Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанню крымінальнага праследавання некаторых катэгорый асоб і іншых пытаннях крымінальнага працэсу

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 14 снежня 2006 года

Артыкул 1. Артыкул 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 года «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2006 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992г., № 13, ст. 217; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1181) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 27. Вытворчасць па крымінальных справах у адносінах да дэпутата Савета

Вытворчасць па крымінальных справах у адносінах да дэпутата Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 35, ст. 516) наступныя змяненне і дапаўненне:

у частцы трэцяй словы «дзяржаўнай здрады ці іншага» замяніць словамі «здрады дзяржаве ці іншага асабліва»;

частку пятую пасля слоў «Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь» дапоўніць словамі «або асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 3. Унесці ў артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 57, 2/64; 2004 г., № 126, 2/1063) наступныя дапаўненні і змяненні:

абзац першы часткі другой пасля слоў «яго намесніка» дапоўніць словамі «(у выпадку, указаным у частцы трэцяй гэтага артыкула, — Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі)»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, указаныя ў пунктах 8—12 часткі першай артыкула 11 гэтага Закона, у адносінах да асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суддзі, пракурорскага работніка ў выпадку, калі крымінальная справа ў адносінах да такой асобы не была ўзбуджана ці такая асоба не была прыцягнута ў якасці падазронай ці абвінавачванай па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да іншых асоб або па факту ўчыненага злачынства, могуць праводзіцца толькі з санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ці асобы, якая выконвае яго абавязкі.»;

часткі трэцюю—чатырнаццатую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—пятнаццатай;

у частцы чацвёртай:

словы «і шостай» замяніць словамі «, трэцяй і сёмай»;

пасля слоў «яго намесніка» дапоўніць частку словамі «(у выпадку, указаным у частцы трэцяй гэтага артыкула, — Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ці асобы, якая выконвае яго абавязкі)»;

у частцы трынаццатай слова «адзінаццатай» замяніць словам «дванаццатай».

Артыкул 4. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 1 артыкула 29:

у пункце 5 слова «чацвёртай —» замяніць словамі «пятай і»;

дапоўніць частку пунктам 12 наступнага зместу:

«12) у выпадку адмовы службовай асобы (органа) у дачы згоды на ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах да асобы, указанай у пунктах 1, 2, 5 і 6 артыкула 4682 гэтага Кодэкса, або на прыцягненне такой асобы ў якасці падазронай ці абвінавачванай па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да іншых асоб або па факту ўчыненага злачынства.».

2. У частцы 5 артыкула 173 лічбу «4» замяніць лічбамі «41».

3. У артыкуле 368:

дапоўніць артыкул часткай 21 наступнага зместу:

«21. Пры пастанове апраўдальнага прыгавору за недаказанасцю ўдзелу абвінавачванага ва ўчыненні злачынства, калі асоба, якая ўчыніла злачынства, застаецца нявыяўленай, суд выносіць пастанову аб перадачы крымінальнай справы пракурору для арганізацыі вытворчасці дадаткова папярэдняга расследавання і выяўлення асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачванай.»;

у частцы 3 словы «Усе названыя ў гэтым артыкуле працэсуальныя рашэнні» замяніць словамі «Працэсуальныя рашэнні, названыя ў частках 1 і 2 гэтага артыкула,».

4. Дапоўніць раздзел XIV Кодэкса главой 49 наступнага зместу:

«ГЛАВА 49

ВЫТВОРЧАСЦЬ ПА КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХ У АДНОСIНАХ ДА НЕКАТОРЫХ КАТЭГОРЫЙ АСОБ

Артыкул 4681. Катэгорыі асоб, у адносінах да якіх прымяняецца асобы парадак вытворчасці па крымінальнай справе

1. Патрабаванні гэтай главы прымяняюцца пры вытворчасці па крымінальнай справе ў адносінах да:

1) асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь;

2) дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

3) дэпутата абласнога, Мінскага гарадскога, раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў;

4) суддзі;

5) народнага засядацеля ў перыяд выканання ім сваіх абавязкаў у судзе;

6) пракурорскага работніка.

2. Парадак вытворчасці па крымінальнай справе ў адносінах да асобы, указанай у частцы 1 гэтага артыкула, вызначаецца агульнымі правіламі гэтага Кодэкса з выключэннямі, устаноўленымі гэтай главой.

Артыкул 4682. Узбуджэнне крымінальнай справы. Прыцягненне ў якасці падазронага ці абвінавачваемага

Рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да асобы, указанай у частцы 1 артыкула 4681 гэтага Кодэкса, або аб прыцягненні яе ў якасці падазронай ці абвінавачваемай па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да іншых асоб або па факту ўчыненага злачынства, прымаецца ў адносінах да:

1) асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2) дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана пунктам 1 гэтага артыкула;

3) дэпутата абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў — пракурорам адпаведна вобласці, горада Мінска і прыраўнаваным да яго пракурорам ці вышэйстаячым пракурорам;

4) дэпутата раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — пракурорам адпаведна раёна, горада і прыраўнаваным да яго пракурорам ці вышэйстаячым пракурорам;

5) суддзі — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды службовай асобы, якая назначыла суддзю (дзяржаўнага органа, які выбраў яго);

6) народнага засядацеля — пракурорам з папярэдняй згоды службовай асобы (органа), які зацвердзіў спісы народных засядацеляў;

7) пракурорскага работніка — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, калі іншае не прадугледжана пунктам 1 гэтага артыкула.

Артыкул 4683. Затрыманне і іншыя меры працэсуальнага прымусу

1. Асоба, якая займае вышэйшую дзяржаўную пасаду Рэспублікі Беларусь, а таксама асоба, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь і якая назначана на гэту пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не могуць быць затрыманы і іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без папярэдняй згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве ці затрымання на месцы ўчынення злачынства.

2. Асоба, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, акрамя асоб, указаных у частцы 1 гэтага артыкула, не можа быць затрымана і іншым чынам пазбаўлена асабістай свабоды без папярэдняй згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

3. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не могуць быць затрыманы і іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без папярэдняй згоды адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

4. Суддзя, за выключэннем суддзі, пасада якога ўключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, народны засядацель не могуць быць затрыманы і іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без папярэдняй згоды адпаведна службовай асобы, якая назначыла суддзю (дзяржаўнага органа, які выбраў яго), службовай асобы (органа), якая зацвердзіла спісы народных засядацеляў, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

5. Аб затрыманні асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суддзі, народнага засядацеля, пракурорскага работніка органамі, якія правялі затрыманне, неадкладна паведамляецца ў пісьмовай форме:

1) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь — у адносінах да асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь;

2) Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — у адносінах да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

3) Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — у адносінах да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

4) Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ці яго намесніку — у адносінах да суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;

5) Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ці Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, у адпаведную кваліфікацыйную калегію суддзяў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь — у адносінах да суддзяў агульных і гаспадарчых судоў;

6) службовай асобе (органу), якая зацвердзіла спісы народных засядацеляў, — у адносінах да народнага засядацеля;

7) Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь — у адносінах да пракурорскага работніка.

Артыкул 4684. Асаблівасці выбрання меры стрымання і вытворчасці асобных следчых дзеянняў

1. Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы або прыцягнення асобы ў якасці падазронай ці абвінавачванай па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да іншых асоб або па факту ўчыненага злачынства, у парадку, устаноўленым артыкулам 4682 гэтага Кодэкса, прымяненне меры стрымання, за выключэннем узяцця пад варту або іншага пазбаўлення асабістай свабоды, вытворчасць следчых дзеянняў у адносінах да такой асобы ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам.

2. У выпадку, калі крымінальная справа ў адносінах да асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суддзі, пракурорскага работніка не была ўзбуджана ці такая асоба не была прыцягнута ў якасці падазронай ці абвінавачванай па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да іншых асоб па факту ўчыненага злачынства, правядзенне следчых дзеянняў, выконваемых з санкцыі пракурора, можа ажыццяўляцца толькі з санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ці асобы, якая выконвае яго абавязкі. Асабісты вобыск у адносінах да гэтых асоб не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства.».

Артыкул 5. Унесці ў артыкул 87 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў ад 29 чэрвеня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 107, 2/1236) наступныя змяненні і дапаўненне:

частку трэцюю, першы сказ часткі чацвёртай, часткі пятую—сёмую выключыць;

часткі чацвёртую, восьмую і дзевятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—пятай;

частку чацвёртую пасля слоў «У выпадку дачы» дапоўніць словамі «ва ўстаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам рэспублікі Беларусь парадку»;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Вытворчасць па крымінальных справах у адносінах да суддзяў і народных засядацеляў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

30 снежня 2006 года, г. Мінск.

№ 198-З