Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; № 80, 2/969; 2004 г., № 195, 2/1097) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У абзацы шостым артыкула 1 словы «законных правоў і» замяніць словамі «правоў і законных».

2. Артыкул 2 пасля слова «(удачарэннем)» дапоўніць словамі «(далей — усынаўленне)».

3. У частцы другой артыкула 3 словы «якія маюць» замяніць словамі «якія выхоўваюць», словы «і медыцынскіх устаноў» замяніць словамі «устаноў і арганізацый аховы здароўя».

4. У частцы трэцяй артыкула 4 словы «упаўнаважаных на тое органаў запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «дзяржаўных органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану,».

5. Артыкул 11 дапоўніць словамі «, калі іншае не ўстаноўлена нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

6. У абзацы 13:

абзац першы часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У мэтах умацавання шлюбу і сям'і, павышэння культуры сямейных адносінаў, усведамлення правоў і абавязкаў мужа і жонкі, адказнасці за дзяцей і адзін за другога асобы, якія ўступаюць у шлюб, і муж і жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор, у якім вызначаюцца іх пагадненні аб:»;

часткі трэцюю—пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Асобы, якія ўступаюць у шлюб, і муж і жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор ў любы час і ў вызначаным імі аб'ёме пагадненняў. Непаўналетнія асобы, якія ўступаюць у шлюб, заключаюць Шлюбны дагавор са згоды сваіх бацькоў, папячыцеляў, за выключэннем выпадкаў набыцця імі поўнай дзеяздольнасці да заключэння шлюбу.

Шлюбны дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму засведчанню. Шлюбны дагавор, заключаны паміж асобамі, якія ўступаюць у шлюб, уступае ў сілу з дня рэгістрацыі заключэння шлюбу дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.

Асобы, якія ўступаюць у шлюб, а таксама муж і жонка да скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе могуць унесці ў любы час змяненні і дапаўненні ў Шлюбны дагавор, засведчыўшы іх натарыяльна.».

7. У артыкуле 14:

у частцы першай:

словы «якія ўступаюць у шлюб» замяніць словамі «асоб, якія ўступаюць у шлюб,»;

пасля слова «стану» дапоўніць частку словамі «мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (далей — аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану)»;

у частцы другой словы «якія ўступаюць у шлюб» замяніць словамі «асобам, якія ўступаюць у шлюб,»;

дапоўніць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Асобы, якія ўступаюць у шлюб, маюць права да заключэння шлюбу прайсці бясплатнае медыцынскае абследаванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя ў мэтах вызначэння стану іх здароўя і выяўлення спадчынных захворванняў у парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.».

8. У артыкуле 15:

у частцы другой словы «і маёмасных правоў і» замяніць словамі «немаёмасных і маёмасных правоў і законных»;

частку трэцюю выключыць.

9. У артыкуле 16:

частку першую пасля слова «дзён» дапоўніць словамі «і не пазней чым праз тры месяцы»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры наяўнасці ўважлівых прычын кіраўнік дзяржаўнага органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, можа дазволіць заключэнне шлюбу да заканчэння пятнаццацідзённага тэрміну. Пры наяўнасці асаблівых акалічнасцяў (цяжарнасць, нараджэнне дзіцяці, непасрэдная пагроза для жыцця асобы, якая ўступае ў шлюб, і іншыя асаблівыя акалічнасці) шлюб можа быць заключаны ў дзень падачы жадаючымі ўступіць у шлюб заявы ў дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану.»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Заключэнне шлюбу ажыццяўляецца ў памяшканні дзяржаўнага органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану. Па заяве асоб, якія ўступаюць у шлюб, заключэнне шлюбу можа адбывацца па месцы пражывання аднаго з іх, па месцы прадастаўлення стацыянарнай медыцынскай дапамогі або ў іншым месцы, калі яны не могуць па ўважлівых прычынах прыбыць у дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану.»;

у частцы трэцяй словы «жаданню тых, хто ўступае ў шлюб» замяніць словамі «жаданню асоб, якія ўступаюць у шлюб,»;

частку трэцюю лічыць часткай чацвёртай.

10. У артыкуле 18:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, нараджэннем дзіцяці, а таксама ў выпадку набыцця непаўналетнім поўнай дзеяздольнасці да дасягнення паўналецця дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, можа знізіць асобам, якія ўступаюць у шлюб, шлюбны ўзрост, устаноўлены часткай першай гэтага артыкула, але не больш чым на тры гады.»;

дапоўніць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Зніжэнне шлюбнага ўзросту ажыццяўляецца па заяве асоб, якія ўступаюць у шлюб. Пры гэтым згоды бацькоў, папячыцеляў непаўналетніх на заключэнне шлюбу не патрабуецца.».

11. Часткі другую—чацвёртую артыкула 20 выключыць.

12. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 20(1) наступнага зместу:

«Артыкул 20(1). Роўнасць мужа і жонкі ў сямейных адносінах

Усе пытанні шлюбных і сямейных адносінаў муж і жонка вырашаюць сумесна, па ўзаемнай згодзе і на аснове роўнасці.

Муж і жонка абавязаны будаваць свае адносіны ў сям'і на аснове ўзаемапавагі і ўзаемадапамогі, справядлівага размеркавання сямейных абавязкаў, садзейнічання ў рэалізацыі кожным з іх права на мацярынства (бацькоўства), фізічнае і духоўнае развіццё, атрыманне адукацыі, праяўленне сваіх здольнасцяў, працу і адпачынак.

Муж і жонка маюць права самастойна вырашаць пытанні, якія закранаюць іх асабістыя інтарэсы, калі іншае не агаворана ў Шлюбным дагаворы.».

13. У артыкуле 21:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Муж і жонка або адзін з іх могуць абраць двайное прозвішча, якое складаецца з дашлюбных прозвішчаў мужа і жонкі. Калі двайным прозвішчам маюць жаданне іменавацца і муж і жонка, то з іх згоды вызначаецца, з якога дашлюбнага прозвішча яно будзе пачынацца.»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Злучэнне больш двух прозвішчаў не дапускаецца. Калі да ўступлення ў шлюб муж і жонка або адзін з іх мелі двайныя прозвішчы, з іх згоды вызначаецца, якія складаныя часткі дашлюбных прозвішчаў будуць уваходзіць у новае прозвішча.»;

у частцы трэцяй словы «павінна быць рэалізавана толькі» замяніць словам «рэалізуецца»;

часткі трэцюю—пятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—шостай.

14. У артыкуле 24:

другі сказ часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Суд мае права адступіць ад прызнання доляў роўнымі, улічваючы інтарэсы непаўналетніх дзяцей або інтарэсы мужа або жонкі, якія заслугоўваюць увагі.»;

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Пры раздзеле маёмасці судом улічваюцца таксама агульныя даўгі мужа і жонкі і правы патрабавання па абавязацельствах, якія ўзніклі ў інтарэсах сям'і.»;

частку чацвёртую лічыць часткай пятай.

15. У частцы першай артыкула 25 словы «урачэбнае абсталяванне» замяніць словамі «вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынская тэхніка».

16. Частку другую артыкула 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У выпадку адмовы ў такой падтрымцы недзеяздольны муж, жонка ў перыяд цяжарнасці, якія маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, муж на працягу трох гадоў пасля нараджэння дзіцяці, які знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці і ажыццяўляе бацькоўскі клопат аб ім, маюць права патрабаваць прадастаўлення аліментаў у судовым парадку ад другога мужа або жонкі, якія валодаюць неабходнымі для гэтага сродкамі.».

17. У артыкуле 30:

у частцы другой словы «з моманту» замяніць словамі «з дня»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Былая жонка захоўвае права на атрыманне ўтрымання ад былога мужа, які мае неабходныя для гэтага сродкі, у перыяд цяжарнасці, калі цяжарнасць наступіла да скасавання шлюбу, і на працягу трох гадоў пасля нараджэння агульнага дзіцяці, калі яна знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці і ажыццяўляе бацькоўскі клопат аб ім.»;

дапоўніць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Былы муж захоўвае права на атрыманне ўтрымання ад былой жонкі, якая мае неабходныя для гэтага сродкі, на працягу трох гадоў пасля нараджэння агульнага дзіцяці, калі ён знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці і ажыццяўляе бацькоўскі клопат аб ім.».

18. Артыкул 34 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Шлюбы, якія скасаваны паводле рашэнняў судоў і ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, лічацца спыненымі з дня дзяржаўнай рэгістрацыі іх скасавання.».

19. Артыкул 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 35. Недапушчальнасць скасавання шлюбу

Скасаванне шлюбу недапушчальна падчас цяжарнасці жонкі і да дасягнення дзіцем узросту трох гадоў без пісьмовай згоды другога мужа або жонкі на скасаванне шлюбу пры ўмове, калі ён пражывае з дзіцем і ажыццяўляе бацькоўскі клопат аб ім, за выключэннем выпадкаў, калі бацькоўства ў адносінах да дзіцяці прызнана іншай асобай або паводле рашэння суда звесткі аб мужу як аб бацьку дзіцяці выключаны з запісу акта аб нараджэнні дзіцяці.».

20. У частцы першай артыкула 38 словы «законных правоў» замяніць словамі «правоў і законных інтарэсаў».

21. Артыкул 39 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 39. Вызначэнне ўмоў выхавання і ўтрымання дзяцей пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях

Пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях і наяўнасці спрэчак аб выхаванні і ўтрыманні дзяцей суд абавязаны пры вынясенні рашэння аб скасаванні шлюбу вызначыць, пры кім з бацькоў і хто з дзяцей застаецца, парадак удзелу ў іх выхаванні бацькі, які пражывае асобна, а таксама з каго з бацькоў і ў якім памеры спаганяюцца аліменты на ўтрыманне дзяцей.».

22. У артыкуле 42:

з часткі першай другі сказ выключыць;

у частцы чацвёртай словы «актавага запісу» замяніць словамі «запісу акта».

23. З часткі другой артыкула 47 словы «яго бацькі або папячыцель,» выключыць.

24. Главу 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 8
УСТАНАЎЛЕННЕ ПАХОДЖАННЯ ДЗЯЦЕЙ

Артыкул 50. Падставы ўзнікнення правоў і абавязкаў бацькоў і дзяцей

Узаемныя правы і абавязкі бацькоў і дзяцей грунтуюцца на паходжанні дзяцей, засведчаным ва ўстаноўленым парадку.

Узаемныя правы і абавязкі паміж маці і дзіцем узнікаюць з моманту нараджэння дзіцяці незалежна ад таго, народжана дзіця ў шлюбе або па-за шлюбам.

Узаемныя правы і абавязкі паміж бацькам і дзіцем узнікаюць з моманту нараджэння дзіцяці, калі бацька і маці дзіцяці знаходзяцца ў шлюбе або дзіця народжана на працягу дзесяці месяцаў з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным.

Узаемныя правы і абавязкі паміж бацькам і дзіцем, калі бацька і маці дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе, узнікаюць з моманту ўнясення ва ўстаноўленым парадку звестак аб ім як бацьку ў запіс акта аб нараджэнні дзіцяці або з моманту ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Дзеці, бацькі якіх не знаходзяцца ў шлюбе, маюць тыя ж правы і абавязкі ў адносінах да бацькоў і іх сваякоў, што і дзеці асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой.

Артыкул 51. Устанаўленне паходжання дзіцяці

Паходжанне дзіцяці ад маці ўстанаўліваецца на падставе факта нараджэння, засведчанага даведкай арганізацыі аховы здароўя.

Пры адсутнасці даведкі арганізацыі аховы здароўя аб нараджэнні дзіцяці паходжанне дзіцяці ад маці можа быць устаноўлена на падставе рашэння суда аб устанаўленні факта нараджэння або рашэння суда аб устанаўленні мацярынства.

Паходжанне дзіцяці ад бацькі, які знаходзіцца ў шлюбе з маці дзіцяці на момант зачацця і (або) нараджэння дзіцяці, устанаўліваецца на падставе запісу акта аб заключэнні шлюбу.

Бацькам дзіцяці, народжанага ў шлюбе, з'яўляецца муж маці дзіцяці. Бацькам дзіцяці, народжанага на працягу дзесяці месяцаў з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным, прызнаецца былы муж маці дзіцяці.

Паходжанне дзіцяці ад бацькі, які не знаходзіцца ў шлюбе з маці дзіцяці, устанаўліваецца на падставе сумеснай заявы бацькі і маці дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, пададзенай у дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства.

Паходжанне дзіцяці ад бацькі, які не знаходзіцца ў шлюбе з маці дзіцяці, калі маці дзіцяці знаходзіцца ў шлюбе з іншай асобай, устанаўліваецца на падставе сумеснай заявы бацькі і маці дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, заявы маці дзіцяці, якая пацвярджае, што яе муж не з'яўляецца бацькам дзіцяці, і заявы мужа маці дзіцяці, якая пацвярджае, што ён не з'яўляецца бацькам дзіцяці, пададзеных у дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства.

Артыкул 52. Устанаўленне паходжання дзяцей, якія нарадзіліся ў выніку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій

Муж, які даў ва ўстаноўленым парадку згоду на прымяненне ў адносінах да сваёй жонкі метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, прызнаецца бацькам народжанага ёю дзіцяці і не мае права аспрэчваць сваё бацькоўства, за выключэннем выпадкаў, калі маюцца доказы, што жонка зацяжарала не ў выніку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій.

Асобы, якія з'явіліся донарамі матэрыялу, што прымяняўся пры выкарыстанні метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, не маюць права аспрэчваць мацярынства і (або) бацькоўства дзіцяці, народжанага ў выніку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій.

Маці дзіцяці, народжанага ў выніку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, не мае права прад'яўляць іск аб устанаўленні бацькоўства да мужчыны, які з'явіўся донарам матэрыялу, што прымяняўся пры выкарыстанні метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій.

Жанчына, якая нарадзіла дзіця, прызнаецца маці і ў тым выпадку, калі дзіця зачата з яйцаклеткі, узятай з арганізма другой жанчыны, за выключэннем нараджэння дзіцяці сурагатнай маці.

Артыкул 53. Сурагатнае мацярынства

Сурагатным мацярынствам прызнаюцца заснаваныя на дагаворы імплантацыя эмбрыёна, выношванне і нараджэнне жанчынай (сурагатнай маці) дзіцяці, зачатага з яйцаклеткі, узятай з арганізма другой жанчыны (генетычнай маці), калі выношванне і нараджэнне дзіцяці генетычнай маці фізіялагічна немагчыма або звязаны з рызыкай для жыцця генетычнай маці і (або) дзіцяці.

Дагавор сурагатнага мацярынства заключаецца паміж сурагатнай маці і генетычнай маці ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму засведчанню. Асобы, якія знаходзяцца ў шлюбе, заключаюць дагавор сурагатнага мацярынства са згоды сваіх мужа і жонкі. Iстотныя ўмовы дагавора сурагатнага мацярынства ўстанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Маці дзіцяці, народжанага сурагатнай маці, прызнаецца яго генетычная маці. Бацькам дзіцяці, народжанага сурагатнай маці, прызнаецца муж генетычнай маці. Калі генетычная маці не знаходзіцца ў шлюбе з бацькам дзіцяці, бацькоўства можа быць устаноўлена ў адпаведнасці з часткамі пятай і шостай артыкула 51 гэтага Кодэкса.

Сурагатная маці, генетычная маці дзіцяці, а таксама іх муж і жонка, якія далі ва ўстаноўленым парадку згоду на заключэнне дагавора сурагатнага мацярынства, не маюць права аспрэчваць мацярынства і (або) бацькоўства дзіцяці, народжанага сурагатнай маці, за выключэннем выпадкаў, калі маюцца доказы таго, што сурагатная маці зацяжарала не ў выніку імплантацыі эмбрыёнаў.

Пералік медыцынскіх паказчыкаў і проціпаказанняў да сурагатнага мацярынства, парадак і аб'ём медыцынскага абследавання сурагатнай маці, генетычнай маці і іх мужа і жонкі вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 54. Запіс бацькоў у кнізе запісаў актаў аб нараджэнні

Бацька і маці, якія знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой, запісваюцца бацькамі дзіцяці ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні паводле заявы любога з іх. У такім жа парадку запісваюцца звесткі аб бацьках, калі шлюб паміж імі спынены або прызнаны несапраўдным, але з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным прайшло не больш за дзесяць месяцаў.

Калі бацькі дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой, запіс аб маці дзіцяці робіцца паводле заявы маці, а запіс аб бацьку дзіцяці — паводле сумеснай заявы бацькі і маці дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, а таксама паводле заявы маці дзіцяці, якая пацвярджае, што яе муж не з'яўляецца бацькам дзіцяці, і заявы мужа маці дзіцяці, якая пацвярджае, што ён не з'яўляецца бацькам дзіцяці, калі маці дзіцяці знаходзіцца ў шлюбе, або на падставе рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства.

Артыкул 55. Запіс аб бацьках, калі мацярынства і (або) бацькоўства не ўстаноўлены

Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе, калі не маецца сумеснай заявы бацькоў аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства, запіс аб бацьку дзіцяці ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні робіцца па прозвішчы маці, уласнае імя і імя па бацьку запісваюцца па яе ўказанню.

У выпадку, калі бацькоўства не ўстаноўлена, права і абавязкі дзіцяці ўзнікаюць толькі ў адносінах да маці і яе сваякоў.

Запіс аб бацьку і маці дзіцяці, калі яго бацькі невядомыя, у кнізе запісаў актаў аб нараджэнні робіцца паводле ўказання асоб, якія падалі заяву аб рэгістрацыі нараджэння дзіцяці.

Артыкул 56. Устанаўленне мацярынства ў судовым парадку

Мацярынства можа быць устаноўлена ў судовым парадку, калі пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці звесткі аб маці ў кнігу запісаў актаў аб нараджэнні былі ўнесены ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 55 гэтага Кодэкса.

Устанаўленне мацярынства робіцца паводле заявы аднаго з бацькоў або апекуна, папячыцеля дзіцяці, а таксама самога дзіцяці пасля дасягнення ім паўналецця.

Пры ўстанаўленні мацярынства суд прымае да ўвагі доказы, якія з дакладнасцю пацвярджаюць паходжанне дзіцяці ад мяркуемай маці.

Артыкул 57. Устанаўленне бацькоўства ў судовым парадку

Бацькоўства можа быць устаноўлена ў судовым парадку, калі бацькі дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой і ў дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, не прадстаўлены заявы, прадугледжаныя часткамі пятай і шостай артыкула 51 гэтага Кодэкса, а таксама калі звесткі аб бацьку дзіцяці ў кнізе актаў аб нараджэнні ўказаны ў адпаведнасці з артыкулам 55 гэтага Кодэкса.

Калі маці дзіцяці прызнана недзеяздольнай, пазбаўлена бацькоўскіх правоў або дзіця адабрана ў яе паводле рашэння суда, устанаўленне бацькоўства магчыма толькі ў судовым парадку.

Устанаўленне бацькоўства ў судовым парадку робіцца паводле заявы аднаго з бацькоў або апекуна, папячыцеля дзіцяці, а таксама самога дзіцяці пасля дасягнення ім паўналецця.

Пры ўстанаўленні бацькоўства суд прымае да ўвагі доказы, якія з дакладнасцю пацвярджаюць паходжанне дзіцяці ад мяркуемага бацькі, або прызнанне мяркуемым бацькам дзіцяці. Суд можа таксама прыняць да ўвагі сумеснае выхаванне або ўтрыманне дзіцяці маці і мяркуемым бацькам дзіцяці, сумеснае пражыванне і вядзенне агульнай гаспадаркі маці і мяркуемым бацькам дзіцяці да нараджэння дзіцяці.

Прызнанне шлюбу несапраўдным не выключае магчымасці ўстанаўлення бацькоўства.

Артыкул 58. Аспрэчванне запісу аб бацьках

Запіс аб бацьках мае права аспрэчыць у судовым парадку:

асоба, запісаная ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні ў якасці бацькі або маці дзіцяці;

асоба, якая патрабуе прызнання яго бацькам дзіцяці ў выпадку, калі ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні ў гэтай якасці запісана іншая асоба;

апякун, папячыцель дзіцяці або дзіця, якое дасягнула паўналецця.

Асобы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, маюць права аспрэчыць зроблены запіс на працягу аднаго года з таго часу, калі ім стала або павінна было стаць вядомым аб зробленым запісе ці аб акалічнасцях, якія выключаюць факт бацькоўства або мацярынства. Калі да гэтага часу асоба, запісаная бацькам або маці дзіцяці, з'яўлялася непаўналетняй, гадавы тэрмін вылічваецца з дня дасягнення ёю васемнаццаці гадоў.

Патрабаванне асобы, запісанай бацькам дзіцяці на падставе часткі другой артыкула 54 гэтага Кодэкса, аб аспрэчванні бацькоўства не можа быць задаволена, калі ў момант запісу гэтай асобе было вядома, што яна фактычна не з'яўляецца бацькам дзіцяці.».

25. Частку першую артыкула 59 пасля слова «шлюбу,» дапоўніць словам «блізкага».

26. З часткі другой артыкула 62 словы «у парадку, які ўстанаўліваецца» выключыць.

27. У артыкуле 64:

у абзацы трэцім слова «роднасць» замяніць словамі «блізкая роднасць»;

з абзаца чацвёртага слова «(удачарэнне)» выключыць;

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«устанаўленне мацярынства;»;

абзац пяты лічыць абзацам шостым.

28. Частку першую артыкула 65 пасля слоў «правоў і» дапоўніць словам «законных».

29. У назве артыкула 68 слова «праваадносіны» замяніць словамі «правы і абавязкі».

30. У частцы трэцяй артыкула 69:

у першым сказе словы «выпадку, прадугледжаным артыкулам 58» замяніць словамі «выпадках, прадугледжаных артыкулам 55»;

другі сказ выключыць.

31. У артыкуле 70:

у частцы трэцяй словы «з артыкуламі 52, 53 і 58» замяніць словамі «з часткай другой артыкула 54, часткай першай артыкула 55»;

у частцы шостай словы «устанаўленні бацькоўства і ўсынаўленні» замяніць словамі «усынаўленні, устанаўленні мацярынства і (або) бацькоўства»;

пасля часткі шостай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Па сумеснай заяве бацькоў дзіцяці, якое не дасягнула шаснаццаці гадоў, орган апекі мае права зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці дазволіць змяненне прысвоенага яму прозвішча на прозвішча другога з бацькоў, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.»;

часткую сёмую лічыць часткай восьмай.

32. У артыкуле 71:

у частцы другой словы «у адпаведнасці з артыкулам 58» замяніць словамі «або іншых асоб, якія падалі заяву аб нараджэнні дзіцяці, у адпаведнасці з артыкулам 55»;

з часткі трэцяй слова «(удачарэнні)» выключыць.

33. Частку чацвёртую артыкула 74 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Улік думкі дзіцяці, якое дасягнула ўзросту дзесяці гадоў, абавязковы, за выключэннем выпадкаў, калі гэта супярэчыць яго інтарэсам.».

34. Першы сказ часткі другой артыкула 75 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Усе пытанні аб формах і метадах выхавання дзяцей, атрыманні імі адукацыі, аб адносінах да рэлігіі, арганізацыі вольнага часу і іншыя пытанні выхавання дзяцей вырашаюцца абодвума бацькамі па ўзаемнай згодзе.».

35. Артыкул 88 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 88. Маёмасныя правы і абавязкі бацькоў

Да маёмасных правоў і абавязкаў бацькоў адносяцца правы і абавязкі па кіраванню справамі і маёмасцю непаўналетніх дзяцей, абавязкі па прадастаўленню ўтрымання непаўналетнім дзецям, непрацаздольным непаўналетнім дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе, а таксама абавязкі па пакрыццю расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Парадак і ўмовы ажыццяўлення маёмасных правоў і абавязкаў бацькоў вызначаюцца гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.».

36. У частцы другой артыкула 92:

словы «, або пры аб'яўленні непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпацыя)» выключыць;

дапоўніць частку другім сказам наступнага зместу: «У выключных выпадках суд можа вызваліць аднаго з бацькоў, які з'яўляецца інвалідам I або II групы, ад выплаты аліментаў.».

37. У частцы першай артыкула 97 словы «артыкуламі 54 і 55» замяніць словамі «артыкулам 54».

38. Частку першую артыкула 102 дапоўніць словамі «і кожнага з дзяцей».

39. У артыкуле 110:

часткі чацвёртую і пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Калі даўжнік у гэты перыяд не працаваў або не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць яго заробак і (або) іншы даход, запазычанасць вызначаецца зыходзячы з заробку і (або) іншага даходу, які атрымліваецца ім на момант налічэння запазычанасці па аліментах. Пры гэтым памер налічаных штомесячных сум запазычанасці не можа быць ніжэй базавай велічыні, якая дзейнічае на момант налічэння запазычанасці па аліментах.

У выпадках, калі даўжнік на момант налічэння запазычанасці па аліментах не працуе, яе памер вызначаецца зыходзячы з заробку даўжніка па апошнім месцы працы, а пры адсутнасці звестак аб гэтым або калі з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы, — зыходзячы з сярэдняй заработнай платы для дадзенай мясцовасці.»;

у частцы шостай словы «рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, які загадвае пытаннямі сацыяльнай абароны,» замяніць словамі «Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь».

40. У артыкуле 113 словы «прадпрыемствам, арганізацыяй, установай па месцы ўтрымання аліментаў» замяніць словамі «арганізацыяй, указанымі ў частцы першай артыкула 105 гэтага Кодэкса,».

41. З абзаца трэцяга часткі другой артыкула 115 слова «(удачарэнні)» выключыць.

42. З назвы главы 13 слова «(удачарэнне)» выключыць.

43. З часткі першай артыкула 116 слова «(удачарэнне)» выключыць.

44. У артыкуле 117:

у частцы першай словы «Міністэрствам адукацыі» замяніць словам «Урадам»;

другі сказ часткі пятай пасля слова «сям'ю» дапоўніць словам «родных».

45. З часткі першай артыкула 118 слова «(удачарэнне)» выключыць.

46. У артыкуле 119:

з назвы слова «(удачарэння)» выключыць;

з тэксту артыкула словы «(удачарэнне) (далей — усынаўленне)» выключыць.

47. Другі сказ часткі сёмай артыкула 120 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Усынавіцелю павінна быць прадастаўлена ўся інфармацыя аб стане здароўя дзіцяці, якое ўсынаўляецца, а таксама інфармацыя, якая маецца, аб блізкіх родных дзіцяці, якое ўсынаўляецца, і стане іх здароўя.».

48. У артыкуле 121:

частку першую пасля слова «ажыццяўляецца» дапоўніць словамі «раённым (гарадскім)»;

у частцы другой словы «Усынаўленне замежнымі грамадзянамі дзяцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па іх заяве» замяніць словамі «Міжнароднае ўсынаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па заяве асобы (асоб), якія жадаюць усынавіць дзіця,».

49. У артыкуле 122:

у частцы чацвёртай словы «Міністэрствам адукацыі» замяніць словам «Урадам»;

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Суд абавязаны на працягу трох дзён з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб усынаўленні дзіцяці накіраваць выпіску з гэтага рашэння суда ў дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па месцы вынясення рашэння, у орган апекі па месцы жыхарства ўсынавіцеляў, а па справах аб міжнародным усынаўленні — таксама ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення.».

50. Частку другую артыкула 123 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Улік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія жадаюць усынавіць дзіця, ажыццяўляецца органамі апекі па месцы іх жыхарства і Нацыянальным цэнтрам усынаўлення. Улік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія жадаюць усынавіць дзіця, ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам усынаўлення.».

51. У частцы другой артыкула 124:

словы «органам ці» выключыць;

словы «кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі зацікаўленых краін» замяніць словамі «Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі замежных дзяржаў»;

словы «Органы і арганізацыі» замяніць словам «Арганізацыі».

52. Артыкул 126 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 126. Розніца ва ўзросце паміж усынавіцелем і дзіцем, якое ўсынаўляецца

Розніца ва ўзросце паміж усынавіцелем і дзіцем, якое ўсынаўляецца, павінна быць не менш за шаснаццаць гадоў. Пры ўсынаўленні дзіцяці айчымам (мачахай), а таксама па іншых прычынах, прызнаных судом уважлівымі, розніца ва ўзросце можа быць скарочана.».

53. Абзац шосты артыкула 128 выключыць.

54. У частцы шостай артыкула 134 словы «актавага запісу» замяніць словамі «запісу акта».

55. У частцы чацвёртай артыкула 136 слова «першай» замяніць словам «другой».

56. У артыкуле 137:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Адмена ўсынаўлення дзіцяці ажыццяўляецца раённым (гарадскім) судом, а ў адносінах да міжнароднага ўсынаўлення — абласным (Мінскім гарадскім) судом, які вынес рашэнне аб усынаўленні дзіцяці.»;

частку чацвёртую дапоўніць словамі «, у орган апекі па месцы жыхарства ўсынавіцеляў, а пры міжнародным усынаўленні — таксама ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення».

57. У артыкуле 139 словы «а таксама пракурор» замяніць словамі «пракурор, а па справах аб міжнародным усынаўленні — таксама Нацыянальны цэнтр усынаўлення».

58. У артыкуле 140:

частку трэцюю дапоўніць словамі «, дата і месца нараджэння»;

у частцы чацвёртай словы «або прозвішча» замяніць словамі «, прозвішча, даты і (або) месца нараджэння».

59. Часткі першую і другую артыкула 142 пасля слова «асабістых» дапоўніць словам «немаёмасных».

60. Артыкул 146 дапоўніць словамі «, у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь».

61. У частцы пятай артыкула 151 слова «заканадаўствам» замяніць словам «Урадам».

62. Артыкул 153 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Пры наяўнасці некалькіх асоб, якія жадаюць стаць апекунамі, папячыцелямі аднаго і таго ж падапечнага, пераважнае права прадастаўляецца родным падапечнага пры ўмове абавязковага выканання патрабаванняў артыкула 152 гэтага Кодэкса і гэтага артыкула, а таксама інтарэсаў падапечнага.».

63. Частку шостую артыкула 158 пасля слоў «правоў і» дапоўніць словам «законных».

64. У частцы трэцяй артыкула 164:

словы «уклады ў крэдытныя ўстановы» замяніць словамі «грашовыя сродкі ў банкі ці нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі»;

дапоўніць частку словамі «, здзелкі, накіраваныя на бязвыплатнае атрыманне выгад, якія не патрабуюць натарыяльнага засведчання ці афармлення або дзяржаўнай рэгістрацыі, здзелкі па распараджэнню сродкамі, прадастаўленымі апекуном ці са згоды апекуна трэцяй асобай для пэўнай мэты або свабоднага распараджэння».

65. Частку другую артыкула 170 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Падбор дзяцей для перадачы ў прыёмную сям'ю ажыццяўляюць органы апекі, іншыя арганізацыі, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, па ўзгадненню з асобамі, якія жадаюць прыняць дзяцей у сям'ю.».

66. У артыкуле 173:

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Пры наяўнасці некалькіх асоб, якія жадаюць стаць прыёмнымі бацькамі аднаго і таго ж дзіцяці, пераважнае права прадастаўляецца родным дзіцяці пры ўмове абавязковага выканання патрабаванняў гэтага артыкула і інтарэсаў дзіцяці.»;

частку чацвёртую лічыць часткай пятай.

67. У артыкуле 175:

у частцы другой словы «дзіцячымі інтэрнатнымі ўстановамі, якія з'яўляюцца апекунамі дзяцей» замяніць словамі «кіраўнікамі дзіцячых інтэрнатных устаноў, у якіх знаходзіліся дзеці»;

у частцы пятай словы «Міністэрствам адукацыі» замяніць словам «Урадам».

68. У артыкуле 176:

у назве і частцы другой слова «Установы» замяніць словам «Арганізацыі»;

у частцы першай словы «Установы сістэмы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, недзяржаўныя ўстановы, дзе на выхаванні і забеспячэнні» замяніць словамі «Арганізацыі аховы здароўя, арганізацыі сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны, а таксама ўстановы, дзе на выхаванні».

69. Абзац чацвёрты часткі першай артыкула 177 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«захаванне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь права ўласнасці на жылое памяшканне ці права карыстання жылым памяшканнем, у якім яны пражывалі раней, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, — на пазачарговае прадастаўленне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.».

70. Частку першую артыкула 185 пасля слоў «бацькоў і» дапоўніць словам «блізкіх».

71. У артыкуле 192:

частку першую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «Рэалізацыя гэтага права ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца жыллёвым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.»;

частку другую выключыць.

72. У артыкуле 193:

частку першую пасля слова «асабістых» дапоўніць словам «немаёмасных»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Нараджэнне, заключэнне шлюбу, усынаўленне, устанаўленне мацярынства і (або) бацькоўства, перамена прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерць, а таксама скасаванне шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.».

73. У артыкуле 194:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў гарадах ажыццяўляецца аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а ў пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах — адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.»;

частку другую пасля слова «ажыццяўляецца» дапоўніць словамі «дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і»;

частку трэцюю пасля слова «стану» дапоўніць словамі «, Дамоў (Палацаў) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў».

74. У абзацы трэцім артыкула 196:

пасля слова «асабістых» дапоўніць абзац словам «немаёмасных»;

словы «ўстаноў і» выключыць.

75. Артыкулы 198 і 199 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 198. Кампетэнцыя дзяржаўных органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану

Аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць кнігі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Пасялковыя і сельскія выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, а таксама рэгістрацыю смерці.

Дамы (Палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў аб нараджэнні і аб заключэнні шлюбу, анулююць і аднаўляюць запісы актаў аб нараджэнні і заключэнні шлюбу на падставе рашэння суда, захоўваюць кнігі рэгістрацыі актаў аб нараджэнні і аб заключэнні шлюбу.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць кнігі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, выдаюць даведкі, пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану або іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану.

Дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, могуць аказваць дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, пералік якіх вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

«Артыкул 199. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, сваіх паўнамоцтваў

Парадак рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, змяненні, дапаўненні, выпраўленні запісаў актаў грамадзянскага стану, анулявання і аднаўлення запісаў актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, выдачы даведак, пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану або іншых дакументаў, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, вызначаецца гэтым Кодэксам, нарматыўнымі прававымі актамі Урада Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак аказання дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

76. У частцы другой артыкула 200 словы «Палажэннем аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў Рэспубліцы Беларусь» замяніць словамі «Урадам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

77. Частку трэцюю артыкула 201 пасля слова «рэгістрацыі» дапоўніць словамі «актаў грамадзянскага стану».

78. У артыкуле 202:

у назве словы «Парадак выдачы» замяніць словам «Выдача»;

у частцы першай словы «архівамі органаў запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «іх архівамі»;

другі сказ часткі другой выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Паўторныя пасведчанні аб нараджэнні дзяцей выдаюцца іх бацькам, апекунам, у тым ліку кіраўнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяржаўных спецыялізаваных устаноў для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у якіх дзеці знаходзяцца на выхаванні, а таксама органам апекі, органам унутраных спраў.»;

частку трэцюю дапоўніць словамі «, органам апекі»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Паўторныя пасведчанні аб смерці выдаюцца родным і іншым членам сям'і нябожчыка, органам апекі, апекунам дзяцей нябожчыка, у тым ліку кіраўнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяржаўных спецыялізаваных устаноў для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у якіх знаходзяцца на выхаванні дзеці нябожчыка.»;

у частцы пятай словы «другой і трэцяй» замяніць словамі «другой—чацвёртай»;

дапоўніць артыкул часткай шостай наступнага зместу:

«Паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану могуць быць выдадзены па матываванаму запыту Спецыялізаванай Беларускай калегіі адвакатаў.».

79. Артыкул 203 выключыць.

80. Артыкул 205 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 205. Заява аб рэгістрацыі нараджэння

Заява аб рэгістрацыі нараджэння робіцца бацькамі або адным з іх, а ў выпадку хваробы, смерці бацькоў, ухілення бацькоў ад падачы заявы ці немагчымасці для іх па іншых прычынах зрабіць заяву — блізкімі роднымі бацькоў, органам апекі, адміністрацыяй арганізацыі аховы здароўя, у якой маці пакінула дзіця пасля яго нараджэння, або іншымі асобамі.».

81. У назве і тэксце артыкула 206 слова «нараджэнні» замяніць словамі «рэгістрацыі нараджэння».

82. З артыкула 207 лічбы «58,» выключыць.

83. У артыкуле 208:

назву дапоўніць словамі «або аб'яўлення яго ў судовым парадку нябожчыкам»;

тэкст артыкула пасля слоў «маці дзіцяці,» дапоўніць словамі «або пасля аб'яўлення яго ў судовым парадку нябожчыкам,».

84. У артыкуле 210 словы «якія ўступаюць у шлюб» замяніць словамі «, асоб, якія ўступаюць у шлюб,».

85. У назве і тэксце артыкула 212 словы «якія ўступаюць у шлюб» замяніць словамі «асоб, якія ўступаюць у шлюб,».

86. У артыкуле 213:

назву і частку першую пасля слова «рэгістрацыі» дапоўніць словам «заключэння»;

частку другую пасля слоў «даты рэгістрацыі» дапоўніць словам «заключэння».

87. Главу 21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 21
РЭГIСТРАЦЫЯ ЎСТАНАЎЛЕННЯ МАЦЯРЫНСТВА
I (АБО) БАЦЬКОЎСТВА

Артыкул 214. Парадак рэгістрацыі ўстанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства

Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства ажыццяўляецца ў дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства аднаго з бацькоў дзіцяці, або па месцы вынясення рашэння суда аб устанаўленні мацярынства і (або) бацькоўства, або па месцы рэгістрацыі нараджэння.

Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства ажыццяўляецца на падставе заявы аб рэгістрацыі ўстанаўлення мацярынства на падставе рашэння суда аб устанаўленні мацярынства.

Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства ажыццяўляецца на падставе сумеснай заявы бацькоў дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства або заявы аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства на падставе рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства.

Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства ў адносінах да паўналетніх асоб дапускаецца толькі з іх згоды.

Дапускаецца падача бацькамі дзіцяці сумеснай заявы аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства ў адносінах да яшчэ не народжанага дзіцяці падчас цяжарнасці маці, якая пацверджана даведкай арганізацыі аховы здароўя, калі маюцца падставы меркаваць, што падача сумеснай заявы аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства пасля нараджэння дзіцяці стане немагчымай або складанай (цяжкая хвароба, маючая адбыцца працяглая камандзіроўка і да т.п.). Пры наяўнасці такой заявы рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства ажыццяўляецца адначасова з рэгістрацыяй нараджэння без падачы бацькамі дзіцяці новай заявы.

Артыкул 215. Змяненне запісу акта аб нараджэнні ў сувязі з устанаўленнем мацярынства і (або) бацькоўства

На падставе запісаў актаў аб устанаўленні мацярынства і (або) бацькоўства дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, уносяць звесткі аб маці і (або) бацьку і неабходныя змяненні ў запіс акта аб нараджэнні дзіцяці і выдаюць новае пасведчанне аб нараджэнні, за выключэннем выпадкаў адначасовай рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства і нараджэння.».

88. У артыкуле 216:

у частцы першай словы «аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «аб усынаўленні дзіцяці дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану,»;

частку другую дапоўніць словамі «аб усынаўленні дзіцяці».

89. У артыкуле 217:

у частцы першай:

словы «аддзел запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану,»;

пасля слова «запіс» дапоўніць частку словам «акта»;

у частцы другой словы «аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану,».

90. Артыкул 218 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 218. Ануляванне і змяненне запісаў актаў грамадзянскага стану ў сувязі з адменай усынаўлення

На падставе рашэння суда аб адмене ўсынаўлення дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, якія зарэгістравалі ўсынаўленне, у запіс акта аб усынаўленні ўносяцца звесткі аб яго адмене і запіс акта аб усынаўленні анулюецца. Запіс акта аб нараджэнні, які быў адноўлены на падставе рашэння суда аб усынаўленні ў сувязі са змяненнем месца нараджэння ўсыноўленага, анулюецца. У запісе акта аб нараджэнні дзіцяці аднаўляюцца першапачатковыя звесткі.

Калі згодна з рашэннем суда аб адмене ўсынаўлення за дзіцем захоўваюцца прысвоеныя яму ў сувязі з усынаўленнем прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата, месца нараджэння, гэтыя звесткі ў выпадку адмены ўсынаўлення змяненню не падлягаюць.».

91. Частку першую артыкула 219 дапоўніць словамі «па заяве аб рэгістрацыі смерці».

92. Назву і тэкст артыкула 220 пасля слоў «Заява аб» дапоўніць словам «рэгістрацыі».

93. У артыкуле 221:

назву пасля слоў «заявы аб» дапоўніць словам «рэгістрацыі»;

тэкст артыкула пасля слоў «Заява аб» дапоўніць словам «рэгістрацыі».

94. У назве главы 24 слова «імя» замяніць словамі «прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку».

95. Артыкул 222 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 222. Заява аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку

Заява аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку падаецца асобамі, якія дасягнулі шаснаццаці гадоў, у дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, па месцы іх жыхарства.

Заява аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку павінна быць разгледжана дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у тэрмін, які не перавышае аднаго месяца з дня падачы заявы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула.

Калі для разгляду заявы аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, неабходна атрыманне звестак і (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў іншых дзяржаў, то адпаведныя запыты накіроўваюцца дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у трохдзённы тэрмін з дня падачы заявы аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку. Заява аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку павінна быць разгледжана дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у тэрмін, які не перавышае аднаго месяца з дня атрымання ўсіх неабходных звестак і (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў іншых дзяржаў.».

96. У артыкуле 223:

у частцы першай словы «аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану,»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дазвол аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку сапраўдны на працягу аднаго месяца з дня выдачы.».

97. Дапоўніць Кодэкс главой 24(1) наступнага зместу:

«ГЛАВА 24(1)
РЭГIСТРАЦЫЯ СКАСАВАННЯ ШЛЮБАЎ ПА РАШЭННЯХ СУДОЎ, ЯКIЯ ЎСТУПIЛI Ў ЗАКОННУЮ СIЛУ ДА 1 ВЕРАСНЯ 1999 ГОДА

Артыкул 224(1). Парадак рэгістрацыі скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года

Рэгістрацыя скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, ажыццяўляецца па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх у дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства мужа і жонкі або аднаго з іх.

Артыкул 224(2). Афармленне скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года

Пры рэгістрацыі скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, у пашпартах або іншых дакументах, якія сведчаць асобу мужа або жонкі, робіцца адзнака аб скасаванні шлюбу.

У выпадку рэгістрацыі скасавання шлюбу па заяве мужа або жонкі дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, паведамляе аб гэтым другому з іх, калі вядомы яго адрас, а таксама дзяржаўнаму органу, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па месцы рэгістрацыі шлюбу.».

98. Назву главы 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 25
ЗМЯНЕННЕ, ДАПАЎНЕННЕ, ВЫПРАЎЛЕННЕ, АДНАЎЛЕННЕ I АНУЛЯВАННЕ ЗАПIСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ»

99. У артыкуле 225:

у назве словы «і аднаўлення запісу» замяніць словамі «, дапаўнення, выпраўлення і аднаўлення запісаў»;

часткі першую і другую пасля слова «змяненняў» дапоўніць словам «, дапаўненняў»;

у частцы трэцяй словы «аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану» замяніць словамі «дзяржаўнымі органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану,»;

дапоўніць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«У выпадку, калі згублены запіс акта грамадзянскага стану быў складзены па-за межамі Рэспублікі Беларусь, аднаўленне запісу акта грамадзянскага стану можа ажыццяўляцца дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, на падставе рашэння суда па месцы вынясення судом гэтага рашэння.».

100. Артыкул 226 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 226. Змяненне, дапаўненне, выпраўленне запісаў актаў грамадзянскага стану

Заява аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану падаецца ў дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства заяўніка і павінна быць разгледжана ў тэрмін, які не перавышае дзесяці дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці правядзення дадатковай праверкі, запыту звестак і (або) дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь — у тэрмін да трох месяцаў, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткай другой гэтага артыкула.

Калі для разгляду заявы аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, неабходна атрыманне звестак і (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў іншых дзяржаў, то адпаведныя запыты накіроўваюцца дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у трохдзённы тэрмін з дня падачы заявы аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану. Заява аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану павінна быць разгледжана дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у тэрмін, які не перавышае аднаго месяца з дня атрымання ўсіх неабходных звестак і (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў іншых дзяржаў.

Унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запіс акта грамадзянскага стану ажыццяўляецца дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па месцы знаходжання запісу акта грамадзянскага стану.

Пасля ўнясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запіс акта грамадзянскага стану выдаецца новае пасведчанне.».

101. У артыкуле 229:

з часткі першай словы «, а таксама шлюбы іншаземных грамадзян паміж сабой» выключыць;

у частцы другой:

пасля слоў «іншаземнымі грамадзянамі» дапоўніць частку словамі «, асобамі без грамадзянства»;

словы «дзяржава, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца,» замяніць словамі «краіны пражывання іншаземных грамадзян, асоб без грамадзянства»;

у частцы трэцяй словы «, заключаныя ў Рэспубліцы Беларусь у пасольствах або консульскіх установах замежных дзяржаў,» замяніць словамі «заключаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах замежных дзяржаў і».

102. У артыкуле 230:

назву пасля слоў «грамадзян Рэспублікі Беларусь у» дапоўніць словамі «дыпламатычных прадстаўніцтвах і»;

частку першую пасля слоў «заключаюцца ў» дапоўніць словамі «дыпламатычных прадстаўніцтвах і».

103. У артыкуле 231:

з часткі першай словы «, а таксама шлюбаў іншаземных грамадзян паміж сабой» выключыць;

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Скасаванне шлюбаў іншаземных грамадзян паміж сабой у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах замежных дзяржаў і прызнаецца на ўмовах узаемнасці сапраўдным у Рэспубліцы Беларусь, калі гэтыя асобы ў момант скасавання шлюбу з'яўляліся грамадзянамі дзяржавы, якія назначылі пасла або консула ў Рэспубліцы Беларусь.»;

часткі другую—пятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—шостай.

104. У артыкуле 232:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 232. Устанаўленне мацярынства і (або) бацькоўства ў Рэспубліцы Беларусь. Прызнанне мацярынства і (або) бацькоўства, якія ўстаноўлены па-за межамі Рэспублікі Беларусь»;

частку першую пасля слова «Устанаўленне» дапоўніць словамі «мацярынства і (або)»;

у частцы другой словы «аб устанаўленні бацькоўства ў консульскую ўстанову» замяніць словамі «аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы»;

дапоўніць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Мацярынства і (або) бацькоўства, якія ўстаноўлены па-за межамі Рэспублікі Беларусь з выкананнем заканадаўства адпаведнай дзяржавы, прызнаюцца сапраўднымі ў Рэспубліцы Беларусь.».

105. Артыкул 233 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 233. Міжнароднае ўсынаўленне

Усынаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, а таксама ўсынаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства дзіцяці, якое з'яўляецца іншаземным грамадзянінам або асобай без грамадзянства і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з главой 13 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, які ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пісьмовага дазволу на ўсынаўленне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, а для ўсынавіцеляў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, — таксама пісьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, на тэрыторыі якой яны пастаянна пражываюць. Пры ўсынаўленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства дзіцяці, якое з'яўляецца іншаземным грамадзянінам і пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неабходна таксама атрыманне пісьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца дзіця, і, калі гэта патрэбна ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, — згоды дзіцяці на ўсынаўленне.

Усынаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з главой 13 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, які ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пісьмовага дазволу на ўсынаўленне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Парадак узгаднення працэдуры міжнароднага ўсынаўлення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі замежных дзяржаў, а таксама парадак узаемадзеяння Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення са спецыяльна ўпаўнаважанымі замежнымі дзяржавамі арганізацыямі па ўсынаўленню дзяцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, могуць быць перададзены на ўсынаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, іншаземным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія не з'яўляюцца сваякамі дзяцей, пасля заканчэння аднаго года з дня пастаноўкі гэтых дзяцей на цэнтралізаваны ўлік у адпаведнасці з часткай шостай артыкула 117 гэтага Кодэкса.

Усынаўленне грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, дапускаецца пры наяўнасці заключэння Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення аб адсутнасці кандыдатаў ва ўсынавіцелі — грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або сваякоў дзяцей незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства гэтых сваякоў, якія выказалі намер усынавіць гэта дзіця.

Усынаўленне дзіцяці, якое з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццёўленае кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца ўсынавіцель — іншаземны грамадзянін або на тэрыторыі якой пастаянна пражывае ўсынавіцель — асоба без грамадзянства, прызнаецца сапраўдным у Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання пісьмовага дазволу на ўсынаўленне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

106. У артыкуле 234:

з назвы словы «, і над непаўналетнімі іншаземнымі грамадзянамі ў Рэспубліцы Беларусь» выключыць;

у частцы другой словы «консульскай установы Рэспублікі Беларусь, якая абавязана» замяніць словамі «дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь, якія абавязаны»;

частку чацвёртую пасля слова «грамадзянамі» дапоўніць словамі «, асобамі без грамадзянства».

107. Артыкул 235 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 235. Устанаўленне міжнародных апекі, папячыцельства над непаўналетнімі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Устанаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь апекі, папячыцельства грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, над непаўналетнімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама над непаўналетнімі іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія пражываюць (знаходзяцца) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, які ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампетэнтнага органа дзяржавы, на тэрыторыі якой пастаянна пражываюць апекуны, папячыцелі, а таксама пісьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца дзіця — іншаземны грамадзянін.

Устанаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь апекі, папячыцельства грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, над непаўналетнімі іншаземнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія пражываюць (знаходзяцца) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, які ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца дзіця — іншаземны грамадзянін.

Устанаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь апекі, папячыцельства іншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь над непаўналетнімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, які ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

108. У артыкуле 238:

частку першую пасля слоў «ажыццяўляецца ў» дапоўніць словамі «дыпламатычных прадстаўніцтвах і»;

частку другую пасля слоў «стану ў» дапоўніць словамі «дыпламатычных прадстаўніцтвах і».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона прыняць неабходныя меры па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

20 ліпеня 2006 года, г. Мінск.

№ 164-З