ПАЛАЖЭННЕ

аб Савеце па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Агульныя палажэнні

1. Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Савет) з'яўляецца калегіяльным дарадчым органам, які ажыццяўляе распрацоўку прапаноў па ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і каардынуе пытанні ўзаемадзеяння паміж імі і органамі дзяржаўнага кіравання.

2. Савет у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама гэтым Палажэннем і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

3. Палажэнне аб Савеце па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца пастановай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы Савета

4. Асноўнымі задачамі Савета з'яўляюцца:

растлумачэнне і прапаганда дзяржаўнай палітыкі ў сферы мясцовага самакіравання;

выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па фарміраванню і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі пры ажыццяўленні мясцовага самакіравання, у тым ліку пры вызначэнні асноўных накірункаў удасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва ўказанай сферы;

каардынацыя ўзаемадзеяння паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Савет Рэспублікі), органамі мясцовага самакіравання і органамі дзяржаўнага кіравання;

садзейнічанне забеспячэнню збалансаванага падыходу да рэалізацыі дзяржаўных і мясцовых інтарэсаў пры распрацоўцы і ажыццяўленні сацыяльна-эканамічных праграм;

садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі старшынь і іншых работнікаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Асноўныя функцыі Савета

5. У адпаведнасці з асноўнымі задачамі, указанымі ў пункце 4 гэтага Палажэння, Савет ажыццяўляе наступныя функцыі:

вывучэнне становішча спраў на месцах, аналіз і абагульненне праблем, выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па ўдасканаленню важнейшых накірункаў дзейнасці органаў мясцовага самакіравання, садзейнічанне распаўсюджванню станоўчага вопыту іх работы;

абмеркаванне найбольш значных праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы арганізацыі мясцовага самакіравання, і выпрацоўка прапаноў па пытаннях далейшага ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы;

узаемадзеянне з органамі дзяржаўнага кіравання, прафсаюзнымі, маладзёжнымі, ветэранскімі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, навуковымі і іншымі арганізацыямі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой па пытаннях ажыццяўлення мясцовага самакіравання;

прагназаванне магчымых вынікаў рэалізацыі рашэнняў дзяржаўных органаў, якія непасрэдна датычацца пытанняў мясцовага самакіравання, і выпрацоўка адпаведных рэкамендацый;

інфармаванне органаў дзяржаўнага кіравання аб найбольш значных праблемах жыццядзейнасці насельніцтва і садзейнічанне іх вырашэнню;

наладжванне «зваротнай сувязі» з мясцовымі Саветамі дэпутатаў пярвічнага і базавага тэрытарыяльных узроўняў, у тым ліку шляхам правядзення сустрэч, семінараў, пасяджэнняў «круглых сталоў» з удзелам іх прадстаўнікоў;

ажыццяўленне мераў па павышэнню кваліфікацыі і прафесійнага ўзроўню старшынь і іншых работнікаў мясцовых Саветаў дэпутатаў;

выкананне іншых функцый, якія вынікаюць з пастаўленых перад Саветам задач.

Склад і структура Савета

6. Савет складаецца са старшыні Савета і членаў Савета.

7. Старшынёй Савета па пасадзе з'яўляецца Старшыня Савета Рэспублікі.

8. Прапановы па фарміраванню персанальнага складу Савета ўносяцца на разгляд Савета Рэспублікі Прэзідыумам Савета Рэспублікі. Кандыдатуры, якія прапаноўваюцца ў склад Савета ад вобласці і горада Мінска, папярэдне ўзгадняюцца з адпаведным прэзідыумам абласнога (Мінскага гарадскога) Савета дэпутатаў.

9. Старшыня Савета і члены Савета працуюць на грамадскіх пачатках. Ратацыя членаў Савета ажыццяўляецца па меры неабходнасці.

10. Адказным сакратаром Савета па пасадзе з'яўляецца начальнік упраўлення па ўзаемадзеянню з органамі мясцовага самакіравання Сакратарыята Савета Рэспублікі.

11. Старшыня Савета, члены Савета і адказны сакратар Савета зацвярджаюцца пастановай Савета Рэспублікі.

Арганізацыя дзейнасці Савета

12. Дзейнасць Савета арганізуе і каардынуе старшыня Савета.

13. Пасяджэнні Савета праводзяцца па меры неабходнасці, але, як правіла, не радзей за адзін раз у квартал.

14. Пасяджэнне Савета правамоцнае, калі на ім прысутнічае больш за палову ад поўнага складу Савета.

15. Работа Савета ажыццяўляецца на падставе гадавых планаў, якія зацвярджаюцца на яго пасяджэннях.

16. Рашэнні Савета прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю прысутных, а таксама шляхам апытання. Пры роўнасці галасоў голас старшыні Савета з'яўляецца вырашальным.

17. Рашэнні Савета афармляюцца пратаколам, які падпісваецца старшынёй Савета або асобай, якая вядзе пасяджэнне Савета. Рашэнні Савета маюць рэкамендацыйны характар.

18. У адсутнасць старшыні Савета яго функцыі (па яго даручэнню) выконвае адзін з членаў Савета.

19. Члены Савета маюць права:

прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Саветам;

уносіць прапановы па плану работы Савета і парадку дня яго пасяджэнняў, а таксама па пытаннях, якія абмяркоўваюцца ў рамках кампетэнцыі Савета;

прымаць удзел у падрыхтоўцы праектаў рашэнняў і матэрыялаў да пасяджэнняў Савета і іншых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца Саветам;

знаёміцца з матэрыяламі, якія датычацца работы Савета.

20. Адказны сакратар Савета:

забяспечвае падрыхтоўку гадавых планаў работы Савета і парадку дня яго пасяджэнняў;

арганізоўвае і забяспечвае падрыхтоўку праектаў рашэнняў і матэрыялаў да пасяджэнняў Савета;

інфармуе членаў Савета аб месцы, часе і парадку дня чарговага пасяджэння Савета;

арганізоўвае вядзенне пратаколаў пасяджэнняў Савета;

запытвае ва ўпраўленнях і аддзелах Сакратарыята Савета Рэспублікі матэрыялы, неабходныя для работы Савета;

забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых Саветам.

21. Для вывучэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета, да яго работы могуць прыцягвацца прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі, вучоныя і спецыялісты, а таксама стварацца рабочыя групы пад кіраўніцтвам аднаго з членаў Савета.

22. Iнфармацыйна-аналітычнае, арганізацыйна-прававое, матэрыяльна-тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне дзейнасці Савета ажыццяўляецца Сакратарыятам Савета Рэспублікі.

* * *

ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI

старшыні, членаў і адказнага сакратара Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Зацвердзіць Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у наступным складзе:

Старшыня Савета

Навіцкі Генадзь Васільевіч — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Члены Савета

Ацясаў Аляксандр Ягоравіч — старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Ашмянцаў Сяргей Дзмітрыевіч — старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў

Білейчык Аляксандр Уладзіміравіч — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з яго згоды)

Богдан Яўген Яўгенавіч — старшыня Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці

Герасімовіч Святлана Міхайлаўна — старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

Грыбаў Мікалай Уладзіміравіч — старшыня Калпяніцкага сельскага Савета дэпутатаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Завадскі Генадзь Анатольевіч — старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мінскай вобласці

Заяш Iван Iванавіч — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь (з яго згоды)

Карпуць Аркадзь Iванавіч — старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў

Казялкоў Барыс Мікалаевіч — старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў

Кананчук Таццяна Пятроўна — старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Магілёўскай вобласці

Красоўская Ліра Антонаўна — старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці

Курыла Раман Уладзіміравіч — старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці

Малафееў Анатоль Аляксандравіч — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню

Матусевіч Міхаіл Васільевіч — старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Панцюхоў Уладзімір Iванавіч — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Пісарэвіч Сцяпан Канстанцінавіч — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах

Прылуцкая Людміла Адамаўна — старшыня Паршынскага сельскага Савета дэпутатаў Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

Пугач Аляксандр Сяргеевіч — старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Мінскай вобласці

Пырко Уладзімір Міхайлавіч — старшыня Васілевіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці

Рудэнка Анатоль Георгіевіч — начальнік упраўлення па ўзаемаадносінах з органамі мясцовага самакіравання Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з яго згоды)

Сяліцкі Валерый Сцяпанавіч — старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў

Сініцын Мікалай Мікалаевіч — старшыня Каменскага сельскага Савета дэпутатаў Лепельскага раёна Віцебскай вобласці

Чарнаштан Уладзімір Сцяпанавіч — старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Зацвердзіць адказным сакратаром Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь начальніка ўпраўлення па ўзаемадзеянню з органамі мясцовага самакіравання Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сцепаненка Аляксея Мікалаевіча.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Г. НАВIЦКI

2 красавіка 2007 года, г. Мінск.

№ 391-СР3/VII.