Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 770

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцяў, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2006 года (далей — прэмія):

Бліну Уладзіславу Уладзіслававічу — намесніку старшыні рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў на Беларусі», ардынарнаму епіскапу мясцовага рэлігійнага аб'яднання «Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь»;

Ганагу Барысу Аляксандравічу — выкладчыку школы катэхізатараў пры мясцовым рэлігійным аб'яднанні «Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы»;

Каранеўскаму Паўлу Сямёнавічу — намесніку генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне»;

Шалуху Iгару Міхайлавічу — благачыннаму прыходаў Мядзельскай акругі мясцовага рэлігійнага аб'яднання «Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы», настаяцелю рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы ў г. Мядзелі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы»;

аўтарскаму калектыву цыкла публікацый «В поисках утраченного» ў складзе Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча — дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва», Ліхадзедава Уладзіміра Аляксеевіча — намесніка начальніка аддзела продажаў адкрытага акцыянернага таварыства «Ай Сі Iмпекс», Якубовіча Паўла Iзотавіча — галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2006 г., г. Мінск.