Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2006 года

Артыкул 1. Дапоўніць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212; № 111, 2/1242) артыкулам 23.72 наступнага зместу:

«Артыкул 23.72. Неўнясенне прапаноў аб адмене дзяржаўнай падтрымкі

Неўнясенне прапаноў аб адмене аказанай дзяржаўнай падтрымкі кіраўніком (яго намеснікам) рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адказным за забеспячэнне кантролю за выкананнем камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўстаноўленых паказчыкаў, дасягненне якіх з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, выкананнем некамерцыйнымі арганізацыямі мэтаў прадастаўлення, накірункаў выкарыстання бюджэтных сродкаў або тэрмінаў дасягнення ўказаных мэтаў ці дасягненнем устаноўленых паказчыкаў, у выпадку іх невыканання (недасягнення) па выніках трох справаздачных кварталаў з дня аказання дзяржаўнай падтрымкі, прадастаўленай на тэрмін, які не перавышае аднаго года, або па выніках кожнага каляндарнага года на працягу тэрміну дзеяння дзяржаўнай падтрымкі, прадастаўленай на тэрмін больш за адзін год, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

30 снежня 2006 года, г. Мінск.

№ 199-З