму».

59. У артыкуле 120:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 120. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму»;

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткі 2 пасля слова «Асуджаным» дапоўніць словамі «да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму».

60. У артыкуле 121:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 121. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму»;

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткі 2 і частку 3 пасля слова «Асуджаным» дапоўніць словамі «да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму».

61. У артыкуле 122:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 122. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення»;

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення ўтрымліваюцца на адных і тых жа ўмовах.»;

у частцы 3:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення:»;

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2) пражываюць, як правіла, у спецыяльна прызначаных для іх інтэрнатах. Асуджаным, якія не дапускаюць парушэнняў устаноўленага парадку адбывання пакарання і маюць сем'і, пастановай начальніка папраўчай калоніі-пасялення можа быць дазволена пражыванне са сваімі сем'ямі ў жылым памяшканні, якое належыць ім на праве ўласнасці або якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення або за яе межамі. Гэтыя асуджаныя абавязаны з'яўляцца для рэгістрацыі ў папраўчую калонію-пасяленне да чатырох разоў у месяц. Перыядычнасць рэгістрацыі ўстанаўліваецца пастановай начальніка папраўчай калоніі-пасялення. Жылыя памяшканні, у якіх пражываюць асуджаныя, могуць наведваць у любы час прадстаўнікі адміністрацыі папраўчай калоніі-пасялення. Асуджаныя, якія пражываюць у жылым памяшканні, якое належыць ім на праве ўласнасці або якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання, абавязаны ў вольны ад работы (вучобы) час пастаянна знаходзіцца ў сваім жыллі або на прысядзібнай тэрыторыі, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, вызначаную адміністрацыяй папраўчай калоніі-пасялення, а з дзевятнаццаці да шасці гадзін — толькі ў сваім жыллі. Калі рэжым рабочага часу або расклад заняткаў асуджанага не дазваляюць яму знаходзіцца ва ўказаны час у сваім жыллі, адміністрацыяй папраўчай калоніі-пасялення ўстанаўліваецца іншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваім жыллі. Час выхаду асуджанага за межы адлегласці ад жылля, вызначанай адміністрацыяй папраўчай калоніі-пасялення, на працу (вучобу) устанаўліваецца на аснове рэжыму рабочага часу ці раскладу заняткаў і часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласці для наведвання арганізацый аховы здароўя, сувязі, гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый дапускаецца толькі ў межах населенага пункта да дзвюх гадзін у дзень у час, устаноўлены адміністрацыяй папраўчай калоніі-пасялення. Асуджаным забараняецца наведванне месцаў правядзення спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў, ігорных устаноў, а таксама гандлёвых аб'ектаў, дзе ажыццяўляецца распіццё алкагольных напояў, жыллё іншых асоб;»;

абзац першы часткі 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Асуджаныя да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення маюць права:»;

у пункце 2 часткі 6 слова «спіртныя» замяніць словам «алкагольныя»;

у частцы 7 словы «у папраўчых калоніях-пасяленнях» замяніць словамі «да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення»;

у частцы 8 словы «, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях-пасяленнях,» замяніць словамі «да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення», словы «навучальных установах» замяніць словамі «установах адукацыі».

62. У частцы 1 артыкула 124 словы «агульнага, узмоцненага, строгага і асобага рэжымаў» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоніях асобага рэжыму».

63. У частках 1 і 3 артыкула 133 словы «агульнага рэжыму» замяніць словамі «для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму».

64. Часткі 1 і 2 артыкула 134 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. У мэтах выпраўлення асуджаных і падрыхтоўкі іх да самастойнага жыцця ў выхаваўчай калоніі арганізоўваецца адзіны вучэбна-выхаваўчы працэс, які прадугледжвае спалучэнне выхаваўчай работы з атрыманнем агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і ажыццяўленнем прафесійнай падрыхтоўкі.

2. Агульная базавая, агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная адукацыя і прафесійная падрыхтоўка ажыццяўляюцца на базе ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі выхаваўчых калоній або прадпрыемстваў выхаваўчых калоній.».

65. Частку 1 артыкула 181 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. У выпадку ўхілення асуджанага ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў або парушэння грамадскага парадку, за якое да яго была прыменена мера адміністрацыйнага спагнання, крымінальна-выканаўчая інспекцыя выносіць асуджанаму афіцыйнае папярэджанне.».

66. Частку 3 артыкула 187 пасля слоў «здзейсненаму ўчынку,» дапоўніць словамі «выказваемыя ім гарантыі правапаслухмянага ладу жыцця пасля вызвалення,».

67. У частцы 3 артыкула 190 словы «дзіцячы дом» замяніць словамі «дзіцячая інтэрнацкая ўстанова».

68. У артыкуле 191:

у частцы 2 словы «або святочны дзень, які з'яўляецца непрацоўным днём» замяніць словамі «і святочны дзень, якія ўстаноўлены і аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі»;

другі сказ часткі 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Вызваленаму пісьмова паведамляецца аб спыненні адбывання пакарання і зняцці з уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.».

69. У частцы 3 артыкула 192 словы «сацыяльнай абароны ў дамы інвалідаў і састарэлых» замяніць словамі «па працы і сацыяльнай абароне ў дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў».

70. Часткі 2 і 3 артыкула 193 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Пры адсутнасці неабходных па сезону адзення, абутку і сродкаў на іх набыццё вызваленыя ад пакарання забяспечваюцца адзеннем і абуткам бясплатна, а таксама ім можа быць выдадзена аднаразовая грашовая дапамога за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне органаў і ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Забеспячэнне харчаваннем, адзеннем, абуткам, выдача аднаразовай дапамогі, а таксама аплата праезду вызваленых ад пакарання ажыццяўляюцца ў парадку і памерах, што ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 4. Устанавіць, што асобы, якім да ўступлення ў сілу гэтага Закона па прыгавору (пастанове) суда, а таксама ў парадку пераводу адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі прызначана:

у папраўчай калоніі-пасяленні для асоб, якія ўчынілі злачынствы па неасцярожнасці, — адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі-пасяленні;

у папраўчай калоніі агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў, — адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях для асоб, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і папраўчых калоніях для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, ва ўмовах адпаведна агульнага, узмоцненага і строгага рэжымаў.

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 6, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

вызначыць падставы і парадак ажыццяўлення грамадскімі аб'яднаннямі кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці;

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

9 чэрвеня 2006 года, г. Мінск.

№ 122-З