Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 68

Аб аб'яўленні 2007 года Годам дзіцяці

У мэтах забеспячэння дзяржаўнай і грамадскай падтрымкі і абароны дзяцінства, стварэння ўмоў для станаўлення і гарманічнага развіцця асобы дзіцяці:

1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2007 год Годам дзіцяці.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць склад арганізацыйнага камітэта і рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2007 годзе Года дзіцяці і прыняць іншыя меры, неабходныя для выканання гэтага Указа.

3. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2007 годзе Года дзіцяці.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

1 лютага 2007 г., г. Мінск.