Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 14 снежня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 114, 2/1252) наступныя змяненні:

1. У артыкуле 84:

у частцы першай:

словы «, апякунскіх сем'ях, прыёмных сем'ях» выключыць;

словы «і якія навучаюцца па дзённай форме навучання на падрыхтоўчых аддзяленнях дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, або ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі» замяніць словамі «, які прадастаўляецца дзяржаўнымі ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і навучэнцам гэтых устаноў па дзённай форме навучання, у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях», слова «сем'ях» замяніць словамі «дзіцячых дамах сямейнага тыпу»;

у частцы трэцяй слова «сем'ях» замяніць словамі «дзіцячых дамах сямейнага тыпу».

2. У частках першай і другой артыкула 85 слова «сем'ях» замяніць словамі «дзіцячых дамах сямейнага тыпу».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

29 снежня 2006 года, г. Мінск.

№ 192-З