Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змянення і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях па пытаннях адказнасці за мытныя правапарушэнні

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў артыкул 14.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 120, 2/1128) наступныя змяненне і дапаўненні:

частку 2 артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь на суму, якая не перавышае сарака базавых велічынь, ажыццёўленае шляхам скрывання ад мытнага кантролю, г.зн. з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, што абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба на такое перамяшчэнне —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі такіх транспартных сродкаў, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад ста да ста пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі такіх транспартных сродкаў, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да васьмісот базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі такіх транспартных сродкаў.»;

дапоўніць артыкул часткай 21 наступнага зместу:

«21. Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь на суму звыш сарака базавых велічынь, ажыццёўленае шляхам скрывання ад мытнага кантролю, г.зн. з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба на такое перамяшчэнне, калі ў гэтых дзеяннях няма саставу злачынства, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад ста да ста пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да васьмісот базавых велічынь з канфіскацыяй скрытых тавараў, а таксама транспартных сродкаў (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання) са спецыяльна вырабленымі тайнікамі, выкарыстанымі для перамяшчэння скрытых тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.»;

дапоўніць артыкул заўвагай наступнага зместу:

«Заўвага. Пад тайнікамі, указанымі ў гэтым артыкуле, варта разумець любыя сховішчы (месцы), вырабленыя (абсталяваныя, прыстасаваныя) для скрывання тавараў, у тым ліку канструктыўныя поласці, ёмістасці і прадметы на транспартных сродках, якія папярэдне падвяргаліся ў гэтых жа мэтах разборцы, мантажу і да т.п., незалежна ад іх іншага функцыянальнага прызначэння. Калі выраб (абсталяванне, прыстасаванне) такіх тайнікоў праводзіўся спецыяльна для незаконнага перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь, то іх неабходна адносіць да спецыяльна вырабленых.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

4 студзеня 2007 года, г. Мінск.

№ 201-З