Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 607

Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць пятага склікання

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць пятага склікання на 14 студзеня 2007 г.

2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

10 кастрычніка 2006 г.

г. Мінск.