Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пенсійнага забеспячэння

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; 1994 г., № 8, ст. 111; 1995 г., № 17, ст. 178, ст. 184; № 18, ст. 197; 1996 г., № 35, ст. 628; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 54, 2/51; № 95, 2/105; 2001 г.,№ 63, 2/777; 2002 г., № 7, 2/831; 2003 г., № 70, 2/952; 2004 г., № 107, 2/1046) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 2. Пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу і членаў іх сем'яў

Умовы, нормы і парадак пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (далей — асобы начальніцкага і радавога саставу), а таксама членаў іх сем'яў рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571).

Ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога саставу і членам іх сем'яў прадастаўляецца таксама права на назначэнне пенсій на падставах, прадугледжаных гэтым Законам. Пры гэтым усе віды грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу ўлічваюцца нароўні з заработнай платай работнікаў у рэспубліцы.».

2. Артыкул 3(1) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 3(1). Пенсійнае забеспячэнне дзяржаўных служачых

Пенсійнае забеспячэнне дзяржаўных служачых ажыццяўляецца з улікам умоў і нормаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953).».

3. Артыкул 3(2) выключыць.

4. У частцы першай артыкула 5:

пасля слова «выплачваліся» дапоўніць словам «абавязковыя»;

словы «, а таксама навучэнцы агульнаадукацыйных школ (пункт «ж» артыкула 29)» выключыць;

дапоўніць частку другім сказам наступнага зместу: «Пры гэтым права на працоўную пенсію па ўзросту прадастаўляецца пры ўмвое ўплаты абавязковых страхавых узносаў не менш як 5 гадоў.».

5. Артыкул 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 6. Права на выбар пенсіі або іншай выплаты

Асобам, якія маюць адначасова права на розныя дзяржаўныя пенсіі, а роўна штомесячнае грашовае ўтрыманне па заканадаўству аб дзяржаўнай службе (далей — штомесячнае грашовае ўтрыманне) або штомесячную страхавую выплату па заканадаўству аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата), назначаецца па іх выбару адна пенсія або ўказаная іншая выплата, акрамя выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага артыкула.

Асобам, якія маюць адначасова права на дзяржаўную пенсію, не звязаную з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, штомесячнае грашовае ўтрыманне і на штомесячную страхавую выплату, назначаецца пенсія (штомесячнае грашовае ўтрыманне) і штомесячная страхавая выплата.».

6. У артыкуле 8:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Выплата працоўных пенсій, назначаных у адпаведнасці з гэтым Законам, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым расходы на выплату пенсій па інваліднасці, звязанай з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, і пенсій з выпадку страты кармільца паводле ўказаных прычын, якія выплачваюцца асобам, што маюць права на штомесячную страхавую выплату (калі выпадкі вяртання шкоды дазволены пачынаючы з 1 ліпеня 1999 года), вяртаюцца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.»;

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Выплата сацыяльных пенсій, прадугледжаных гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.»;

часткі другую—чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай.

7. У артыкуле 9 словы «органамі сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённымі (гарадскімі) упраўленнямі (аддзеламі) па працы і сацыяльнай абароне».

8. У артыкуле 10:

пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы»;

словы «і іншага матэрыяльнага» выключыць.

9. З часткі першай артыкула 12 словы «агульнага», «агульным» выключыць.

10. У частцы першай артыкула 13 словы «агульнага стажу» замяніць словамі «стажу работы».

11. У частцы другой артыкула 15:

словы «артыкулам 11» замяніць словамі «артыкулам 11 гэтага Закона»;

пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы».

12. Частку другую артыкула 19 пасля слова «стаж» дапоўніць словам «работы».

13. У артыкуле 23:

у частцы першай словы «(артыкул 56)» замяніць словамі «(артыкул 56 гэтага Закона)»;

у частцы другой словы «работы звыш» замяніць словамі «стажу работы (артыкулы 51—53 гэтага Закона) звыш», словы «работы з асаблівымі ўмовамі працы (пункт «а» артыкула 12 і артыкул 13)» замяніць словамі «стажу работы з асаблівымі ўмовамі працы (пункт «а» артыкула 12 і артыкула 13 гэтага Закона)».

14. У артыкуле 24:

частку першую пасля слоў «стажу», «уплачваліся» дапоўніць адпаведна словамі «работы», «абавязковыя»;

частку другую пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы».

15. Артыкул 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 27. Умовы назначэння пенсій

Пенсіі па інваліднасці назначаюцца незалежна ад прычыны інваліднасці пры наяўнасці наступнага стажу работы да часу наступлення інваліднасці або звароту за пенсіяй:

Узрост — Стаж работы (у гадах)

Да дасягнення 23 гадоў — 1

Ад 23 гадоў да дасягнення 26 гадоў — 2

Ад 26 гадоў да дасягнення 31 года — 3

Ад 31 года да дасягнення 36 гадоў — 5

Ад 36 гадоў да дасягнення 41 года — 7

Ад 41 года да дасягнення 46 гадоў — 9

Ад 46 гадоў да дасягнення 51 года — 11

Ад 51 года да дасягнення 56 гадоў — 13

Ад 56 гадоў да дасягнення 61 года — 14

Ад 61 года і больш — 15

Асобам, якія сталі інвалідамі да дасягнення 20 гадоў у перыяд работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці (частка першая артыкула 51 гэтага Закона) або пасля яе спынення, пенсіі назначаюцца незалежна ад наяўнасці стажу работы, устаноўленага часткай першай гэтага артыкула.».

16. Артыкулы 29 і 30 выключыць.

17. У артыкуле 32:

словы «з прычыны агульнага захворвання» выключыць;

словы «(артыкул 30)» замяніць словамі «(артыкул 27 гэтага Закона)»;

пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы».

18. У артыкуле 35:

у частцы першай словы «(артыкул 36)» замяніць словамі «(артыкул 36 гэтага Закона)»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Асобы ва ўзросце ад 18 гадоў і больш, якія навучаюцца на дзённай форме навучання ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі (акрамя ўстаноў адукацыі, у перыяд вучобы ў якіх той, хто навучаецца, знаходзіцца на ваеннай службе, на службе ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), спецыяльнай адукацыі, перападрыхтоўку кадраў, маюць права на пенсію з прычыны страты кармільца да заканчэння імі такога навучання, але не больш чым да дасягнення ўзросту 23 гадоў.».

19. Артыкул 37 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 37. Стаж работы кармільца, які дае права на пенсію

Пенсія з прычыны страты кармільца назначаецца, калі кармілец да дня смерці меў стаж работы, які быў бы неабходны яму для назначэння пенсіі па інваліднасці (артыкул 27 гэтага Закона).

Членам сям'і памёршага пенсіянера, які атрымаў працоўную пенсію (за выключэннем пенсіі з прычыны страты кармільца), пенсія назначаецца зыходзячы са стажу работы, з якога назначалася пенсія памёршаму кармільцу.».

20. У артыкуле 38:

у частцы першай словы «(артыкул 56)» замяніць словамі «(артыкул 56 гэтага Закона)»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На дзяцей-сірот, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот, якія атрымліваюць у сувязі са смерцю аднаго бацькі штомесячную страхавую выплату, пенсія з прычыны страты кармільца — другога бацькі назначаецца ў памеры, устаноўленым часткай першай гэтага артыкула. На другіх дзяцей-сірот, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот пенсія на кожнае дзіця назначаецца ў памеры 50 працэнтаў заробку кармільцаў (артыкул 56 гэтага Закона), але не менш за двухкратны мінімальны памер пенсіі па ўзросту.».

21. У артыкуле 41:

у частцы першай:

словы «памёршага з прычыны агульнага захворвання і» выключыць;

пасля слоў «стажу», «стажы» дапоўніць словам «работы»;

словы «(артыкул 30)» замяніць словамі «(артыкул 27 гэтага Закона)»;

частку другую пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пенсія на кожнага непрацаздольнага члена сям'і не можа быць меншай за 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту. Пры гэтым пенсія, якая назначаецца на дзяцей-сірот, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот, не можа быць меншая за адпаведны памер, прадугледжаны артыкулам 38 гэтага Закона, а на маці-гераіню — не менш за 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.».

22. Пункт «а» часткі другой артыкула 42 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«а) сем'ям асоб, указаных у частцы першай артыкула 5 гэтага Закона, — калі кармілец памёр у перыяд работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці (частка першая артыкула 51 гэтага Закона) або пасля яе спынення;».

23. З пунктаў «б», «в» і «г» артыкула 47 слова «агульным» выключыць.

24. У артыкуле 49 словы «тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў» замяніць словамі «тэатральна-відовішчных арганізацый».

25. Артыкул 49(1) выключыць.

26. З частак першай і другой артыкула 49(2) слова «агульным» выключыць.

27. У артыкуле 50:

у частцы першай:

словы «і работнікам следчага апарату пракуратуры» выключыць;

словы «(артыкулы 56—58)» замяніць словамі «(артыкулы 56—58 гэтага Закона)»;

у частках трэцяй і чацвёртай словы «(артыкул 23)» замяніць словамі «(артыкул 23 гэтага Закона)»;

з часткі пятай словы «, а таксама работнікам следчага апарату пракуратуры» выключыць.

28. Артыкулы 51 і 52 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 51. Перыяды дзейнасці, якія залічваюцца ў стаж работы

У стаж работы залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася ўплата абавязковых страхавых узносаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Пры гэтым, калі сярэднямесячны фактычны заробак (даход), з якога ўплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы, за каляндарны год (або менш за каляндарны год, калі ў адпаведным годзе мелі месца прыём на работу або звальненне, рэгістрацыя або выключэнне з ліку плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў або іншыя падобныя абставіны) аказаўся ніжэй за мінімальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, указаныя перыяды залічваюцца ў стаж працы з прымяненнем паправачнага каэфіцыента. Паправачны каэфіцыент разлічваецца шляхам дзялення сярэднямесячнага фактычнага заробку (даходу) асобы на сярэднеарыфметычную велічыню мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд уплаты абавязковых страхавых узносаў.

У стаж працы залічваюцца таксама перыяды:

а) ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, пагранічных войсках, ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у органах дзяржаўнай бяспекі, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых воінскіх фарміраваннях, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, службы ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а таксама службы ва Узброеных Сілах, органах дзяржаўнай бяспекі і органах унутраных спраў былога СССР;

б) атрымання дапамогі па часовай непрацаздольнасці асобамі, якія падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню;

в) водпуску па догляду дзіцяці і догляду дзяцей да дасягнення імі ўзросту 3 гадоў, але не больш за 9 гадоў увогуле;

г) догляду дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, заражанага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНIД;

д) догляду інваліда I групы або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за састарэлым, які дасягнуў
80-гадовага ўзросту і мае патрэбу па заключэнню МРЭК або дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе, які ажыццяўляецца працаздольнай асобай;

е) знаходжання на інваліднасці I і II групы, звязанай з выкананнем абавязкаў ваеннай службы, службы ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

ж) навучання па дзённай форме ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў, а таксама ў аспірантуры, клінічнай ардынатуры, дактарантуры;

з) атрымання дапамогі па беспрацоўю, але не больш за шэсць месяцаў увогуле;

і) знаходжання ў месцах пазбаўлення волі звыш тэрміну, прызначанага пры пераглядзе справы;

к) утрымання пад вартай, адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі і ссылкі ў выпадку беспадстаўнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і наступнай рэабілітацыі;

л) знаходжання на спецпасяленні грамадзян, якія дасгянулі 12-гадовага ўзросту, беспадстаўна высланых у перыяд рэпрэсій за межы рэспублікі ў адміністрацыйным парадку і пасля рэабілітаваных.

Перыяды, указаныя ў пунктах «в»—«д» часткі другой гэтага артыкула, залічваюцца ў стаж працы аднаму з бацькоў ці працаздольных асоб, якія ажыццяўлялі догляд.

Перыяды, указаныя ў гэтым артыкуле, якія мелі месца пасля дасягнення пенсіянерам узросту, устаноўленага артыкулам 11 гэтага Закона, а таксама пасля назначэння пенсіі па ўзросту ці пенсіі за выслугу гадоў, залічваюцца ў стаж працы, калі пенсіянер не атрымліваў пенсію за гэтыя перыяды.

Артыкул 52. Iльготы па падліку стажу працы

На льготных умовах у стаж працы залічваюцца:

а) ваенная служба ў складзе дзеючай арміі ў перыяд баявых дзеянняў, у тым ліку пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, — у парадку, устаноўленым для падліку тэрмінаў гэтай службы пры назначэнні пенсій за выслугу гадоў ваеннаслужачым;

б) работа асоб з ліку вольнанаёмнага складу ў воінскіх часцях дзеючай арміі ў перыяд баявых дзеянняў — у двайным памеры;

в) работа ў лепразорыях, процічумных і інфекцыйных установах па лячэнню асоб, заражаных вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворых на СНIД, — у двайным памеры;

г) час знаходжання на спецпасяленні грамадзян, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, беспадстаўна высланых у перыяд рэпрэсій за межы рэспублікі ў адміністрацыйным парадку і пасля рэабілітаваных, — у двайным памеры;

д) час утрымання пад вартай, адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі і ссылкі ў выпадку беспадстаўнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і наступнай рэабілітацыі — у трайным памеры.».

29. У артыкул 53:

назву пасля слова «стаж» дапоўніць словам «работы»;

частку першую пасля слова «залічваецца» дапоўніць словамі «ў стаж»;

частку чацвёртую пасля слоў «1965 года» дапоўніць словамі «і да 1 ліпеня 1998 года»;

частку пятую пасля слоў «стажу», «артыкуламі» дапоўніць адпаведна словам «работы», лічбамі «31,»;

частку шостую пасля слова «стажу» дапоўніць словам «работы».

30. Артыкул 54 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 54. Парадак пацвярджэння і падліку стажу работы

Стаж работы пацвярджаецца працоўнай кніжкай, а пры яе адсутнасці — іншымі дакументамі, якія ўтрымліваюць звесткі аб перыядах работы, або даведкамі аб уплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Перыяды, указаныя ў частцы першай артыкула 51 гэтага Закона, якія праходзілі пасля ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 4, 2/5) на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (з 1 студзеня 2003 года), пацвярджаюцца на падставе звестак індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку.

Парадак пацвярджэння і падліку стажу работы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.».

31. У артыкуле 56 словы «рабочых і служачых у рэспубліцы» замяніць словамі «работнікаў у рэспубліцы».

32. У артыкуле 57:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 57. Парадак вызначэння і пацвярджэння заробку»;

у частцы першай:

словы «восьмая і дзевятая» замяніць словамі «сёмая і восьмая»;

пасля слоў «уплаты», «уплачваліся» дапоўніць адпаведна словамі «абавязковых», «абавязковыя»;

частку шостую выключыць;

часткі сёмую—дзесятую лічыць адпаведна часткамі шостай—дзевятай;

часткі сёмую—дзевятую выкласці ў наступнай рэдакцыі: «У сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы пры назначэнні працоўных пенсій робіцца карэкціроўка сярэднямесячнага фактычнага заробку. Указаная карэкціроўка робіцца шляхам памнажэння сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, якая прымяняецца пры пераразліку працоўных пенсій у адпаведнасці з артыкулам 70 гэтага Закона, на індывідуальны каэфіцынт заробку пенсіянера.

Iндывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера вызначаецца шляхам суаднясення яго штомесячнага фактычнага заробку ва ўстаноўленым перыядзе (часткі першая—шостая гэтага артыкула) і сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў тых жа месяцах і з'яўляецца сярэднім арыфметычным значэннем каэфіцыентаў заробку за кожны месяц ва ўстаноўленым перыядзе.

Памер заробку за перыяды работы да 1 студзеня 2003 года пацвярджаецца даведкай, выдаваемай работадаўцам, а за перыяды работы пасля 1 студзеня 2003 года — на падставе звестак індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку. У выпадку спынення дзейнасці работадаўца даведка аб памеры заробку выдаецца яго правапераемнікам, архівам ці органам, які ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у залежнасці ад таго, дзе знаходзяцца на захоўванні бухгалтарскія дакументы. Форма даведкі аб заробку зацвярджаецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.».

33. У артыкуле 58:

частку першую пасля слова «дагаворах,» дапоўніць словамі «выплаты застрахаванай асобе, якая падлягае абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў,»;

частку чацвёртую пасля слова «ўплаты» дапоўніць словам «абавязковых»;

частку пятую выключыць;

частку шостую лічыць часткай пятай.

34. У артыкуле 59:

у частцы першай:

словы «(артыкулы 24, 32, 41)» замяніць словамі «(артыкулы 24, 32, 41 гэтага Закона)»;

дапоўніць частку словам «работы»;

у частцы трэцяй:

пасля слоў «стажы», «стажу» дапоўніць словам «работы».

словы «(артыкулы 23, 31, 38)» замяніць словамі «(артыкулы 23, 31, 38 гэтага Закона)», словы «(артыкулы 24, 32, 41)» замяніць словамі «(артыкулы 24, 32, 41 гэтага Закона)».

35. У артыкуле 61 лічбы «, 60» замяніць словамі «гэтага Закона).

36. Артыкул 63 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 63. Падлік пенсій дзецям-сіротам, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот, якія не атрымліваюць штомесячнай страхавой выплаты

Дзецям-сіротам, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот, якія не атрымліваюць штомесячнай страхавой выплаты, пенсіі налічваюцца з агульнай сумы заробку абодвух бацькоў.».

37. Артыкул 66 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 66. Пераразлік пенсій па ўзросту і за выслугу гадоў

Грамадзянам, якім назначана пенсія па ўзросту або пенсія за выслугу гадоў, робіцца пераразлік пенсіі з улікам стажу працы, які праходзіў пасля яе назначэння, пры ўмове неатрымання пенсіі за гэты перыяд.

Умова, прадугледжаная часткай першай гэтага артыкула, прымяняецца таксама пры падліку стажу работы ў выпадку пераводу з адной пенсіі на іншую.».

38. У артыкуле 67:

у частцы першай:

пасля слоў «стажы», «стажу» дапоўніць словам «работы»;

словы «(артыкулы 24, 32)» замяніць словамі «(артыкулы 24, 32 гэтага Закона)», словы «(пункт «а» артыкула 47)» замяніць словамі «(пункт «а» артыкула 47 гэтага Закона)»;

у частцы другой:

пасля слова «стаж» дапоўніць словам «работы»;

словы «(артыкул 30)» замяніць словамі «або звароту за пенсіяй (артыкул 27 гэтага Закона)»;

частку трэцюю пасля слова «стажы» дапоўніць словам «работы».

39. У артыкуле 70:

у частках першай і трэцяй словы «рабочых і служачых у рэспубліцы» замяніць словамі «работнікаў у рэспубліцы»;

у частцы другой словы «рабочых і служачых у рэспубліцы» і «рабочых і служачых» замяніць словамі «работнікаў у рэспубліцы».

40. У абзацы чацвёртым часткі першай артыкула 72 словы «артыкула 35» замяніць словамі «часткі трэцяй і частка чацвёртая артыкула 35 гэтага Закона».

41. У артыкуле 73:

у пункце «а» словы «(артыкул 23)» замяніць словамі «(артыкул 23 гэтага Закона)»;

у пункце «б» словы «артыкула 35» замяніць словамі «частцы трэцяй і частка чацвёртая артыкула 35 гэтага Закона».

42. У артыкуле 75:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Працоўныя грамадзяне і члены іх сем'яў (у выпадку страты карміцеля) падаюць заяву аб назначэнні пенсіі праз работадаўцу па месцы апошняй працы.»;

частку другую выключыць;

часткі трэцюю—дзевятую лічыць адпаведна часткамі другой—восьмай;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Работадаўца ў 10-дзённы тэрмін з дня паступлення заявы афармляе неабходныя для назначэння пенсіі дакументы і разам з пададзенай заявай і сваім прадстаўленнем накіроўвае іх у раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства заяўніка альбо ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, — у раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання работадаўцы. Калі работніку, які звярнуўся за назначэннем пенсіі, адмоўлена ў прадстаўленні да назначэння пенсіі, яму паведамляецца аб гэтым у пісьмовай форме з указаннем прычын адмовы.»;

у частцы трэцяй словы «адміністрацыі (праўлення») замяніць словам «работадаўца», словы «раённы (гарадскі) аддзел сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне»;

у частцы чацвёртай словы «раённы (гарадскі) аддзел сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне»;

у частцы пятай словы «Аддзелы сацыяльнай абароны» замяніць словамі «Раённыя (гарадскія) упраўленні (аддзелы) па працы і сацыяльнай абароне»;

у частцы шостай словы «Аддзелы сацыяльнай абароны» замяніць словамі «Раённыя (гарадскія) упраўленні (аддзелы) па працы і сацыяльнай абароне», словы «прадпрыемстваў, арганізацый» замяніць словам «работадаўцаў»;

у частцы восьмай словы «органаў сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённых (гарадскіх) упраўленняў (аддзелаў) па працы і сацыяльнай абароне».

43. У частцы першай артыкула 76:

пасля слова «стажы» дапоўніць словам «работы»;

словы «органы сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённыя (гарадскія) упраўленні (аддзелы) па працы і сацыяльнай абароне».

44. У артыкуле 77 словы «раённым (гарадскім) аддзелам сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённым (гарадскім) упраўленнем (аддзелам) па працы і сацыяльнай абароне», словы «раённага (гарадскога) аддзела сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённага (гарадскога) упраўлення (аддзела) па працы і сацыяльнай абароне».

45. У артыкуле 78:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Заява аб назначэнні пенсіі разглядаецца органам, які назначае пенсіі (артыкул 77 гэтага Закона), не пазней за 10 дзён з дня прыёму заявы з усімі неабходнымі дакументамі або з дня паступлення адсутных дакументаў для назначэння пенсіі.»;

у частцы другой словы «прадпрыемства, арганізацыя» замяніць словам «работадаўца»;

у частцы трэцяй словы «Аддзел сацыяльнай абароны» замяніць словамі «Раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне», слова «прадпрыемству» замяніць словам «работадаўцу».

46. У артыкуле 79 словы «орган сацыяльнай абароны» замяніць словамі «орган па працы і сацыяльнай абароне».

47. У артыкуле 80:

у частцы другой словы «органамі сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённымі (гарадскімі) упраўленнямі (аддзеламі) па працы і сацыяльнай абароне»;

у частцы чацвёртай словы «аддзел сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы і сацыяльнай абароне», словы «адміністрацыі прадпрыемства, установы, арганізацыі» замяніць словам «работадаўцу».

48. У артыкуле 83:

у частцы першай словы «органамі сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённымі (гарадскімі) упраўленнямі (аддзеламі) па працы і сацыяльнай абароне», словы «рабочых і служачых у рэспубліцы» замяніць словамі «работнікаў у рэспубліцы», словы «займання прадпрымальніцкай дзейнасцю» замяніць словамі «прадпрымальніцкай дзейнасці»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Выплата пенсій ажыццяўляецца па выбару пенсіянераў праз арганізацыі паштовай сувязі, банкі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій. Дастаўка і перасылка пенсій ажыццяўляецца за кошт сродкаў, з якіх фінансуецца іх выплата. У выпадку неатрымання пенсіі праз указаныя арганізацыі, акрамя банкаў, на працягу шасці месяцаў запар выплата пенсіі прыпыняецца з 1 чысла месяца, які надыходзіць за месяцам, у якім скончыўся шасцімесячны тэрмін. Аднаўленне выплаты пенсіі робіцца ў адпаведнасці з артыкулам 82 і з улікам артыкула 90 гэтага Закона.»;

дапоўніць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

«Сумы пенсій, пералічаныя ў банкі пасля надыходу абставінаў, якія цягнуць спыненне выплаты пенсій (смерць пенсіянера, выезд на пастаяннае месца жыхарства за мяжу і інш.), падлягаюць вяртанню раённым (гарадскім) упраўленням (аддзелам) па працы і сацыяльнай абароне на падставе іх распараджэнняў. Калі на момант паступлення ў банк распараджэння сумы пенсій выдадзены, то іх спагнанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.».

49. Артыкулы 84 і 85 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 84. Выплата пенсій асобам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

Асобам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні і пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх сем'ях, прыёмных сем'ях, а таксама знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні і вучацца па дзённай форме навучання на падрыхтоўчых аддзяленнях дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, або ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, выплачваецца 10 працэнтаў назначанай пенсіі (за выключэннем пенсіі ў выпадку страты карміцеля, якая выплачваецца асобам, прадугледжаным часткамі першай і другой артыкула 85 гэтага Закона), але не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту. У выпадках, калі памер іх пенсіі перавышае кошт утрымання ва ўказаных арганізацыях, установах і сем'ях, выплачваецца розніца паміж пенсіяй і коштам утрымання, але не менш за 10 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

Iнвалідам вайны і іншым удзельнікам вайны пенсіі выплачваюцца ў такім жа парадку, але не менш за 25 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

Калі ў пенсіянера маюцца дзеці (пункт «а» часткі трэцяй артыкула 35 гэтага Закона), то пенсія выплачваецца ў наступным парадку: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на двух дзяцей — 33 працэнты, на трох і больш дзяцей — 50 працэнтаў назначанай пенсіі, самому пенсіянеру — частка пенсіі, якая засталася, за вылікам кошту ўтрымання ў арганізацыях, установах і сем'ях, указаных у частцы першай гэтага артыкула, але не менш за 10 працэнтаў (інвалідам вайны і ўдзельнікам вайны — не менш за 25 працэнтаў) назначанай пенсіі і не менш за 20 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

У выпадку выбыцця пенсіянера з дзяржаўнай стацыянарнай арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання на тэрмін звыш за адзін месяц (без адлічэнняў з гэтай арганізацыі) пенсія выплачваецца ў поўным памеры.

Артыкул 85. Выплата пенсіі з выпадку страты карміцеля дзецям, дзецям-сіротам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Дзецям-сіротам і асобам з ліку дзяцей-сірот, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў арганізацыях, установах і сем'ях, указаных у частцы першай артыкула 84 гэтага Закона, выплачваецца 50 працэнтаў назначанай пенсіі з выпадку страты карміцеля.

Iншым дзецям, у тым ліку дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў арганізацыях, установах і сем'ях, указаных у частцы першай артыкула 84 гэтага Закона, выплачваецца 25 працэнтаў назначанай пенсіі з выпадку страты карміцеля.

Пенсіі з выпадку страты карміцеля дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, выплачваюцца праз банкі на іх асабовыя рахункі, а асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — па іх выбару праз арганізацыі паштовай сувязі, банкі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій.

Пенсіі з выпадку страты карміцеля іншым дзецям, акрамя дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выплачваюцца па выбару іх законнага прадстаўніка праз банкі і арганізацыі, указаныя ў частцы трэцяй гэтага артыкула.».

50. У артыкуле 86 словы «лячэбных установах» замяніць словамі «арганізацыях аховы здароўя».

51. У частцы другой артыкула 87 словы «стацыянарнай лячэбнай установы, у якой ён знаходзіцца на лячэнні» замяніць словамі «арганізацыі аховы здароўя, у якой ён знаходзіцца на стацыянарным лячэнні».

52. Частку трэцюю артыкула 88 пасля слоў «пункт «а» дапоўніць словамі «часткі трэцяй».

53. З часткі трэцяй артыкула 89 словы «, які страціў працаздольнасць з прычыны агульнага захворвання,» выключыць.

54. Частку чацвёртую артыкула 91 пасля слоў «смерці пенсіянера» дапоўніць словамі «(акрамя выпадкаў, калі смерць надышла ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання)».

55. З артыкула 92 другі сказ часткі першай і частку другую выключыць.

56. У артыкуле 93:

у назве словы «органаў сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённых (гарадскіх) упраўленняў (аддзелаў) па працы і сацыяльнай абароне»;

у частцы другой словы «поўнае дзяржаўнае ўтрыманне» замяніць словамі «дзяржаўнае забеспячэнне», словы «адпаведнай установы» замяніць словамі «адпаведнай арганізацыі».

57. У артыкуле 94:

частку трэцюю дапоўніць словамі «, за вылікам надбаўкі на догляд, устаноўленай гэтым Законам»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«З пенсіі можа быць утрымана не больш за 50 працэнтаў на ўтрыманне членаў сям'і (аліменты), пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, пакрыццё ўрону, нанесенага злачынствам, пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю ці здароўю грамадзяніна.»;

частку сёмую пасля слоў «Ва ўсіх» дапоўніць словам «іншых».

Артыкул 2. Унесці ў пункт 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 276; 1994 г., № 8, ст. 112; 1995 г. № 17, ст. 185; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 7, 2/831) наступныя дапаўненні:

абзацы шосты і сёмы пасля слоў «Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва» дапоўніць словамі «Міністэрства працы і сацыяльнай абароны»;

пасля абзаца сёмага дапоўніць пункт абзацам наступнага зместу:

«служба ў ваенізаванай ахове, органах спецыяльнай сувязі і ў горнавыратавальных часцях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і наяўнасці спецыяльнага або воінскага звання да 1 красавіка 1995 года залічваецца ў працоўны стаж незалежна ад выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;»;

абзацы восьмы—дзесяты лічыць адпаведна абзацамі дзевятым—адзінаццатым;

дапоўніць пункт абзацам дванаццатым наступнага зместу:

«у заробак для падліку пенсіі асобам, якія праходзілі службу ў ваенізаванай ахове, органах спецыяльнай сувязі і ў горнавыратавальных часцях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і наяўнасці спецыяльнага або воінскага звання да 1 красавіка 1995 года, уключаюцца ўсе віды грашовага забеспячэння, аналагічныя тым відам выплат, на якія налічваліся страхавыя ўзносы.».

Артыкул 3. Частку першую артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 1, ст. 4; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 49, 2/160; 2002 г., № 9, 2/838; 2003 г., № 127, 2/993) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Фінансаванне расходаў, звязаных з выплатай пенсій ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу і іх сем'ям, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.».

Артыкул 4. Дапоўніць Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111) артыкулам 55(1) наступнага зместу:

«Артыкул 55(1). Фінансаванне расходаў, звязаных з пенсійным забеспячэннем грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пры гэтым фінансаванне расходаў на выплату пенсій па ўзросту ажыццяўляецца да дасягнення пенсіянерамі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275).».

Артыкул 5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 года «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 138; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 108, 2/806; 2003 г., № 70, 2/952; 2006 г., № 78, 2/1207) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 7:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 7. Грамадзяне, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне»;

у частцы першай:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«індывідуальныя прадпрымальнікі (акрамя ўказаных у абзацы пятым часткі другой і часткі трэцяй гэтага артыкула), а таксама прыватныя натарыусы;»;

дапоўніць частку абзацамі пятым і шостым наступнага зместу:

«непрацуючыя інваліды, якія не дасягнулі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г.,
№ 17, ст. 275), і якія атрымліваюць штомесячную страхавую выплату, устаноўленую для застрахаваных асоб заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата);

асобы, якія атрымліваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з пашкоджаннем здароўя ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — у сувязі са страхавым выпадкам).»;

частку другую дапоўніць абзацам шостым наступнага зместу:

«грамадзян, якія працуюць за межамі Рэспублікі Беларусь.»;

у частцы трэцяй:

з абзаца другога словы «, і за якіх выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы» выключыць;

у абзацы трэцім словы «і (або) дапамог» замяніць словамі «, маюць права на дапамогу»;

у абзацы чацвёртым словы «на дзённай форме ва ўстановах адукацыі» замяніць словамі «па дзённай форме ва ўстановах».

2. У артыкуле 8:

з часткі першай словы «, акрамя дапамог і кампенсацый у сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці і прафесійнымі захворваннямі,» выключыць;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Асуджаныя да пазбаўлення волі, якія прыцягваюцца да выканання аплатных работ, грамадзяне, якія працуюць за межамі Рэспублікі Беларусь, непрацуючыя інваліды, якія не дасягнулі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», якія атрымліваюць штомесячную страхавую выплату, і асобы, якія атрымліваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасці ў сувязі са страхавым выпадкам, маюць права на выплаты па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, за выключэннем відаў выплат, якія прадугледжаны абзацамі трэцім—сёмым артыкула 10 гэтага Закона.».

3. У артыкуле 9:

абзац дзевяты выключыць;

абзац дзесяты лічыць абзацам дзевятым.

4. У артыкуле 10:

абзац трэці выключыць;

абзацы чацвёрты—восьмы лічыць адпаведна абзацамі трэцім—сёмым.

Артыкул 6. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 1996 года «Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 7, ст. 93; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 86, 2/979; 2006 г., № 78, 2/1207) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«работадаўцы — юрыдычныя асобы (уключаючы юрыдычныя асобы з замежнымі інвестыцыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), іх прадстаўніцтвы, філіялы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (далей — грамадзянска-прававы дагавор), фізічныя асобы, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, а таксама юрыдычныя асобы, якія прадастаўляюць работу на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых формаў;»;

абзац трэці дапоўніць словамі «любых арганізацыйна-прававых формаў»;

у абзацы чацвёртым словы «і творчыя работнікі» замяніць словамі «прыватныя натарыусы, творчыя работнікі, грамадзяне, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах у фізічных асоб, а таксама грамадзяне, якія працуюць за межамі Рэспублікі Беларусь»;

дапоўніць артыкул абзацам пятым наступнага зместу:

«Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (далей — Белдзяржстрах), якое выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы за непрацуючых інвалідаў, якія не дасягнулі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275), і якія атрымліваюць штомесячную страхавую выплату, устаноўленую для застрахаваных асоб заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата), і за асоб, якія атрымліваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з пашкоджаннем здароўя ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — у сувязі са страхавым выпадкам).».

2. Артыкул 2 дапоўніць абзацам чацвёртым наступнага зместу:

«для Белдзяржстраха ў адносінах да непрацуючых інвалідаў, якія не дасягнулі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», і якія атрымліваюць штомесячную страхавую выплату, — мінімальная заработная плата, устаноўленая заканадаўствам, а ў адносінах да асоб, якія атрымліваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасці ў сувязі са страхавым выпадкам, — налічаную дапамогу па часовай непрацаздольнасці ў сувязі са страхавым выпадкам.».

3. У артыкуле 3:

у частцы першай:

пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«для жыллёва-будаўнічых, жыллёвых, гаражна-будаўнічых, гаражных кааператываў, маладзёжных жылых комплексаў, калектываў індывідуальных забудоўшчыкаў, садаводчых, садова-агародніцкіх таварыстваў, таварыстваў уласнікаў, якія не маюць даходаў ад сваёй дзейнасці, а таксама для грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў і арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці гэтых грамадскіх аб'яднанняў, — 5 працэнтаў;»;

абзацы чацвёрты—сёмы лічыць адпаведна абзацамі пятым—восьмым;

абзац пяты выключыць;

абзацы шосты—восьмы лічыць адпаведна абзацамі пятым—сёмым;

абзац пяты пасля слоў «страхавыя ўзносы,» дапоўніць словамі «для Белдзяржстраха»;

у частцы другой:

словы «і фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы» замяніць словамі «, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб, якія ажыццяўляюць прадугледжаныя заканадаўчымі актамі віды рамеснай дзейнасці па заяўнаму прынцыпу без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў, творчых работнікаў, грамадзян, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах у фізічных асоб»;

словы «, для калегій адвакатаў — 2 працэнты» выключыць.

4. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 4. Вызваленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў

Ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд на пенсійнае страхаванне вызваляюцца:

работадаўцы, якія выкарыстоўваюць працу інвалідаў, у частцы выплат, налічаных на карысць інвалідаў I і II групы;

сялянскія (фермерскія) гаспадаркі ў адносінах да членаў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія з'яўляюцца інвалідамі I і II групы або дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.».

Артыкул 7. Абзац шосты артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 4, 2/5; 2000 г., № 103, 2/213; 2004 г., № 107, 2/1046) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«работадаўцы — юрыдычныя асобы (уключаючы юрыдычныя асобы з замежнымі інвестыцыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), іх прадстаўніцтвы, філіялы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (далей — грамадзянска-прававы дагавор), фізічныя асобы, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, а таксама юрыдычныя асобы, якія прадастаўляюць работу на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых формаў;».

Артыкул 8. Гэты Закон уступае ў сілу з першага чысла месяца, які надыходзіць за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

У сувязі з уступленнем у сілу гэтага Закона:

індывідуальныя каэфіцыенты заработку пенсіянераў, вызначаныя ў парадку, устаноўленым да ўступлення ў сілу гэтага Закона з улікам сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых у рэспубліцы, адначасова павялічваюцца на 3,5 працэнта. Пры гэтым раней прызначаныя пенсіі выплачваюцца ў памерах, не ніжэйшых за налічаныя на дзень, які папярэднічаў дню ўступлення ў сілу гэтага Закона;

перыяды дзейнасці, якія залічваюцца ў стаж працы ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічала да ўступлення ў сілу гэтага Закона, і якія праходзілі пасля прызначэння пенсій па ўзросту на льготных падставах і за выслугу гадоў да ўступлення ў сілу гэтага Закона, але не больш чым да дасягнення ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», залічваюцца ў стаж работы для пераразліку ўказаных пенсій, а таксама для прызначэння іншага віду пенсій незалежна ад атрымання пенсіі. Пры гэтым пераразлік пенсіі з улікам указанага стажу работы ажыццяўляецца пасля дасягнення мужчынамі 60 гадоў, жанчынамі — 55 гадоў;

пенсіянерам, якія атрымліваюць штомесячную страхавую выплату ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і працоўную пенсію па інваліднасці, звязаную з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, альбо пенсію з выпадку страты карміцеля ў выніку ўказаных прычын, якія прызначаны да ўступлення ў сілу гэтага Закона, выплата такой пенсіі захоўваецца ў памеры, падлічаным па стану на дзень, які папярэднічаў дню ўступлення ў сілу гэтага Закона. Пры гэтым выплата сумы працоўнай пенсіі па інваліднасці або з выпадку страты карміцеля, калі выпадкі кампенсавання ўрону дазволены пачынаючы з 1 ліпеня 1999 года, ажыццяўляецца Белдзяржстрахам у складзе штомесячнай страхавой выплаты.

Артыкул 9. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу чатырох месяцаў пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

19 ліпеня 2006 года, г. Мінск.

№ 155-З