ЗАЯВА

Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы ў сувязі з канструктыўнай пазіцыяй групы сенатараў Iтальянскай Рэспублікі адносна супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы з вялікім задавальненнем адзначае канструктыўную пазіцыю, занятую групай сенатараў Iтальянскай Рэспублікі адносна сітуацыі з беларускімі дзецьмі, якія выязджаюць на аздараўленне ў Iталію, адабрае іх заклік да вырашэння канфлікту на аснове законнасці і імкненне да прадаўжэння беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы вітае ўрэгуляванне пытання з вяртаннем Вікі Мароз у Рэспубліку Беларусь і выказвае надзею на тое, што гэты інцыдэнт не стане перашкодай для рэалізацыі праграмы аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой, а падобныя сітуацыі больш не паўторацца. Мы выступаем за прадаўжэнне дыялога паміж Беларуссю і Iталіяй у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, імкнёмся да ўмацавання адносінаў з Сенатам Iтальянскай Рэспублікі і выказваем гатоўнасць да іх актывізацыі.

20 кастрычніка 2006 г.