Закон Рэспублікі Беларусь

Аб агульнай сярэдняй адукацыі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 16 чэрвеня 2006 года

Гэты Закон накіраваны на стварэнне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў функцыянавання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, неабходных умоў для станаўлення і развіцця асобы, рэалізацыі права кожнага на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

ГЛАВА 1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх вызначэнні

1. У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх вызначэнні:

1.1. Агульная сярэдняя адукацыя — узровень асноўнай адукацыі, які дасягаецца падчас паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу навучання і выхавання, забяспечвае духоўнае і фізічнае развіццё асобы, падрыхтоўку маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, авалодванне навучэнцам асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзінаў, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і прадаўжэння адукацыі, які ўключае ўзровень агульнай базавай адукацыі і заканчваецца выніковай атэстацыяй і выдачай дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўленага ўзору;

1.2. агульная сярэдняя адукацыя — узровень асноўнай адукацыі, якая дасягаецца падчас паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу навучання і выхавання, забяспечвае авалодванне навучэнцам асновамі навук, навыкамі разумовай і фізічнай працы, сацыяльным вопытам, нормамі маралі і правіламі паводзінаў, фарміраванне гатоўнасці да прафесійнага самавызначэння і прадаўжэння адукацыі, якая ўключае ступень агульнай пачатковай адукацыі і завяршаецца выніковай адукацыяй і выдачай дакумента аб агульнай базавай адукацыі ўстаноўленага ўзору;

1.3. агульнаадукацыйныя ўстановы — установы, якія забяспечваюць атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку вучэбна-педагагічныя комплексы, асноўнай функцыяй якіх з'яўляюцца навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

1.4. вучэбна-педагагічны комплекс — агульнаадукацыйная ўстанова, якая забяспечвае ў рамках адной установы адукацыі навучанне і выхаванне на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі або на ўзроўнях агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

1.5. базавы ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета — змест адукацыі па вучэбнаму прадмету, абавязковы для засваення ўсімі навучэнцамі (агульнаадукацыйны мінімум);

1.6. павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета — змест адукацыі па вучэбнаму прадмету, які ўключае базавы ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета з расшырэннем і паглыбленнем яго зместу;

1.7. паглыблены ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета — змест адукацыі па вучэбнаму прадмету, які ўключае павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета са змяненнем структуры вучэбнага матэрыялу, ускладненнем яго зместу і павелічэннем яго аб'ёму;

1.8. профільнае навучанне — сістэма навучання навучэнцаў на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (ХI—ХII (ХIII) класы), якая садзейнічае ўсвядомленаму прафесійнаму самавызначэнню, далейшаму прадаўжэнню адукацыі і працоўнай дзейнасці, якая забяспечвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, а таксама вывучэнне курсаў па выбару.

2. Змест іншых тэрмінаў вызначаецца асобнымі артыкуламі гэтага Закона.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб агульнай сярэдняй адукацыі

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб агульнай сярэдняй адукацыі засноўваецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Аб адукацыі» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства.

2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу, устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, што ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Дзяржаўная палітыка ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі

1. Дзяржаўная палітыка ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй адукацыі;

1.2. усеагульнасць і абавязковасць агульнай базавай адукацыі;

1.3. ажыццяўленне пераходу да абавязковай агульнай сярэдняй адукацыі;

1.4. стварэнне неабходных умоў для эфектыўнага функцыянавання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі;

1.5. вызначэнне зместу агульнай сярэдняй адукацыі на аснове прыярытэту нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў, патрэб асобы, грамадства і дзяржавы;

1.6. забеспячэнне якасці агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі;

1.7. забеспячэнне пераемнасці і неперарыўнасці ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;

1.8. забеспячэнне пераемнасці дашкольнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй і агульнай сярэдняй адукацыі з прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй;

1.9. забеспячэнне гуманістычнага характару навучання і выхавання, абарону правоў дзяцей.

2. Арганізацыйнай асновай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, якія зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь не радзей як адзін раз у дзесяць гадоў.

Артыкул 4. Права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі

1. Права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваецца:

1.1. стварэннем сеткі дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў і неабходнай колькасці вучнёўскіх месцаў у іх;

1.2. арганізацыяй уліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

1.3. стварэннем для грамадзян роўных магчымасцяў на атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі;

1.4. стварэннем умоў для атрымання агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, індывідуальных патрэб, здольнасцяў і запытаў навучэнцаў;

1.5. стварэннем умоў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, агульнай базавай адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

1.6. выкарыстаннем розных формаў атрымання агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі;

1.7. стварэннем спецыяльных умоў для атрымання агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

1.8. стварэннем розных тыпаў агульнаадукацыйных устаноў;

1.9. стварэннем у агульнаадукацыйных установах класаў з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, а таксама класаў з профільным навучаннем;

1.10. дзяржаўнай падтрымкай малазабяспечаных грамадзян, якія маюць дзяцей, што абучаюцца ў агульнаадукацыйных установах, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў можа быць рэалізавана ў дзяржаўных агульнаадукацыйных установах, а таксама ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Задачы агульнай сярэдняй адукацыі

Задачамі агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:

духоўнае і фізічнае развіццё навучэнцаў;

авалодванне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;

фарміраванне навуковага светапогляду, маральных перакананняў, культуры паводзінаў, эстэтычнага густу;

захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў, выхаванне беражлівых і адказных адносінаў да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, у тым ліку для прадаўжэння адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця;

выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі

1. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі, а таксама дагавораў фізічных і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

2. Фізічныя і юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляюць міжнароднае супрацоўніцтва шляхам:

2.1. устанаўлення сувязяў з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку па абмену тэхналогіямі навучання, праграмамі, вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу;

2.2 распрацоўкі праграм двухбаковага і шматбаковага абмену навучэнцамі і ўдзелу ў іх;

2.3. запрашэння спецыялістаў замежных дзяржаў і накіравання спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у замежныя дзяржавы для ўдзелу ў педагагічнай, даследчай дзейнасці ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

2.4. арганізацыі міжнародных кангрэсаў, канферэнцый, сімпозіумаў і ўдзелу ў іх, а таксама ў рабоце міжнародных арганізацый і асацыяцый;

2.5. ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці, накіраванай на выкананне задач, вызначаных гэтым Законам, а таксама на развіццё міжнародных кантактаў, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2. СIСТЭМА I СТРУКТУРА АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

Артыкул 7. Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі

Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваныя на іх аснове вучэбныя планы і вучэбныя праграмы;

агульнаадукацыйныя ўстановы, іншыя ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі, якія забяспечваюць эфектыўнае функцыянаванне сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку яе навукова-метадычнае забеспячэнне;

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах іх паўнамоцтваў па ўпраўленню ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Артыкул 8. Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі

1. Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі ўтрымліваюць агульныя патрабаванні да ўзроўняў агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, тэрмінам навучання, тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, вызначаюць абавязковы змест адукацыі на базавым, павышаным і паглыбленым узроўнях вывучэння вучэбных прадметаў, абавязковы і максімальны аб'ёмы вучэбнай нагрузкі навучэнцаў, патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў, выніковай атэстацыі, дакументам аб адукацыі.

2. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Парадак распрацоўкі і зацвярджэння адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. Навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

1. Асноўнымі задачамі навукова-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне рэалізацыі патрабаванняў адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;

1.2. вывучэнне, аналіз і ацэнка выніковасці вучэбна-выхаваўчага працэсу і стану метадычнай работы ва ўстановах адукацыі, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту;

1.3. інфармацыйна-метадычная падтрымка ўкаранення новага і абноўленага зместу адукацыі, выкарыстанне новых адукацыйных тэхналогій і сродкаў навучання.

2. Навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

2.1. фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. вучэбныя планы, вучэбныя праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, вучэбна-метадычныя комплексы, вучэбнае абсталяванне, сродкі навучання;

2.3. адукацыйныя тэхналогіі;

2.4. эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць устаноў адукацыі.

3. Навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца навукова-метадычнымі і даследчымі ўстановамі, установамі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў, вучэбна-метадычнымі кабінетамі (цэнтрамі) упраўленняў і аддзелаў адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, установамі адукацыі, якія функцыянуюць у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, у межах іх кампетэнцыі, іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў межах іх кампетэнцыі.

Артыкул 10. Структура агульнай сярэдняй адукацыі, тэрміны навучання

1. Структура агульная сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

1.1. два ўзроўні: агульную базавую і сярэднюю адукацыю;

1.2. тры ступені: I ступень (I — IV класы); II ступень (V — Х класы); III ступень (ХI — XII класы, у вячэрніх (зменных) школах, а таксама ў класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы, — XI — XIII класы).

2.1. ступень агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае атрыманне агульнай пачатковай адукацыі і з'яўляецца абавязковай для прадаўжэння навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3. I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць узровень агульнай базавай адукацыі. Атрыманне агульнай базавай адукацыі дае права на прадаўжэнне адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

4. I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць узровень агульнай сярэдняй адукацыі. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі дае права на прадаўжэнне адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

5. Тэрмін навучання складае: для вышэйшай базавай адукацыі — дзесяць гадоў; для агульнай сярэдняй адукацыі — дванаццаць гадоў (пры навучанні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх (зменных) школах, а таксама ў класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы, — дванаццаць — трынаццаць гадоў).

6. Тэрміны навучання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаюцца ў адпаведнасці з артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года «Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1034).

ГЛАВА 3. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАННЯ I ВЫХАВАННЯ НА СТУПЕНЯХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI. АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Артыкул 11. Арганізацыя навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

1. Навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць арганізаваны:

1.1. ва ўстановах адукацыі;

1.2. дома;

1.3. ва ўмовах арганізацый аховы здароўя, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.

2. Да ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адносяцца:

2.1. агульнаадукацыйныя ўстановы;

2.2. спецыяльныя ўстановы адукацыі;

2.3. установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Артыкул 12. Агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Агульнаадукацыйная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове статута, які распрацоўваецца і зацвярджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Агульнаадукацыйныя ўстановы забяспечваюць вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні. У агульнаадукацыйных установах у залежнасці ад іх тыпаў можа ажыццяўляцца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, а таксама можа забяспечвацца профільнае навучанне.

3. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць дзяржаўнымі і прыватнымі. У выпадках, прадугледжаных часткай дзесятай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць толькі дзяржаўнымі.

4. Дзяржаўная акрэдытацыя агульнаадукацыйных устаноў праводзіцца ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5. Агульнаадукацыйныя ўстановы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, могуць ствараць умовы для:

5.1. арганізацыі пазашкольнага выхавання і навучання;

5.2. атэстацыі ў парадку экстэрнату для асоб, якія атрымліваюць агульную базавую і агульную сярэднюю адукацыю самастойна;

5.3. інтэграванага навучання і выхавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

5.4. аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

5.5. прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў;

5.6. падрыхтоўкі дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання ў агульнаадукацыйнай установе.

6. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Асаблівасці стварэння, функцыянавання, рэарганізацыі і ліквідацыі агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 13. Структура агульнаадукацыйнай установы

1. Для ажыццяўлення навучання і выхавання навучэнцаў, як правіла, аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах навучэнцы аб'ядноўваюцца ў класы. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, клас можа дзяліцца на групы.

2. У агульнаадукацыйных установах могуць стварацца класы з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, класы з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, класы з профільным навучаннем, класы, навучанне ў якіх ажыццяўляецца па вучэбных планах гімназій (гімназічныя класы), класы, навучанне ў якіх ажыццяўляецца па вучэбных планах ліцэя (ліцэйскія класы), класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы.

Палажэнні аб указаных класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, якія ствараюцца ў агульнаадукацыйнай установе, зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3. У агульнаадукацыйных установах, якія стварылі ўмовы для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, могуць адкрывацца:

3.1. спецыяльныя класы (групы) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

3.2. класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў;

3.3. пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай кваліфікаванай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць устойлівыя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

4. У агульнаадукацыйных установах могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Палажэнне аб групе падоўжанага дня агульнаадукацыйнай установы зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5. Пры агульнаадукацыйных установах (акрамя школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў могуць адкрывацца інтэрнаты.

Палажэнне аб інтэрнаце агульнаадукацыйнай установы зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 14. Тыпы агульнаадукацыйных устаноў

1. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца:

1.1. пачатковая школа;

1.2. базавая школа;

1.3. сярэдняя школа;

1.4. вячэрняя (зменная) школа;

1.5. гімназія;

1.6. ліцэй;

1.7. школа-інтэрнат;

1.8. санаторная школа-інтэрнат;

1.9. спецыяльная школа закрытага тыпу;

1.10. спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат);

1.11. навучальна-педагагічны комплекс.

2. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца іншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Пачатковая школа

Пачатковая школа забяспечвае навучанне і выхаванне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Па рашэнню заснавальніка ў ёй могуць ажыццяўляцца:

вывучэнне на павышаным узроўні адной з замежных моў;

вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці.

Артыкул 16. Базавая школа

1. Базавая школа забяспечвае навучанне і выхаванне на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

2.1. вывучэнне на павышаным узроўні адной з замежных моў;

2.2. вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці.

3. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

3.1. пачынаючы з V класа — вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях замежнай мовы, працоўнае навучанне;

3.2. пачынаючы з VIII класа — вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў.

Артыкул 17. Сярэдняя школа

1. Сярэдняя школа забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

2.1. вывучэнне на павышаным узроўні адной з замежных моў;

2.2. вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці.

3. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

3.1. пачынаючы з V класа — вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях замежнай мовы, працоўнае навучанне;

3.2. пачынаючы з VIII класа — вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў.

4. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца профільнае навучанне, а таксама прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 18. Вячэрняя (зменная) школа

Вячэрняя (зменная) школа забяспечвае навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў вочнай і (або) завочнай формах атрымання адукацыі. У вячэрняй (зменнай) школе па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца профільнае навучанне, а таксама прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 19. Гімназія

1. Гімназія забяспечвае навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка ажыццяўляюцца:

2.1. пачынаючы з V класа — вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях замежнай мовы, працоўнае навучанне;

2.2. пачынаючы з VIII класа — вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў.

3. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца профільнае навучанне, а таксама па рашэнню заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 20. Ліцэй

Ліцэй забяспечвае профільнае навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У ліцэі па рашэнню заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 21. Школа-інтэрнат

1. Школа-інтэрнат забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, стварае ўмовы для пражывання, харчавання, гарманічнага развіцця і сацыялізацыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

2. У школе-інтэрнаце на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

2.1. вывучэнне на павышаным узроўні адной з замежных моў;

2.2. вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці.

3. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

3.1. пачынаючы з V класа — вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях замежнай мовы, працоўнае навучанне;

3.2. пачынаючы з VIII класа — вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў.

4. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца профільнае навучанне, а таксама прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 22. Санаторная школа-інтэрнат

1. Санаторная школа-інтэрнат ствараецца для аздараўлення і лячэння навучэнцаў і забяспечвае іх навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Паказанні і проціпаказанні да прыёму ў санаторную школу-інтэрнат вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3. Парадак функцыянавання санаторнай школы-інтэрната вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Спецыяльная школа закрытага тыпу

1. Спецыяльная школа закрытага тыпу, створаная для непаўналетніх, маючых патрэбу ў асаблівых умовах выхавання, навучання і ўтрымання, з'яўляецца спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установай і забяспечвае навучанне і выхаванне на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Спецыяльная школа закрытага тыпу, створаная для непаўналетніх, маючых патрэбу ў асаблівых умовах выхавання, навучання і ўтрымання і маючых недахопы фізічнага або псіхічнага развіцця або захворванні, якія выклікаюць неабходнасць іх утрымання, лячэння, выхавання і навучання ў гэтых установах, з'яўляецца спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установай, забяспечвае навучанне і выхаванне на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 24. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат)

1. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат) забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з парушэннямі мовы, слыху, зроку, псіхічнага развіцця (складанасцямі ў навучанні), функцый апорна-рухальнага апарату і правядзенне карэкцыі парушэнняў псіхафізічнага развіцця навучэнцаў, стварае ўмовы для іх гарманічнага развіцця. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат), акрамя таго, стварае ўмовы для пражывання, харчавання і сацыялізацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

2. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце) на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

2.1. вывучэнне на павышаным узроўні адной з замежных моў;

2.2. вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці.

3. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца:

3.1. пачынаючы з V класа — вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці, вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях замежнай мовы, працоўнае навучанне;

3.2. пачынаючы з VIII класа — вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў.

4. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнню заснавальніка могуць ажыццяўляцца профільнае навучанне, а таксама прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 25. Вучэбна-педагагічны комплекс

1. Да вучэбна-педагагічных комплексаў адносяцца:

1.1. яслі-сад — школа (яслі-сад — пачатковая школа, яслі-сад — базавая школа, яслі-сад — сярэдняя школа);

1.2. дзіцячы сад — школа (дзіцячы сад — пачатковая школа, дзіцячы сад — базавая школа, дзіцячы сад — сярэдняя школа);

1.3. сярэдняя школа — каледж мастацтваў;

1.4. гімназія — каледж мастацтваў;

1.5. лінгвістычная гімназія — каледж.

2. Яслі-сад — школа, дзіцячы сад — школа забяспечваюць у рамках адной установы адукацыі паслядоўнае навучанне і выхаванне на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Сярэдняя школа — каледж мастацтваў забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці і на конкурснай аснове — атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.

4. Гімназія — каледж мастацтваў забяспечвае навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці і на конкурснай аснове — атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.

5. Лінгвістычная гімназія — каледж забяспечвае навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з абавязковым вывучэннем дзвюх замежных моў, адна з якіх вывучаецца на паглыбленым узроўні, і на конкурснай аснове — атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.

6. Нормы гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі, распаўсюджваюцца на навучальна-педагагічныя комплексы ў межах ажыццяўлення імі навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 26. Арганізацыя ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Падрыхтоўка дзяцей да навучання ў агульнаадукацыйных установах

1. Улік дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

2. Парадак арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца ўрадам Рэспублікі Беларусь.

3. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў дашкольных установах, у агульнаадукацыйных установах на спецыяльна арганізаваных занятках, а таксама праз аказанне кансультацыйнай дапамогі законным прадстаўнікам дзяцей дашкольнага ўзросту педагагічнымі работнікамі.

Артыкул 27. Агульныя патрабаванні да прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы і адлічэння з іх

1. У Рэспубліцы Беларусь кожны мае права звяртацца для атрымання адукацыі ў любую агульнаадукацыйную ўстанову, якая абавязана разгледзець зварот у адпаведнасці з устаноўленай працэдурай прыёму.

2. Прыём дзяцей у агульнаадукацыйныя ўстановы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам, ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў і медыцынскага заключэння, выдадзенага ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш позняга ўзросту.

3. Прыём у гімназіі, ліцэі, гімназічныя і ліцэйскія класы ажыццяўляецца на падставе ўступных выпрабаванняў, парадак правядзення якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Навучэнцы гімназій, гімназічных класаў, якія закончылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, працягваюць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў дадзеных гімназіях, гімназічных класах без правядзення ўступных выпрабаванняў.

5. Залічэнне ў класы з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці ажыццяўляецца па заяве навучэнцаў (іх законных прадстаўнікоў) з улікам здольнасцяў дзяцей у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Залічэнне ў класы з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, профільным навучаннем ажыццяўляецца па заяве навучэнцаў (іх законных прадстаўнікоў).

7. Забараняецца адлічэнне з агульнаадукацыйных устаноў навучэнцаў, якія навучаюцца на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

8. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 28. Навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў спецыяльных установах адукацыі

1. Да спецыяльных устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адносяцца:

1.1. спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат);

1.2. дапаможная школа (школа-інтэрнат);

1.3. цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

2. Палажэнні гэтага Закона распаўсюджваюцца на спецыяльныя ўстановы адукацыі ў частцы, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь аб спецыяльнай адукацыі.

3. Асаблівасці навучання і выхавання навучэнцаў на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў спецыяльных установах адукацыі вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 29. Навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі

1. Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, разам з атрыманнем прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі можа быць атрымана агульная сярэдняя адукацыя, а ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — агульная базавая адукацыя.

2. Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, разам з атрыманнем сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі забяспечваецца атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Асаблівасці навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 30. Арганізацыя навучання і выхавання дома

1. Вучням, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць навучальныя заняткі ў агульнаадукацыйных установах, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання дома.

2. Рашэнне аб навучанні і выхаванні дома прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на падставе заявы законных прадстаўнікоў навучэнцаў і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

3. Навучанне і выхаванне навучэнцаў дома ажыццяўляюцца дзяржаўнымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі па месцы жыхарства навучэнцаў або ўстановамі, дзе яны навучаліся да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома.

4. Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь; парадак навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 31. Арганізацыя навучання і выхавання навучэнцаў, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных або аздараўленчых арганізацыях, на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя

1. Навучэнцам, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Рашэнне аб навучанні і выхаванні навучэнцаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыі аховы здароўя, прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога знаходзіцца дадзеная арганізацыя аховы здароўя.

3. Навучанне і выхаванне навучэнцаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыі аховы здароўя, ажыццяўляюцца дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установай па месцы знаходжання дадзенай арганізацыі аховы здароўя.

4. Парадак навучання і выхавання навучэнцаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

5. Навучэнцам, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных або аздараўленчых арганізацыях, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Парадак навучання і выхавання навучэнцаў, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных або аздараўленчых арганізацыях, вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Абавязкі па арганізацыі навучання і выхавання навучэнцаў, якія знаходзяцца ў санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, ускладаюцца на аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога размешчана дадзеная санаторна-курортная або аздараўленчая арганізацыя, і на дадзеную санаторна-курортную або аздараўленчую арганізацыю.

8. Пры накіраванні ў санаторна-курортныя або аздараўленчыя арганізацыі навучэнцаў у складзе арганізаваных груп абавязкі па арганізацыі іх навучання і выхавання ўскладаюцца на аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і (або) на ўстановы адукацыі, якія накіроўваюць групы навучэнцаў.

ГЛАВА 4. АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ

Артыкул 32. Арганізацыя адукацыйнага працэсу, вучэбныя планы і вучэбныя праграмы

1. Адукацыйны працэс на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, навукова абгрунтаваным вызначэнні зместу агульнай сярэдняй адукацыі і яе структурыраванні, педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання.

2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія распрацоўваюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Структура і змест вучэбных планаў і вучэбных праграм павінны ўлічваць магчымасці, запыты і інтарэсы навучэнцаў, забяспечваць пераемнасць зместу адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод сумесна з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь зацвярджае тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія з'яўляюцца асновай для распрацоўкі вучэбных планаў агульнаадукацыйнымі ўстановамі.

5. Эксперыментальныя вучэбныя планы і вучэбныя праграмы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

6. На базе дашкольных устаноў адукацыі па рашэнню мясцовага выканаўчага і распарадчага органа могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне навучэнцаў I класа, а пры наяўнасці ўмоў — і іншых пачатковых класаў. Адукацыйны працэс у гэтых класах ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі агульнаадукацыйнай установы.

Артыкул 33. Агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу

1. Структура навучальнага года па чвэрцях, трыместрах або паўгоддзях вызначаецца ўстановай адукацыі з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і ўзгадняецца з адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду.

2. Для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў устанаўліваюцца:

2.1. канікулы агульнай працягласцю не менш за трыццаць каляндарных дзён на працягу навучальнага года, а для навучэнцаў I і II класаў — дадаткова канікулы працягласцю ў адзін тыдзень;

2.2. летнія канікулы працягласцю не менш за дванаццаць каляндарных тыдняў.

3. Правядзенне ў агульнаадукацыйных установах вучэбных заняткаў па зменах дапускаецца ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца ўрок.

5. У адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі, курсы па выбару, заняткі па інтарэсах.

6. Адкрыццё класаў у агульнаадукацыйнай установе можа ажыццяўляцца пры наяўнасці аднаго і больш навучэнцаў. У агульнаадукацыйнай установе напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 25 навучэнцаў, у I—IV класах, класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, класах з профільным навучаннем, гімназічных і ліцэйскіх класах, класах вячэрніх (зменных) школ, класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы, — 20 навучэнцаў.

Артыкул 34. Мова навучання і выхавання

1. Мова навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных установах вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (СЗ БССР, 1990 г., № 4, ст. 46; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 461), Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі».

2. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў у агульнаадукацыйных установах з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

3. Мова навучання і выхавання для асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)».

4. Асноўная мова навучання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам патрэбнасцяў дзяржавы і магчымасцяў установы адукацыі.

5. У парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца агульнаадукацыйныя ўстановы або класы ў агульнаадукацыйных установах, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

6. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў навучэнцамі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 35. Формы атрымання адукацыі

1. Адукацыя на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з улікам патрэбнасцяў і магчымасцяў асобы можа ажыццяўляцца ў вочнай (дзённай і вячэрняй) і завочнай формах, а таксама самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрнату.

2. Навучанне ў завочнай форме дапускаецца толькі ў вячэрніх (зменных) школах, а таксама ў класах, навучальна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў, навучанне ў якіх ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы.

3. Дапускаюцца спалучэнне розных формаў атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучанне па індывідуальных вучэбных планах.

4. Асаблівасці атрымання адукацыі самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрнату, па індывідуальных вучэбных планах вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 36. Атэстацыя навучэнцаў

1. Атэстацыя навучэнцаў (бягучая, прамежкавая, выніковая) ажыццяўляецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем навучэнцаў I і II класаў. Атэстацыя навучэнцаў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў навучэнцаў без выстаўлення адзнак у балах.

2. Атэстацыя навучэнцаў можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных формаў.

3. Бягучая атэстацыя — вызначэнне адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па адпаведнай тэме (тэмах) вучэбнага прадмета на ўроках з выстаўленнем адзнак.

4. Прамежкавая атэстацыя — вызначэнне адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнак за чвэрць, трыместр, паўгоддзе з улікам вынікаў бягучай атэстацыі.

5. Выніковая атэстацыя — вызначэнне адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

6. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку правядзення выпускных экзаменаў і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз сродкі масавай інфармацыі.

7. У выпадку вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на падставе гадавых адзнак.

8. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Iншыя падставы для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9. Парадак правядзення атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 37. Парадак пераводу навучэнцаў у наступны клас

1. Парадак пераводу навучэнцаў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2. Навучэнцы, якія прапусцілі больш за 45 навучальных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета той агульнаадукацыйнай установы, у якую пададзена заява законных прадстаўнікоў навучэнцаў.

Артыкул 38. Дакументы аб адукацыі

1. Паспяховае праходжанне выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі дае выпускнікам права на атрыманне пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі — атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Выпускнікам за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

3. Выпускнікі за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асобыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў — пахвальнымі лістамі.

4. Палажэнне аб залатым, сярэбраным медалях і пахвальных лістах зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Навучэнцам, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, якія не з'яўляюцца дакументам аб агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Узоры дакументаў аб агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, парадак іх запаўнення і выдачы вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

7. Навучэнцам, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку і паспяхова здалі выпускны кваліфікацыйны экзамен, выдаецца пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага).

Артыкул 39. Выхаванне навучэнцаў у агульнаадукацыйных установах

1. Выхаванне навучэнцаў у агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца ў працэсе навучання, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці.

2. Выхаванне навучэнцаў у агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і моладзі, якая вучыцца, у Рэспубліцы Беларусь, якая зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3. Асноўнымі накірункамі выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйных установах з'яўляюцца:

3.1. фарміраванне духоўна і маральна сталай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў;

3.2. выхаванне грамадзяніна і патрыёта;

3.3. выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям'і, традыцый і звычаяў беларускага народа, культуры іншых нацыянальных супольнасцяў;

3.4. педагагічная і псіхалагічная падтрымка ў сацыяльным развіцці асобы;

3.5. развіццё пачуцця калектывізму і навыкаў міжасобасных адносінаў;

3.6. авалоданне навыкамі бяспечных і культурных паводзінаў, здаровага ладу жыцця;

3.7. фарміраванне экалагічнай культуры;

3.8. псіхолага-педагагічная прафілактыка неадэкватных паводзінаў навучэнцаў.

4. Арганізацацыйна-выхаваўчую работу ў класе ажыццяўляюць педагагічныя работнікі, у тым ліку педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка.

Артыкул 40. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

1. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу складае сістэму практычнага выкарыстання псіхалогіі і сацыяльнай педагогікі ў мэтах аптымізацыі адукацыйнага працэсу, сацыяльнай адаптацыі і развіцця асобы навучэнцаў.

2. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе ажыццяўляюць педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, а таксама па рашэнню кіраўніка агульнаадукацыйнай установы могуць ажыццяўляць іншыя спецыялісты агульнаадукацыйнай установы, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у выхаванні навучэнцаў і маюць псіхалагічную, педагагічную, сацыяльна-педагагічную адукацыю або прайшлі адпаведную перападрыхтоўку, пацверджаную дакументам аб адукацыі.

3. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5. КIРАВАННЕ Ў СФЕРЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

Артыкул 41. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі

1. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Урад Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах іх кампетэнцыі.

2. Кантроль у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 42. Кіраванне агульнаадукацыйнай установай

1. Кіраванне агульнаадукацыйнай установай будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам дадзенай установы адукацыі.

2. Непасрэднае кіраўніцтва агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляе яго кіраўнік, які назначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. У агульнаадукацыйнай установе ствараецца (у пачатковай школе можа стварацца) педагагічны савет з ліку педагагічных работнікаў гэтай агульнаадукацыйнай установы. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэння шляхоў рэалізацыі ўтрымання адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску навучэнцаў, павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці агульнаадукацыйнай установы.

Палажэнне аб педагагічным савеце зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Вышэйшым органам самакіравання агульнаадукацыйнай установы з'яўляецца савет агульнаадукацыйнай установы, які фарміруецца з педагагічных работнікаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў. У склад савета агульнаадукацыйнай установы могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы адукацыі.

5. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання (папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт).

6. Органы самакіравання агульнаадукацыйнай установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам агульнаадукацыйнай установы.

7. Палажэнні аб органах самакіравання агульнаадукацыйнай установы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 6. УДЗЕЛЬНIКI АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ

Артыкул 43. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах

Да ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах адносяцца:

навучэнцы;

педагагічныя работнікі;

законныя прадстаўнікі навучэнцаў.

Артыкул 44. Навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў, іх правы, абавязкі і адказнасць

1. Навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў з'яўляюцца асобы, залічаныя ў гэтыя ўстановы ва ўстаноўленым парадку для навучання і выхавання.

2. Навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2.3. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2.4. выбар агульнаадукацыйнай установы, профілю навучання;

2.5. навучанне ў рамках адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі па індывідуальнаму вучэбнаму плану;

2.6. забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь;

2.7. бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай агульнаадукацыйнай установы;

2.8. удзел у кіраванні агульнаадукацыйнай установай праз органы самакіравання;

2.9. прафесійную падрыхтоўку, неабходную для прысваення ім адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага);

2.10. своечасовае атрыманне інфармацыі аб ацэнцы вынікаў уласнай вучэбнай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі;

2.11. абарону свайго жыцця і здароўя ў ходзе адукацыйнага працэсу;

2.12. заахвочванне за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны;

2.13 удзел у маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.14 атрыманне харчавання ў агульнаадукацыйнай установе ў парадку і на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь;

2.15 наведванне мерапрыемстваў, якія арганізоўваюцца агульнаадукацыйнай установай для навучэнцаў, з улікам узросту навучэнца;

2.16 абарону сваіх правоў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі.

3. Навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў абавязаны:

3.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

3.2. быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб рэпутацыі агульнаадукацыйнай установы;

3.3. належна паводзіць сябе ў агульнаадукацыйнай установе і за яе межамі;

3.4. з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў;

3.5. ахоўваць прыроднае асяроддзе;

3.6. не дапускаць нанясення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

3.7. падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання агульнаадукацыйнай установы, якія прыняты ў межах іх кампетэнцыі і не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

3.8. выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў агульнаадукацыйных устаноў у галіне, аднесенай статутам і правіламі ўнутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы да іх кампетэнцыі;

3.9. выконваць статут і правілы ўнутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы.

4. Iншыя правы і абавязкі навучэнцаў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

5. За парушэнне статута і правілаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы навучэнцам могуць быць аб'яўлены заўвагі ці выгавар у парадку, устаноўленым статутам агульнаадукацыйнай установы.

Артыкул 45. Ахова і ўмацаванне здароўя навучэнцаў

1. Агульнаадукацыйная ўстанова стварае належныя ўмовы для аховы і ўмацавання здароўя навучэнцаў.

2. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў у агульнаадукацыйных установах забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

3. Медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў уключае ў сябе правядзенне медыцынскіх аглядаў навучэнцаў і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне ім неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароўя навучэнцаў, кантроль за арганізацыяй харчавання навучэнцаў, выкананнем санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, рэжыму заняткаў у агульнаадукацыйнай установе, аб'ёму вучэбнай нагрузкі.

Артыкул 46. Педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных устаноў, іх правы, абавязкі і адказнасць

1. Да педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў адносяцца кіраўнікі агульнаадукацыйных устаноў, іх намеснікі па асноўнай дзейнасці, спецыялісты, якія ажыццяўляюць у гэтых установах навучанне і выхаванне навучэнцаў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных устаноў маюць права на:

2.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

2.2. абарону сваіх правоў, гонару і годнасці пры выкананні службовых абавязкаў;

2.3. творчую ініцыятыву, выбар метадаў і формаў навучання і выхавання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, сродкаў навучання, якія забяспечваюць неабходную якасць адукацыйнага працэсу;

2.4. удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

2.5. удзел у кіраванні агульнаадукацыйнай установай праз педагагічны савет, органы самакіравання агульнаадукацыйнай установы;

2.6. штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных устаноў абавязаны:

3.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне навучэнцамі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

3.2. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў навучэнцаў;

3.3. весці прафілактычную работу па папярэджванню правапарушэнняў сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў;

3.4. своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў навучэнца аб парушэнні ім статута і правілаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы;

3.5. весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

3.6. паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

4. Iншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, статутамі адпаведных агульнаадукацыйных устаноў і службовымі інструкцыямі.

Артыкул 47. Правы, абавязкі і адказнасць законных прадстаўнікоў навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў

1. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў маюць права:

1.1. выбіраць для навучання дзіцяці агульнаадукацыйную ўстанову;

1.2. удзельнічаць у кіраванні агульнаадукацыйнай установай праз органы самакіравання;

1.3. атрымліваць інфармацыю аб усіх відах аглядаў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і інш.) дзіцяці, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі;

1.4. абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей.

2. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў абавязаны:

2.1. ствараць умовы, неабходныя для паўнацэннага развіцця дзіцяці;

2.2. прымаць неабходныя меры для атрымання дзіцем агульнай базавай адукацыі;

2.3. паважаць годнасць дзіцяці і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

3. Не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў у выбар педагагічным работнікам метадаў навучання, якія адпавядаюць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Выхаванне навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў забяспечваецца ва ўзаемадзеянні іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі.

4. Iншыя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці.

ГЛАВА 7. ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

Артыкул 48. Фінансаванне агульнаадукацыйных устаноў

1. Фінансаванне дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прыватных агульнаадукацыйных устаноў — за кошт сродкаў заснавальніка.

2. Дадатковымі крыніцамі фінансавання агульнаадукацыйных устаноў з'яўляюцца атрыманыя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

2.1. даходы ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

2.2. бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

2.3. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Дзяржаўныя агульнаадукацыйныя ўстановы могуць ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць па аказанню платных дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

4. Аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг не можа ажыццяўляцца ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, наносіць шкоду ці пагаршаць якасць прадастаўлення асноўных адукацыйных паслуг, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

5. Аказанне дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установай платных дадатковых адукацыйных паслуг навучэнцам ажыццяўляецца добраахвотна і са згоды законных прадстаўнікоў навучэнцаў на аснове дагавору.

6. Кошт платных дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат, неабходных для іх аказання, і зацвярджаецца кіраўніком гэтай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установы.

7. Забараняецца ўстанаўліваць для дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў нарматывы ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, а таксама нарматывы атрымання даходаў з дадатковых крыніц фінансавання.

8. Кошт адукацыйных паслуг у прыватных агульнаадукацыйных установах вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі пастолькі, паколькі яна неабходная для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і адпавядае прадмету іх дзейнасці.

Артыкул 49. Матэрыяльна-тэхнічная база агульнаадукацыйных устаноў

1. Матэрыяльна-тэхнічная база агульнаадукацыйнай установы фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нарматывамі з улікам тыпу агульнаадукацыйнай установы, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання, іншай дзейнасці, прадугледжанай статутам агульнаадукацыйнай установы.

2. Агульнаадукацыйныя ўстановы нясуць перад заснавальнікам адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.

3. У агульнаадукацыйнай установе павінны быць абсталяваны:

3.1. памяшканні, кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі, забяспечаныя вучэбным абсталяваннем, інвентаром, іншымі вучэбнымі сродкамі, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, а таксама памяшканні для заняткаў фізкультурай і спортам;

3.2. памяшканні для педагагічных работнікаў;

3.3. памяшканні, неабходныя для забеспячэння дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэкі, памяшканні для прыгатавання і прыёму ежы, медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.

4. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць мець вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні і камбінаты, іншыя вучэбна-вытворчыя аб'екты, якія забяспечваюць рэалізацыю задач агульнаадукацыйнай установы, палажэнні аб якіх зацвярджаюцца ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Для забеспячэння працоўнай і дапрызыўнай падрыхтоўкі могуць стварацца міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі юнакоў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання.

ГЛАВА 8. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 50. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 51 гэтага Закона, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 51. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць іншыя меры, якія забяспечваюць рэалізацыю палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

5 ліпеня 2006 года, г. Мінск.

№ 141-З