Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 581

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку—снежні 2006 г. і студзені 2007 г.

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву.

2. Прызваць у кастрычніку—снежні 2006 г. і студзені 2007 г. на тэрміновую ваенную службу грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрству абароны да 31 студзеня 2007 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці, названай у дадатку*.

5. Устанавіць, што грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, што не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Беларускай чыгунцы забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.

7. Ваенным камісарам накіроўваць у органы ўнутраных спраў матэрыялы на грамадзян, якія ўхіляюцца ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 сакавіка 2007 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт

Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

25 верасня 2006 г.

г. Мінск.
__________________________
* Для службовага карыстання.