Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2006 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 года «Аб зброі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 109, 2/810) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У частцы першай артыкула 10 словы «Камітэтам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь».

2. У артыкуле 14:

частку адзінаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Для атрымання дазволу на набыццё зброі грамадзянін Рэспублікі Беларусь абавязаны прадставіць у орган унутраных спраў па месцы жыхарства заяву; медыцынскае заключэнне аб адсутнасці проціпаказанняў да валодання зброяй, звязаных з парушэннем зроку, псіхічным захворваннем, алкагалізмам, наркаманіяй або таксікаманіяй; дакумент, які пацвярджае грамадзянства Рэспублікі Беларусь; два фотаздымкі; іншыя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага Закона і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь. Парадак выдачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь названага медыцынскага заключэння вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.»;

абзац трэці часткі трынаццатай дапоўніць словамі «, звязаных з парушэннем зроку, псіхічным захворваннем, алкагалізмам, наркаманіяй або таксікаманіяй».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

4 студзеня 2007 года, г. Мінск.

№ 202-З