Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь
па пытаннях адказнасці за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь
аб гідраметэаралагічнай дзейнасці
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 красавіка 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 красавіка 2007 года
 
Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненне і дапаўненне:
 
1. Артыкул 15.60 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
 
"Артыкул 15.60. Парушэнне рэжыму аховы і выкарыстання ахоўных зон вакол стацыянарных пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў
 
Парушэнне рэжыму аховы і выкарыстання ахоўных зон вакол стацыянарных пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў —
 
цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да двухсот базавых велічынь.".
 
2. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 15.64 наступнага зместу:
 
"Артыкул 15.64. Парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб гідраметэаралагічнай дзейнасці пры вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі або выкананні асобных работ і аказанні паслуг
 
Парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб гідраметэаралагічнай дзейнасці пры вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі або выкананні асобных работ і аказанні паслуг, якія складаюць гэты від гідраметэаралагічнай дзейнасці, —
 
цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да трохсот базавых велічынь.".
 
Артыкул 2. У частцы 1 артыкула 3.20, пункце 28 часткі 1 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291) лічбы "15.60— 5.63" замяніць лічбамі "15.60—15.64".
 
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
 
10 мая 2007 года, г. Мінск.
 
№ 222-З