Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь"
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 красавіка 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 красавіка 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2002 года "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 28, 2/842; № 129, 2/899) наступныя змяненні і дапаўненні:
 
1. У артыкуле 1:
 
у абзацы трэцім:
 
словы "і (або)" замяніць словамі "альбо грамадзян і";
 
пасля слоў "у форме" дапоўніць абзац словам "спажывецкага";
 
з абзацаў шостага і дзевятага словы "Рэспублікі Беларусь" выключыць;
 
абзац сёмы пасля слова "імені" дапоўніць словамі "выбраўшых яго";
 
дапоўніць артыкул абзацам дванаццатым наступнага зместу:
 
"дадатковы ўзнос — грашовыя сродкі, якія ўносяцца членамі спажывецкага таварыства па рашэнню агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства для пакрыцця страт, у парадку, які вызначаны заканадаўствам і статутам спажывецкага таварыства.".
 
2. Абзац трэці артыкула 3 пасля слова "грамадзян" дапоўніць словамі ", у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,".
 
3. У артыкуле 7:
 
у частцы другой словы "і (або)" замяніць словамі "альбо грамадзяне і";
 
частку чацвёртую пасля слоў "пунктаў і" дапоўніць словам "(або)".
 
4. У артыкуле 10:
 
абзацы пяты і шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"аб умовах і парадку прыёму ў члены спажывецкага таварыства і спыненні членства ў ім;
 
аб парадку кіравання дзейнасцю спажывецкага таварыства;";
 
абзац сёмы дапоўніць словамі, "у тым ліку па пытаннях, рашэнні па якіх прымаюцца аднагалосна або кваліфікаванай большасцю галасоў";
 
пасля абзаца сёмага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:
 
"аб правах і абавязках членаў спажывецкага таварыства;
 
аб памеры паявых узносаў членаў спажывецкага таварыства альбо аб умовах яго вызначэння;
 
аб складзе і парадку ўнясення паявых узносаў членамі спажывецкага таварыства і аб іх адказнасці за парушэнне абавязацельства па ўнясенню паявых узносаў, аб парадку вяртання паявых узносаў пры спыненні членства ў спажывецкім таварыстве;";
 
абзацы восьмы—адзінаццаты лічыць адпаведна абзацамі адзінаццатым—чатырнаццатым.
 
5. З часткі другой артыкула 11 словы "і (або)" выключыць.
 
6. У абзацы шостым часткі першай артыкула 12 словы "да агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных)" замяніць словамі "у органы кіравання і органы кантролю".
 
7. У артыкуле 14:
 
частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Пры ўступленні ў члены спажывецкага таварыства грамадзянін або юрыдычная асоба выплачваюць уступны і паявы ўзносы.";
 
з часткі другой першы сказ выключыць.
 
8. Назву артыкула 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 16. Органы кіраван ня і органы кантро лю спажывецкага                                 таварыства".
 
9. У частцы другой артыкула 17:
 
абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"зацвярджэнне статута спажывецкага таварыства, унясенне ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў;";
 
у абзацы чацвёртым словы "і паявога" замяніць словамі ", паявога і дадатковага";
 
пасля абзаца чацвёртага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
 
"выбранне ў адпаведнасці са статутам спажывецкага таварыства старшыні і сакратара агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства;";
 
абзацы пяты—семнаццаты лічыць адпаведна абзацамі шостым—васемнаццатым;
 
абзацы сёмы і восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"выбранне старшыні і членаў праўлення спажывецкага таварыства па ўзгадненню з рэспубліканскім і абласным саюзамі спажывецкіх таварыстваў, членам якіх таварыства з'яўляецца, і адпаведным раённым выканаўчым і распарадчым органам;
 
вызначэнне колькаснага складу рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства, выбранне старшыні і членаў рэвізійнай камісіі, вызначэнне памеру сродкаў на ўтрыманне рэвізійнай камісіі, зацвярджэнне палажэння аб рэвізійнай камісіі, заслухоўванне справаздач аб яе дзейнасці і спыненне паўнамоцтваў членаў рэвізійнай камісіі;";
 
абзац шаснаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"вырашэнне пытанняў адчужэння, а таксама перадачы ў якасці ўкладу ў статутныя фонды юрыдычных асобаў маёмасці спажывецкага таварыства, якая адносіцца да асноўных сродкаў, першапачатковым (аднаўленчым) коштам больш як 1000 базавых велічынь;";
 
10. У частцы другой артыкула 18 словы "Рашэнне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут спажывецкага таварыства" замяніць словамі "Рашэнне аб зацвярджэнні статута спажывецкага таварыства, аб унясенні ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў".
 
11. Частку трэцюю артыкула 20 дапоўніць другім і трэцім сказамі наступнага зместу: "Члены праўлення спажывецкага таварыства могуць быць вызвалены ад выканання сваіх абавязкаў (паўнамоцтваў) датэрмінова па рашэнню агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства. Тэрмін паўнамоцтваў датэрмінова выбраных старшыні і (або) членаў праўлення спажывецкага таварыства абмяжоўваецца тэрмінам паўнамоцтваў праўлення.".
 
12. У частцы першай артыкула 21:
 
абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"вызначэнне памеру адлічэнняў на ўтрыманне апарату кіравання спажывецкага таварыства ўнітарнымі прадпрыемствамі, якія створаны спажывецкім таварыствам, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;";
 
у абзацы пятым слова "назначэнне" замяніць словамі "выбранне са складу праўлення";
 
абзац шосты пасля слоў "структурных падраздзяленняў" дапоўніць словамі "спажывецкага таварыства";
 
абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"прыняцце рашэнняў аб перадачы маёмасці спажывецкага таварыства ў залог, заключэнні спажывецкім таварыствам, яго ўнітарнымі прадпрыемствамі дагавораў гарантыі, паручыцельства, аб сумеснай дзейнасці, узгадненне пытанняў перадачы маёмасці спажывецкага таварыства ў арэнду, бязвыплатнае карыстанне;";
 
абзац чатырнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"узгадненне назначэння на пасады і вызвалення ад пасад кіраўнікоў створаных спажывецкіх таварыствам юрыдычных асобаў;";
 
пасля абзаца пятнаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
 
"вырашэнне пытанняў адчужэння, а таксама перадачы ў якасці ўкладу ў статутныя фонды юрыдычных асобаў маёмасці спажывецкага таварыства, якія не аднесены гэтым Законам да кампетэнцыі агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства;";
 
абзац шаснаццаты лічыць абзацам семнаццатым.
 
13. У артыкуле 22:
 
у частцы першай:
 
у абзацы чацвёртым словы "і іншых органах" замяніць словамі "органах і іншых арганізацыях";
 
абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"па ўзгадненню з праўленнем спажывецкага таварыства назначае на пасады і вызваляе ад пасад кіраўнікоў створаных спажывецкім таварыствам юрыдычных асобаў;";
 
пасля абзаца шостага дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:
 
"прымае на працу і звальняе работнікаў спажывецкага таварыства;
 
заключае працоўныя дагаворы (кантракты) з кіраўнікамі створаных спажывецкім таварыствам юрыдычных асобаў, работнікамі спажывецкага таварыства, прымяняе да іх меры заахвочвання, накладае на іх дысцыплінарныя спагнанні;";
 
абзацы сёмы—адзінаццаты лічыць адпаведна абзацамі дзевятым—трынаццатым;
 
пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:
 
"Старшыня праўлення спажывецкага таварыства ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, членам якога спажывецкае таварыства з'яўляецца.";
 
частку другую лічыць часткай трэцяй;
 
частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Старшыня праўлення спажывецкага таварыства можа быць вызвалены ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства альбо старшынёй праўлення адпаведнага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў па ўзгадненню з праўленнем абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў. Старшыня праўлення спажывецкага таварыства вызваляецца ад займаемай пасады па ўзгадненню з рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў і адпаведным раённым выканаўчым і распарадчым органам.".
 
14. У артыкуле 23:
 
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Старшыня і члены рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства выбіраюцца з ліку членаў спажывецкага таварыства тэрмінам на пяць гадоў. Старшыня рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, членам якога спажывецкае таварыства з'яўляецца.";
 
пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:
 
"Старшыня рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства можа быць вызвалены ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства альбо старшынёй праўлення адпаведнага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў па ўзгадненню з праўленнем абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.
 
Члены рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства могуць быць вызвалены ад выканання сваіх абавязкаў (паўнамоцтваў) датэрмінова па рашэнню агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства.
 
Тэрмін паўнамоцтваў датэрмінова выбраных старшыні і (або) членаў рэвізійнай камісіі спажывецкага таварыства абмяжоўваецца тэрмінам паўнамоцтваў рэвізійнай камісіі.";
 
часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі шостай і сёмай.
 
15. Першы сказ часткі пятай артыкула 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Саюз спажывецкіх таварыстваў можа ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі пастолькі, паколькі яна неабходная для яго статутных мэтаў, дзеля якіх ён створаны, адпавядае гэтым мэтам і адказвае  прадмету дзейнасці саюза спажывецкіх таварыстваў.".
 
16. Частку чацвёртую артыкула 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Органам кантролю саюза спажывецкіх таварыстваў з'яўляецца рэвізійная камісія.".
 
17. У артыкуле 32:
 
назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 32. Паўнамоцтвы агульнага сходу прад стаўнікоў членаў саю                          за спажывецкіх тава рыстваў. Парадак вы   брання і вызвалення ад займаемай пасады старшыні праўлення  саюза спажывецкіх таварыстваў";
 
у частцы другой:
 
абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"зацвярджэнне статута саюза спажывецкіх таварыстваў, унясенне ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў;";
 
пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:
 
"выбранне ў адпаведнасці са статутам саюза спажывецкіх таварыстваў старшыні і сакратара агульнага сходу прадстаўнікоў членаў саюза спажывецкіх таварыстваў;
 
вызначэнне колькаснага складу праўлення;";
 
абзацы чацвёрты—трынаццаты лічыць адпаведна абзацамі шостым—пятнаццатым;
 
чацвёрты сказ абзаца шостага пасля слоў "узгадняюцца з" дапоўніць словамі "рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў і";
 
абзац адзінаццаты дапоўніць словамі ", а таксама перадачы ў якасці ўкладу ў статутныя фонды такіх юрыдычных асобаў маёмасці, якая адносіцца да асноўных сродкаў, першапачатковым (аднаўленчым) коштам больш як 1000 базавых велічынь";
 
пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:
 
"Агульны сход прадстаўнікоў членаў рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў вызначае адзіны парадак адчужэння маёмасці спажывецкіх таварыстваў, іх саюзаў, аб'яднаных у рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў.
 
Старшыня праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй агульнага сходу прадстаўнікоў членаў рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.";
 
часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі пятай і шостай;
 
частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.";
 
дапоўніць артыкул часткай сёмай наступнага зместу:
 
"Старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў можа быць вызвалены ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу прадстаўнікоў членаў абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў альбо старшынёй праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў вызваляецца ад займаемай пасады па ўзгадненню з праўленнем рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і адпаведным абласным выканаўчым і распарадчым органам.".
 
18. У частцы трэцяй артыкула 34:
 
словы "у любы час" замяніць словам "датэрмінова";
 
трэці сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Тэрмін паўнамоцтваў датэрмінова выбраных старшыні і (або) членаў праўлення саюза спажывецкіх таварыстваў абмяжоўваецца тэрмінам паўнамоцтваў праўлення саюза спажывецкіх таварыстваў.".
 
19. У частцы першай артыкула 35:
 
у абзацы трэцім слова "назначэнне" замяніць словам "выбранне";
 
абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"вызначэнне памеру адлічэнняў на ўтрыманне апарату кіравання саюза спажывецкіх таварыстваў унітарнымі прадпрыемствамі, якія створаны саюзам спажывецкіх таварыстваў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;";
 
абзац дзесяты пасля слоў "філіялаў і прадстаўніцтваў" дапоўніць словамі "саюза спажывецкіх таварыстваў";
 
абзацы адзінаццаты—трынаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"узгадненне назначэння на пасады і вызвалення ад пасад кіраўнікоў юрыдычных асобаў, якія створаны саюзам спажывецкіх таварыстваў;
 
узгадненне праўленнем рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў вызвалення старшыняў праўленняў і старшыняў рэвізійных камісій абласных саюзаў спажывецкіх таварыстваў ад займаемых пасад;
 
узгадненне праўленнем абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў вызвалення старшыняў праўленняў і старшыняў рэвізійных камісій спажывецкіх таварыстваў ад займаемых пасад;";
 
пасля абзаца трынаццатага дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:
 
"вырашэнне пытанняў адчужэння маёмасці саюза спажывецкіх таварыстваў, перадачы такой маёмасці ў якасці ўкладу ў статутныя фонды юрыдычных асобаў, якія не аднесены гэтым Законам да кампетэнцыі агульнага сходу прадстаўнікоў членаў саюза спажывецкіх таварыстваў;
 
прыняцце рашэнняў аб перадачы маёмасці саюза спажывецкіх таварыстваў у залог, заключэнні саюзам спажывецкіх таварыстваў, яго ўнітарнымі прадпрыемствамі дагавораў гарантыі, паручыцельства, аб сумеснай дзейнасці, узгадненне пытанняў перадачы маёмасці саюза спажывецкіх таварыстваў у арэнду, бязвыплатнае карыстанне;";
 
абзацы чатырнаццаты—семнаццаты лічыць адпаведна абзацамі шаснаццатым—дзевятнаццатым;
 
у абзацы шаснаццатым:
 
слова "камісій," замяніць словам "камісій";
 
дапоўніць абзац словамі ", за выключэннем звальнення".
 
20. У артыкуле 36:
 
у абзацы трэцім словы "дзяржаўных і іншых органах" замяніць словамі "дзяржаўных органах і іншых арганізацыях";
 
пасля абзаца пятага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:
 
"прымае на працу і звальняе работнікаў саюза спажывецкіх таварыстваў;
 
па ўзгадненню з праўленнем саюза спажывецкіх таварыстваў назначае на пасады і вызваляе ад пасад кіраўнікоў створаных саюзам юрыдычных асобаў;
 
заключае працоўныя дагаворы (кантракты) з кіраўнікамі створаных саюзам юрыдычных асобаў, прымяняе да іх меры заахвочвання, накладае на іх дысцыплінарныя спагнанні;";
 
абзацы шосты—дзевяты лічыць адпаведна абзацамі дзевятым—дванаццатым;
 
дапоўніць артыкул часткамі другой і трэцяй наступнага зместу:
 
"Старшыня праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў заключае працоўныя дагаворы (кантракты) са старшынямі праўленняў і рэвізійных камісій абласных саюзаў спажывецкіх таварыстваў.
 
Старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў заключае працоўныя дагаворы (кантракты) са старшынямі праўленняў і рэвізійных камісій спажывецкіх таварыстваў, якія з'яўляюцца членамі гэтага саюза.".
 
21. У артыкуле 37:
 
першы сказ часткі першай дапоўніць словамі ", а таксама дзейнасць створаных саюзам унітарных прадпрыемстваў і ўстаноў";
 
пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:
 
"Старшыня рэвізійнай камісіі рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй агульнага сходу прадстаўнікоў членаў рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
 
Старшыня рэвізійнай камісіі рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў вызваляецца ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу прадстаўнікоў членаў рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў па ўзгадненню з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
 
Старшыня рэвізійнай камісіі абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе працоўнага дагавора (кантракта), заключанага з ім старшынёй праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
 
Старшыня рэвізійнай камісіі абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў вызваляецца ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу прадстаўнікоў членаў абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў альбо старшынёй праўлення рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў па ўзгадненню з праўленнем рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
 
Члены рэвізійнай камісіі саюза спажывецкіх таварыстваў могуць быць датэрмінова вызвалены ад выканання сваіх абавязкаў (паўнамоцтваў) па рашэнню агульнага сходу прадстаўнікоў членаў саюза спажывецкіх таварыстваў.
 
Тэрмін паўнамоцтваў датэрмінова выбраных старшыні і (або) членаў рэвізійнай камісіі саюза спажывецкіх таварыстваў абмяжоўваецца тэрмінам паўнамоцтваў рэвізійнай камісіі.";
 
частку чацвёртую лічыць часткай дзесятай.
 
22. Артыкул 40 пасля слоў "па рашэнню агульнага сходу" дапоўніць словамі "(сходу ўпаўнаважаных)".
 
23. У артыкуле 41:
 
частку другую дапоўніць словамі ", а пры ліквідацыі спажывецкага таварыства ў сувязі з прызнаннем яго банкрутам — у парадку, які вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)";
 
з часткі трэцяй словы "Рэспублікі Беларусь" выключыць.
 
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:
 
забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
 
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
 
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
10 мая 2007 года, г. Мінск.
 
№ 224-З