Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 5 кастрычніка 2006 года

Артыкул 1. З артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 1997 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 17, ст. 179; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 24, ст. 463) другі сказ выключыць.

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982) наступныя змяненне і дапаўненне:

1. Частку чацвёртую артыкула 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Заява падаецца ў пісьмовай форме не пазней чым за 15 дзён да мяркуемай даты правядзення масавага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў падачы заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства, прадугледжанага часткай восьмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая падаецца не пазней чым за пяць дзён да мяркуемай даты правядзення масавага мерапрыемства.».

2. Частку першую артыкула 6 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: «У выпадку паступлення заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства, прадугледжанага часткай восьмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або яго намеснік у пісьмовай форме паведамляюць арганізатару (арганізатарам) такога масавага мерапрыемства аб прынятым рашэнні на працягу трох дзён з дня рэгістрацыі заявы ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.».

Артыкул 3. Унесці ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 25, 2/145; № 64, 2/181; 2003 г., № 8, 2/932) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы трэцяй артыкула 13 словы «прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў,» замяніць словамі «члены палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, прадстаўнікі».

2. У частцы першай артыкула 18, частцы другой артыкула 19, абзацы сёмым часткі першай артыкула 34, частках першай, чацвёртай—восьмай артыкула 116 словы «раённая адміністрацыя» замяніць словамі «мясцовая адміністрацыя» ў адпаведных склоне і ліку.

3. У артыкуле 21:

у частцы першай словы «для ўсеагульнага» замяніць словамі «выбаршчыкам, удзельнікам рэферэндуму для»;

з часткі другой слова «усеагульнага» выключыць;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кожнаму грамадзяніну забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ў спісе ўказаны звесткі аб ім.».

4. У артыкуле 24:

у частках трэцяй і пятай, абзацы першым часткі шостай і частцы сёмай словы «раённыя адміністрацыі» замяніць словамі «мясцовыя адміністрацыі»;

з пункта 1 часткі шостай словы «у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь,» выключыць.

5. Абзац другі часткі першай артыкула 27 і абзац трэці часткі першай артыкула 31 пасля слоў «у гарадах абласнога падпарадкавання» дапоўніць словамі «, акрамя гарадоў з раённым дзяленнем».

6. У артыкуле 35:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад камісій маюць права:

кіруючыя органы палітычных партый, іншых рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў — у акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў;

кіруючыя органы абласных, Мінскіх гарадскіх, раённых, гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання), раённых у гарадах арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць ніжэйшыя арганізацыйныя структуры, — у адпаведныя абласныя, Мінскую гарадскую, раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання), раённыя ў гарадах тэрытарыяльныя камісіі, а таксама ва ўчастковыя камісіі;

кіруючыя органы абласных, Мінскіх гарадскіх арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць ніжэйшыя арганізацыйныя структуры, — у адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, што ажыццяўляюць у раёнах горада Мінска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў;

кіруючыя органы гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання) арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць ніжэйшыя арганізацыйныя структуры, сходу іх пярвічных арганізацый — у адпаведныя гарадскія (у гарадах раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі. Пярвічная арганізацыя палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання мае права вылучаць свайго прадстаўніка ва ўчастковую камісію таго ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога знаходзіцца пярвічная арганізацыя;

сходы (канферэнцыі) размешчаных на тэрыторыі раёна, горада, раёна ў горадзе, пасёлка, сельсавета працоўных калектываў арганізацый, якія налічваюць не менш як 30 працуючых, — у адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя і ўчастковыя камісіі. Прадстаўнікоў у склад гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх тэрытарыяльных і ўчастковых камісій могуць таксама вылучаць працоўныя калектывы арганізацый або калектывы іх структурных падраздзяленняў, якія налічваюць не менш як 10 працуючых. Пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій ад калектываў структурных падраздзяленняў вылучэнне прадстаўнікоў у склад гэтых камісій ад усяго працоўнага калектыву арганізацыі не праводзіцца. Сход правамоцны, калі ў яго рабоце прымае ўдзел больш за палову складу калектыву. Канферэнцыі ў працоўных калектывах праводзяцца, калі скліканне сходаў абцяжарана па прычынах вялікай колькасці работнікаў, шматзменнасці або тэрытарыяльнай разрозненасці структурных падраздзяленняў, і правамоцныя пры ўдзеле ў іх рабоце не менш за дзве трэція дэлегатаў, абраных у парадку, устаноўленым працоўным калектывам. Рашэнне сходу (канферэнцыі) працоўнага калектыву прымаецца большасцю галасоў яго ўдзельнікаў. Прадстаўнікі ў склад гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх тэрытарыяльных і ўчастковых камісій могуць быць вылучаны на сходах работнікаў некалькіх структурных падраздзяленняў арганізацыі або некалькіх працоўных калектываў і калектываў структурных падраздзяленняў арганізацый з агульнай колькасцю працуючых не менш як 10 чалавек на іх агульным сходзе. Сход правамоцны, калі ад кожнага такога калектыву прысутнічае больш за палову яго складу.»;

у частцы чацвёртай:

абзац трэці пасля слова «акрамя» дапоўніць словамі «гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання),»;

абзац чацвёрты пасля слоў «прадстаўніка ў» і «тэрыторыі» дапоўніць адпаведна словамі «гарадскія (у гарадах раённага падпарадкавання),» і «горада,».

7. З пункта 4 часткі першай артыкула 39, пункта 5 часткі першай артыкула 40, пункта 4 часткі першай артыкула 41, пункта 3 часткі першай артыкула 43 слова «усеагульнага» выключыць.

8. З пункта 4 часткі другой артыкула 39, пункта 9 часткі другой артыкула 40, пункта 9 часткі другой артыкула 41 словы «другога туру галасавання,» выключыць.

9. У артыкуле 42:

у частцы першай:

з пункта 9 слова «усеагульнага» выключыць;

з пункта 14 словы «другога туру галасавання і» выключыць;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў устанаўліваюць на тэрыторыі адпаведнай выбарчай акругі адзіную нумарацыю ўчасткаў для галасавання, арганізоўваюць правядзенне другога туру галасавання. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мінска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, устанаўліваюць адзіную нумарацыю ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі адпаведнага раёна горада Мінска.».

10. У артыкуле 45:

з часткі чацвёртай другі сказ выключыць;

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненню з адпаведнымі выбарчымі камісіямі вызначаюць памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты з выбаршчыкамі. Прадастаўленне іншых памяшканняў для ўказаных мэтаў можа ажыццяўляцца кіраўнікамі арганізацый па просьбе кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты або іх давераных асоб. Памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі прадастаўляюцца бясплатна.»;

пасля часткі сёмай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Сходы, якія арганізоўваюцца па-за памяшканнямі, мітынгі, дэманстрацыі і іншыя масавыя мерапрыемствы, мэтай якіх з'яўляецца ажыццяўленне перадвыбарнай агітацыі, агітацыі па рэферэндуму, адкліканню дэпутата, праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах.»;

часткі восьмую—трынаццатую лічыць адпаведна часткамі дзевятай—чатырнаццатай;

частку дзевятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты маюць права на выраб перадвыбарных плакатаў, заклікаў, заяў, надпісаў, лісткоў, фотаматэрыялаў (далей — плакаты). На аплату расходаў па вырабу плакатаў кандыдату ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца сродкі з бюджэту ў памеры 2 300 базавых велічынь, кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — 50, кандыдату ў дэпутаты абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў — 8, кандыдату ў дэпутаты раённага, гарадскога (горада абласнога падпарадкавання) Савета дэпутатаў — чатырох базавых велічынь і кандыдату ў дэпутаты гарадскога (горада раённага падпарадкавання), пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — адной базавай велічыні. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы павінны змяшчаць наступныя выпускныя даныя: назву і адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), якая вырабіла друкаваныя матэрыялы, нумар ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць і дату яе выдачы, тыраж і нумар заказу. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы павінны вырабляцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Распаўсюджванне ананімных друкаваных матэрыялаў забараняецца.».

11. У артыкуле 46:

у частцы трэцяй словы «ва ўсіх сродках рэспубліканскага друку» замяніць словамі «у сродках масавай інфармацыі»;

у частцы чацвёртай словы «рэспубліканскага або мясцовага друку» замяніць словамі «сродках масавай інфармацыі, указаных у частцы другой гэтага артыкула,»;

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Пералік сродкаў масавай інфармацыі, у якіх публікуюцца перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вызначае Цэнтральная камісія.»;

часткі пятую—дванаццатую лічыць адпаведна часткамі шостай—трынаццатай;

у частцы трынаццатай лічбы «10» замяніць словам «пяці».

12. У артыкуле 48:

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі прадастаўляюць бясплатна ў распараджэнне камісій неабходныя для падрыхтоўкі і правядзення выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі памяшканні, абсталяванне, сродкі сувязі (акрамя аплаты расходаў па абаненцкай плаце і за перагаворы), а таксама транспартныя сродкі (з аплатай расходаў камісіямі за кошт выдзеленых сродкаў).»;

дапоўніць артыкул часткай адзінаццатай наступнага зместу:

«Выкарыстанне асобай, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, або кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты грашовых сродкаў або іншай матэрыяльнай дапамогі ў парушэнне патрабаванняў часткі дзесятай гэтага артыкула мае вынікам адпаведна адмову ў рэгістрацыі кандыдата або адмену рашэння аб яго рэгістрацыі.».

13. У артыкуле 49:

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры парушэнні асобай, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, або кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, яго даверанай асобай або ініцыятыўнай групай грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам, і правядзенню агітацыі за яго абранне патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах асоба, якая вылучаецца кандыдатам, кандыдат, ініцыятыўная група папярэджваюцца адпаведнай тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй або Цэнтральнай камісіяй, а ў выпадках паўторнага парушэння патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах адпаведная тэрытарыяльная, акруговая камісія або Цэнтральная камісія могуць адмовіць у рэгістрацыі або адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата.»;

у частцы пятай:

словы «артыкулам 75» замяніць словамі «артыкуламі 73 і 75»;

дапоўніць частку словамі «, а пры парушэнні патрабаванняў, прадугледжаных часткай адзінаццатай артыкула 48 гэтага Кодэкса, адмаўляюць у рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты або без папярэдняга папярэджання адмяняюць рашэнне аб яго рэгістрацыі».

14. Частку шостую артыкула 52 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Калі ў бюлетэнь унесена прозвішча толькі аднаго кандыдата, то пры галасаванні за кандыдата выбаршчык ставіць любы знак у квадраце пад словам «за», а пры галасаванні супраць кандыдата ставіць любы знак у квадраце пад знакам «супраць».».

15. У артыкуле 55:

у частцы шостай:

у абзацы другім словы «, і колькасць галасоў, пададзеных супраць кожнага кандыдата ў Прэзідэнты, у дэпутаты» замяніць словамі «кожнага кандыдата ў Прэзідэнты, у дэпутаты, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў у Прэзідэнты, у дэпутаты (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата)»;

у абзацы трэцім словы «, і колькасць галасоў, пададзеных супраць кожнага кандыдата ў дэпутаты» замяніць словамі «кожнага кандыдата ў дэпутаты, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата)»;

частку сёмую выключыць;

часткі восьмую—чатырнаццатую лічыць адпаведна часткамі сёмай—трынаццатай;

з часткі восьмай другі сказ выключыць;

частку дзевятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці бюлетэня пытанне вырашаецца ўчастковай камісіяй шляхам галасавання. Пры гэтым на зваротным баку кожнага з такіх бюлетэняў робіцца запіс аб прызнанні яго сапраўдным або несапраўдным. Гэты запіс завяраецца подпісамі не менш як дзвюх асоб, якія ўваходзяць у склад участковай камісіі. Несапраўдныя бюлетэні ўпакоўваюцца асобна.».

16. Абзац першы часткі пятай артыкула 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Асобы, указаныя ў частках першай—чацвёртай гэтага артыкула, могуць быць зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты, калі яны ў адпаведнай заяве ў выбарчую камісію ўкажуць:».

17. Частку шостую артыкула 60 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты не могуць быць вылучаны грамадзяне, якія не маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасцю судзімасці.».

18. У артыкуле 61:

у частцы другой:

слова «прафесія,» выключыць;

дапоўніць частку трэцім і чацвёртым сказамі наступнага зместу: «Пры падачы дакументаў у Цэнтральную камісію асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, прад'яўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Копіі старонак пашпарта, якія пацвярджаюць звесткі, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, вырабляюцца ў Цэнтральнай камісіі і завяраюцца подпісам асобы, якая прыняла дакументы.»;

трэці сказ часткі трэцяй пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця рашэння аб адмове»;

у частцы чацвёртай:

слова «прафесія,» выключыць;

словы «толькі ў адным населеным пункце, а ў гарадах з раённым дзяленнем — у адным раёне» замяніць словамі «на тэрыторыі толькі аднаго горада, пасёлка, сельсавета, а ў гарадах з раённым дзяленнем — аднаго раёна»;

у частцы дзевятай словы «раённай адміністрацыі» замяніць словамі «мясцовай адміністрацыі»;

частку трынаццатую пасля слова «спецыяльна» дапоўніць словам «пісьмова»;

у частцы чатырнаццатай:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«фіктыўныя подпісы (якія выкананы ад імя неіснуючых асоб і выдаюцца за сапраўдныя);»;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«усе подпісы выбаршчыкаў у падпісным лісце, калі выбаршчыкі пражываюць не на тэрыторыі аднаго горада, пасёлка, сельсавета, а ў гарадах з раённым дзяленнем — аднаго раёна;».

19. У артыкуле 62:

з часткі першай слова «рэспубліканскімі» выключыць;

частку другую пасля слоў «маецца створаная ва ўстаноўленым парадку да назначэння выбараў» дапоўніць словам «ніжэйшая»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў ад палітычных партый ажыццяўляецца адпаведна кіруючымі органамі раённых, гарадскіх арганізацыйных структур, створаных ва ўстаноўленым парадку да назначэння выбараў, пры ўмове, што на тэрыторыі адпаведнага горада, пасёлка, сельсавета маецца створаная ва ўстаноўленым парадку да назначэння выбараў ніжэйшая арганізацыйная структура палітычнай партыі, якая вылучае кандыдата ў дэпутаты. Кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў могуць вылучаць створаныя на тэрыторыі гэтых мясцовых Саветаў дэпутатаў ва ўстаноўленым парадку да назначэння выбараў пярвічныя арганізацыі палітычных партый.».

20. Частку трэцюю артыкула 63 пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця рашэння».

21. У артыкуле 65:

з часткі першай слова «прафесія,» выключыць;

трэці сказ часткі другой пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця рашэння аб адмове»;

у частцы чацвёртай словы «толькі ў адным населеным пункце, а ў гарадах з раённым дзяленнем — у адным раёне» замяніць словамі «на тэрыторыі толькі аднаго горада, пасёлка, сельсавета, а ў гарадах з раённым дзяленнем — аднаго раёна».

22. Артыкул 66 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 66.

Дакументы аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты, якія прадастаўляюцца ў акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію

Аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты вышэйшыя органы палітычных партый, кіруючыя органы арганізацыйных структур палітычных партый, сходы пярвічных арганізацый палітычных партый, сходы (канферэнцыі) выбаршчыкаў у працоўных калектывах прымаюць рашэнні, якія заносяцца ў пратакол. У пратаколе ўказваюцца назва вышэйшага органа палітычнай партыі, кіруючага органа арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, пярвічнай арганізацыі палітычнай партыі, звесткі аб працоўным калектыве, іх адрасы і нумары тэлефонаў, колькасць членаў органа палітычнай партыі, працоўнага калектыву, колькасць удзельнікаў пасяджэння органа, сходу пярвічнай арганізацыі палітычнай партыі, сходу (канферэнцыі) калектыву, дата правядзення пасяджэння, сходу (канферэнцыі), вынікі галасавання, прынятае рашэнне з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, даты нараджэння, пасады (занятку), месца працы і месца жыхарства, партыйнасці асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, і выбарчай акругі, па якой яна вылучана.

Усе дакументы для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты прадстаўляюцца ў акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію адначасова не пазней чым за 40 дзён да выбараў. Пры падачы дакументаў асоба, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, прад'яўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у акруговую выбарчую камісію прадстаўляюцца:

пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца па дадзенай выбарчай акрузе;

біяграфічныя даныя асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, з указаннем звестак, прадугледжаных Цэнтральнай камісіяй;

дэкларацыя аб даходах і маёмасці асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, па форме, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

пісьмовая заява аб згодзе пры абранні дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на вызваленне ад займаемай пасады або на спыненне адпаведных паўнамоцтваў — для асоб, указаных у частках першай і другой артыкула 59 гэтага Кодэкса.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў палітычнай партыяй для рэгістрацыі дадаткова да дакументаў, указаных у частцы трэцяй гэтага артыкула, прадстаўляюцца:

пратакол вышэйшага органа палітычнай партыі аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі;

копія статута палітычнай партыі;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі;

даведка, выдадзеная ўпраўленнем юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аб месцы знаходжання арганізацыйнай структуры палітычнай партыі;

копія дакумента, які пацвярджае членства ў палітычнай партыі асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працоўным калектывам арганізацыі для рэгістрацыі дадаткова да дакументаў, указаных у частцы трэцяй гэтага артыкула, прадстаўляюцца:

пратакол сходу (канферэнцыі) працоўнага калектыву арганізацыі аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў для рэгістрацыі дадаткова да дакументаў, указаных у частцы трэцяй гэтага артыкула, прадстаўляюцца падпісныя лісты.

Для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў у акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію прадстаўляюцца:

пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца па дадзенай выбарчай акрузе;

біяграфічныя даныя асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, з указаннем звестак, прадугледжаных Цэнтральнай камісіяй;

дэкларацыя аб даходах і маёмасці асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты абласнога, Мінскага гарадскога, раённага, гарадскога (горада абласнога падпарадкавання) Савета дэпутатаў, па форме, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

пісьмовая заява аб згодзе пры абранні дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў на вызваленне ад займаемай пасады або на спыненне адпаведных паўнамоцтваў — для асоб, указаных у частках трэцяй і чацвёртай артыкула 59 гэтага Кодэкса.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў палітычнай партыяй для рэгістрацыі дадаткова да дакументаў, указаных у частцы сёмай гэтага артыкула, прадстаўляюцца:

пратакол кіруючага органа арганізацыйнай структуры (сходу пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі;

копія статута палітычнай партыі;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, якая вылучыла кандыдата ў дэпутаты;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі (пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў) або на тэрыторыі раёна, горада, пасёлка, сельсавета (пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў);

даведка, выдадзеная ўпраўленнем юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аб месцы знаходжання на тэрыторыі выбарчай акругі (пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў) або на тэрыторыі раёна, горада, пасёлка, сельсавета (пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў) арганізацыйнай структуры палітычнай партыі;

копія дакумента, які пацвярджае членства ў палітычнай партыі асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты.

Калі ў раённы, гарадскі, пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў па некалькіх або ўсіх выбарчых акругах вылучаны кандыдаты ў дэпутаты ад адной палітычнай партыі, то дакументы, указаныя ў абзацах трэцім—сёмым часткі восьмай гэтага артыкула, прадстаўляюцца ў адпаведную тэрытарыяльную выбарчую камісію ў адным экзэмпляры.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў працоўным калектывам арганізацыі або калектывам яе структурнага падраздзялення для рэгістрацыі дадаткова да дакументаў, указаных у частцы сёмай гэтага артыкула, прадстаўляецца пратакол сходу (канферэнцыі) працоўнага калектыву арганізацыі або сходу яе структурнага падраздзялення аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты.

Пры вылучэнні кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў дадаткова да дакументаў, указаных у частцы сёмай гэтага артыкула, прадстаўляюцца падпісныя лісты.

Выбаршчыкі, якія вылучылі кандыдата ў дэпутаты шляхам збору подпісаў, маюць права да здачы падпісных лістоў у акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію зняць свае подпісы ў падпісных лістах, падаўшы пры гэтым заяву ў адпаведную выбарчую камісію.

Падпісныя лісты павінны знаходзіцца ў акруговых, тэрытарыяльных выбарчых камісіях, а пасля спынення іх паўнамоцтваў перадаюцца на захоўванне ў органы, якія іх утварылі.».

23. У артыкуле 68:

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты прымаецца пры наяўнасці адпаведных дакументаў, указаных у артыкуле 66 гэтага Кодэкса, якія паступілі ў акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію да пачатку рэгістрацыі.»;

першы сказ часткі чатырнаццатай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рашэнне Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у Прэзідэнты, у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у трохдзённы тэрмін з дня прыняцца рашэння.»;

часткі пятнаццатую і шаснаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рашэнне акруговай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, у Цэнтральную камісію ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння. Рашэнне Цэнтральнай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з'яўляецца канчатковым.

Рашэнне выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, у вышэйшую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння. Рашэнне вышэйшай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, адпаведна ў раённы (гарадскі), абласны суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін. Рашэнне суда з'яўляецца канчатковым.»;

у частцы дваццатай:

слова «прафесіі,» выключыць;

пасля слова «партыйнасці» дапоўніць частку словамі «, а таксама звестак аб даходах і маёмасці ў аб'ёме, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй,».

24. У артыкуле 70:

у частцы першай словы «, тэрытарыяльнага кіруючага органа палітычнай партыі, сходу ніжэйшай арганізацыйнай структуры» замяніць словамі «органа палітычнай партыі, кіруючага органа арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, сходу пярвічнай арганізацыі»;

у частцы другой словы «вышэйшы, тэрытарыяльны кіруючы орган або ніжэйшая» замяніць словамі «палітычная партыя або».

25. У артыкуле 71 словы «вышэйшым, тэрытарыяльным кіруючым органам, ніжэйшым» замяніць словамі «палітычным партыям,».

26. У частцы другой артыкула 72:

слова «прафесіі,» выключыць;

дапоўніць частку чацвёртым сказам наступнага зместу:

«Калі ў бюлетэнь унесена прозвішча толькі аднаго кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, то ў тэксце бюлетэня павінны ўтрымлівацца словы «за» і «супраць», пад якімі змяшчаюцца пустыя квадраты.».

27. У частцы першай артыкула 77 слова «другі» замяніць словам «новы».

28. Абзац трэці часткі першай і абзац пяты часткі трэцяй артыкула 78 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата);».

29. У артыкуле 79:

абзац пяты часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата);»;

частку шостую пасля слова «падаецца» дапоўніць словамі «кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

30. У артыкуле 82:

абзац пяты часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата);»;

частку чацвёртую пасля слова «падаецца» дапоўніць словамі «кандыдатам у дэпутаты»;

у частцы восьмай:

словы «, і колькасць галасоў, пададзеных супраць кожнага кандыдата» замяніць словамі «кожнага кандыдата, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата)»;

слова «прафесія,» выключыць.

31. З артыкула 85, часткі пятай артыкула 100, артыкула 108, часткі трэцяй артыкула 135, часткі першай артыкула 139 слова «прафесія,» у адпаведным склоне выключыць.

32. Артыкул 86 выключыць.

33. Частку другую артыкула 87 выкласі ў наступнай рэдакцыі:

«Паўторныя выбары назначаюцца Цэнтральнай камісіяй не пазней чым за тры месяцы да іх правядзення і арганізоўваюцца з выкананнем патрабаванняў гэтага Кодэкса. Лічыцца, што паўторныя выбары ў першым туры адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову выбаршчыкаў акругі, унесеных у спісы грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах. Лічыцца, што паўторныя выбары ў другім туры галасавання адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за 25 працэнтаў выбаршчыкаў акругі, унесеных у спісы грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах.».

34. З часткі першай артыкула 88 словы «у чатырохмесячны тэрмін з моманту выбыцця дэпутата» выключыць.

35. У артыкуле 89:

абзац пяты часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата);»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Абраным лічыцца кандыдат у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, калі было прызнана, што выбары адбыліся. Пры правядзенні галасавання па адной кандыдатуры кандыдат лічыцца абраным, калі ён атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.»;

частку чацвёртую пасля слова «падаецца» дапоўніць словамі «кандыдатам у дэпутаты».

36. Артыкул 90 выключыць.

37. У артыкуле 92:

у частцы першай:

слова «прафесіі,» выключыць;

словы «колькасць галасоў, пададзеных за, і колькасць галасоў, пададзеных супраць кожнага кандыдата» замяніць словамі «колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата)»;

з часткі другой словы «або назначэння другога тура галасавання» і «з апублікаваннем спіса кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, якія прайшлі ў другі тур галасавання» выключыць.

38. У артыкуле 93:

у назве словы «і нагрудны знак дэпутата» замяніць словамі «аб абранні дэпутатам»;

частку другую выключыць.

39. Артыкул 94 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 94.

Паўторныя выбары

Калі было прызнана, што па выбарчай акрузе выбары не адбыліся або яны несапраўдныя або калі балаціраваўся адзін кандыдат у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, які не набраў неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў, а таксама ў выпадку выбыцця ўсіх кандыдатаў у дэпутаты абласная, Мінская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія даручае адпаведна акруговай выбарчай камісіі, тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая ажыццяўляе ў раёне горада Мінска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, правесці ў выбарчай акрузе паўторныя выбары, а раённая, гарадская, пасялковая, сельская тэрытарыяльная выбарчая камісія прымае рашэнне аб правядзенні ў выбарчай акрузе паўторных выбараў. Пры гэтым камісіі могуць прыняць рашэнне аб неабходнасці правядзення выбараў адпаведнай акруговай, тэрытарыяльнай і ўчастковымі выбарчымі камісіямі ў новым складзе. У гэтым выпадку ўтварэнне выбарчых камісій праводзіцца ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам. Галасаванне праводзіцца на тых жа ўчастках для галасавання па спісах, якія складзены для правядзення асноўных выбараў і ўдакладнены напярэдадні паўторных выбараў.

Паўторныя выбары назначаюцца тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй не пазней чым за тры месяцы да іх правядзення і арганізоўваюцца з выкананнем патрабаванняў гэтага Кодэкса.

У выпадку правядзення паўторных выбараў кандыдатамі ў дэпутаты не могуць зноў балаціравацца грамадзяне, у адносінах да якіх у адпаведнасці з артыкулам 47, часткай чацвёртай артыкула 49, часткай шостай артыкула 68, артыкулам 75 гэтага Кодэкса прыняты рашэнні аб адмене рэгістрацыі іх кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама тыя, хто зняў без уважлівых прычын свае кандыдатуры пры правядзенні выбараў.».

40. З часткі першай артыкула 95 словы «у чатырохмесячны тэрмін з часу выбыцця дэпутата» выключыць.

41. Артыкул 96 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 96.

Правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў у зноў утвораных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках і пры змяненні граніц адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі

Калі ў зноў утвораных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках утварэнне мясцовага Савета дэпутатаў немагчыма з-за адсутнасці або недастатковай колькасці дэпутатаў, абраных у мясцовы Савет дэпутатаў на тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад зноў утворанай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, то ў адпаведны мясцовы Савет дэпутатаў праводзяцца новыя выбары.

Калі ў выніку змянення граніц адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі мясцовы Савет дэпутатаў не можа ажыццяўляць сваю дзейнасць з-за недастатковай колькасці дэпутатаў, то ў адпаведны мясцовы Савет дэпутатаў праводзяцца новыя выбары.

Выбары ў выпадках, указаных у частках першай і другой гэтага артыкула, назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і праводзяцца ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам. Колькасць выбарчых акруг, якія падлягаюць утварэнню па выбарах у мясцовы Савет дэпутатаў, і сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу ўстанаўліваюцца адпаведным вышэйшым мясцовым Саветам дэпутатаў, а тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах у мясцовы Савет дэпутатаў утвараецца вышэйшымі дзяржаўнымі органамі ў парадку, устаноўленым артыкулам 34 гэтага Кодэкса.

Пры выбарах дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў у зноў утворанай вобласці колькасць выбарчых акруг, якія падлягаюць утварэнню, і сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу ўстанаўліваюцца Цэнтральнай камісіяй. Абласная тэрытарыяльная і акруговыя выбарчыя камісіі таксама ўтвараюцца Цэнтральнай камісіяй.».

42. Частку другую артыкула 98 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі не могуць быць вылучаны грамадзяне, якія не маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасцю судзімасці.».

43. У артыкуле 101:

у частцы трэцяй:

слова «членаў» замяніць словамі «кандыдатамі ў члены»;

другі сказ пасля слова «тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця рашэння»;

з часткі пятай слова «прафесіі,» выключыць.

44. З часткі шостай артыкула 103, часткі першай, трэцяй, пятай, сёмай і восьмай артыкула 151 слова «тайнага» выключыць.

45. У артыкуле 104:

з часткі трэцяй і дзевятай слова «тайнага» выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У бюлетэнь для галасавання ў алфавітным парадку ўключаюцца кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння, пасады (занятку), месца работы і месца жыхарства, партыйнасці і часу пражывання на тэрыторыі вобласці, горада Мінска кожнага кандыдата. Справа ад даных аб кожным кандыдаце змяшчаецца пусты квадрат. У канцы пераліку кандыдатаў змяшчаецца радок «Супраць усіх кандыдатаў» з размешчаным справа ад яе пустым квадратам. Калі пры правядзенні паўторных выбараў або выбараў члена Савета Рэспублікі замест таго, хто выбыў, у бюлетэнь для галасавання ўнесена прозвішча толькі аднаго кандыдата ў члены Савета Рэспублікі, то ў тэксце бюлетэня павінны ўтрымлівацца словы «за» і «супраць», пад якімі змяшчаюцца пустыя квадраты.».

46. Частку другую артыкула 105 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: «Калі ў бюлетэнь унесена прозвішча толькі аднаго кандыдата, то пры галасаванні за кандыдата ўдзельнік пасяджэння ставіць любы знак у квадраце пад словам «за», а пры галасаванні супраць кандыдата ставіць любы знак у квадраце пад словам «супраць».».

47. У артыкуле 106:

у частцы другой словы «, і колькасць галасоў, пададзеных супраць кожнага кандыдата ў члены Савета Рэспублікі» замяніць словамі «кожнага кандыдата ў члены Савета Рэспублікі, і колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў (калі галасаванне праводзілася па адной кандыдатуры, — колькасць галасоў, пададзеных супраць кандыдата)»;

частку трэцюю пасля слоў «з іх» дапоўніць словамі «, або бюлетэні, у якія ўнесена прозвішча толькі аднаго кандыдата і знак пастаўлены ў двух квадратах або не пастаўлены ні ў адным з іх»;

з часткі шостай слова «тайнага» выключыць;

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Абраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублікі, які атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні.»;

частку восьмую выключыць;

часткі дзевятую—дванаццатую лічыць адпаведна часткамі восьмай—адзінаццатай;

у частцы восьмай словы «у другім туры галасавання» замяніць словамі «пры правядзенні выбараў»;

з частак дзесятай і адзінаццатай слова «тайнага» выключыць.

48. У частцы першай артыкула 107 слова «адзінаццатай» замяніць словам «дзесятай».

49. У артыкуле 109:

у назве словы «і нагрудны знак члена» замяніць словамі «аб абранні членам»;

частку другую выключыць.

50. Частку чацвёртую артыкула 112 пасля слоў «у цэлым» дапоўніць словамі «, пытанні, урэгуляваныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь».

51. Частку трэцюю артыкула 115 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі толькі аднаго горада, пасёлка, сельсавета, а ў гарадах з раённым дзяленнем — аднаго раёна.».

52. Назву главы 24 пасля слова «вынікаў» дапоўніць словам «рэспубліканскага».

53. З часткі другой артыкула 119 трэці сказ выключыць.

54. Частку першую артыкула 123 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Рашэнне, прынятае рэферэндумам, падпісваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і падлягае неадкладнаму і абавязковаму афіцыйнаму апублікаванню пасля яго падпісання.».

55. У артыкуле 127:

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Юрыдычная сіла рашэння, прынятага мясцовым рэферэндумам, вызначаецца ў рашэнні мясцовага Савета дэпутатаў аб назначэнні рэферэндуму.»;

частку другую—пятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—шостай.

56. Частку чацвёртую артыкула 134 пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця рашэння аб адмове».

57. У артыкуле 136:

у частцы першай словы «толькі ў адным населеным пункце, а ў гарадах з раённым дзяленнем — у адным раёне» замяніць словамі «на тэрыторыі толькі аднаго горада, пасёлка, сельсавета, а ў гарадах з раённым дзяленнем — аднаго раёна»;

у частцы трэцяй словы «раённай адміністрацыі» замяніць словамі «мясцовай адміністрацыі».

58. Частку пятую артыкула 138 пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» і «выбарчай камісіі» дапоўніць адпаведна словамі «з дня прыняцця рашэння» і «у той жа тэрмін».

59. Частку адзінаццатую артыкула 141 пасля слоў «у трохдзённы тэрмін» дапоўніць словамі «з дня прыняцця».

60. У абзацы трынаццатым артыкула 155 словы «асоба, упаўнаважаная палітычнай партыяй, другім грамадскім аб'яднаннем, працоўным калектывам, грамадзянамі» замяніць словамі «член палітычнай партыі, другога грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву, прадстаўнік грамадзян».

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

6 кастрычніка 2006 года, г. Мінск, № 166-З