Закон Рэспублікі Беларусь

Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2007 год

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2006 года

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2007 год па расходах у суме 32 011 083 279,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 30 611 83 279,0 тыс. рублёў.

Устанавіць межавы памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2007 год у суме 1 400 000 000,0 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2007 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, інавацыйныя фонды і фонд развіцця будаўнічай навукі, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам*, у 2007 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Артыкул 3. Уключыць у 2007 годзе:

у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развіцця, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, інавацыйных фондаў і фонду развіцця будаўнічай навукі, а таксама сродкі дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

у мясцовыя бюджэты сродкі інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтамі, а таксама сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Артыкул 4. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 30 611 083 279,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Даходы рэспубліканскага бюджэту фарміруюцца за кошт:

2.1. падаткаў, збораў (пошлін):

падаткаў на даходы і прыбытак (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў памерах, прадугледжаных абзацам другім артыкула 6 гэтага Закона, і падатку на даходы, які залічваецца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам трэцім падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў памерах, прадугледжаных абзацам трэцім артыкула 6 гэтага Закона);

акцызаў (за выключэннем акцызаў, якія поўнасцю залічваюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам восьмым падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

мытных пошлін і мытных збораў;

падатку на выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) (за выключэннем экалагічнага падатку, які залічваецца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам шостым падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 20 і пунктам 2 артыкула 21 гэтага Закона;

іншых падаткаў, збораў (пошлін) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. непадатковых даходаў:

за карыстанне банкамі грашовымі сродкамі рэспубліканскага бюджэту;

па бюджэтных пазыках, прадастаўленых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

дывідэндаў на долі (акцыі), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;

часткі прыбытку, які плаціцца арганізацыямі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

арэнднай платы ад здачы маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

ад рэалізацыі рэспубліканскай маёмасці (у тым ліку ад продажу юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь і замежным дзяржавам зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь), а таксама маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

ад рэалізацыі канфіскаванай і іншым спосабам звернутай у даход дзяржавы маёмасці (за выключэннем даходаў, якія залічваюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў адпаведнасці з абзацам чацвёртым падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

штрафаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

іншых даходаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Даходы бюджэтаў свабодных эканамічных зон, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, фарміруюцца за кошт падаткаў на даходы і прыбытак, акцызаў, якія плацяцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон (за выключэннем тых, якія спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).

4. Падаткі, зборы (пошліны) і іншыя даходы, указаныя ў пунктах 2 і 3 гэтага артыкула, залічваюцца на адзіны казначэйскі рахунак Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і размяркоўваюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам.

Артыкул 5. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Плацяжы надзвычайнага падатку для ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак) і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці, якія праводзяцца адзіным плацяжом арганізацыямі, а таксама плацяцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі абавязковыя адлічэнні ў дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці, за снежань 2006 года, у парадку пераразлікаў па выніках за 2006 год і ў кошт пагашэння запазычанасці, якая ўтварылася да 1 студзеня 2007 года, падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі бюджэт.

2. Рэшткі сродкаў рэспубліканскага фонду садзейнічання занятасці па стану на 1 студзеня 2007 года падлягаюць залічэнню ў рэспубліканскі бюджэт.

3. Вяртанне залішне выплачаных, а таксама залішне спагнаных сум надзвычайнага падатку і абавязковых адлічэнняў у дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. Зацвердзіць на 2007 год нарматывы адлічэнняў (у працэнтах) ад:

падаткаў на даходы і прыбытак (за выключэннем падаткаў на даходы і прыбытак, якія плацяцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон, і падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па рэспубліканскіх латарэях) у памеры 50 працэнтаў — у бюджэты абласцей і 35,4 працэнта — у бюджэт г. Мінска, якія атрымліваюцца на адпаведнай тэрыторыі вобласці і г. Мінска;

падатку на дабаўленую вартасць — 30 працэнтаў, у тым ліку ў бюджэты: Брэсцкай вобласці — 4,44 працэнта, Віцебскай — 3,99, Гомельскай — 4,56, Гродзенскай — 3,45, Мінскай — 4,53, Магілёўскай вобласці — 3,54, г. Мінска — 5,49 працэнта.

Артыкул 7. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. У поўным аб'ёме залічваюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. падаткі, зборы (пошліны):

падаходны падатак з фізічных асоб;

падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па мясцовых латарэях;

падатак на нерухомасць;

зямельны падатак;

падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічны падатак) у частцы плацяжоў за выкарыстанне (канфіскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў і плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;

акцызы па віну, напітках слабаалкагольных і вінных (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якія спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама плацяцца ў бюджэты свабодных эканамічных зон у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 4 гэтага Закона);

адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;

адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

падатак на ігральны бізнэс;

іншыя падаткі, зборы (пошліны) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.2. непадатковыя даходы:

за карыстанне банкамі грашовымі сродкамі мясцовых бюджэтаў;

па бюджэтных пазыках, прадастаўленых за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці і кладаў;

арэндная плата ад здачы маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, у тым ліку за зямельныя ўчасткі, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

ад рэалізацыі камунальнай маёмасці, у тым ліку ад продажу грамадзянам Рэспублікі Беларусь зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці;

штрафы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

іншыя паступленні ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

2. Падаткі (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошліны), выплачаныя зноў створанымі ў 2007 годзе ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (акрамя гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці), з сярэдняй колькасцю работнікаў не больш за 100 чалавек (за выключэннем рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй рэспубліканскай уласнасці), поўнасцю залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі да 1 студзеня 2011 года.

Артыкул 8. У 2007 годзе:

1. Абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўводзіць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак наступныя мясцовыя падаткі і зборы:

1.1. падатак з продажу тавараў у рознічным гандлі.

Плацельшчыкамі падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі з'яўляюцца арганізацыі, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткі Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей у гэтым артыкуле і артыкуле 9 гэтага Закона — арганізацыі) і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія плацяць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі праз гандлёвыя і іншыя аб'екты (далей — рознічная гандлёвая сетка) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Па падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па рэалізацыі ў рознічнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў па пераліку, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама бензіну і дызельнага паліва);

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі тавараў зыходзячы з рознічных цэн без уключэння ў іх падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае пры рэалізацыі тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выпушчаных у свабодны зварот у Рэспубліцы Беларусь, 15 працэнтаў падатковай базы, іншых тавараў — 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых тавараў з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры вылічэнні падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія плацяцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.2. падатак на паслугі.

Плацельшчыкамі падатку на паслугі з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія плацяць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), што ажыццяўляюць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак аперацыі па аказанню паслуг і з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання.

Па падатку на паслугі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па аказанню арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі паслуг: рынкаў, кірмашоў, выставак-продажаў; гасцініц (кемпінгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, більярдных, боўлінг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосці), салярыяў; з нерухомай маёмасцю; сотавай перасоўнай электрасувязі, якія аказваюцца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў для фізічных асоб; турыстычных і касметычных паслуг;

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі паслуг без уключэння ў іх па-датку на паслугі;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае 10 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку на паслугі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых паслуг з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры вылічэнні падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія плацяцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, збор на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна.

Плацельшчыкамі мэтавых збораў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што плацяць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па мэтавых зборах:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца:

для плацельшчыкаў-арганізацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні арганізацыі пасля падаткаабкладання;

для плацельшчыкаў — індывідуальных прадпрымальнікаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэнні індывідуальнага прадпрымальніка пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае (па сукупнасці) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым ліку:

транспартнага збору на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах ў гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных у міжгародніх аўтобусных зносінах, — не менш чым 2 працэнты;

збору на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна) — не больш за 1 працэнт.

Аплата мэтавых збораў плацельшчыкамі праводзіцца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў.

Парадак аплаты мэтавых збораў арганізацыямі, якія маюць філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні, устанаўліваецца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;

1.4. зборы з карыстальнікаў.

Плацельшчыкамі збораў з карыстальнікаў з'яўляюцца арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што плацяць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па зборах з карыстальнікаў:

аб'ектамі падаткаабкладання з'яўляюцца:

паркоўка (стаянка) транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах;

ажыццяўленне гандлю на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

валоданне сабакамі і (або) выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці;

размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгістраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах;

ажыццяўленне будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велічыні, і з'яўляюцца адзінымі для ўсёй тэрыторыі вобласці, г. Мінска.

Аплата збораў з карыстальнікаў арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі праводзіцца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.

Плацельшчыкамі збору з нарыхтоўшчыкаў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, якія плацяць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па збору з нарыхтоўшчыкаў:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне промыславай нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыі ў мэтах іх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі;

падатковая база вызначаецца як кошт аб'ёму нарыхтоўкі (закупкі) прадукцыі, вызначаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду нарыхтаванай (закупленай) прадукцыі і не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносіцца на сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Збор з нарыхтоўшчыкаў не плаціцца, калі пры нарыхтоўцы дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання адпаведнай арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;

1.6. курортны збор.

Плацельшчыкамі курортнага збору з'яўляюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, за выключэннем тых, хто накіроўваецца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Па курортнаму збору:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца знаходжанне фізічнай асобы ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду санаторна-курортнай і аздараўленчай установы і не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы.

2. Абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзіць іншыя мясцовыя падаткі і зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўліваць іншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды і пазабюджэтныя фонды, якія валодаюць прыкметамі падаткаў, збораў (пошлін), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Мясцовыя падаткі і зборы, указаныя ў падпунктах 1.1 — 1.5 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымі, Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў і залічваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей і г. Мінска.

Курортны збор, указаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзіцца Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і залічваюцца ў адпаведныя бюджэты.

Пры ўвядзенні мясцовых падаткаў і збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, падатковыя стаўкі, падатковы перыяд, парадак вылічэння, парадак і тэрміны платы мясцовых падаткаў і збораў, а таксама тэрміны падачы ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах. Пры ўвядзенні збораў з карыстальнікаў, указаных у падпункце 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым артыкулам вызначаюць таксама падатковую базу па такіх зборах.

Падатковыя льготы па мясцовых падатках і зборах падаюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Кантроль за правільнасцю вылічэння, паўнатой і своечасовасцю платы мясцовых падаткаў і збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, органы мясцовага кіравання і самакіравання.

5. Правы і абавязкі плацельшчыкаў мясцовых падаткаў і збораў, адказнасць за правільнасць іх вылічэння, паўнату і своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах, парадак іх спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх вылічэння і своечасовасцю платы ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. У 2007 годзе:

1. Устанаўліваецца збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі.

2. З арганізацый спаганяюцца: збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі — па стаўцы 2 працэнты, падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог — па стаўцы 1 працэнт ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) (банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, — ад даходу за вылікам расходаў па плаце працэнтаў, камісійных і іншых банкаўскіх расходаў; арганізацыямі незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, якія ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць і дзейнасць па аказанню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымі арганізацыямі — ад прыбытку). Пры гэтым філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні беларускіх арганізацый, якія маюць асобны баланс і цякучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак, па адпаведных аб'ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганізацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.

Плата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог робіцца адзіным плацяжом у памеры 3 працэнтаў.

Адзіны плацеж, указаны ў частцы другой гэтага пункта, размяркоўваецца:

у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі — 67 працэнтаў;

у рэспубліканскі дарожны фонд на фарміраванне падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог — 33 працэнты.

3. Вызваліць:

3.1. ад платы збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог:

арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства, пчалярства і прадуктаў дзіцячага харчавання, — у частцы выручкі ад гэтай дзейнасці;

арганізацыі бытавога абслугоўвання — у частцы выручкі ад рэалізацыі бытавых паслуг комплекснымі прыёмнымі пунктамі, размешчанымі ў сельскай мясцовасці;

лячэбна-вытворчыя майстэрні пры псіхіятрычных, псіханеўралагічных і процітуберкулёзных бальніцах і дыспансерах;

арганізацыі спажывецкай кааперацыі (за выключэннем выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, якія абкладаюцца акцызамі);

арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускае таварыства інвалідаў», «Беларускае таварыства глухіх», у якіх колькасць інвалідаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў;

арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і выконваюць работы (аказваюць паслугі) арганізацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, — у частцы выручкі ад выкананых работ (аказаных паслуг) па пераліку ўказаных работ (паслуг) згодна з дадаткам 3;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ (паслуг) фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, у адпаведнасці з пералікам работ (паслуг), якія выконваюцца (аказваюцца) арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2006 г. № 316 «Аб пераліку работ (паслуг), якія выконваюцца (аказваюцца) арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 74, 1/7576);

арганізацыі, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкі ад рэалізацыі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкі па дагаворах, заключаных з арганізацыямі, якім гэтыя сродкі выдзелены з бюджэту;

арганізацыі, уключаныя ў пералік арганізацый, іх адасобленых падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва, абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2006 г. № 154 «Аб вызваленні ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 52, 1/7364), — у частцы выручкі ад рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне;

органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — у частцы выручкі ад аказання платных паслуг па абслугоўванню арганізацый пажарнымі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі;

арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы субсідый і датацый, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ па будаўніцтву, рэканструкцыі, рамонту і ўтрыманню аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

арганізацыі — рэзідэнты свабодных эканамічных зон — у частцы выручкі ад рэалізацыі:

за межы Рэспублікі Беларусь замежным юрыдычным і (або) фізічным асобам у адпаведнасці з заключанымі паміж імі дагаворамі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, вырабленых гэтымі рэзідэнтамі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон;

на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон, адносяцца да імпартазамяшчальных у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зон, іншым рэзідэнтам свабодных эканамічных зон згодна з заключаным з імі дагаворам;

3.2 ад платы падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог арганізацыі — у частцы выручкі, атрыманай ад выканання работ па будаўніцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі камерцыйных арганізацый).

4. З улікам асаблівасцяў дзейнасці асобных арганізацый вылічэнне ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула плацяжоў робіцца:

арганізацыямі, якія маюць унутраныя абароты, — без уліку гэтых абаротаў;

беларускімі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць за межамі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў якасці падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без уліку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, паводле якой яны з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць будаўнічыя, будаўніча-мантажныя, навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскія, вопытна-тэхналагічныя работы, — ад выручкі ад рэалізацыі работ, выкананых гэтымі арганізацыямі;

арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і эксплуатацыйнымі арганізацыямі — ад выручкі, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя і эксплуатацыйныя паслугі, без уліку даходаў ад платы насельніцтва за карыстанне жылымі памяшканнямі (іх тэхнічнае абслугоўванне) і камунальнымі паслугамі, а таксама платы за інтэрнат;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца забудоўшчыкамі і ажыццяўляюць будаўніцтва аб'екта ўласнымі сіламі, — ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі гэтага аб'екта, а пры ажыццяўленні будаўніцтва з заключэннем дагавора будаўнічага падраду з генеральным падрадчыкам і (або) падрадчыкам на будаўніцтва аб'екта — ад валавога даходу;

арганізацыямі бытавога абслугоўвання насельніцтва, адасобленымі падраздзяленнямі арганізацый, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву, — ад аб'ёму рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) без уліку кошту аплачаных насельніцтвам матэрыялаў і запасных частак;

арганізацыямі, якія вядуць лясную гаспадарку, — у частцы сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці;

арганізацыямі грамадскага харчавання — ад валавога даходу без уліку даходаў ад уласнай вытворчасці;

арганізацыямі, якія набываюць тавары і ажыццяўляюць іх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкі, у выніку якой тавары ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адносяцца да прадукцыі ўласнай вытворчасці, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю газа-, электра- і цепласетак, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць транспарціроўку і пастаўку газу, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, фарміруюць кошт пуцёвак з улікам набыцця паслуг пабочных арганізацый, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць гандлёва-пасрэдніцкую дзейнасць (уключаючы камісійны гандаль), — ад даходу;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца прафесіянальнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер, — ад даходу;

арганізацыямі, у тым ліку банкамі, якія даюць маёмасць у арэнду (лізінг), — ад даходу, атрыманага ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

5. Арганізацыі, акрамя страхавых арганізацый, не робяць вылічэнне ўказаных у гэтым артыкуле плацяжоў ад пазарэалізацыйных і аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

6. Сумы вылічаных плацяжоў улічваюцца пры фарміраванні адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) у адпаведнасці з артыкулам 45 гэтага Закона.

7. Арганізацыі штомесячна не пазней 20-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным, падаюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) аб сумах вылічаных збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог за справаздачны месяц.

Плата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог робіцца арганізацыямі штомесячна нарастаючым вынікам з пачатку года не пазней 20-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным.

Калі сума збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог, якая падлягае плаце па выніках месяца, што папярэднічае справаздачнаму, склала 500 і больш базавых велічынь, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (прымаецца памер базавай велічыні, які дзейнічае на 1-е чысло месяца, што ідзе за справаздачным), указаныя збор і падатак плацяцца ў наступныя тэрміны:

не пазней 10-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным, — уносіцца адна трэцяя частка сумы, якая падлягае плаце па падатковай дэкларацыі (разліку) за месяц, што папярэднічае справаздачнаму;

не пазней 22-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным, — плаціцца сума па падатковай дэкларацыі (разліку) за справаздачны месяц з улікам сумы, унесенай у адпаведнасці з абзацам другім часткі трэцяй гэтага пункта.

8. Правы і абавязкі плацельшчыкаў збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог, адказнасць за правільнасць іх вылічэння, паўнату і своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрміну падачы дэкларацый (разлікаў) па ўказаных плацяжах, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх вылічэння, паўнатой і своечасовасцю платы ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Запазычанасць у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-інвестыцыйныя фонды па прадастаўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь крэдытах, пазыках, у тым ліку рэструктурызаваная , якая ўтварылася на 1 студзеня 2006 года, падлягае вяртанню і залічваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.

Артыкул 10. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь штомесячна пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту;

даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзідэнтах крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і іншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублікі Беларусь і пад яго гарантыі, у поўным аб'ёме пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Артыкул 11. Зацвердзіць на 2007 год:

расходы рэспубліканскага бюджэту ў суме 32 011 083 279,0 рублёў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў згодна з дадаткам 4;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 5;

пералік дзяржаўных праграм, фінансаванне якіх прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўных капітальных укладанняў), згодна з дадаткам 6;

расходы рэспубліканскага бюджэту на дзяржаўныя капітальныя ўкладанні, фінансаванне якіх прадугледжваецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 7.

Артыкул 12. Устанавіць у 2007 годзе пералік абароненых расходаў па асобных артыкулах:

па рэспубліканскаму бюджэту:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі, пенсіі, дапамогі, безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на патаненне камунальных паслуг і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

працэнты па дзяржаўнаму доўгу;

пагашэнне дзяржаўнага доўгу;

аплата паслуг навукова-даследчых арганізацый;

па мясцовых бюджэтах:

заработная плата;

налічэнні на заработную плату;

трансферты насельніцтву (стыпендыі і іншыя выплаты насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты і перавязачныя сродкі;

вяртанне затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву.

Артыкул 13. Зацвердзіць абаротную касавую наяўнасць па рэспубліканскаму бюджэту на 1 студзеня 2008 года ў суме 10 000 000,0 тыс. рублёў.

Артыкул 14. Устанавіць у 2007 годзе:

ніжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у памеры 2,4 працэнта ад расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту (без уліку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных капітальных укладанняў, а таксама вяртання банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўніцтва грамадзянам);

расходы рэспубліканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класіфікацыі расходаў Рэспублікі Беларусь па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў у памеры 343 300 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8, з іх нарматыў фінансавання фундаментальных, у тым ліку арыентаваных фундаментальных, і прыкладных даследаванняў у памеры не менш як 30 працэнтаў.

Накірункі і дзяржаўныя заказчыкі ў межах расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у 2007 годзе на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Устанавіць, што плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, устанаўліваецца ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча сем'яў, тыпу ўстановы і ўзроўню навучання.

Памеры і парадак спагнання ў 2007 годзе платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі, указанымі ў частцы першай гэтага артыкула, на 2007/2008 навучальны год устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Устанавіць, што ў 2007 годзе фонд фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак утвараецца ў суме 3 144 968 812,0 тыс. рублёў і перадаецца ў бюджэты абласцей, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 625 665 808,0тыс. рублёў, Віцебскай — 438 375 555,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 394 255 045,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 571 952 452,0 тыс. рублёў, Мінскай — 457 229 951,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 657 490 001,0 тыс. рублёў.

Сродкі фонду фінансавай падтрымкі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак якія перадаюцца ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накіроўваюцца на фінансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 17. У 2007 годзе:

1. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. субвенцыі на жыллё:

для прадастаўлення грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразовых бязвыплатных субсідый, уключаючы субсідыі (бязвыплатную фінансавую дапамогу) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўніцтва інжынерных сетак (да 30 працэнтаў) у суме 65 160 000,0 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 9 513 360,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 5 994 720,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 7 949 520,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 7 949 520,0 тыс. рублёў, Мінскай — 11 207 520,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 5 929 560,0 тыс. рублёў, г. Мінску — 16 615 800,0 тыс. рублёў;

для фінансавання будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыцця жылых памяшканняў арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, для грамадзян, што пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, і (або) прадастаўлення крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў гэтым арганізацыям для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, а таксама на будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах, — у суме 263 565 045,0 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 46 587 870,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 44 499 500,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 49 626 100,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 38 929 590,0 тыс. рублёў, Мінскай — 54 884 340,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 29 037 645,0 тыс. рублёў;

для прадастаўлення крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) і (або) набыццё жылых памяшканняў, а таксама будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых і непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах, у суме 81 369 225,0 тыс. рублёў г. Мінску;

1.2. субвенцыі на расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках «Жыллё») у суме 27 003 000,0 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 3 840 000,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 3 329 000,0 тыс. рублёў, Гомельскай —2 000 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 6 500 000,0 тыс. рублёў, Мінскай — 5 000 000,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 1 034 000,0 тыс. рублёў, г. Мінску — 5 300 000,0 тыс. рублёў.

1.3. субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з развіццём сельскагаспадарчай вытворчасці (на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, нафтапрадуктаў, на рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, а таксама на выкананне гарантый, дадзеных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, пагашэнне бюджэтных пазык і бюджэтных займаў), у суме 287 453 400,0 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 53 861 000,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 39 196 500,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 50 285 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 317 700,0 тыс. рублёў, Мінскай — 60 068 800,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 35 724 400,0 тыс. рублёў;

1.4 субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з пераадоленнем наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у суме 521 212 195,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9;

1.5 субвенцыі на будаўніцтва метрапалітэна ў г. Мінску ў суме 8 502 000,0 тыс. рублёў;

1.6 субвенцыі на фінансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мінскам функцый сталіцы, у суме 60 000 000,0 тыс. рублёў.

2. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

2.1. накіроўваюць з мясцовых бюджэтаў сродкі на:

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асоб, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксама на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адвакатаў у выпадках, калі адвакат удзельнічаў у дазнанні папярэднім следстве і судовым разборы па назначэнню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2.2. устанаўліваюць парадак фарміравання і выкарыстання рэзервовых фондаў, якія ўтвараюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

3. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай і развіццё дзеючай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў у неабходных аб'ёмах.

4. З рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, выдзяляюцца субсідыі ў суме 46 997 159,0 тыс. рублёў для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на вяртанне часткі расходаў на набыццё аўтамабільнага паліва ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Устанавіць на 2007 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь (з улікам сродкаў на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 432 612 рублёў і па бюджэтах абласцей і г. Мінска ў суме 338 291 рубель, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 347 571 рубель, Віцебскай — 342 522 рублі, Гомельскай — 351 652 рублі, Гродзенскай — 345 912 рублёў, Мінскай — 311 115 рублёў, Магілёўскай вобласці — 356 193 рублі, г. Мінску — 322 694 рублі.

Артыкул 19. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўтвараюцца ў суме 2 263 800 000,0 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў суме 2 253 800 000,0 тыс. рублёў і паступленняў ад вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за карыстанне тэхнікай, атрыманай на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (фінансавай арэнды (лізінгу, у суме 10 000 000,0 тыс. рублёў.

2. Расходы рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі вызначаюцца ў суме 2 263 800 000,0 тыс. рублёў.

3. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

_____________________________
* За выключэннем інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Парадак выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі вызначаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 20. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 1 873 645 067,0 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт:

акцызаў на аўтамабільнае паліва (акрамя імпартаванага) у памеры 35,3 працэнта ў суме 651 852 470,0 тыс. рублёў;

падатку на набыццё аўтамабільных транспартных сродкаў у суме 30 000 000,0 тыс. рублёў;

падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог у суме 1 110 080 597,0 тыс. рублёў;

платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных аўтамабільных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь у суме 4 650 000,0 тыс. рублёў;

збору за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь у памеры 50 працэнтаў у суме 7 675 000,0 тыс. рублёў;

збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабільных сродкаў па тэрыторыях замежных дзяржаў у памеры 60 працэнтаў у суме 8 505 000,0 тыс. рублёў;

платы за праезд па аўтамабільнай дарозе М-1/Е30 Брэст—Мінск—граніца Расійскай Федэрацыі ў суме 60 882 000,0 тыс. рублёў.

Парадак залічэння даходаў у рэспубліканскі дарожны фонд устанаўліваецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2. Расходы рэспубліканскага дарожнага фонду вызначаюцца ў суме 1 883 922 347,0 тыс. рублёў з улікам рэшткаў указанага фонду, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2007 года, у суме 10 277 280,0 тыс. рублёў.

3. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Сродкі мясцовых фондаў аховы прыроды акумуліруюцца ў рэспубліканскім фондзе аховы прыроды.

2. Даходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме 392 500 000,0 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт:

2.1. падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) у частцы плацяжоў:

за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў суме 288 909 219,0 тыс. рублёў;

за скіды сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе ў суме 48 650 095,0 тыс. рублёў;

за размяшчэнне адходаў вытворчасці і за размяшчэнне тавараў, якія змешчаны пад мытны рэжым знішчэння і страцілі свае спажывецкія ўласцівасці, а таксама адходаў, якія ўтвараюцца ў выніку знішчэння тавараў, якія змешчаны пад гэты рэжым, у суме 47 927 847,0 тыс. рублёў;

за вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары і іншых тавараў, пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў якіх утвараюцца адходы, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і патрабуюць арганізацыі сістэм іх збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання, у суме 1 935 763,0 тыс. рублёў;

2.2. збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў у суме 435 000,0 тыс. рублёў;

2.3. даходаў ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым чынам звернутых у даход дзяржавы прылад палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёл, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прылад прадукцыі ў суме 36 780,0 тыс. рублёў;

2.4. пакрыцця ўрону, нанесенага ў выніку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у суме 2 063 241,0 тыс. рублёў;

2.5. іншых даходаў у суме 2 542 055,0 тыс. рублёў.

3. Расходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца ў суме 372 875 000,0 тыс. рублёў.

4. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды вызначаецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

5. Перавышэнне даходаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды над устаноўленымі расходамі гэтага фонду, якое складае 5 працэнтаў паступленняў, накіроўваецца ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

Артыкул 22. У 2007 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ўтвараюцца ў суме 20 000 000,0 тыс. рублёў і фарміруюцца за кошт плацяжоў падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) за вытворчасць і (або) імпарт шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Расходы фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны вызначаюцца ў суме 20 000 000,0 тыс. рублёў.

3. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь утвараюцца ў суме 9 973 297 630,0 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 9 973 297 630,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10.

2. Частка сродкаў пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у суме 122 707 337,0 тыс. рублёў накіроўваецца на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці, у тым ліку ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў выглядзе бягучых трансфертаў у суме 115 207 337,0 тыс. рублёў, з іх Брэсцкай вобласці — 17 763 763,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 18 932 530,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 16 876 500,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 14 438 525,0 тыс. рублёў, Мінскай — 19 349 990,0 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 17 945 540,0 тыс. рублёў, г. Мінску — 9 900 489,0 тыс. рублёў.

3. Фінансаванне расходаў на ўтрыманне апарата кіравання тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнай службы занятасці — упраўленняў абласных службаў занятасці насельніцтва, гарадскіх (рэгіянальных), раённых цэнтраў занятасці насельніцтва ажыццяўляецца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў.

4. Прыпыніць дзеянне часткі чацвёртай артыкула 13 і артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222), а таксама часткі чацвёртай артыкула 18, часткі трэцяй артыкула 19, часткі другой артыкула 22 і артыкула 26 указанага Закона ў частцы фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнню дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці.

Сродкі, якія спаганяюцца з наймальнікаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», залічваюцца ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

5. Парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 24. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Утвараецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі за кошт адлічэнняў, якія робяць арганізацыі, што ажыццяўляюць будаўніча-мантажныя работы, у памеры 0,5 працэнта ад сабекошту выкананых будаўніча-мантажных работ. Указаныя адлічэнні ўключаюцца ў затраты, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку і фарміраванні цаны на будаўніча-мантажныя работы.

Адлічэнні ва ўказаны фонд не ажыццяўляюцца арганізацыямі, якія вядуць будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах жыллёвага будаўніцтва і за межамі Рэспублікі Беларусь.

Налічаныя плацельшчыкамі сродкі па адлічэннях у дадзены фонд пералічваюцца імі штомесяц не пазней чым 22-га чысла месяца, які надыходзіць за справаздачным, на рахункі падатковых органаў па месцы пастаноўкі на ўлік з наступным залічэннем іх на адзіны казначэйскі рахунак Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развіцця будаўнічай навукі ўтвараюцца ў суме 29 700 000,0 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 29 700 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11.

Парадак залічэння сродкаў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі і накірункі яго выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Правы і абавязкі плацельшчыкаў адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі, адказнасць за правільнасць іх падліку і своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па адлічэннях у гэты фонд, парадак спагнання гэтых плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правільнасцю іх падліку і своечасовасцю платы ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развіцця будаўнічай навукі ажыццяўляецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 25. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ўтвараюцца ў суме 107 154 360,0 тыс. рублёў.

Крыніцамі фарміравання ўказанага фонду з'яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў звыш часткі прыбытку, якая пералічваецца ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пералік унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў, памер часткі прыбытку (даходу), якая падлягае пералічэнню ў гэты фонд, парадак і тэрміны яе пералічэння ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў суме 107 154 360,0 тыс. рублёў ажыццяўляюцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 26. Устанавіць, што ў 2007 годзе фінансаванне мерапрыемстваў і праграм па энергазберажэнню ажыццяўляецца ў складзе расходаў рэспубліканскага бюджэту ў суме 150 000,0 тыс. рублёў за кошт даходаў, якія паступаюць у рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1998 года «Аб энергазберажэнні» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 31—32, ст. 470).

Накірункі і памеры фінансавання мерапрыемстваў і праграм па энергазберажэнню ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 27. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Сродкі, якія паступаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у лік пагашэння імі запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмінаванай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, спаганяецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку за кошт юрыдычных асоб.

2. На пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакіраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года і аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа ажыццяўляцца залік па іх непагашанай запазычанасці:

па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах, а таксама іншых плацяжах (па бюджэтных пазыках, плацяжах, ажыццёўленых з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь), а таксама працэнтах і санкцыях па пратэрмінаваных плацяжах;

па запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым ліку пры наяўнасці дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб.

3. Не падлягаюць разблакіраванню і адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу сродкі ў замежнай валюце, заблакіраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года, якія лічацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры іх прыватызацыі.

Артыкул 28. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

2. Запазычанасць па крэдытах, якія прадастаўлены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і аднесены на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмісію дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 29. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Гранічны памер гарантый, якія прадастаўляюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, складае 500,0 млрд рублёў.

2. На выкананне гарантый, якія прадаставіў Урад Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія выдадзены банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу і ў рэспубліканскім фондзе падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйных фондаў.

Плацяжы, якія ажыццёўлены з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь, спаганяюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — крэдытаатрымальнікаў са спагнаннем працэнтаў з выплачанай гэтым Міністэрствам сумы па крэдытах, прадастаўленых у замежнай валюце, у памеры не менш як 8 працэнтаў гадавых.

3. На выкананне гарантый, якія прадаставіў Урад Рэспублікі Беларусь па замежных пазыках (крэдытах), выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Гарантыйныя плацяжы, якія ажыццёўлены Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджэту па замежных пазыках (крэдытах), вяртаюцца пазычальнікамі-рэзідэнтамі ў рэспубліканскі бюджэт з выплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу.

Гарантыйныя плацяжы па замежных пазыках (крэдытах), якія не вернуты ў рэспубліканскі бюджэт пазычальнікамі-рэзідэнтамі ва ўстаноўленыя тэрміны, спаганяюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з іх рахункаў.

4. Плата за прадастаўленне гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах банкаў Рэспублікі Беларусь, а таксама знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах) ажыццяўляецца аднаразова ў памеры 1,5 працэнта ад сумы крэдыту (пазыкі).

5. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мае права зменшыць памер фінансавання юрыдычных асоб — пазычальнікаў крэдытаў, калі яны фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, на суму зробленых або падлягаючых выкананню плацяжоў з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь і налічаных працэнтаў.

6. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў:

6.1. зацвярджаюць гранічны памер гарантый, якія прадастаўляюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь:

для развіцця жыллёвага будаўніцтва на вёсцы і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія прайшлі дзяржаўную комплексную экспертызу;

на іншыя мэты, які не перавышае 20 працэнтаў расходнай часткі абласных, раённых і гарадскіх бюджэтаў;

6.2. прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 30. Устанавіць, што ў 2007 годзе бюджэтныя пазыкі прадастаўляюцца абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам на фінансаванне часовых касавых разрываў, якія ўзнікаюць пры выкананні бюджэтаў абласцей і г. Мінска, па рашэннях Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 31. Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2007 года ў памеры 2 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту па пераліку крэдытных ліній згодна з дадаткам 12.

Артыкул 32. Устанавіць, што ў 2007 годзе ў даход рэспубліканскага бюджэту паступаюць сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымі органамі, іх тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі, за выключэннем:

сродкаў, якія атрымліваюць Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваныя ім воінскія часці, арганізацыі, органы і падраздзяленні ад рэалізацыі прадукцыі (работ), матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, аб'ектаў нерухомасці, здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг;

сродкаў, якія атрымлівае Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама падпарадкаваныя яму воінскія часці і арганізацыі ад здачы другасных рэсурсаў, аказання (выканання) платных паслуг (работ), выдачы (водпуску) матэрыяльных сродкаў за плату ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія атрымліваюць органы і ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

сродкаў, якія паступаюць у Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя яму ўстановы ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў і за запазычванне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага і мабілізацыйнага рэзерваў;

сродкаў, якія атрымліваюць органы дзяржаўнай статыстыкі ад распаўсюджвання зводных статыстычных даных (інфармацыі), аказання іншых інфармацыйных паслуг, здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў іх на балансе;

сродкаў, якія паступаюць у дзяржаўныя натарыяльныя канторы за аказанне дадатковых платных паслуг, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў;

сродкаў, якія атрымлівае Дзяржаўная фельд'егерская служба пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад аказання паслуг фельд'егерскай сувязі;

заявачных узносаў іншаземных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якія паступаюць на рахунак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь для правядзення мерапрыемстваў;

сродкаў, якія атрымліваюць агульныя і гаспадарчыя суды пры прымусовым выкананні па маёмасных спагнаннях;

сродкаў, якія паступаюць у замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь за аказанне консульскіх паслуг;

іншых сродкаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Устанавіць, што ў 2007 годзе ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 34. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганізацый), іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца без спагнання платы.

За карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія знаходзяцца і размешчаны на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, устаноўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне на ўкладныя рахункі і выплата, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых грашовых выплат, якія праводзяцца грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання працэнтаў.

3. Абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, якія пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца банкамі, упаўнаважанымі Урадам Рэспублікі Беларусь абслугоўваць замежныя крэдыты, з выплатай узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Артыкул 35. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або памяншэнне аб'ёму даходаў, расходаў і (або) гранічнага памеру дэфіцыту, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на 2007 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або з яго згоды.

Ураду Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2007 год не больш як адзін раз у квартал.

Артыкул 36. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя выканаўчыя камітэты, арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганізацыі), ажыццяўляюць расходы ў межах планавых асігнаванняў, якія прадугледжаны ў бюджэтным роспісу, зацверджаным адпаведна Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і фінансавымі ўпраўленнямі (аддзеламі) мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Нарматыўныя прававыя акты, якія прыняты (выдадзены) да 2007 года, аб выдзяленні сродкаў або якія ўстанаўліваюць парадак фінансавання ў 2007 годзе, забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

3. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь можа ўносіць змяненні ў:

даходы рэспубліканскага бюджэту ў межах гадавых паступленняў, якія прадугледжаны згодна з дадаткам 2;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай і эканамічнай бюджэтных класіфікацыях расходаў у межах гадавых асігнаванняў, якія прадугледжаны згодна з дадаткам 4, і па функцыянальнай класіфікацыі расходаў у частцы капітальных укладанняў і рэзервовых фондаў;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжаны згодна з дадаткам 1.

Артыкул 37. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб пакрыцці юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у межах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на прамысловасць, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама на іншыя агульнадзяржаўныя расходы:

па крэдытах, атрыманых у беларускіх рублях, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця працэнтаў;

па крэдытах, атрыманых у замежнай валюце, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкі па крэдыту;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, якія звязаны са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

2. Грамадскім аб'яднанням можа аказвацца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе субсідый і (або) сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам можа аказвацца з рэспубліканскага бюджэту ў парадку, які вызначаны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Гранічны памер абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7870) складае ў эквіваленце 180 млн долараў ЗША.

Артыкул 38. У 2007 годзе Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь:

у выпадку парушэння мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку залічэння падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў, іншых паступленняў у рэспубліканскі бюджэт прыпыняць або змяншаць перадачу з рэспубліканскага бюджэту сродкаў бюджэтам абласцей і г. Мінска;

у выпадку неабгрунтаванага атрымання або выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь сродкаў, якія выдзелены з рэспубліканскага бюджэту, або існуючай запазычанасці па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыі, ажыццяўляць пагашэнне (пакрыццё) такой запазычанасці за кошт сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска;

ажыццяўляць залік падлягаючых выплаце ў рэспубліканскі бюджэт юрыдычнымі асобамі падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў, запазычанасці па бюджэтных пазыках, выкананых гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь па замежных крэдытах і крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь, а таксама налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных указаным юрыдычным асобам.

Артыкул 39. Пералік будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца ў 2007 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту згодна з дадаткам 7, уключаючы аб'екты камунальнай уласнасці (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі) дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў), Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады, а таксама за кошт рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2007 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 40. У 2007 годзе:

1. Утвараць інавацыйныя фонды за кошт адлічэнняў у памеры не больш як 0,25 працэнта:

1.1. рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (за выключэннем Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь), іншым дзяржаўным арганізацыям, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні) (за выключэннем арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганізацый, гаспадарчых таварыстваў, якія не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але маюць долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі дзяржаўнай уласнасці;

1.2. Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 499 «Аб некаторых мерах па аднаўленню асноўных сродкаў у будаўнічай галіне» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7828);

1.3. Міністэрству гандлю Рэспублікі Беларусь — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг):

арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (распараджэнні) Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, у дачыненні да якіх Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь упаўнаважана кіраваць долямі (акцыямі), якія належаць дзяржаве;

арганізацый, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельніцтва і грамадскаму харчаванню, незалежна ад формаў уласнасці (за выключэннем арганізацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якія адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»);

гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, у статутным фондзе якіх маюцца долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці, і якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельніцтва і грамадскаму харчаванню, прапарцыянальна долям (акцыям), якія не належаць дзяржаве.

Гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, створаныя названымі органамі і арганізацыямі, у памерах і парадку, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь — у памеры і парадку, якія ўстаноўлены ім.

Адлічэнні ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ад сабекошту рэалізаваных прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), які фарміруецца ва ўстаноўленым парадку арганізацыямі, што ажыццяўляюць аптовы і рознічны гандаль і дзейнасць па грамадскаму харчаванню, без уліку пакупнога кошту рэалізуемых тавараў, а арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельніцтва, — без уліку кошту матэрыялаў, якія аплачвае насельніцтва;

1.4. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый спажывецкай кааперацыі;

1.5. Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб, якія ўтвараюцца гэтай Федэрацыяй;

1.6. грамадскім аб'яднанням «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца гэтыя грамадскія аб'яднанні.

2. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

2.1. павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды вызначаюцца для:

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — не больш як 19 працэнтаў;

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь — не больш як 17,5 працэнта;

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь — не больш як 13,5 працэнта;

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — не больш як 10 працэнтаў;

Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — не больш як 5 працэнтаў;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі — не больш як 4 працэнты;

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь — не больш як 3 працэнты;

грамадскіх аб'яднанняў «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» — не больш як 2,5 працэнта;

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь — не больш як 2 працэнты;

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь — не больш як 1,8 працэнта;

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — не больш як 1,5 працэнта.

Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам устанаўліваць зыходзячы са спецыфікі работы павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якія маюць долі (акцыі) камунальнай уласнасці ў статутных фондах, прапарцыянальна долі камунальнай уласнасці;

2.2. адлічэнні ў інавацыйныя фонды адносяцца на сабекошт і ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;

2.3. у 2007 годзе прымяняюцца парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нарматывы накіравання сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ і работ па падрыхтоўцы і асваенню вытворчасці новых відаў навукаёмістай прадукцыі, а таксама галіновых праграм па энергазберажэнню і мерапрыемстваў па ўкараненню новых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання ўстанаўліваюцца згодна з дадаткам 13;

2.4. частка павышанага нарматыву інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца:

Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на фінансаванне расходаў па ўтрыманню цэнтральных апаратаў гэтых міністэрстваў і Камітэта;

Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на фінансаванне расходаў па ўтрыманню апарата кіравання дзяржаўнага аб'яднання «Белбыт»;

2.5. пакрыццё страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

2.6. парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання інавацыйнага фонду, які ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.7. парадак залічэння, накірункі і мэты выкарыстання інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

2.8. рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў у двухтыднёвы тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона ўстанаўліваюць для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якія не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але маюць долі (акцыі) дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах, памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды.

Змяненне на працягу фінансавага (бюджэтнага) года ўстаноўленых у адпаведнасці з часткай першай гэтага падпункта памераў адлічэнняў у інавацыйныя фонды можа быць ажыццёўлена па ўзгадненню з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

3. Сродкі інавацыйных фондаў, якія неабгрунтавана атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства глухіх» і «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, якія фарміруюць такія фонды, а таксама арганізацыямі — атрымальнікамі сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню фінансавых і іншых органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь са спагнаннем у бясспрэчным парадку з юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, устаноў, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці са статутнымі дакументамі дзейнасць, што прыносіць даходы, і якія дапусцілі парушэнні, у даход адпаведнага бюджэту штрафу ў памеры гэтых сродкаў.

4. Зацвердзіць на 2007 год аб'ём даходаў і расходаў інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 2 119 144 200,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 13.

Артыкул 41. Устанавіць, што ў 2007 годзе:

плата за лясное карыстанне, падлічаная па тэрмінах выплаты ў 2007 годзе, а таксама сумы няўстоек за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні, ахове і абароне лясоў застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенню лясной гаспадаркі;

запазычанасць па плаце за лясное карыстанне, якая ўтварылася на 1 студзеня 2005 года, спаганяецца падатковымі органамі ў бясспрэчным парадку і залічваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты;

сродкі, якія паступаюць ад продажу грамадзянам Рэспублікі Беларусь зямельных участкаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, залічваюцца ў мясцовыя бюджэты адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а ад продажу юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь і замежным дзяржавам — у рэспубліканскі бюджэт і выкарыстоўваюцца на ахову зямель, павышэнне іх якасці і землеўпарадкаванне, а таксама на сацыяльнае развіццё тэрыторый;

стаўкі зямельнага падатку індэксуюцца на 60 працэнтаў;

сумы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, індэксуюцца на 19 працэнтаў.

Артыкул 42. Устанавіць, што ў 2007 годзе рэспубліканскія і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, маёмасць якіх знаходзіцца на праве гаспадарчага распараджэння, выплачваюць частку прыбытку, а гаспадарчыя таварыствы — частку даходаў ад акцый (доляў у статутных фондах), якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, адпаведна ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, парадак падліку і выкарыстання якіх вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 43. Устанавіць, што ў 2007 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

павялічваць (змяншаць), але не больш чым у два разы стаўкі зямельнага падатку, падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелічэнні ставак указаных падаткаў не распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе адтэрміноўкі, растэрміноўкі, падатковага крэдыту, субсідый і сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў з рэспубліканскага бюджэту;

прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ільготы па выплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фізічных асоб, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;

вызваляць ад выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць арганізацыі спажывецкай кааперацыі па аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Артыкул 44. Плацельшчыкі адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развіцця будаўнічай навукі, дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, адлічэнняў часткі прыбытку рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемстваў, часткі даходаў гаспадарчых таварыстваў, якія вызначаны адпаведна артыкуламі 24, 25, 40 і 42 гэтага Закона, карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным падлікам, поўнай і своечасовай выплатай указаных адлічэнняў, прымяненні спосабаў забеспячэння іх выплаты, а таксама выплаты пені, спагнанні гэтых адлічэнняў, а таксама пені карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі па-датковых органаў, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, выплаты пені і спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пені.

Нявыплата або няпоўная выплата ўказаных адлічэнняў, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення дэкларацый (разлікаў) па гэтых адлічэннях цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін), парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку).

Артыкул 45. Устанавіць у 2007 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі) сум падаткаў і збораў, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг):

акцызы (для падакцызных тавараў);

збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог;

падатак на дабаўленую вартасць.

Артыкул 46. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў і ў трохмесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць іншыя меры, неабходныя для яго выканання.

Артыкул 47. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2007 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 46, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

29 снежня 2006 года, г. Мінск.

№ 191-З.