Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 кастрычніка 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 35, 2/843; 2005 г., № 196, 2/1166; 2006 г., № 78, 2/1207) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Абзац трэці часткі першай артыкула 6 і частку чацвёртую артыкула 25 пасля слоў «якія ажыццяўляюць дзейнасць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў,» дапоўніць словамі «прыватных натарыусаў,».

2. У артыкуле 13:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дапамога па догляду дзіцяці ва ўросце да 3 гадоў назначаецца ў памеры 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.»;

часткі другую—чацвёртую выключыць;

часткі пятую—дзевятую лічыць адпаведна часткамі другой—шостай.

3. Частку другую артыкула 15 пасля слоў «органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, індывідуальных прадпрымальнікаў,» дапоўніць словамі «прыватных натарыусаў,».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

8 лістапада 2006 года, г. Мінск.

№ 176-З