Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь і кодэксы Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад
9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2002 г., № 75, 2/861; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Пункт 7 часткі 5 артыкула 4 пасля слова «мытных» дапоўніць словам «, падатковых».

2. З пункта 12 часткі 2 артыкула 27, пункта 25 часткі 1 артыкула 33 адпаведна словы «аўтадарожнага» і «аўтадарожных» выключыць.

3. Пункт 11 часткі 1 артыкула 48 дапоўніць словамі «(да яе адмены)».

4. Частку 1 артыкула 57 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Пазбаўленне волі ўстанаўліваецца на тэрмін ад шасці месяцаў да дванаццаці гадоў, за асабліва цяжкія злачынствы — на тэрмін больш як дванаццаць гадоў, але не вышэй за пятнаццаць гадоў, а за асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя са зламысным замахам на жыццё чалавека, — на тэрмін не вышэйшы за дваццаць пяць гадоў.».

5. Частку 1 артыкула 59 дапоўніць словамі «(да адмены смяротнага пакарання)».

6. У абзацы другім часткі 2 артыкула 125, абзацы другім часткі 3 артыкула 157, абзацы другім часткі 2 артыкула 166, абзацы другім часткі 2 артыкула 167 слова «дванаццаці» замяніць словам «трынаццаці».

7. У абзацы першым артыкула 132 словы «ваенных дзеянняў супраць замежнай дзяржавы або для процідзеяння законнаму ажыццяўленню права народаў на самавызначэнне, прызнанага міжнародным правам,» замяніць словамі «узброеных канфліктаў або ваенных дзеяннях».

8. У заўвагах да главы 24:

частку 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Не падлягае крымінальнай адказнасці асоба, якая ўчыніла крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення або растраты ў суме, якая не перавышае дзесяцікратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень ўчынення дзеяння, або крадзеж маёмасці фізічнай асобы шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення або растраты ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасці фізічнай асобы, учыненага групай асоб, або шляхам крадзяжу, учыненага з адзення або ручной паклажы, якія знаходзіліся пры ёй, або з пранікненнем у жыллё.»;

з часткі 6 слова «аўтадарожнага» выключыць.

9. Артыкул 213 выключыць.

10. У артыкуле 214:

з назвы і заўвагі да артыкула слова «аўтадарожнага» выключыць;

з абзаца першага часткі 1 слова «аўтадарожным механічным» выключыць.

11. Абзац першы артыкула 224 пасля слова «аперацый» дапоўніць словамі «індывідуальным прадпрымальнікам або».

12. У артыкуле 225:

з назвы і заўвагі да артыкула слова «замежнай» выключыць;

у абзацы першым:

пасля слова «граніцы» дапоўніць словамі «індывідуальным прадпрымальнікам або»;

слова «замежнай» выключыць.

13. У абзацы першым часткі 2 артыкула 228:

словы «агнястрэльнай зброі і» замяніць словамі «агнястрэльнай зброі, яе складаючых частак або кампанентаў,»;

пасля слоў «відаў зброі масавага паражэння» дапоўніць абзац словамі «або яго асноўных частак».

14. У частцы 1 артыкула 234:

у абзацы першым словы «1. Стварэнне юрыдычнай асобы без намеру ажыццяўляць» і «якое пацягнула» замяніць адпаведна словамі «1. Дзяржаўная рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або стварэнне юрыдычнай асобы без намеру ажыццяўляць прадпрымальніцкую або» і «якія пацягнулі»;

у абзацы другім слова «караецца» замяніць словам «караюцца».

15. Частку 1 заўваг да артыкула 235 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Выканаўца злачынства, пасродкам якога набыты матэрыяльныя каштоўнасці, не падлягае крымінальнай адказнасці за ўчынкі, указаныя ў гэтым артыкуле, у выпадку набыцця ім такіх матэрыяльных каштоўнасцяў у выніку ўчынення:

1) злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 225, 231, 243 гэтага Кодэкса;

2) іншых злачынстваў, калі ён не выкарыстоўваў такія матэрыяльныя каштоўнасці для ажыццяўлення прадпрымальніцкай або іншай гаспадарчай дзейнасці.».

16. У абзацы першым артыкула 248 словы «назвы месца паходжання тавару» замяніць словамі «геаграфічнага ўказання».

17. У артыкуле 294:

у абзацы першым часткі 1 словы «асноўных частак» замяніць словамі «састаўных частак або кампанентаў»;

у абзацы першым часткі 3 словы «, агнястрэльная зброя: яе асноўныя часткі» замяніць словамі «або яе асноўныя часткі, агнястрэльная зброя, яе састаўныя часткі або кампаненты».

18. У артыкуле 295:

частку 1 выключыць;

абзац першы часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў карыстанне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), узрыўчатых рэчываў, узрыўчатых устройстваў, або незаконныя выраб, набыццё, перадача ў карыстанне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), або незаконныя выраб або збыт асноўных частак узрыўных устройстваў —»;

у заўвазе да артыкула словы «295, 296 і 297» замяніць лічбамі «295—297».

19. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 295(1) і 295(2) наступнага зместу:

«Артыкул 295(1). Незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі

1. Незаконныя набыццё, перадача ў валоданне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яе або незаконныя набыццё, перадача ў валоданне, перавозка, перасылка або нашэнне складаных частак або кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні, —

караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў.

2. Незаконныя выраб або збыт паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, яго складаных частак, кампанентаў або боепрыпасаў да яе —

караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове, —

караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Артыкул 295(2). Падробліванне або наўмыснае знішчэнне маркіроўкі агнястрэльнай зброі

Падробліванне або наўмыснае знішчэнне маркіроўкі агнястрэльнай зброі —

караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.».

20. У артыкуле 317:

з назвы і абзаца першага часткі 1 слова «аўтадарожных» выключыць;

заўвагу да артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Заўвага. Пад транспартным сродкам, указаным у артыкулах 214, 317—318 гэтага Кодэкса, маюцца на ўвазе механічны транспартны сродак, прызначаны для руху па дарозе і для перавозкі пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на ім абсталявання, а таксама самаходная машына.».

21. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 317(1) наступнага зместу:

«Артыкул 317(1). Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)

1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя асобай, якая не мае права кіравання транспартным сродкам, на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —

караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў.».

22. У артыкуле 318:

з назвы слова «аўтадарожнага» выключыць;

у абзацы першым часткі 1:

слова «аўтадарожнага» выключыць;

словы «або пазбаўленай права на кіраванне» замяніць словамі «права кіравання»;

слова «ап'янення» замяніць словамі «алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў».

23. Частку 3 артыкула 328 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Дзеянні, якія прадугледжаны часткай 2 гэтага артыкула і ўчынены групай асоб, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327—329 і 331 гэтага Кодэкса, або ў адносінах да наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у буйным памеры, а таксама збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або прэкурсораў з мэтай вырабу такіх сродкаў або рэчываў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай або ў месцы правядзення спартыўных, культурна-масавых або іншых масавых мерапрыемстваў —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.».

24. Абзац першы часткі 2 артыкула 371(1) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Тое ж дзеянне, учыненае спосабам, які ўяўляе небяспеку для жыцця або здароўя замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, або звязанае з жорсткім або зневажаючым іх годнасць абыходжаннем, або ўчыненае паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, —».

25. У артыкуле 377:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 377. Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў»;

абзац першы часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Тыя ж дзеянні, якія ўчынены ў адносінах да дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, або іншых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, перададзеных на дзяржаўнае захоўванне, або афіцыйных дакументаў асаблівай важнасці або якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама крадзеж штампаў, пячатак або бланкаў асаблівай важнасці, а таксама паўфабрыкатаў або матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу такіх бланкаў і змяшчаюць элементы аховы ад падроблівання, —».

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г.,
№ 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974; 2005 г., № 74, 2/1112; 2006 г., № 9, 2/1192) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Частку 2 артыкула 174 выключыць.

2. У артыкуле 182:

у частцы 2 словы «артыкуламі 295» замяніць словамі «артыкулам 295, часткамі 2 і 3 артыкула 2951, артыкуламі 2952»;

у частцы 12:

словы «артыкуламі 213 і 215» замяніць словамі «артыкулам 215»;

пасля лічбаў «282,» дапоўніць частку словамі «часткай 1 артыкула 2951,»;

словы «артыкулам 312» замяніць словамі «артыкуламі 312 і 3171».

3. У частцы 1 артыкула 452:

лічбы «213,» выключыць;

пасля лічбаў «282,» і «296,» дапоўніць частку адпаведна словамі «часткай 1 артыкула 2951,» і «артыкулам 3171,».

Артыкул 3. Артыкул 51 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прынятага Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 6 снежня 1984 года (СЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 505; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/790), выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 51. Дробны крадзеж

Дробны крадзеж маёмасці шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення або растраты —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Заўвага. Пад дробным крадзяжом маюцца на ўвазе крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы ў суме, якая не перавышае дзесяцікратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, а таксама крадзеж маёмасці фізічнай асобы ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасці фізічнай асобы, учыненага групай асоб, або шляхам крадзяжу, учыненага з адзення ці ручной паклажы, якія знаходзіліся пры ёй, або з пранікненнем у жыллё.».

Артыкул 4. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У частцы 3 артыкула 6.8:

пасля слоў «у стане» дапоўніць частку словам «алкагольнага»;

словы «ухілення ад праходжання ва ўстаноўленым парадку агляду на стан ап'янення або стан, выкліканы» замяніць словамі «адмовы ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага».

2. Артыкул 10.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 10.5. Дробны крадзеж

1. Дробны крадзеж маёмасці шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення ці растраты, а таксама замах на такі крадзеж —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Заўвага. Пад дробным крадзяжом разумеюцца крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы ў суме, якая не перавышае дзесяцікратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, а таксама крадзеж маёмасці фізічнай асобы ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасці фізічнай асобы, які ўчынены групай асоб, або шляхам крадзяжу, які ўчынены з адзення ці ручной паклажы, якія знаходзіліся пры ёй, або з пранікненнем у жыллё.».

3. У абзацы першым артыкула 11.5 словы «службовай асобай» замяніць словамі «індывідуальным прадпрымальнікам ці службовай асобай юрыдычнай асобы».

4. У артыкуле 11.6:

з назвы слова «замежнай» выключыць;

у абзацы першым словы «службовай асобай замежнай» замяніць словамі «індывідуальным прадпрымальнікам ці службовай асобай юрыдычнай асобы».

5. У абзацы першым артыкула 11.26 словы «назвы месца паходжання тавару» замяніць словамі «геаграфічнага ўказання».

6. Заўвагу да артыкула 18.9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Заўвага. Пад транспартным сродкам, указаным у артыкулах 18.9, 18.12—18.22, 18.24 і 18.25 гэтага Кодэкса, разумеюцца механічны транспартны сродак, прызначаны для руху па дарозе і для перавозкі пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на ім абсталявання, а таксама самаходная машына.».

7. Артыкул 18.16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 18.16. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе ці адмова ад праходжання праверкі (агляду)

1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення ці стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пятнаццаці да трыццаці пяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады ці адміністрацыйны арышт з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.

2. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення ці стану, выкліканага ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя асобай, якая не мае права кіравання транспартным сродкам, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці пяці да сарака пяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.».

8. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 23.71 наступнага зместу:

«Артыкул 23.71. Незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі

Незаконнае набыццё, перадача ў валоданне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ці боепрыпасаў да яе ці незаконныя набытак, перадача ў валоданне, перавозка, перасылка ці нашэнне складаных частак ці кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі або пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі.».

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пунктаў 11, 12, 16, 18, 19, 21 артыкула 1, абзацаў другога, пятага і шостага пункта 2, абзаца трэцяга пункта 3 артыкула 2, а таксама артыкула 4 гэтага Закона, якія ўступаюць у сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

17 ліпеня 2006 года, г. Мінск

№ 147-3