Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 500

Аб прысваенні імя I.П. Шамякіна ўстанове адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт»

У мэтах увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Iвана Пятровіча п а с т а н а ў л я ю:

1. Прысвоіць імя I.П. Шамякіна ўстанове адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт» і надалей называць яе: установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя I.П. Шамякіна».

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі дадзенага Указа.

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

4 жніўня 2006 г., г. Мінск.