Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 182

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сіл, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл у красавіку—жніўні 2007 г.

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сіл.

2. Прызваць у красавіку — жніўні 2007 г. на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрству абароны да 1 верасня 2007 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з эксплуатацыяй крыніц іанізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і з работамі з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Беларускай чыгунцы забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве Узброеных Сіл, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл.

7. Ваенным камісарам накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 кастрычніка 2007 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

11 красавіка 2007 г. г. Мінск.
_________________________________
*Для службовага карыстання.